Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Прабач мне, Госпадзе! — сказаў містэр Паўэр, выціраючы памакрэлыя вочы пальцамі. — Бедны Пады! Я й ня думаў тыдзень таму, калі бачыўся зь ім апошні раз, і ён быў здаровы як заўсёды, што буду ехаць за ім вось так. Адыйшоў ад нас.
— 3 усіх, што тапталі гэту зямельку, самы прыстойны чалавечак, — сказаў містэр Дэдал. — Адыйшоў дужа неспадзявана.
— Прыступ, — сказаў Марцін Канінгам. — Сэрца.
Ён са смуткам пастукаўся ў грудзі.
Твар палыхае: расчырванелы. Перабраў жытнёвачкі. Лякарства ад чырвані носа. Жлукці да зьнямогі, пакуль не зашарэе. Кучу граша пусьціў, каб яго перафарбаваць.
Містэр Паўэр глядзеў на мінаныя дамы з жаласьлівай спагадай.
— Меў раптоўную сьмерць, бедачына.
— Найлепшую сьмерць, — сказаў містэр Блюм.
Яны паглядзелі на яго шырока расплюшчанымі вачыма.
— Без пакутаў, — дадаў ён. — Момант, і ўсё скончылася. Як сьмерць у сьне.
Ніхто не азваўся.
Мёртвы бок вуліцы. Днём мала рухавы бізнэс, зямельныя канторы, гатэль для абстынэнтаў, чыгуначны даведнік Фалконэра, школа адміністрацыі, кнігарня Гіла, каталіцкі клюб, таварыства сьляпых. Чаму? Ёсьць нейкая прычына. Сонца або вецер. Вечарам таксама. Камінарчыкі й прыслуга. Пад апекай нябожчыка айца Мэцью. Камень пад помнік Парнэлу. Прыступ. Сьмерць.
Белыя коні зь белымі плюмажамі галёпам выскачылі з-за рогу Ратонды. Мільганула маленькая дамавіна. Скок-скок у пясок. Катафалк. Нежанаты. Жанатаму чорныя. Старому кавалеру буланыя. Манашцы мышастыя.
— Сумна, — сказаў Марцін Канінгам. — Нейкае дзіця.
Тварык карліка, сіні й паморшчаны, як было ў малога Рудзі. Цела карліка, мяккае бы кіт, у драўлянай скрыні зь белай высьцілкай. Паховіны аплочаныя дабрачынным таварыствам. Пэнс на тыдзень за долю дзірвану на могілках. Наш. Бедны. Малы. Немаўля. Ня значыла нічога. Памылка прыроды. Калі здаровае, то ад маці. Калі не, ад бацькі. Болей шчасьця наступным разам.
— Беднае малое, — сказаў містэр Дэдал. — Ужо адпакутавала.
Карэта запаволена ўзьбіралася на ўзгорак Ратлэнд-скуэру. Косьці грук-грук. Каменны брук. Зь беднай сям’і. Нібы байструк.
— У квецені жыцьця, — сказаў Марцін Канінгам.
— Але самае найгоршае, — сказаў містэр Паўэр, — калі чалавек сам адбірае сабе жыцьцё.
Марцін Канінгам похапкам выняў гадзіньнік, кашлянуў, схаваў назад.
— I ганьба якая вялікая, калі прыдараецца ў сям’і, — дадаў містэр Паўэр.
— Безумоўна, часовае зацямненьне розуму, — рашуча сказаў Марцін Канінгам. — На такое трэба глядзець зь міласэрнасыцо.
— Кажуць, той, хто так робіць, баязьлівец, — сказаў містэр Дэдал.
— Ня нам асуджаць, — сказаў Марцін Канінгам.
Містэр Блюм, наважыўшыся загаварыць, зноў стуліў вусны. Вялікія вочы Марціна Канінгама. Цяпер адвярнуў зрок. Спагадлівы, гуманны чалавек зь яго. Разумны. 3 твару падобны да Шэкспіра. Заўсёды знойдзе добрае слова. А ў іх ніякае літасьці ні для гэтага, ні для дзетазабойства. Адмаўляюць у хрысьціянскіх паховінах. Калісьці заганялі кол у магілу, каб прабіць яму сэрца. Як быццам яно й без таго не разарвалася. Але часам раскайваюцца, калі запозна. Знаходзяць на дне рэчкі, учэпленых у чараты. Паглядзеў на мяне. Жонка ў яго страшэнная п’яніца. Раз-пораз абстаўляе ёй кватэру, а яна закладае мэблю ў лямбардзе амаль кожнае суботы. Жыцьцё як у выклятага. Тут трэба каменнае сэрца. Кожны панядзелак нанава. Карак у ярмо. Божа, неблагі спэктакль паказала таго вечару. Дэдал апавядаў, ён там быў. П’яная ў дошку, і давай у скокі з Марцінавым парасонам:
Пэрлай завуць мяне найпрыгажэйшай, Найпрыгажэйшай
У Азіі гейшай.
Зноў адвярнуў вочы. Ведае. Косьці грук-грук.
Той дзень допыту. На стале пляшачка з чырвонай наклейкай. Пакой у гатэлі, з паляўнічымі сцэнамі. Душна. Сонца прасьвечвае праз жаліозі. Вушы каранэра, вялікія й валасатыя. Паказаньне дае калідорнік. Спачатку думаў, ён сьпіць. Потым убачыў на твары як бы жоўтыя пісягі. Ссунуўся ў ногі ложка. Заключэньне: празьмерная доза. Сьмерць як вынік неасьцярожнасьці. Ліст. Майму сыну Леапольду.
Канец пакутам. Ніколі не прачнесься. Нібы байструк.
Карэта жвава загрукатала па Блэсынгтан-стрыт. Каменны брук.
— А мы набралі маху, як чую, — сказаў Марцін Канінгам.
— Дай Божа, каб ён ня вываліў нас на дарогу, — сказаў Micrap Паўэр.
— Спадзяюся, што не, — сказаў Марцін Канінгам. — Заўтра ў Нямеччыне вялікія гонкі. Кубак Гордана Бэнэта.
— Так, дальбог, — пацьвердзіў містэр Дэдал. — Варта было б паглядзець, сапраўды.
Калі павярнулі ў Барклі-стрыт, вулічная катрынка поблізу Басэйну сустрэла іх і правяла заліхвацкай скочнай песенькай зь мюзік-холу. Ці ня бачылі вы Кэлі? Ка-э-эл-і. Маріп мёртвых з ’’Саўла”. Той стары нягоднік Антоніё. Пакінуў мяне без q>amoніё. Піруэт! Шпіталь Mater Misericordiae4. Эклс-стрыт. Там далей мой дом. Вялізная будыніна. Аддзел для невылечна хворых. Вельмі падбадзёрвае. Прытулак Божай Маці для паміраючых. Спадручная трупярня пад сподам. Дзе памерла старая місіс Рыярдан. Тыя жанчыны, яны жахліва выглядаюць. Кормяць яе з кубачка, зьбіраюць лыжачкай вакол рота. Потым абстаўляюць ложак заслонай, каб памерла. Мілы быў той студэнт, што мяне бінтаваў, калі ўджаліла пчала. Казалі, нібыта ён перайшоў у радзільны дом. 3 аднае крайнасьці ў другую.
Карэта наўскачкі павярнула за рог — стала.
— Што там зноў?
Статак значанай жывёлы, разьдзяліўшыся надвое, абыходзіў карэту, рыкаючы, клыпаючы разьбітымі капытамі, ляніва абмахваючы хвастамі запэцканыя касьцістыя азадкі. Па бакох і пасярод статку мітусіліся й бляялі ад страху пазначаныя вохрай авечкі.
— Эмігранты, — сказаў містэр Паўэр.
4Маці (Божая) Міласэрная (лац.).
— Гэээй! — пакрыкваў голас паганятага, а ягоная пуга ляскала па бакох жывёлы. — Гэээй! 3 дарогі!
Вядома, чацьвер. Заўтра дзень зарэзу. Маладняк. Каф прадаваў іх у сярэднем па дваццаць сем фунтаў штука. У Лівэрпул, мабыць. Ростбіф для старой Англіі. Выкупляюць найбольш мясістых. I потым траціцца пятая чвэртка: уся тая сыравіна, скура, ворса, рогі. За год назьбіраецца куча. Гандаль сьвежыной. Пабочныя прадукты з бойняў ідуць у гарбарні, на мыла, на маргарын. Цікава, ці спрацоўвае яшчэ тая штучка, калі можна было купляць падтухлае мяса проста зь цягніка ў Клонсыле.
Карэта прабівалася праз статак.
— He магу зразумець, чаму магістрат не пракладзе трамвайную лінію ад брамы парку да прыстані, — сказаў містэр Блюм. — Усю гэту жывёлу можна было б давозіць вагонамі адразу на параплавы.
— I не запруджваць вулічнага руху, — сказаў Марцін Канінгам. — Цалкам слушна. Так яны павінны зрабіць.
— Так, — сказаў містэр Блюм, — і яшчэ адно я часта думаю, гэта каб займець пахавальныя трамваі, ведаеце, як у Міляне. Пракласьці лінію да могілак і пусьціць спэцыяльныя трамваі, катафалк, картэж, і ўсё такое. Разумееце, што я маю на ўвазе?
— О, гэта ўжо несамавітая гісторыя, — сказаў містэр Дэдал. — Вагон-спальня й вагон-рэстаран.
— Мізэрныя пэрспэктывы для Корні, — дадаў містэр Паўэр.
— Чаму? — запытаўся містэр Блюм, паварочваючыся да містэра Дэдала. — Ці не было б больш прыстойна, чымсьці гоцаць парамі, абіваючы бокі?
— Так, штосьці ў гэтым ёсьць, — прызнаў містэр Дэдал.
— I, — сказаў Марцім Канінгам, — мы пазбавіліся б такіх сцэнаў, як тады, калі катафалк перакуліўся каля Данфі й вываліў труну на дарогу.
— Гэта было жахліва, — сказала ўражанае аблічча містэра Паўэра. — I нябожчык вываліўся на дарогу. Жахліва!
— Першы на павароце каля Данфі, — кіўнуў містэр Дэдал. — Кубак Гордана Бэнэта.
— Хвала на нябёсах! — набожна сказаў Марцін Канінгам.
Бух! Звалілася. Труна бабахнула на брук. Адчынілася. Пады Дыгнам шуснуў і коціцца качаном у пыле, у карычневым убраньні, завялікім на яго. Чырвоны твар — цяпер шэры. Разяўлены рот. Пытае, што гэта дзеецца. Цалкам слушна закрываюць яго. Разяўлены выглядае жудасна. Пры тым нутро хутчэй раскладаецца. Лепш заткнуць усе адтуліны. Так, таксама. Воскам. Сфінктэр паслабляецца. Запячатаць усё.
— Данфі, — абвясьціў містэр Паўэр, калі карэта павярнула направа.
На рагу Данфі. Зьехаліся жалобныя карэты, заліць свой смутак. Прыдарожная прыпынка. Знакамітае месца на карчму. Мабыць, заглянем сюды ў зваротнай дарозе выпіць за ягонае здароўе. Па чарачцы дзеля суцяшэньня. Эліксір жыцьця.
Дапусцім, так і сталася. Ці пайшла б кроў, калі б ён, скажам, натыркнуўся на цьвік у часе гэтай трасяніны? I так і не, думаю. Залежыць дзе. Кровазварот спыняецца. Але з артэрыі трохі магло б пайсьці. Было б лепш хаваць іх у чырвоным: у цёмначырвоным.
Яны маўкліва ехалі па Фібсбара-роўд. Вяртаючыся з могілак, трухам мінуўся зь імі пусты катафалк: выглядае, быццам яму аблягчыла.
Мост Кросганс: каралеўскі канал.
Вада шумна шугала праз шлюзы. На барцы, якая апускалася разам з вадою, між сьціртамі торфу стаяў чалавек. На буксірнай сцежцы, каля засаўкі шлюзаў, конь на папушчаным пастронку. На палубе ’’Бугабу”.
Іхнія вочы глядзелі на яго. Павольным ціністым водным шляхам ён праплыў на сваім плыце праз усю Ірляндыю да ўзьбярэжжа за буксірным канатам між зарасьнікаў трысьця, над ілам, над захраслымі бутэлькамі, над падлам здохлых сабакаў. Этлойн, Молінгар, Мойвалі, я мог бы наведаць Мілі, пусьціўшыся пехатою ўздоўж каналу. Або на ровары. Вынаняць нейкую старую ламачыну, бяз рызыкі. Рэн калісьці на аўкцыёне, але жаночы. Пракладаць водныя шляхі. У Джэймса МакКана хобі перавозіць мяне паромам. Танны транспарт. Малымі прамежкамі. Палаткі на пароме. Бівакі. I катафалкі. Вадою на нябёсы. Можа й паеду не папярэджваючы лістом. Зраблю неспадзяванку. Лейксліп, Клонсыла. Апускаўся, шлюзы за шлюзамі, да самага Дубліну. 3 торфам з балацяністага нутра краіны. Ушанаваньне. Ён зьняў свой парудзелы саламяны капялюш, ушаноўваючы Пады Дыгнама.
Праехалі дом Браена Бароймэ. Цяпер ужо блізка.
— Цікава, як маецца наіп сябар Фогарты, — сказаў містэр Паўэр.
— Запытайся лепш у Тома Кэрнана, — сказаў містэр Дэдал.
— Як жа? — спытаўся Марцін Канінгам. — Я думаў, ён пакінуў яго ў сьлязах.
— Зьнікнуў з вачэй, — сказаў містэр Дэдал, — але ў сэрцы застаўся.
Карэта павярнула налева, на Фінглас-роўд.
3 правага боку майстэрня каменяра. Фінішны прамежак. На лапіку зямлі ціснуліся маўклівыя фігуры, белыя, засмучоныя: працягваюць застыглыя рукі, кленчаць у жальбе, указваюць. Абломкі фігураў, абчасаныя. У белым маўчаньні: упрошваюць. Найлепшы выбар. Toe. X. Дэнані, разьба й выраб надмагільных помнікаў.