Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Калі ўжо пра гэта думаю, дык той шар апускаецца згодна з часам па Грынвічу. Гадзіньнік прыводзяць у рух па электрычнай праводцы з Дансінку. Варта было б туды зьезьдзіць у першую суботу месяца. Калі б дастаць рэкамэндацыю да прафэсара Джолі або чаго-небудзь даведацца пра ягоную сям’ю. Магло б падзейнічаць: заўсёды прыемна для самалюбства. Лёсткі з зусім нечаканага боку. Арыстакрат ганарыцца сваім паходжаньнем ад каханкі караля. Ягоная прамаці. Добра пашмараваць. Пакорлівае цяля дзьвюх матак смокча. А ня так каб увайшоў і ляпнуў тое што сам ведаеш не на твой розум: што такое паралякса? Пакажэце гэтаму джэнтльмэну дзьверы.
Ах.
Ягоная рука зноў апусьцілася.
Ніколі пра гэта нічога не даведаюцца. Трата часу. Газавыя шары круцяцца, пранікаюцца, мінаюцца. Без канца адно й тое ж. Газ, потым цьвёрдыя часьцінкі, потым узьнікае сьвет, потым астывае, потым ляціць адна мёртвая абалонка, застыглая як ананасная карамэлька. Месяц. Яна сказала што цяпер пэўна маладзік. Здаецца, так.
Ён праходзіў каля la Maison Claire.
Чакай. Поўня была ў тую ноч калі мы ў нядзелю два тыдні таму дык цяпер дакладна маладзік. Ішлі берагам Толкі. Няблага як на месячную ноч у Фэрв’ю. Яна падпявала: Маёвы маладзік блішчыць, каханы мой. Ён па другі бок. Локаць, рука. Ён. Зялёны сьветлячок мігці—іць, каханы мой. Дотык. Пальцы. Пытаюць. Адказ. Так.
Стоп. Стоп. Што было тое было. Павінна было.
Містэр Блюм, дыхаючы хутчэй, ідучы спавальней, мінуў Адам-корт.
3 прыхаванай ціхай палёгкай ягоныя вочы адзначылі: гэта вуліца сярэдзіна дня абвіслыя плечы Боба Дорана. У сваім запоі як сказаў МакКой. Напіваюцца каб выгаварыцца ці нешта падстроіць ці cherchez la femme. Забалюе ў Куме зь сябрукамі й шлюшкамі а потым увесь астатні год цьвярозы як судзьдзя.
Ну так. Так я й думаў. Коціцца ў Эмпайр. Зьнік. Чыстая содавая зрабіла б яму найлепш. Там раней Пэта Кінсэла меў мюзік-хол Арфа перад тым як Уітбрэд стаў кіраваць тэатрам Куінс. Малайчына. Падобны да Даёна Бусіко з тварам як блін і ў паношанай шапачцы. Тры Модныя Паненкі са Школы. Як час бяжыць, га? У жаночай спадніцы, з-пад якое вылазілі доўгія чырвоныя споднікі. П’яніцы пілі, рагаталі, пырскалі сьлінаю, захлістваліся. Паддай маху, Пэт. Расчырванелыя: п’яная ўцеха: гыгат і папяросны дым. Зьнімі той белы капялюш. Вочы ў яго як звараныя. Дзе ён цяперака? Дзе-небудзь жабруе. Арфа што голадам нас калісьці замарыла.
Я тады быў больш шчасьлівы. Але ці быў гэта я? Або цяпер я гэта я? Дваццаць восем мне было. Ёй дваццаць тры, калі пераехалі з Заходняе Ломбард-стрыт, штосьці зьмянілася. Пасьля Рудзі ніколі ўжо ня мела задавальненьня. Часу не завернеш. Як і вады ў прыгаршнях ня ўтрымаеш. А ты хацеў бы вярнуцца назад? Да самага пачатку. Хацеў бы? Ці ты нешчасьлівы ў сямейным жыцьці, мой бедны абрыдны хлопча? Хоча мне гузікі прышываць. Трэба адказаць. Напішу ў бібліятэцы.
Графтан-стрыт, вясёлая ад навісных паветак і вітрынаў, вабіла ягоныя пачуцьці. Набіўны мусьлін, шоўк, дамы й матроны, бразгат вупражы й глухазвонны цокат капытоў па разагрэтым
бруку. Якія тоўстыя ногі ў гэтай у белых панчохах. Спадзяюся, першы дождж захляпае іх гразьзю як сьлед. Вясковае бабішча. Усе таўстакормныя тут былі. У гэткіх у жанчыны заўсёды клыпаватыя ногі. Молі выглядае як няўклюда.
Замаруджанай паходкай ён мінаў вітрыны шаўковага гандпю Браўна Томаса. Каскады стужак. Цененькія кітайскія іпаўкі. Перахіленая пасудзіна выпускала са свае пашчы струмень крывавачырвонага папліну: зіхоткая кроў. Гэта гугеноты сюды прывезьлі. La causa ё santa1. Таратара. Знакаміты хор. Тара. Мыць трэба ў дажджавой вадзе. Мэербэр. Тара: бум бум бум.
Падушачкі для іголак. Ужо даўно пагражаў ёй што куплю. A то ўтыркае па ўсёй хаце. Іголкі ў фіранках.
Ён зьлёгку адкасаў левы рукаў. Драпіна: ужо амаль зьнікла. Усё-ткі ня сёньня. Трэба зайсьці па той крэм. Можа на дзень яе нараджэньня? Чэрвеньліпень жніверасень восьмага. Яшчэ амаль тры месяцы. А ёй можа не спадабацца. Жанчыны ня хочуць зьбіраць іголкі. Кажуць абрываецца каха.
Зіхатлівыя шаўкі, жаночае сподняе на тонкіх масянжовых пруткох, шаўковыя панчохі разьбягаюцца прамянямі.
Няма сэнсу вяртацца. Так мусіла быць. Скажы мне ўсё.
Зычныя галасы. Сонцам нагрэты шоўк. Пабразгваньне вупражы. Усё дзеля жанчыны, дом і сям’я, павуціньне шаўкоў, срэбра, смачныя плады, прыправы зь Яфы. Агэндат Нэтаім. Багацьце сьвету.
Цёплая чалавечая пульхнасьць ахінула ягоны мозг. Мозг здаўся. Дурман абдымкаў ім завалодаў. Згаладалым целам, потайна, ён нема прагнуў пакланяцца.
Д’юк-стрыт. Нарэшце. Трэба пад’есьці. У Бэртана. Адразу табе палепшае.
Ён павярнуў за рог каля Комбрыджа, усё яшчэ ў сваім ўтрапеньні. Бразгат цокат капытоў. Духмяныя целы, цёплыя, поўныя. Усе цалаваныя, падатлівыя: у густых летніх нівах, на збэрсанай мятай траве, у сырых пад’ездах чыншавых камяніцаў, на софах, на рыплівых ложках.
— Джэк, каханы!
— Найдаражэйшая!
— Пацалуй мяне, Рэгі!
— Мой хлопчык!
— Каханая!
3 расхваляваным сэрцам ён піхнуў дзьверы ў сталоўку Бэртана. Ад смуроднага духу яму перахапіла дрыготкае дыханьне:
'Справа сьвятая (італ.).
вострая мясная падліўка, баўтуха з гароднінай. Глядзі як кормяцца зьвяры.
Людзі, людзі, людзі.
Пазалазілі на высокія табурэткі ля стойкі, капелюшы на патыліцу, за столікамі, патрабуіоць яшчэ хлеба без даплаты, жадліва хлебчуць, ваўкадавяць кавалкі разьмяклага ежыва, з набеглымі крывёй вачыма, падціраюць намоклыя вусы. Маладзён з бледным азызлым тварам заўзята выцірае сурвэткай свой кубак нож відэлец лыжку. Новая порцыя мікробаў. Мужчына, заткнуўшы за каўнер дзіцячую сурвэтку, усю ў плямах сосу, з булькатам улівае сабе ў горла суп. Іншы выплёўвае назад на талерку: храстка не адолеў: зубоў няма разжажажаваць. Філе, печанае на вугольлі. Глытае кускамі, рупіць яму расправіцца. Вочы сумнага п’янчугі. Адкусіў больш, чымсьці можа зжаваць. I я такі самы? Бачыць сябе якімі іншыя нас бачаць. Галодны чалавек — нязгодны чалавек. Зубы й сківіцы працуюць. Асьцярожна! О! Костка! У тым школьным вершыку Кормак апошні ірляндзкі кароль-паганін удавіўся ў Слэты на поўдзень ад Бойну. Цікава што ён еў. Што-небудзь смакавітае. Сьвяты Патрык абярнуў яго ў хрысьціянства. Усё роўна ня мог праглынуць як сьлед.
— Ростбіф з капустай.
— Порцыю тушанай бараніны.
Дух ад людзей. Яго пачынала блажыць. Заплёванае пілавіньне, цеплавата-саладжавы дым папяросаў, смурод ад тытунёвае жвачкі, ад парасплёскванага піва, мужчынская піўная мача, адбушавалая тхліна.
Я тут не змагу глынуць ні кавалачка. Вунь адзін гострыць нож аб відэлец гатовы зьесьці ўсё што вока згледзіць, стары калупаецца ў апошніх гнілякох. Лёгкая адрыжка, сыты, перажоўвае жвачжу. Перад і пасьля. Малітва ўдзячнасьці пасьля яды. Палядзі на гэты малюнак, а потым на той. Зьбірае сос размоклымі галуіпкамі хлеба. Выліжы проста з талеркі, чалавеча! Выбрацца адсюль.
Заціснуўшы ноздры, ён агледзеў застойкавых і застольных едакоў.
— Два портэры сюды.
— Порцыю сала з капустай.
Вунь той тып падпіхвае ў рот капусту нажом як быццам ягонае жыцьцё залежыць ад гэтага. Трапны ўдар. Моташна глядзець. Яму б больш бясьпечна есьці трыма рукамі. Разьдзірае па жылках. Ягоная другая натура. Нарадзіўся са срэбным нажом у
зубох. Дасьціпна, думаю. Або й не. Срэбра абазначае багацьце. Нарадзіўся з нажом. Але намёк губляецца.
Неахайна аперазаны пасуднік з грукатам зьбіраў ліпкія талеркі. Рок, бэйліф, стоячы каля стойкі, зьдзьмухваў са свайго кухля пеністую карону. Добра дзьмухнуў: яна плюхнула жоўтым каля ягонага бота. Адзін з абеднікаў, абапёршы локці на стол ды падняўшы нож і відэлец, уталопіўся па-над заплямленым лістком газэты на пад’ёмнік са стравамі. Сусед яму нешта апавядае запханым ротам. Прыхільны слухач. Застольная размова. Чаўста чаўкаем чаўс у чаўцьвер. Ча? Няўжо?
Містэр Блюм у нерашучасыді падняў два пальцы да вуснаў. Ягоны позірк прамаўляў.
— Ня тут. Ня бачу яго.
На двор. He магу з гідкімі едакамі.
Ён адступаўся да дзьвярэй. Перакусіць у Дэйві Бэрна. Ашукаць голад. На нейкі час падмацуе. Зьеў добры сьняданак.
— Мне біфштэкс з бульбай.
— Кухаль портэру.
Кожны сам за сябе, зубамі й кіпцюрамі. Глытай. Кусай. Глытай. Морды.
Ён выйшаў на сьвежае паветра й павярнуў назад, у бок Графтан-стрыт. Еш або самога зьядуць. Забівай! Забівай!
Дапусьцім калісьці будзе камунальная страўня. Усе трухаюць з кацялкамі й міскамі каб ім напоўнілі. Жаруць адразу на вуліцы. Джон Хаўард Парнэл напрыклад рэктар Трыніты ўсе да аднаго ня згадвайце вашых рэктараў і рэктара Трыніты дзеці й жанчыны, рамізьнікі, сьвятары каталіцкія й пратэстанцкія, фэльдмаршалы, архіяпіскапы. 3 Эйлсбэры-роўд, з Клайд-роўд, з рамесьніцкіх кварталаў, з паўночнага прытулку, лорд-мэр у сваёй казачнай карэце, старая каралева ў крэсьле на колах. У мяне пустая талерка. Я за вамі з нашай камунальнай бляшанкай. Як каля фантану сэра Філіпа Крэмтана. Мікробы вытрыце хустачкай. Наступны наўцірае сваёй новую кучу. Айцец О’Флін абсьмяяў бы ўсіх. Усё роўна падымалі б сваркі. Усё для сябе. Дзятва білася б каму выскрабці кацёл. Кацёл быў бы патрэбны вялікі як парк Фінікс. Гарпуном лавілі б у ім кумпякі й лусты сьвінага боку. Ненавідзяць усіх навокал. У гатэлі Гарадзкі Герб яна гэта назвала table d'hote2. Суп, смажанае, дэсэрт. Ніколі ня ведаеш чые думкі перажоўваеш. А хто потым мыў бы ўсе талеркі й відэльцы? Можа да таго часу ўсе пачнуць харчавацца таблеткамі. Зубы будуць штораз горшыя й горшыя.
2Супольны стол (франц.).
Усё-ткі шмат рацыі маюць вэгетарыянцы што зь зямлі вырастае найбольш смакавітае часнок безумоўна сьмярдзіць італьянскімі катрыншчыкамі хрумсткая цыбуля грыбы труфлі. I зьвяры пакутуюць. Аскубці й выпатрашыць птушку. Бедная жывёла на рынку чакае пакуль ёй расколюць чэрап. Муу. Няшчасны дрыглівы маладняк. Мээ. Хісткае цялятка. Ялавічына з капустай. У вёдрах разьнікоў пагойдваюцца лёгкія. Падайце вунь тую грудзіну што на круку. Плюх. Крывавыя страшыдлы. Асьвежаваныя авечкі з пашклянелымі вачыма вісяць пачэгшеныя за сьцягнякі, авечыя пысы абгорнутыя пакрываўленай паперай сморкаюцца крывавай студзінай на пілавіньне. Трыбухі й сухажыльле выносяць. He марнуй таго дабра, хлопча.
На сухоты прапісваюць гарачую сьвежую кроў. Кроў заўсёды патрэбная. Падступныя. Ліжуць яе, гарачадымную, патачнагустую. Замораныя прывіды.