Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
сонечны жар. Як таемны дотык што наклікае ўспамін. Разбуджаныя дотыкам вільготныя пачуцьці ўспомнілі. Укрытыя дзікай папарацьцю на мысе Хоўт. Пад намі заліў, заснулае неба. Hi зыку. Неба. Каля Львінае Галавы колер заліву пурпуровы. Зялёны каля Драмлэку. Жоўтазялёны ў бок Сатну. Падводныя палеткі, у траве бледнакарычневыя лініі, пахаваныя гарады. Яе валасы як на падушцы ляжалі на маім пальце, жужалкі ў верасох казыталі руку я падклаў ёй пад патыліцу, пакамячыш мне ўсё. Які цуд! Яе халоднамяккая ад духмянасьцяў рука кранала мяне, лашчыла: вочы глядзелі на мяне не адрываючыся. У захапленьні я ляжаў на ёй, поўныя вусны растуліліся, я цалаваў яе вусны. Юм. Мяккім рухам падала мне ў рот піражок з кменам, цёплы й перажаваны. Млейкая каша, перажаваная ейным ротам, кісласалодкая ад сьліны. Радасьць: я глытаў яе: радасьць. Маладое жыцьцё: выпучыўшы вусны, яна зьліла іх з маімі. Далікатныя, цёплыя, клейкія, пругкамяккія вусны. Вочы яе былі як краскі, вазьмі мяне, прагнулі тыя вочы. Абсыпаліся каменьчыкі. Яна не зварухнулася. Каза. Болып нікога. Высока на Бэн Хоўце ў рададэндранах хадзіла каза ўпэўненым поступам, губляючы гарошынкі. Схаваная ў папараці яна сьмяялася ў гарачых абдымках. Я ляжаў на ёй, апантана цалуючы; вочы, яе вусны, адкрыгую шьпо, дзе пульсавала жылка, поўныя жаночыя грудзі пад тонкай ваўнянай блюзкай, тоўстыя натапыраныя саскі. Я кранаўся яе сваім гарачым языком. Яна цалавала мяне. Я прыймаў пацалункі. Аддаючыся зусім, яна кудлаціла мае валасы. Цалаваная, яна цалавала мяне.
Мяне. А я цяпер.
Счэпленыя, бзыкалі мухі.
Ягоныя апушчаныя вочы прасачылі маўклівыя прожылкі на дубовай панэлі. Краса: закругляецца, закругленасьць ёсьць краса. Дасканалыя багіні, Вэнэра, Юнона: закругленасьці, якімі захапляецца сьвет. Можна іх паглядзець бібліятэчны музэй стаяць у круглай залі, голыя багіні. Спасабляюць страваваньню. Ім усё роўна хто глядзіць. На агульны агляд. Ніколі не прамовяць гэта значыць да такіх як Флін. Дапусьцім яна як Галятэя зь Пігмаліёнам дык што найперш сказала б? Сьмяротны! Паставіла б цябе на тваё месца. Каштаваць нэктар за сталом з багамі, залатая пасуда, усё амброзійскае. Ня тое што нашы абеды за грош, гатаваная бараніна, морква й рэпа, бутэлька слабога піва. Нэктар, уяві сабе, што п’еш электрычнасьць: страва багоў. Цудоўныя формы жанчынаў разьблёных на падабенства Юноны. Несьмяротна прыгожыя. А мы ўпіхаем сабе ежу ў дзірку й выпускаем ззаду: ежа, стрававальныя сокі, кроў, кал,
зямля, ежа: трэба падкладаць, як паліва ў паравоз. У іх няма. Ніколі не прыглядаўся. Пагляджу сёньня. Вартаўнік не заўважыць. Што-небудзь упушчу нагнуся й пабачу ці ў яе.
Зь ягонага мачавога пухіра даплыў бязгучны сыгнал пайсьці зрабіць не рабіць там зрабіць. Як мужчына напагатове ён асушыў сваю шклянку да дна й выйшаў, мужчынам яны таксама аддаваліся, сьвядомыя мужчынскасьці, клаліся з мужчынамі-каханкамі, маладзён меў зь ёю насалоду, на двор.
Калі заціх водгук ягоных крокаў, Дэйві Бэрн спытаўся з-над свае кніжкі:
— Хто ён такі? Ці ён не працуе ў страхаваньні?
— Гэтую справу ён даўно кінуў, — адказаў Насаты Флін. — Цяпер ён рэклямны агент у ’’Фрымэне”.
— 3 выгляду ён мне добра знаёмы, — сказаў Дэйві Бэрн. — У яго нейкая бяда?
— Бяда? — зьдзівіўся Насаты Флін. — Я нічога ня чуў. Чаму?
— Я заўважыў, што ён быў у жалобе.
— Сапраўды? — спытаўся Насаты Флін. — Слушна, быў. Я ў яго спытаўся, як справы дома. Праўду кажаце, дальбог. У жалобе.
— Я ніколі не кранаю гэтай тэмы, — гуманна сказаў Дэйві Бэрн, — калі бачу, што ў джэнтльмэна такая бяда. Ім гэта толькі лішні раз нагадвае.
— У кожным разе, гэта ня жонка, — сказаў Насаты Флін. — Я сустрэў яго пазаўчора, ён якраз выходзіў з малочнай ’’Ірляндзкая Фэрма” на Генры-стрыт, дзе гандлюе жонка Джона Уайза Нолана, і нёс дахаты забанок сьмятаны дпя свае леппіае палавіны. Яна то акуратна адкормленая, кажу вам. Цыцкастая дама.
— А ён робіць у ’’Фрымэне”? — спытаўся Дэйві Бэрн.
Насаты Флін заціснуў губы.
— За тыя абвесткі, што ён дастае, сьмятаны ня купіш. Можна пайсьці ў заклад.
— Як гэта? — спытаўся Дэві Бэрн, пакінуўшы сваю кніжку й падыходзячы.
Насаты Флін хутка накрэсьліў у паветры колькі знакаў штукарскімі пальцамі. I падміргнуў.
— Ён належыць да лёжы, — сказаў ён.
— Што вы кажаце? — зьдзівіўся Дэйві Бэрн.
— Тое й кажу, — адказаў Насаты Флін. — Да старажытнага, вольнага й прызнанага брацтва. Сьвятло, жыцьцё й любоў, дальбог. Яны яму пасабляюць. Мне гэга сказаў адзін, ну, ня важна хто.
— Ці гэта праўда?
— О, гэта знакамітае брацтва, — сказаў Насаты Флін. — Ніколі не пакінуць вас у бядзе. Я ведаю аднаго, які паспрабаваў да іх прыступіць, але яны засакрэчаныя як чэрці. Жанчынаў яны ўвогуле не падпускаюць, і маюць рацыю, дальбог.
Дэйві Бэрн за адным разам усьміхнуўсяпазяхнуўкіўнуў:
— Ііііііхаааааах!
— Калісьці адна жанчына, — працягваў Насаты Флін, — схавалася ў гадзіньніку паглядзець, чым яны займаюцца. Але, хай мяне ліха, яны яе пранюхалі й адразу на месцы прымусілі даць прысягу перад масонскім майстрам. Яна была з роду СэнтЛежэ Донэрайл.
Дэйві Бэрн, яшчэ са сьлязьмі ў вачох пасьля смачнага позяху, сказаў:
— А ці праўда гэта? Ён такі ціхмяны, прыстойны чалавек. Я часта яго тут бачыў, і ніколі не было, каб ён, ведаеце, перабраў меру.
— Сам Усёмагутны ня здолее яго напаіць, — пацьвердзіў Насаты Флін. — Як толькі кампанія трапіць на гарачы сьлед, яго ўжо няма. Вы не заўважылі, як ён спаглянуў на гадзіньнік? Ах, вас тады не было. Калі яму запрапануеш выпіць, дык першае, што ён зробіць, гэта выцягне свой гадзіньнік і па ім вырашыць, чым яму трэба асьвяжыцца. Ён так робіць, Бог мне сьведкам.
— Бываюць і такія, — сказаў Дэйві Бэрн. — Але я б сказаў, што ён чалавек надзейны.
— Ён не такі благі, — сказаў Насаты Флін, шмаргануўшы носам. — Пра яго ведаюць, што й дапаможа кашальком у бядзе. Кожнаму трэба па заслугах. О, ёсьць у Блюма й добрыя бакі. Але вось аднае рэчы ён ніколі ня зробіць.
Ягоная рука прыкінулася, нібыта стаўляе подпіс каля шклянкі з грогам.
— Я ведаю, — сказаў Дэйві Бэрн.
— Нічога чорнага на белым, — сказаў Насаты Флін.
Увайішгі Пады Леанард і Бэнтам Лаенс. Сьледам за імі Том Рочфард, выгладжваючы сваю вішнёвую камізэльку даланёй.
— Брыдзень, містэр Бэрн.
— Брыдзень, спадары.
Яны запыніліся каля стойкі.
— Хто паставіць? — спытаўся Пады Леанард.
— Хто як хто, а я пасяджу, — адказаў Насаты Флін.
— Добра, дык што возьмем? — спытаўся Пады Леанард.
— Я вазьму імбірнага ліманаду, — сказаў Бэнтам Лаенс.
— Колькі? — усклікнуў Пады Леанард. — Гэта зь якога часу, Божа ты мой? А ты, Том?
— Як там галоўны вадасьцёк? — пацікавіўся Насаты Флін, пацягваючы глыток.
Замест адказу Том Рочфард прыціснуў руку да грудзей і гікнуў.
— Ці вам ня клопат падаць мне шклянку сьвежай вады? — папрасіў ён.
— Безумоўна, сэр.
Пады Леанард паглядзеў на сваіх кампаньнікаў.
— Хай мяне качкі стопчуць, — сказаў ён. — Вы толькі пагляньце, каму я выпіўку стаўлю. Халодная вада й імбірная шыпучка. I гэта малойцы, якія зьлізалі б віскі й з пухіра на назе. Вунь у гэтага ў рукаве нейкая халерная кабылка на Залаты Кубак. Удар без промаху.
— Пэўна, Цынфандэл? — спытаўся Насаты Флін.
Том Рочфард высыпаў у пастаўленую перад ім шклянку нейкі парашок з паперыны.
— Праклятая нястраўнасьць, — сказаў ён перад тым як выпіць.
— Сода вельмі добрая, — сказаў Дэйві Бэрн.
Том Рочфард кіўнуў і выпіў.
— Гэта Цынфандэл?
— Я маўчу, — падміргнуў Бэнтам Лаенс. — Сам пускаю пяць шылінгаў.
— Будзь чалавекам, скажы нам ды йдзі да д’ябла, — сказаў Пады Леанард. — Хто табе падказаў?
Містэр Блюм, кіруючы да выхаду, прывітальна падняў зры пальцы.
— Бывайце! — сказаў Насаты Флін.
Астатнія адвярнуліся.
— Вось гэты чалавек мне падказаў, — шапнуў Бэнтам Лаенс.
— Цьфу! — сказаў Пады Леанард з пагардай. — Містэр Бэрн, сэр, возьмем дзьве малелькія віскі Джэймсана й...
— Імбірны ліманад, — ветліва дадаў Насаты Флін.
— Але, — сказаў Пады Леанард. — Бутэлечку з соскай для дзіцятка.
Містэр Блюм ішоў у бок Доўсан-стрыт, дакладна ачышчваючы свае зубы языком. Мусіла б быць нейкая зеляніна: скажам, шпінат. 3 дапамогай рэнтгенаўскіх прамянёў можна было б.
На Д’юк-лэйн абжорлівы тэр’ер вырыгаў на брук агідную храсткаватую жуйку й хлябтаў яе з новым запалам. Перасыць. Зьвяртаем з падзякай поўнасьцю пераварыўшы зьмесьціва. Спачатку дасэрт потым з закваскай. Містэр Блюм абачліва абмінуў. Жвачная жывёла. Ягоны другі наварот. Яны варушаць верхняй сківіцай. Цікава ці Том Рочфард зможа нешта зрабіць з тым сваім вынаходзтвам. Марнуе час тлумачачы той губе Фліна. У хударлявых доўгія губы. Павінна быць нейкая заля ці іншае месца дзе вынаходнікі маглі б зьбірацца й свабодна вынаходзіць. Але вядома тады ўсе вар’яты пазьбягаліся б і тлумілі галаву.
Ён пачаў пасьпеўваць, урачыстым рэхам расьцягваючы апошнія ноты кожнага такту:
Don Giovanni, a cenar teco M'invitasti^.
Адчуваю сябе лепш. Бургундзкае. Падняло мой дух. Хто першы пачаў гнаць віно? Нейкі тып у маркоце. П’яная зухаватасьць. Цяпер мне трэба ў нацыянальную бібліятэку па ”Кілкэні Піпл”.
Голыя чыстыя ўнітазы, у чаканьні, у вітрыне Уільяма Мілера, водаправодчыка, вярнулі ягоныя думкі ў папярэдняе рэчышча. Маглі б: прасачыць увесь шлях, часамі праглынутая голка выходзіць дзе-небудзь з рэбраў праз гады, падарожнічае па ўсім целе, перастаўляюцца жоўцевыя пратокі, селязёнка цыркае пячонка страўнікавы сок маткі кішак як трубкі. Але гаротнаму старому давялося б увесь гэты час стаяць са сваім нутром напаказ. Навука.
— A cenar teco.
Што гэтае teco значыць? Можа, сёньня вечарам.
Дон Джавані, піы мяне запрасіў Сёньня прыйсьці на вячэру.
Та-рам піара-тпам.
Няскладна выходзіць.
Клютч: два месяцы калі намоўлю Нанэці на. Гэта будзе два фунты дзесяць, больш-менш два фунты восем. Тры мне вінаваты
5Дон Жуан, павячэраць з табою Ты мяне запрасіў (італ.).
Хайнс. Два адзінаццаць. Абвестка Прэската. Два пятнаццаць. Каля пяці гінэяў. Добра ручыць.
Можна было б купіць для Молі адну з тых шаўковых сподніх камбінацый, пад колер новых падвязак.
Сёньня. Сёньня. Нядумаць.
Потым канцэртнае турнэ на поўдні. Што ты на ангельскія морскія курорты? Брайтан, Маргэйт. Пірс пад месячным сьвятлом. Яе голас плыве ўдалеч. О прыморскія красуні. Пад сьцяною бару Джона Лонга сядзеў сонны валацуга, у глыбокім роздуме абкусваючы каструбатыя шчыкалаткі. Майстраваты чалавек шукае працу. За невялікія грошы. Непераборлівы ў ежы.