Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Прашу прабачэньня, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, уваходзячы.
Містэр Блюм жвава адступіўся.
— А я ў вас, — сказаў ён.
— Добры дзень, Джэк.
— Заходзь, заходзь.
— Добры дзень.
— Як маесься, Дэдал?
— Добра. А ты?
Дж. Дж. О’Молай трасянуў галавою.
СУМНАЕ
Быў самым здольным сярод маладых адвакатаў. Апусціўся, бедачына. Гэты сухотны румянец, пішы прапаў чалавек. Прыйшлі капцы. Цікава, якія вятры яго сюды прывеялі? Грашовая дакука.
— Альбо, скіраваўшы крокі да горных вяршыняў, што самкнутым шыхтом.
— Выглядаеш надзвычайна.
— А рэдактара можна тут пабачыць? — спытаўся Дж. Дж. О’Молай, спаглядаючы на ўнутраныя дзьверы.
— Колькі хочаце, — сказаў прафэсар МакХ’ю. — Ня толькі пабачыць, але й пачуць. Ён з Лэнэханам у сваёй сьвятыні.
Дж. Дж. О’Молай нясьпешліва падыйшоў да пахілага століка й пачаў гартаць ружовыя лісткі ў падшыўцы газэты.
Практыка зачахла. Няўдаліца. Падае духам. Азарт. Ганаровыя даўгі. Пажынае буру. Раней атрымліваў ладныя ганарары ад Д. і Т. Фіцджэралдаў. У парыках, каб паказаць шэрае рэчыва. Мазгі на далоні, як сэрца той статуі ў Гласнэвіне. Здаецца, ён нешта там піша для ’’Экспрэсу” разам з Габрыелам Конраем. Няблага начытаны. Майлс Кроўфард пачынаў у ’’Індэпэндэнце”. Забаўна як тыя тыпы з газэтаў віхляіоць ледзь толькі пачуюць што eeuqj зь іншага боку. Ветрачкі. Цёпла й холадна адным дыхам. Ня ведаеш, каму верыць. Кожная казка добрая, пакуль не распавядуць наступнай. Кідаюцца адзін на аднаго як шалёныя ў тых газэтах, і раптам усё разьвейваецца. Запанібрата наступнага дня.
— Ах, божанькі, вы толькі паслухайце! — упрашальна заенчыў Нэд Лэмбэрт. — Альбо, скіраваўты крокі да горных вяртыняў, шпю самкнупіым шыхтом...
— Пустазвонства! — раздражненым голасам ігерапыніў прафэсар. — Хопіць таго надзьмутага ветраслоўя!
— Шыхпіом, — працягваў Нэд Лэмбэрт, — усё вышэй і вышэй падымаюцца ў неба, каб абмыць нашы дуты...
— Хай сабе глотку абмые, — сказаў містэр Дэдал. — Сьвяты Божа ў вякох! Так? I за такое яму яшчэ плацяць?
— Душы непараўнанай панарамай запаветных даляглядаў Ірляндыі, беспрыкладных, нягледзячы на тыя гучнахвалёныя правобразы ў інйіых нястрымна апяваных краёх, у красе цяністага гаю й раўніны з узгоркамі, і сакавітай пашы ў веснавой зелені, укрыпіай дзівосна-празрыстым зьзяньнем нашага мяккага таямнічага ірляндзкага сутоньня...
ЯГОНАЯ РОДНАЯ ГАВОРКА
— Месяц, — сказаў прафесар МакХ’ю. — Ён забыўся пра ’Тамлета”.
— Шпю спавівае далі й прасьцягі, пакуль не заблішчыць зіхоткі круг месяца, апраменьваючы іх сваёй срабрыстай яснотай.
— Ох! — усклікнуў містэр Дэдал, выпускаючы безнадзейны стогн. — Вось дык дрыстачка цыбульная! Нам ужо досыць, Нэд. Жыцьцё й без таго кароткае.
Ён зьняў цыліндар і, дзьмухаючы ад нецярплівасьці ў свае буйныя вусы, прычасаўся па-валійску, растапыранымі пальцамі.
Нэд Лэмбэрт адклаў газэту, задаволена хіхікаючы. Хвілю пасьля сіпаты зьвяглівы сьмех пырснуў з непаголенага, прыкрытага чорнымі акулярамі, твару прафэсара МакХ’ю.
— Здобны Доў! — усклікнуў ён.
ЯК КАЗАЎ УЭЗЭРАП
Цяпер у друку з гэтага можна пацьвельваць адволі, але публіка такое глынае як гарачыя бліны. Ён, здаецца, працаваў у пякарні? Таму на яго кажуць Здобны Доў. Так ці йначай, вымасьціў сабе гнязьдзечка нядрэнна. У дачкі жаніх у падаткавай управе, мае аўтамабіль. Спрытна яго падчапіла. Прыёмы, адкрыты дом. Нагасьцюесься ад пуза. Уэзэрап заўсёды гэта казаў. Падступайся да іх праз жывот.
Унутраныя дзьверы гвалтоўна адчыніліся, і ў пакой сунулася барвовадзюбатая фізыяномія, завершаная грабянём перыстых валасоў. Дзёрзкія сінія вочы агледзелі ўсіх, а востры голас запытаўся:
— Што тут?
— А вось прыбывае ўласнай асобай самазваны шляхцюк! — дастойна аб’явіў прафэсар МакХ’ю.
— Пайшоўтыўпрочкі, задрыпаны пэдагог! — выказаў сваё шанаваньне рэдактар.
— Хадзем, Нэд, — сказаў містэр Дэдал, накладаючы капялюш. — Пасьля такога я мушу выпіць.
— Выпіць! — выкрыкнуў рэдактар. — Перад імшой выпіўкі не падаюць.
— I гэта рацыя, — адказаў містэр Дэдал, выходзячы. — Хадзем, Нэд.
Нэд Лэмбэрт бокам сашмыгнуў са стала. Сінія вочы рэдактара завандравалі на твар містэра Блюма, аценены ўсьмешкай.
— А ты не далучысься, Майлс? — спытаўся Нэд Лэмбэрт.
УСПАМІНАЮЦЦА СЛАВУТЫЯ БІТВЫ
— Паспалітае рушэньне Паўночнага Корку! — выкрыкнуў рэдактар, крочачы да камінка. — Мы заўсёды перамагалі! Паўночны Корк і гішпанскія афіцэры!
— А дзе тое было, Майлс? — спытаўся Нэд Лэмбэрт, кінуўшы задумлівы пагляд на наскі сваіх чаравікаў.
— У Агаё! — крыкнуў рэдактар.
— Так і было, дальбог, — пагадзіўся Нэд Лэмбэрт.
Выходзячы, ён шапнуў Дж. Дж. О’Молаю:
— Пачатак белай гарачкі. Сумная справа.
— Агаё! — кукарэкнуў рэдактар высокім дыскантам, задзёршы барвовы твар угору. — Маё Агаё!
— Ідэальны крэтык, — сказаў прафэсар. — Доўгі, кароткі й доўгі.
О, ЭОЛЕВА АРФА
Ён выняў з камізэлечнай кішэні шпульку ніткі ддя зубоў і, адарваўшы кавалак, спрытна наструніў яго між дзьвюма парамі сваіх звонкіх нячышчаных зубоў.
— Бінгбанг, бінгбанг.
Містэр Блюм, пабачыўшы, што бераг чысты, рушыў да дзьвярэй кабінэту.
— Я на хвілінку, містэр Кроўфард, — сказаў ён. — Хачу толькі пазваніць наконт аднае абвесткі.
Ён увайшоў.
— А як там зь перадавіцай у вячэрняе выданьне? — спытаўся прафэсар МакХ’ю, падыйшоўшы да рэдактара й паклаўшы дужую руку яму на плячо.
— Усё будзе як трэба, — сказаў Майлс Кроўфард крыху спакайней. — He хвалюйся. Прывітаньне, Джэк. Усё як трэба.
— Добры дзень, Майлс, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, выпускаючы з рук лісткі, якія вяла апалі на падшыўку. — Тая справа з канадзкім махлярствам — гэта сёньня?
У кабінэце застракатаў тэлефон.
— Дваццаць восем... He, дваццаць... Сорак чатыры... Так.
АДГАДАЙ ПЕРАМОЖНІКА
3 кабінэту выйшаў Лэнэхан з адбіткамі ’’Спорту”.
— Хто хоча пэўняка на Залаты Кубак? — запытаўся ён. — Булава пад О. Мэдэнам.
Ён кінуў лісткі на стол.
Крык басаногіх газэтнікаў на калідоры раптоўна прыблізіўся, і дзьверы махнулі наросьцеж.
— Цыт, — сказаў Лэнэхан. — Чую востгук дупняў.
Прафэсар МакХ’ю перасек пакой і схапіў скурчанага вісуся за каршэнь; астатнія ўроссып далі драпака на калідор і ўніз па лесьвіцы. Лісткі зашамацелі ў пройме, апісалі ў паветры блакітныя закрутасы й прызямліліся пад сталом.
— Гэта ня я, сэр. Гэта той бамбіза мяне ўпіхнуў, сэр.
— Выкінь яго й зачыні дзьверы, — сказаў рэдактар. — Ураган тут вее.
Лэнэхан пачаў зьбіраць лісткі з падлогі, двойчы нагнуўшыся з пакрэхтваньнем.
— Мы чакалі спэцыяльнага пра скачкі, сэр, — сказаў хлопец. — Гэта Пэт Фарэл мяне піхнуў, сэр.
Ён паказаў на два твары, якія зіркалі праз шчыліну з-за вушака.
— Гэта той, сэр.
— Давай адсюль, — буркнуў прафэсар МакХ’ю.
Ён выпіхнуў хлопца й ляснуў дзьвярыма.
Дж. Дж. О’Молай шамацеў падшыўкай, мармычучы, вышукоўваючы:
— Працяг на шостай бачынцы, чацьвёртай калёнцы.
— Так... тут ’’Іўнінг Тэлеграф”, — тэлефанаваў містэр Блюм з кабінэту. — Ці шэф?.. Так, ’’Тэлеграф”... Куды?.. Ага! На якім аўкцыёне?.. Ага! Разумею... Добра. Я знайду яго.
НАСТУПАЕ СУТЫКНЕНЬНЕ
Калі ён паклаў трубку, тэлефон зноўку застракатаў. Ён хутка ўвайшоў і наляцеў проста на Лэнэхана, які змагаўся з другім лістком.
— Pardon, monsieur3, — сказаў Лэнэхан, ухапіўшыся за яго на хвілю й скрывіўпіыся.
— Гэта мая віна, — сказаў містэр Блюм у ягоным заціску. — Вам баліць? Я вельмі сьпяшаюся.
— Калена, — сказаў Лэнэхан.
Расьціраючы калена, ён зрабіў сьмешную міну й захімкаў:
— Назьбіралася тых anno Domini*.
— Прабачце, — сказаў містэр Блюм.
Ён падыйшоў да дзьвярэй і, узяўшыся за клямку, счакаў. Дж. Дж. О’Молай зь ляскам закрыў цяжкую падшыўку. У пустым калідоры адбіваліся рэхам гукі губнога гармоніка й два пранізьлівыя галасы хлопцаў, якія прыселі на знадворных прыступках:
Мы ўэксфардзкія хлопцы,
3 харобрым сэрцам і рукой.
3Прабачце, спадар (франц.).
4ГодГасподні (лац.).
БЛЮМ ВЫХОДЗІЦЬ
— Я пабягу на Бэйчлэрс-уок — сказаў містэр Блюм, — наконт тае абвесткі для Клютча. Хачу гэта заладзіць. Мне сказалі, ён недзе там, у Дылана.
Нейкую хвілю ён паглядаў на іхнія твары ў нерашучасьці. Рэдактар, які, прыхінуўпіыся да камінкавай паліцы, падпёр галаву рукою, раптам шырокім жэстам працягнуў руку ўперад.
— Ідзі! — прамовіў ён. — Перад табою ўвесь сьвет.
— Зараз вярнуся, — сказаў містэр Блюм, выбягаючы.
Дж. Дж. О’Молай узяў лісткі ў Лэнэхана з рук і пачаў чытаць, аддзяляючы адзін ад аднаго лёгкімі подзьмухамі й не адзываючыся.
— Ён абладзіць тую рэкляму, — сказаў прафэсар, спаглядаючы праз акуляры ў чорнай аправе па-над фіранкай. — Пагляньце на тых малых гультаёў за ім.
— Пакажы! Дзе? — усклікнуў Лэнэхан, падбягаючы да вакна.
ВУЛІЧНАЕ ШЭСЬЦЕ
Абодва заўсьміхаліся па-над фіранкай, спазіраючы на газэтнікаў, якія скакалі гужам за містэрам Блюмам; у апошняга хлопца белым зыгзагам трапятаўся на ветры блазенскі зьмей зь белымі кукардкамі на хвасьце.
— Глянь толькі на гулі-мулі тых шыбенікаў за ім, — прамовіў Ленэхан, — і зараз жа апрындзісься. Ох, мае скабы заскабіліся! Падхапілі, як ён клыпае сваімі пласкачамі. Малыя падшыванцы. Крадком на пальчыках.
Карыкатурнымі рухамі мазуркі ён жвава прасьлізнуў каля камінка да Дж. Дж. О’Молая, які паклаў лісткі на ягоныя падстаўленыя далоні.
— Што тут такое? — спытаўся Майлс Кроўфард з уздрыгам. — Куды пайшлі тыя абодва?
— Хто? — спытаўся прафэсар, адварочваючыся. — Яны адбылі ў ’’Авал” трохі выпіць. Там Пады Хупэр з Джэкам Холам. Прыехалі ўчора вечарам.
— Тады хадзем — сказаў Майлс Кроўфард. — Дзе мой капялюш?
Падрыгваючы нагамі, ён пайшоў у кабінэт, адхінаючы крысо пінжака й бразгаючы ключамі ў задняй кішэні. Потым ключы бразнулі ў паветры і яшчэ раз аб дрэва, калі ён замыкаў шуфляду свайго стала.
— А ён ужо добранькі, — сьцішаным голасам сказаў прафэсар МакХ’ю.
— Здаецца, так, — прамармытаў у задуменьні Дж. Дж. О’Молай, выймаючы партсыгар. — Але не заўсёды яно так, як нам здаецца. У каго найболып запалак?
ЛЮЛЬКА МІРУ
Ён паднёс папяросы прафэсару й сам узяў адну. Лэнэхан адразу крамзануў запалкай і па чарзе прыкурыў ім. Дж. Дж. О’Молай зноў адчыніў партсыгар і працягнуў яму.
— Дзякууог/, — сказаў Лэнэхан, беручы папяросу.
Рэдактар выйшаў з кабінэту ў саламяным, крыва насунутым на лоб, капелюшы. Ён сыіеўна задэклямаваў, строга тыкаючы пальцам у прафэсара МакХ’ю: