Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
А гэта будзе Сьвятое Сэрца: выстаўленае напаказ. Сэрца на далоні. Павінна быць збоку й пафарбаванае на чырвона як сапраўднае. Ірляндыя была яму прысьвечаная ці нешта такое. He выглядае задаволеным. За што гэтая рана? Птушкі зьляталіся б і дзяўблі як таго хлопца з кошыкам садавіны але ён сказаў не таму што яны спужаліся б хлопца. Апалён гэта быў.
Як многа! I ўсе яны калісьці хадзілі па Дубліне. Верныя, што аддалі душу. Як ты цяпер і мы калісь былі.
Прытым ці магчыма ўсіх запомніць? Вочы, хаду, голас. Ну, голас так: грамафон. Паставіць грамафон у кожнай магіле або трымаць дома. Пасьля нядзельнага абеду. Паставім нашага беднага прадзядулю. Крргррк! Добрдзеньдодзеньдобр стррашнаррады кррк стррашнаррадыстррэцц добрдзень стррашнстррпшшы. Нагадвае голас як фатаграфія твар. Інакш ты б ня ўспомніў твару скажам праз пятнаццаць гадоў. Напрыклад чыёга? Напрыклад кагосьці хто памёр калі я працаваў ва Ўіздама Хілі.
Шртшр. Шоргат каменьчыкаў. Стой. Пачакай.
Ён напружана глядзеў у падножжа каменнага склепу. Нейкі зьвер. Пачакай. Вунь надыходзіць.
Тлусты шэры пацук кандыбаў уздоўж сьцяны склепу, шоргаючы па жвіры. Стары прайдзісьвет: прапрадзед: ведае ўсе хады. Шэрая жывёліна праціснулася пад плітаю, торгаючыся ў шчыліне. Тут добрая схованка для скарбу.
Хто там пражывае? Тут спачываюць астанкі Робэрта Эмэры. Робэрта Эмэта пахавалі тут пры сьвятле паходняў, здаецца? Робіць абход.
Зьнік і хвост.
Такія пройды ўправяцца з чалавекам ураз. He паглядзяць хто, пакінуць чыстыя костачкі. Для іх папросту мяса. Труп гэта тухлае мяса. Ну а сыр што такое? Труп малака. У тых ’’Падарожжах па Кітаі” я чытаў кітайцы кажуць белы чалавек сьмярдзіць ім трупам. Лепш спальваць. Сьвятары назарэз супроць гэтага. Іншая фірма забірае ім напіўкі. Гуртавы гандаль крэмацыйнымі й галяндзкімі печкамі. Час чорнай сьмерці. Глынаюць іх ямы зь нягашанай вапнай. Камэры сьмерці. 3 пылу паўстаў і ў пыл абернесься. Або пахаваць у моры. Дзе гэта тая вежа маўчаньня ў парсаў? Птушкі разьдзёўбваюць. Зямля, агонь, вада. Кажуць, найлепш утапіцца. У адно імгненьне бачыш усё сваё жыцьцё. Але калі выратуюць то не. А ў паветры пахаваць ня можна. Зь лятучага апарату. Цікава, разыходзяцца там весткі калі апускаюць сьвежага пад зямлю? Падземная сувязь. Мы навучыліся гэтага ад іх. He зьдзівіўся б. Надзённая сытная страва для іх. Мухі зьлятаюцца калі яшчэ не памёр як належыць. Вынюхалі Дыгнама. Ніякі смурод ім не перашкаджае. Белая як соль разьлезлая трупіная каша: пахам і смакам як сырая рэпа.
Сьпераду паблісквала брама: яшчэ адчыненая. Назад у гэты сьвет. Хопіць ужо тут. Кожны раз набліжаесься патрохі. Апошнім разам я тут быў на паховінах місіс Сініка. I ў беднага таты. Любоў якая забівае. Нават раскопваюць зямлю ўночы пры ліхтарох як той выпадак я чытаў каб дастаць сьвежапахаваных жанчын або нават гнілаватых калі пайшлі трупіныя язвы. Дрыжыкі бяруць ад такога. Я табе пакажуся пасьля сьмерці. Убачыш мой прывід пасьля сьмерці. Мой прывід будзе цябе мучыць пасьля сьмерці. Існуе той сьвет і завецца ён пекла. Мне зусім не падабаюцца тыя сховы, напісала яна. Hi мне. Яшчэ гэтулькі можна ўбачыць, пачуць, адчуць. Адчуваць цеплыню жывых істотаў побач. Гэтыя няхай сьпяць у сваіх чарвівых пасьцелях. У гэтым забегу яны мяне не дастануць. Цёплыя пасьцелі: цёплае паўнакроўнае жыцьцё.
Марцін Канінгам высунуўся з бочнай алеі, паважна размаўляючы.
Адвакат, здаецца. Ягоны твар мне знаёмы. Мэнтан. Джон Генры, адвакат, паўнамоцны па прысягах і паказаньнях. Дыгнам калісьці працаваў у ягонай канцылярыі. У Мата Дылана даўно таму. Вясёлыя вечарыны ў кампанейскага Мата. Халодная дзічына, цыгара, шклянкі-неспадзяванкі. Сапраўды залатое сэрца. Так, Мэнтан. Таго вечару ў кегельбане разьверашчаўся на мяне, бо я заехаў сваім шарам у ягоны. Чыстая выпадковасьць: прамахнуўся. I таму ён зьнелюбіў мяне ў корань. Нянавісьць зь першага пагляду. Молі й Флуі Дылан, абняўшыся пад бэзам, хіхікалі. Мужчыны заўсёды так, абражаныя да сьмерці, калі пры жанчынах.
Капялюш яму ўвагнуўся на баку. У карэце, відаць.
— Прашу прабачэньня, сэр, — сказаў містэр Блюм, параўняўшыся зь імі.
Яны спыніліся.
— У вас капялюш крыху пакамячыўся, — паказаў містэр Блюм.
Джон Генры Мэнтан хвілю якую незварушна ўзіраўся на яго. — Тут, — дапамог Марцін Канінгам, таксама паказваючы.
Джон Генры Мэнтан зьняў капялюш, выпіхнуў угін і дбайна прыгладзіў ворсу рукавом. Потым зноў насунуў капялюш на галаву.
— Цяпер усё як трэба, — сказаў Марцін Канінгам.
Джон Генры Мэнтан таргануў галавою ў знак удзячнасьці.
— Дзякую, — сказаў ён коратка.
Яны рушылі да брамы. Містэр Блюм, прыгнечаны, замарудзіў колькі крокаў, каб не падслухваць. Марцін выкладае закон. Марцін такога доўбню абкруціць вакол малога пальца, а ён і агледзецца не пасьпее.
Рыбіны вочы. He бяры ў галаву. Потым, можа, будзе яму й прыкра, калі ўцяміць. I такім чынам возьмеш над ім верх.
Дзякую. Як жа мы важныя з самага ранку.
□	□ □
У СЭРЦЫ ГІБЭРНІЙСКАЙ МЭТРАПОЛІІ
ПЕРАД КАЛЁНАЮ НЭЛЬСАНА ТРАМВАІ ЗАПАВОЛЬвалі, мянялі каляіны, перастаўлялі дугу, вырушалі на Блэкрок, Кінгстаўн і Долкі, Клонскі, Рэтгар і Тэрэнюр, Палмэрстан Парк і Верхні Рэтмайнс, Сэндымаўнт Грын, Рэтмайнс, Рынгсэнд і Сэн-
дымаўнт Таўэр, Хэралдс Крос. Сіпаты кіраўнік руху Аб’яднанай Дублінскай Трамвайнай Суполкі адгарлапаніваў іх:
— Рэтгар і Тэрэнюр!
— Давай, Сэндымаўнт Грын!
Раўнабежна справа й зьлева, ляскаючы й пазвоньваючы, двухпавярховы й аднапавярховы рушылі з канцавых прыпынкаў, павярнулі на выязную каляіну, раўнабежна пасунулі.
— Паехаў, Палмэрстан Парк!
НОСЬБІТ КАРОНЫ
Пад портыкам галоўнае пошты чысьцілыіікі абутку заклікалі й ваксавалі. Расстаўленыя на Норт-Прынс-стрыт паштовыя карэты Ягонае Вялікасьці, пазначаныя на бакох каралеўскімі ініцыяламі Е. R.1, прымалі з шумам кіданыя мяшкі зь лістамі, паштоўкамі, лістоўкамі, пасылкамі, заказнымі й звычайнымі, на адрасы мясцовыя, правінцыйныя, брытанскія й заморскія.
ДЖЭНТЛЬМЭНЫ 3 ПРЭСЫ
Грузчыкі ў грубых ботах выкочвалі з глухім грукатам бочкі са складаў на Прынс-стрыт і загружалі іх на броварны фургон. На броварны фургон загружаліся з глухім грукатам бочкі, выкочваныя грузчыкамі ў грубых ботах са складаў на Прынс-стрыт.
— Вось яна дзе, — сказаў Рэд Мары. — Аляксандар Клютч.
— Вы гэта выражце, добра? — сказаў містэр Блюм, — а я вазьму з сабою ў рэдакцыю "Тэлепзафу”.
Дзьверы кабінэту Ратлэджа зноўку рыпнулі. Дэйві Стывэнс, драбнюта ў шырачэзным плашчы, у маленькім мяккім капялюшыку, што каранаваў ягоныя кучары, выйшаў са скруткам папераў пад плашчом, каралеўскі пасланец.
Доўгія нажніцы Рэда Мары чатырма роўнымі заедамі выразалі абвестку з газэты. Нажніцы й клей.
— Я зараз зайду ў друкарню, — сказаў містэр Блюм, беручы выразаны квадрацік.
— Вядома, калі ён хоча зацемку, — сказаў Рэд Мэры сур’ёзна, зь пяром за вухам, — мы можам гэта зрабіць.
— Ясна, — кіўнуў галавою містэр Блюм. — Я гэта ўб’ю яму ў галаву.
Мы.
'Edward Rex (лац.) — Кароль Эдуард (VII).
УІЛЬЯМ БРАЙДЭН, ЭСКВАЙР, ОКЛЭНДС, СЭНДЫМАЎНТ
Рэд Мары крануў рукаў містэра Блюма сваімі нажніцамі й шапнуў:
— Брайдэн.
Містэр Блюм адвярнуўся і ўбачыў, як прыдзьвернік у ліўрэі прыўзьняў сваю шапку з надпісам перад велічнай фігурай, якая рушыла між шчытоў ’’Уіклі Фрымэн энд Нэшнл Прэс” ды ”Фрымэнс Джорнэл энд Нэшнл Прэс”. Глухі грукат бочак Гінэса. Яна велічна паднялася па сходах, парасонам вызначаючы сабе кірунак, з абрамленым барадою важным абліччам. Сьпіна ў тонкім сукне падымалася з кожнай прыступкай вышэй: сьпіна. У яго ўсе мазгі ў карку, як кажа Дэдал. Складкі мяса абвісаюць ззаду. Тлустыя складкі шыі, тлушч, шыя, тлушч, шыя.
— Вам не здаецца, што ягоны твар нагадвае Нашага Збаўцу? — шапнуў Рэд Мары.
Дзьвq>ы кабінэту Ратлэджа шапнулі: іі-крыы. Заўсёды ставяць адны дзьверы насупроць іншых каб пройма. Уваход. Выхад.
Наш Збаўца: абрамлены барадой авал твару: гутарка ў сутоньні, Марта, Марыя. Ведзены парасонам-мячом да рампы: тэнар Марыё.
— Або Марыё, — сказаў містэр Блюм.
— Так, — пагадзіўся Рэд Мэры. — Але й казалі, што Марыё — рыхтык партрэт Збаўцы.
Ісус Марыё з падружаванымі шчокамі, камізэлька й цыбатыя ногі. 3 рукою на сэрцы. У ’’Марце”.
Вярні—іся, мая страта, Вярні—іся, дарагая.
ПОСАХ I ПЯРО
— Ягоная міласьць двойчы званілі сёньня зранку, — пачціва сказаў Рэд Мары.
Яны глядзелі, як зьнікаюць з вачэй калені, лыткі, чаравікі. Шыя.
Ушмыгнуў разносчык тэлеграмаў, кінуў пакет на прылавак і вышмыгнуў, выкрыкнуўшы адно слова:
— ’’Фрымэн”!
Містэр Блюм нясьпешліва сказаў:
— Што ж, ён сапраўды адзін з нашых збаўцаў.
Лагодаая ўсьмешка спадарожнічала яму, калі ён падымаў вечка прылаўка й калі выходзіў бочнымі дзьвярыма ды йшоў цёмнай і цёплай лесьвічкай і праходам, ступаючы па хісткіх масьнічынах. Але ці ён збавіць наклад газеты? Стукатаныіе, стукатаньне.
Ён піхнуў створкі зашклёных дзьвярэй і ўвайшоў, пераступаючы цераз горбу абгортачнай паперы. Вулачкай між ляскатлівымі машынамі ён прайшоў да адгароджанага пісьмовага століка Нанэці.
3 ГЛЫБОКІМ СМУТКАМ ПАВЕДАМЛЯЕМ АБ СКОНЕ ВЫСОКАПАВАЖАНАГА ДУБЛІНСКАГА ГРАМАДЗЯНІНА
Хайнс таксама тут: занатоўка аб паховінах, мабыць. Стукатлівы стук.
Сёньня раніцай астанкі супачылага містэра Патрыка Дыгнама. Машыны. Зьмелюць чалавека на атамы калі трапіць туды. Кіруюць сёньняшнім сьветам. I ягоная машынэрыя таксама шпарыць. Як гэтыя калі выйдуць з-пад рук: зашумуіоць. Разьнясуць, паразьдзіраюць. А той стары шэры пацук ірвецца каб пралезьці ў сярэдзіну.
ЯК ВЫДАЕЦЦА ВЯЛІКАЯ ШТОДЗЁННАЯ ГАЗЭТА
Містэр Блюм прыпыніўся за плячыма сухарлявага кіраўніка, любуючыся глянцаватай прычоскай.
Дзіўна, ён ніколі ня бачыў свае сапраўднае айчыны. Мая айчына Ірляндыя. Выбраны ад каледжу Грын. Цягнуў сваё цягло што было моцы. Тыднёвік купляюць якраз для абвестак і ўсялякіх пабочных драбніцаў, а не для тухлых навінаў з урадавага біолетэню. Каралева Анна памерла. Апублікаванае ўладамі ў тысяча каторымсьці годзе. Маёнтак знаходзіцца ў акрузе Роўзналіс, баронія Тынахінч. Усім зацікаўленым згодна з уставай даводзім да ведама лік мулаў і коней, прададзеных на экспарт у Баліне. Занатоўкі з прыроды. Карыкатуры. Штотыднёвы аповед Філа Блэйка з сэрыі пра быка й Пэта. Бачынка дзядзькі Тобі для малечы. Запытаньні вясковага боўдзілы. Шаноўны Спадару Рэдактару, якое найлепшае лякарства на ўздуцьцё? У гэтым аддзеле й я хацеў бы. Сам навучысься шмат, калі вучыш іншых. Сьвецкая хроніка НПЛ. Наогул пра ліодзей. Наогул прыемная лухта. Зграбныя купальніцы на залатым пляжы. Найбольшы на сьвеце балён. Супольная вясельная ўрачыстасьць дзьвюх сёстраў. Два жаніхі глядзяць на сябе й рагочуць.