Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
Ён перагарнуў падшыўку й тыкнуў пальцам.
— Вось, скажам, чацьвёртая бачынка, рэкляма кавы Брансама. Бачыце? Добра.
Застракатаў тэлефон.
ГОЛАС ЗДАЛЁК
— Я падыму, — сказаў прафэсар, рушыўшы ў кабінэт.
— Б — гэта брама парку. Добра.
Ягоны дрыготкі палец тыкаў і падскокваў, пункт за пунктам.
— Т — рэзыдэнцыя віцэ-караля. К — месца забойства, Н — Нокмарунская брама.
Абвіслыя складкі скуры ў яго на шыі трэсьліся, як завушніцы пеўня. Кепска накрухмалены нагруднік раптоўна выскачыў на камізэльку, і ён рэзкім рухам запіхнуў яго назад.
— Алё? Тут ’’Іўнінг Тэлеграф”... Алё?.. Хто гаворыць?... Так... Так... Так...
— Ад Ф да П — шлях, якім ехаў Казьліная Скурка дзеля алібі. Інчыкар, Раўндтаўн, Уінды Арбар, Палмэрстан Парк, Ранэла. Ф.А.Б.П. Зразумела? X — тавэрна Дэйві на Вер.хняй Лісанстрыт.
У дзвярах кабінэту паказаўся прафэсар.
— Гэта Блкхм звоніць, — сказаў ён.
— Пашлеце яго да д’ябла, — без запыну адказаў рэдактар. — X — гэта тавэрна Бэрка, разумееце?
СПРЫТНА, ВЕЛЬМІ
— Спрытна, — сказаў Лэнэхан. — Вельмі.
— Паднёс ім усё на талерачцы, — сказаў Майлс Кроўфард, — усю гэтую крывавую гісторыю.
Кашмар, ад якога ніколі не прачнесься.
— Я сам бачыў, — з гордасьцю сказаў рэдактар. — Я сам быў пры гэтым. Дык Адамс, шчырае сэрца, найлепшы з усіх гультаёў, у якіх Госпад тхнуў жыцьцё ў Корку, і я.
Лэнэхан пакланіўся ўяўнай постаці й абвясьціў:
— Мадам, а во вам Адам. Авель з ружай, а жур зьлева.
— Усю гісторыю! — выкрыкнуў Майлс Кроўфард. — Старая з Прынс-стрыт аказалася першай. I было там ляманту й скрыгату зубамі. Праз адну рэклямную абвестку. Грэгар Грэй зрабіў эскіз, і ён адразу пайшоў уверх. А Пады Хупэр апрацаваў Т.П. і той узяў яго да сябе ў ’’Стар”. Цяпер ён у Блюмэнфэлда. Вось гэта прэса. Вось гэта талент. П’ят! Вось хто ўсім быў татулем.
— Бацька сэнсацыйнай журналістыкі, — пацьвердзіў Лэнэхан, — і швагер Крыса Калінана...
— Алё?.. Вы там?.. Так, ён яшчэ тут. Лепш прыйдзеце самі.
— Дзе вы цяпер знойдзеце такога рэпартэра, га? — усклікнуў рэдактар.
Ён закрыў падціыўку.
— Спрыльмі ветна, — сказаў Лэнэхан містэру О’Мэдэну Бэрку.
— Вельмі спрытна, — пагадзіўся містэр О’Мэдэн Бэрк.
Прафэсар МакХ’ю выйшаў з кабінэту.
— Дарэчы, пра непераможных, — сказаў ён, — ці вы зьвярнулі ўвагу, што некаторых латочнікаў паставілі перад галоўным судзьдзёй...
— О, так, — ажыўлена загаварыў Дж. Дж. О’Молай. — Ледзі Дадлі йшла дадому праз парк, хацела пабачыць, як там леташні цыклён павыварочваў дрэвы, і надумала купіць абразок з дублінскім краявідам. А ён аказаўся паштоўкай у гонар ці то Джо Брэды, ці то Галоўнага, ці Казьлінай Скуркі. Прадавалі каля самай рэзыдэнцыі віцэ-караля, уявеце сабе!
— Цяперашнія падыходзяць адно ў краму з усялякім дробным барахлом, — сказаў Майлс Кроўфард. — Цьфу! Дзе прэса, дзе суд! Дзе вы цяпер знойдзеце такога юрыста, як тыя колішнія, як Уайтсайд, як Айзэк Бат, як срэбнамоўны О’Хэйган? Га? Ах, лухта сабачая! Месца ім адно ў публічнай прыбіральні!
Ён змоўк, але нэрвовыя сутаргі пагарды варушылі ягонымі губамі далей.
Захацела б якая-небудзь пацалаваць гэтыя губы? Адауль ты ведаеш? Дык чаму ты тое напісаў?
РЫФМЫ Й РЭЗОНЫ
Губы, трубы. Ці губы — гэта нейкім чынам і трубы? Або трубы — гэта губы? Неяк павінны быць. Трубы, клубы, любы, зубы, грубы. Рыфмы: два чалавекі, апранутыя аднолькава, выглядаюць аднолькава, па два, пара за парай.
la tua pace che parlar ti piace . . . mentreche il vento, come fa, si tace9.
Ён бачыў, як яны надыходзяць, па трое, дзяўчаты ў зялёным, у ружовым, у ржавым, сплятаючыся, per l'aer perso10 ў лілёвым, у пурпуровым, quella pacifica oriafamma11, у золаце арыфлямы, di rimirar Je рій ardentf2. Але я стары, які раскайваецца, волава ў нагах, пад цемрывам ночы: губы трубы: скон лон.
— Кажы толькі за сябе, — сказаў містэр О’Мэдэн Бэрк.
ГОДЗЕ ДЛЯ КОЖНАГА ДНЯ...
Дж. Дж. О’Молай, невыразна ўсьміхаючыся, прыняў выклік.
— Мой дарагі Майлс, — сказаў ён, кідаючы сваю папяросу, — ты зрабіў з маіх слоў фальшывыя высновы. У гэты момант я не стаю ў абарону трэцяй прафэсіі quaX3 прафэсіі, аднак жа шпаркасьць тваіх коркскіх ног занесла цябе задалёка. Чаму ж нам не прыгадаць Генры Гратана й Флада ці Дэмастэна, ці Эдмунда Бэрка? Мы ўсе ведаем Ігнацыюся Галахера й ягонага шэфа з Чэйплізоду, Хармсуарта, з газэткі за грошык, а таксама ягонага амэрыканскага сваяка з па.мыйнага лістка ў Баўэры, ня
93аключныя словы радкоў 92 і 94 ды ўвесь радок 96 з 5 песьні "Пекла" Дантэ. У вольным перакладзе радкі 91-96 гучаць (курсывам падаюцца фразы, прыведзеныя Джойсам): Калі б кароль сусьвету быў нашым сябрам / мы малілі б яго, каб ён даў табе мір / за тое, што ты спагадаеш нашаму агіднаму лёсу. / Пра што ты любіш гаварыць і слухаць / мы пагаворым і паслухаем з табою / калі вецер, як цяпер, супакоіўся. (італ.).
10Праз чорнае (пракажонае) паветра (італ.).
нТое спакойнае залатое полымя (арыфляма) (італ.).
12Глянуць яшчэ раз з большым захапленьнем (жарам) (італ.).
13Як (лац.).
кажучы ўжо пра ’’Навінкі Пады Кэлі”, ’’Прыгоды П’ю” й нашага чуйнага сябру ’’Скібірынскага Арла”. Навошта тут успамінаць такога майстра адвакацкай вымоўнасьці, як Уайтсайд? Годзе для кожнага дня свае газэты.
ВОДГУЛЬЛЕ ПРАМШУЛЫХ ДЗЁН
— У гэтую во самую газэту пісалі Гратан і Флад, — выкрыкнуў рэдактар яму ў твар. — Ірляндзкія патрыёты-добраахвотнікі. А цяпер вы дзе? Заснаваная ў 1763. Доктар Лукас. А каго цяпер прыраўнаеш да Джона Філпота Карэна? Цьфу!
— Ну, што ж, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, — каралеўскі адвакат Буш, напрыклад.
— Буш? — паўтарыў рэдактар. — Што ж, згодны. Буш, я згодны. У ягонай крыві гэта ёсьць. Кэндал Буш, гэта значыць, я хачу сказаць, Сэймур Буш.
— Ён ужо даўно сядзеў бы ў крэсьле судзьдзі, — сказаў прафэсар, — калі б не... Ды няважна.
Дж. Дж. О’Молай павярнуўся да Стывэна й ціха, з прыпынкамі, сказаў:
■— Я думаю, што самая адшліфаваная фраза, якую я пачуў у жыцьці, выйпіла з вуснаў Сэймура Буша. Было гэта на справе аб братазабойстве, той справе Чайлдса. Буш яго абараняў.
I ўліў у вушы мне ліхое зельле.
Дарэчы, як ён пра тое даведаўся? Ён жа памёр у сьне. Або тая іншая гісторыя, пра зьвера зь дзьвюма сьпінамі?
— Што гэта было? — спытаўся прафэсар.
ITALIA, MAGISTRA ARTIUM14
— Ён гаварыў аб правасудзьдзі на аснове доказаў, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, — аб рымскай справядаівасьці, супрацьстаўляючы яе болей даўняму закону Майсея, lex talionisli. 1 ўпамянуў пра Мікэлянджэлявага Майсея ў Ватыкане.
— Га.
— Некалькі старанна выбраных слоў, — папярэдзіў Лэнэхан. — Ціха!
Паўза. Дж. Дж. О’Молай выцягнуў свой партсыгар.
14Італія, настаўніца мастацтваў (лац.).
153акон адпомсты (вока за вока, зуб за зуб) (лац.).
Дарма стаіліся. Нешта зусім звычайнае.
Вястун задуменна выняў пачак запалак і закурыў папяросу.
Пасьля, азіраючыся на мінулае, на тыя дзіўныя дні, я часта думаў пра той нязначны акт, сам па сабе пусты, той трэск запалкі, які вызначыў увесь далейшы лёс двух нашых жыцьцяў.
АДШЛІФАВАНАЯ ФРАЗА
Дж. Дж. О’Молай працягваў, старанна кшталтуючы словы:
— Ён сказаў: тая каменная выява заспіыглай музыкі, рагатая і пагрозьлівая, боская ў чалавечай форме, той вечны сымбаль мудрасьці й прароцтва заслугоўвае жыцьця, як заслугоўвае жыцьця півор рук і ўяўленьня разьбяра ў мармуры, духоўна пераўпівораным і пераўтвараючым.
Ягоная зграбная далонь закончыла фразу хвалістым рэхам.
— Знакаміта! — адразу адазваўся Майлс Кроўфард.
— Боскае натхненьне, — сказаў містэр О’Мэдэн Бэрк.
— А вам спадабалася? — спытаўся Дж. Дж. О’Молай у Стывэна.
Стывэн, з крывёй распаленай красою мовы й жэсту, пачырванеў. Ён узяў папяросу з партсыгара. Дж. Дж. О’Молай працягнуў партсыгар Майлсу Кроўфарду. Лэнэхан, як і папярэднім разам, даў ім агню і ўхапіў свой трафэй, кажучы:
— Вельмібус дзякібус.
ЧАЛАВЕК ВЫСОКАЙ МАРАЛЬНАСЬЦІ
— Прафэсар Мэйджэніс гаварыў мне пра вас, — зьвярнуўся Дж. Дж. О’Молай да Стывэна. — Скажэце па праўдзе, што вы думаеце пра той натоўп гермэтыстаў, паэтаў апалавага маўчаньня, з тым верхаводным містыкам А. Э.? Усё пачалося з тае Блаватчыхі. Была зь яе мудрагелістая штука. У адным зь інтэрв’ю нейкаму янкі А. Э. распавёў, як аднаго разу вы прыйшлі да яго на досьвітку й сталі распытваць пра пласты сьвядомасьці. Мэйджэніс уважае, што вы сабе строілі жарты з А. Э. Ён чалавек высокай маральнасьці, Мэйджэніс.
Гаварыў пра мяне. Што сказаў? Што ён сказаў? Што ён сказаў пра мяне? Ня буду пытацца.
— He, дзякую, — сказаў прафэсар МакХ’ю, адхіляючы партсыгар ад сябе. — Пачакайце хвілінку. Дазвольце й мне нешта сказаць. Найзнакамітшым узорам аратарскага мастацтва, якое я чуў, была прамова Джона Ф. Тэйлара на пасяджэньні гістарычнага таварыства ва унівэрсытэце. Спачатку выступаў судзь-
дзя Фіцгібан, цяперашні старшыня апэляцыйнага суда, а разважалі яны пра рэч на той час новую — эсэ, якое падтрымлівала адраджэньне ірляндзкай мовы.
Ён павярнуўся да Майлся Кроўфарда й сказаў:
— Ты ж ведаеш Джэралда Фіцгібана, так што можаш уявіць сабе стыль ягонай прамовы.
— Ходзяць чуткі, што ён засядае з Тымам Хілі, — сказаў Дж. Дж. О’Молай, — у адміністрацыйнай камісіі каледжу Трыніты.
— Ён засядае зь мілюткай малюткай у дзіцячым нагруднічку, — сказаў Майлс Кроўфард. — Давай далей. Ну й што?
— Прашу заўважыць, — казаў прафэсар, — што гэта была прамова дасьведчанага аратара, з беззаганнай дыкцыяй, поўная ветлівай высакамернасьці, якая выплёсквала, не скажу, што келіх гневу, а хутчэй за ўсё пыхлівую пагарду да новага руху. Тады гэта быў новы рух. Мы былі слабыя й таму, мабыць, нічога ня вартыя.
На міг ён стуліў свае доўгія тонкія вусны, але прагнучы працягваць, паднёс шырока адстаўленую руку да акуляраў і, зьлёгку дакрануўшыся да іх вялікім і сардэчным пальцамі, дрыготкімі, перасунуў фокус.
ІМПРАВІЗАЦЫЯ
Будзённым голасам ён звярнуўся да Дж. Дж. О’Молая:
— Тэйлар, трэба вам ведаць, прыбыў туды хворы, адразу з пасьцелі. I я ня думаю, што ён падрыхтаваў сабе прамову загадзя, таму што ва ўсёй зале не было ні адной стэнаграфісткі. Твар у яго быў смуглы, схуднелы, аброслы калматай барадою. Пад шыяй вісела яму нейкая хустка, а сам ён выглядаў як чалавек пры сконе (хоць такім і ня быў).
Ягоны позірк адразу, хоць і бязь сьпеху, перасунуўся з Дж. Дж. О’Молая на твар Стывэна і зараз потым апусьціўся долу, як быццам нечага шукаючы. За пахіленай галавою паказаўся ненакрухмалены палатняны каўнерык, прыбруджаны парадчэлымі валасамі. Усё яшчэ чагосьці шукаючы, ён сказаў: