Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Пр. др.: прыдурак, — сказала яна. — Хтосьці яго цьвяліць. Гэта вялікі сорам, хто б ён ні быў.
— Сапраўды, — пагадзіўся містэр Блюм.
Яна з уздыхам забрала паштоўку.
— А цяпер ён зьбіраецца ў канцылярыю містэра Мэнтана. Ён кажа, што ўнясе позву на дзесяць тысяч фунтаў.
Яна склала паштоўку, сунула яе ў сваю неахайную торбачку й ляскнула замочкам.
Тая самая сукенка зь сіняга шавіёту што й два гады таму, ворса выцьвітае. Мінуліся ейныя найлепшыя дні. Валасы вытыркаюць пасмачкамі над вушамі. I гэты нямодны капялюшык, тры старыя вінаградныя гронкі, каб хоць крыху ўпрыгожыць. Абношаная высакароднасьць. А калісьці апраналася з густам. Маршчынкі ля вуснаў. Усяго год ці нешта такое старэйшая за Молі.
Бачыў якім зрокам абмерала яе тая жанчына што мінула. Жорстка. Непрыгожы пол.
Ён глядзеў на яе далей, хаваючы ў позірку расчараваньне. Востры расол зь цяляціны й бычыных хвастоў з прыправамі. Я таксама прагаладаўся. Крышкі пірага на адваротах яе сукенкі: пляма цукровай пудры на шчацэ. Пірог з рабарбарам і начынкай з рознай садавіны. Гэта была Джозі Паўэл. У Люка Дойла, даўно таму. Долфінс Барн, шарады. Пр. др.: прыдурак.
Зьменім тэму.
— А вам здараецца бачыць місіс Бюфой? — спытаўся містэр Блюм.
— Майну Пюрфой? — спыталася яна.
Гэта мне падумалася пра Філіпа Бюфоя. Клуб Аматараў Тэатру. Мэтчэм часта ўспамінае свой майстэрскі ўдар. А ваду я спусьціў? Так. Апошняя дзея.
— Так.
— Акурат па дарозе я заходзіла даведацца, ці яна ўжо не нарадзіла. Яна ў радзільным доме на Холіс-стрыт. Доктар Хорн яе туды прыняў. Ужо тры дні, як у яе болі.
— О! — сказаў містэр Блюм. — Спачуваю ёй.
— Так, — працягвала місіс Брын. — А дома й без таго поўная хата дзятвы. Роды ў яе цяжкія, так мне казала тамашняя сястра.
— О! — сказаў містэр Блюм.
Ягоны цяжкі спагадлівы позірк убіраў ейныя словы. Язык спачувальна прыцмокваў. Цт! Цт!
— Спачуваю ёй, — сказаў ён. — Бедная жанчына! Тры дні! Гэта ж проста жах!
Місіс Брын кіўнула галавою.
— Болі схапілі яе ў аўторак...
Містэр Блюм зьлёгку крануўся ейнага локця, папярэджваючы:
— Увага! Дайце прайсьці таму чалавеку.
Ад рэчкі, ускрай ходніка, замашыста крочыла кашчавая фігура, уставіўшыся застыглым паглядам на сонечны дыск праз манокль на тоўстай тасемцы. Галаву абхапіла маленькая шапачка, туга прылягаючы да чэрапа. На руцэ ў такт крокам целяпаліся складзеныя плашч, кіёк і парасон.
— Гляньце, — сказаў містэр Блюм. — Ліхтарныя слупы ён заўсёды мінае ад вуліцы. Гляньце!
— А хто гэта такі, калі не сакрэт? — запыталася місіс Брын. — Ён з бзікам?
— Яго называюць Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдэл Фарэл, — адказаў містэр Блюм, усьміхаючыся. — Гляньце!
— Імёнаў у яго хоць пазычай, — сказала яна. — Калі-небудзь і Дэніс стане вось такім.
Яна раптоўна абарвала.
— А вунь і ён, — сказала яна. — Мне трэба йсьці да яго. Усяго добрага. Перадайце прывітаньне Молі, не забудзьце.
— Перадам, — сказаў містэр Блюм.
Крывуляючы між прахожымі, яна прайшла да вітрынаў. Дэніс Брын у куртатым сурдуце й сініх палатняных пантофлях, шоргаючы нагамі, выйшаў з кавярні Гарысана, моцна тулячы да сэрца дзьве тоўстыя кнігі. Быццам зь неба зваліўся. Як са старажытнасьці. Зусім не зьдзівіўшыся, што яна зьявілася пры ім, ён адразу паважна загаварыў да яе, высунуўшы дапераду сваю бруднашэрую бараду й ляпаючы адвіслай сківіцай.
Мэшуга. 3 глузду зьехаў.
Містэр Блюм лёгкай хадой рухаўся далей, бачачы псрад сабою ў сонечным бляску туга абцягнуты чэрап і пагойдваньне кіяпарасонаплашча. Фарсун што трэба. Гляньце на яго! Зноў вылез на вуліцу. Яшчэ адзін спосаб ісьці праз жыццё. I той другі стары бзікаваты касмач у ашмоцьці. Мабыць нялёгкая ёй выпала доля зь ім.
Пр. др.: прыдурак. Mary прысягнуцца гэта Олф Бэрган або Рычы Гулдынг. Іду ў заклад на што хочаце гэта яны напісалі для пацехі, седзячы ў Скоч Хаўз. Ідзе ў канцылярыю Мэнтана. Той вырачыць на паштоўку рыбіны вочы. Уцеха будзе боская.
Ён мінуў рэдакцьпо ’’Айрыш Таймса”. Можа, там ляжаць і іншыя адказы. Хацеў бы адказаць усім. Добрая сыстэма для злачынцаў. Шыфр. Цяпер у іх полудзень. Там клерк у акулярах, ён мяне ня ведае. А хай паляжаць там, дасьпеюць. I так хапіла клопату перагледзець соракчатыры. Патрабуецца спрактыкаваная машыністка для дапамогі джэнтльмэну ў літаратурным занятку. Я назвала цябе абрыдным хлопцам бо мне зусім не падабаюцца тыя сховы. Калі ласка растлумач мне што абазначаюць. Калі ласка напішы мне якую парфуму. Скажы мне хто стварыў сьвет. У іх такая манэра шпурляць у цябе пытаньнямі. I тая другая, Лізі Туіг. Mae літаратурныя намогі мелі шчасьце заслужыць пахвалу выдатнага паэта А. Э. (міст. Джор. Расэла). Ня мае часу прычасацца парадкам, папіваючы вадзяністую гарбатку над кніжачкай паэзіі.
Для невялікіх абвестак без сумліву найлепшая газэта. Цяпер ахапіла й правінцыю. Кухарка й служанка да ўсяго, даск. кухня, пакаёўка на месцы. Патрэбны ўвішны прадавец у вінную краму. Шан. дзяўчына (рым.-кат.) шукае пасады ў краме з садавінай або мясам. Джэймс Карлайл гэтага дабіўся. Дывідэнд шэсьць з
паловай працэнтаў. Зрабіў вялікія грошы на акцыях Коўтсаў. Паціхутку. Хітрыя шатляндзкія скнары. У навінах скрозь падлізьніцтва. Наша ласкавая й агульна шанаваная віцэ-каралева. Цяпер купіў яшчэ ’’Айрыш Філд”. Ледзі Маўнткэшл цалкам паправілася пасьля родаў і прыняла ўдзел у паляваныіі на ліса з ганчакамі, якое ўчора ў Рэтхаўце арганізавала лоўчае таварыства. Ліса нельга есьці. Хоць палююць і ў гаршчок. Ад страху выдзяляюцца сокі мяса мякчэе ад іх. Верхам у сядле. Сядзіць памужчынску. Важка-важная лаўчыня. Hi дамскага сядаа ні падушкі ні за што на сьвеце. Першая на зборцы й першая ў пагоні. Гэтыя бабскія вершніцы моцныя бы пародзістыя кабылы. Ходзяць задзёршы нос каля стайні. Шклянку брэндзі кульне не пасьпееш авойкнуць. Тая што ранкам перад ’Троўнэрам”. Разам зь ёю ў каляску: шу-шу? Сьцяну або бар’ер у пяць перакладзін на кані адным махам. Той кірпатаносы трамвайнік знарок так зрабіў. Каго яна мне нагадвае? О так! Місіс Мірыям Дэндрэйд якая мне прадала старыя накідкі й чорную бялізну ў гатэлі ’’Шэлбэрн”. Разводніца з Лацінскай Амэрыкі. I вокам не міргнула калі я корпаўся ў ейнай бялізьне. Як быццам я быў яе гардэробнікам. Потым бачыў яе на банкеце ў віцэ-караля калі Стабс каралеўскі лясьнік завёў мяне туды разам з Уілэнам з "Экспрэсу”. Даядалі рэшткі пасьля вялікага сьвету. Шыкоўная вечарына з гарбаткай. Я сьлівы паліў маянэзам думаў што крэм. Вушы ў яе павінны гарэць ад сораму месяц які пасьля. 3 такою трэба ня горш за быка. Прыродная куртызанка. Пялёнкі мыць не для яе, дзякуй.
Бедная місіс Пюрфой! Муж мэтадыст. Мэтадычны ў сваім шаленстве. Шафранавая булачка й малако й содавая на сьняданак з адукацыйнай малочні. Есьць па сэкундамеры, трыццаць два жвакі на хвйгіну. Аднак жа бакі растуць у яго катлеткамі. У яго, кажуць, добрыя сувязі. Сваяк Тэадора ў Дублінскім Замку. У кожнай радзіне адзін вялікасьвецкі сваяк. Штогод падносіць ей той самы дарунак. Неяк бачыў яго каля ’’Трох Гулякаў” крочыць з голай галавой а за ім ягоны найстарэйшы хлопец валачэ яшчэ адно ў кашолцы. Піскуны. Беднае стварэньне! Потым кармі грудзьмі год за годам начамі а кожнай гадзіне. Самалюбы тыя непітушчыя. Сабака на сене. Мне ў гарбату толькі адзін кавалачак калі ласка.
Ён стаў на скрыжаваньні Фліт-стрыт. Перапынак на лэнч за шэсць пэнсаў у Рова? Трэба паглядзець тую абвестку ў нацыянальнай бібліятэцы. За восем пэнсаў у Бартана. Лепш. Якраз па дарозе.
Ён праходзіў каля крамы Болтана на Уэстморлэнд-стрыт. Гарбата. Гарбата. Гарбата. Забыўся намякнуць Тому Кэрнану.
Шшш. Цт-цт-цт! Уяві сабе, тры даі стогне ў пасьцелі, на галаве воцатны кампрэс, жывот пучыць. Фу! Папросту жах! Галава ў дзіцятка завялікая: клешчы. Скурчаны ў ейным нутры бадае галоўкай наўсьлеп, намацвае шлях навонкі. Мяне гэта забіла б. На шчасьце ў Молі адбыліся лёгка. Нешта павінны прыдумаць каб спыніць падобнае. У жыцьцё праз катаржную натугу. Ідэі наконт абязбольваньня: каралеве Вікторыі давалі. Дзевяць у яе было. Добра неслася. Старая жанчына ў боце жыла й плойму дзяцей прывяла. Кажуць нібыта ў яго былі сухоты. Час ужо каб хтосьці заняўся гэтым а не малоў пра што там пра задуменнае ўлоньне й срабрыстую ясноту. Шпігуюць галовы прыдуркам. Можна было б лёгка арганізаваць вялікія шпіталі. Уся справа зусім бяз болю й кожнаму нованароджанаму з падаткавых сумаў вылічаць пяць фунтаў пад складаны працэнт да паўналецьця пяць працэнтаў гэта будзе сто шылінгаў ды тыя самыя пяць фунтаў памножыць на дваццаць у дзесяткавай сыстэме заахвоціла б людзей адкладваць грошы сто дзесяць зь нечым да дваццаць першага году гэта трэба на паперы выходзіць круглая сума больш чымсьці табе здаецца.
Пэўна што ня мёртванароджаныя. Іх нават не рэгіструюць. Непатрэбны клопат.
Забаўна было глядзець, яны абедзьве побач, жываты выпучаныя. Молі й місіс Мойзэль. Сход мацярэй. Сухоты на той час адступаюцца, потым зноў вяртаюцца. Якімі плоскімі яны раптам здаюцца пасьля таго! Вочы ціхамірныя. Цяжар з душы. Мілая душа была старая місіс Торнтан. Усе яны мае дзеткі, казала яна. Перад тым як карміць першую лыжачку сабе ў рот. Ох, гэта ж ням-ням. Сын Тома Ўола раструшчыў ёй руку. Ягоны першы паклон у адрас публікі. Галава як адборная дыня. Стары бурклівы доктар Морэн. Народ грукае да іх у любы час. Доктар, дзеля ўсяго сьвятога. У жонкі пачалося. А потым прымушаюць чакаць месяцамі пакуль заплацяць. За паслугу пры родах вашай жонкі. У людзей аніякай удзячнасьці. А лекары вельмі людзкія, амаль усе.
Перад вялізнымі высокімі дзьвярыма Ірляндзкага Парляманту падпырхнула чародка галубоў. Падсілкаваліся й давай у гулі. На каго б нам зрабіць? Я выбіраю таго ў чорным. Спускаю. Ну і ўдалося. Мусіць дужа цікава калі з паветра. Эпджон, я й Оўэн Голдбэрг на дрэвах каля Гусгрын, калі гулялі ў малпы. Яны празвалі мяне макрэляй.
3 Коледж-стрыт паказаўся аддзел паліцыі, крочачы гужам. Гусіным шыхтом. Разагрэтыя ежай твары, успацелі пад каскамі, махаюць дубінкамі. Толькі што папалуднавалі, заправіўшы пад дзягі па ладнай порцыі крупніку. Неблагая ў паліцыянта доля. Яны падзяліліся на групы й, адсалютаваўшы, разыходзіліся на свае пасты. Выпушчаныя на папас. Самы момант каб нападаць на іх, якраз пасьля пудынгу. Лучыць кулаком проста ў абед. Яшчэ адзін аддзел, крочачы россыпам, ахінуў агароджу Трыніты Коледжу, кіруючы на ўчастак. Цягнуцца да карыта. Рыхтуйся да атакі кавалсрыі. Рыхтуйся да атакі на крупнік.