Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Ах, як згаладаў.
Ён увайшоў да Дэйві Бэрна. Прыстойная ўстанова. Ён не балбатун. Часамі паставіць кілішак. Але высакосны, раз на чатыры гады. Аднойчы абмяняў мне чэк на гатоўку.
Што мне цяпер узяць? Ён выняў гадзіньнік. Трэба падумаць. Імбірнага піва?
— Здароў, Блюм, — сказаў Насаты Флін са свайго кутка.
— Здароў, Флін.
— Як справы?
— Першаклясна... Трэба падумаць. Вазьму шклянку бургундзкага й... трэба падумаць.
Сардынкі на паліцах. Адным позіркам можна пасмакаваць. Сандвіч? Скрыль кумпяка й ягонага сваяка з гарчыцай і хлебам. Паштэт. Які ж гэта дом без мяснога паштэту Сліві? Нешчасьлівы. Ну й дурнаватая рэкляма! Упіхнулі яе пад нэкралёгі. Усіх на сьліву. Паштэт з Дыгнама. Людаедам з рысам і лімонам. Белыя місыянэры занадга салоныя. Як засоленая сьвініна. Думаю, правадыр зьядае самыя ганаровыя часткі. Напэўна лыкаватыя ад набожнага практыкаваньня. Усе ягоныя жонкі паставалі шарэнгай, глядзяць што будзе. Раз мурынскі важак за сталом. Закусіў правялебным яйцом. А зь ім — райскае жытло. Богведама чаго туды намяшалі. Перапонкі цьвілыя трыбухі дыхаўкі раздробленыя й падробленыя. Загадка, як знайсьці мяса. Кошэр. Малака й мяса разам нельга. Цяпер тое самае называецца гігіенай. Пост Ём Кіпур: веснавое прыбіраньне ў трыбухох. Вайна й мір залежаць ад чыёга-небудзь страваваньня. Рэлігіі. Індычкі й гускі на Каляды. Разьня невінаватых. Еш, пі ды весяліся. А потым бітком у прыёмных па дапамогу. Галовы
перавязаныя. Сыр пераварвае ўсё акрамя сябе самога. Магутны сыр.
— Ці маеце сандвічы з сырам?
— Так, сэр.
Узяў бы й пару алівак, калі б іх мелі. Люблю італьянскія. Добрую шклянку бургундзкага; спалосквае. Нашмароўвае. Смачны салат, сьвежы бы агурочак. Том Кэрнан умее рыхтаваць. Робіць з густам. Чысты алей з алівак. Мілі мне падала катлетку з націнай пятрушкі. Дадаць адну гішпанскую цыбуліну. Бог стварыў ежу, а д’ябал кухароў. Краб па-д’ябальску.
— Жонка здаровая?
— Дзякую, як трэба... Значыць, сандвіч з сырам. Маеце гарганзолю?
— Так, сэр.
Насаты Флін пахлістваў свой грог.
— Сьпявае апошнім часам?
Паглядзі на ягоныя губы. Мог бы сам сабе ў вуха сьвістаць. Да таго вушы лапухамі. Музыка. Ён у ёй разумеецца як баран у нябесным. Аднак лепш яму адказаць. Нікому не пашкодзіць. Дармовая рэкляма.
— У гэтым месяцы ў яе кантракт на вялікае турнэ. Магчыма, вы чулі.
— He. О, гэта шыкоўная справа. А хто гэта ладзіць?
Афіцыянт прынёс заказ.
— Колькі зь мяне?
— Сем пэнсаў, сэр... Дзякую, сэр.
Містэр Блюм парэзаў свой сандвіч на тонкія лустачкі. Правялебным яйцом. Лягчэй чымсьці тое аблочна-малочнае мроіва. Для паўсотпні жанок. Мілы быў абразок.
— Гарчыцу, сэр?
— Так, дзякую.
Падымаючы кожную лустачку, ён пасеяў на іх жоўтыя кроплі. Быў абразок. Ужо маю. Як яму той устаў старчаком.
— Ладзіць? — спытаўся ён. — Бачыце, гэта як суполка. Дзель у выдатках і дзель у даходах.
— Але, цяпер прыгадваю, — сказаў Насаты Флін, засунуўшы руку ў кішэню й чухаючыся ў пахвіне. — Хто ж гэта мне казаў? Ці Буяка Бойлан ў гэта не замяшаны?
Палкая гарчыца цёплым павевам кранула сэрца містэра Блюма. Ён падняў вочы й напаткаў злосны пагляд насьценнага гадзіньніка. Другая. Гадзіньнікі ў барах на пяць хвілінаў дапераду. Час бяжыць. Стрэлкі абарочваюцца. Другая. Яшчэ не.
Ягоная брушная перапона ўзьнялася, потым апала, зноў узьнялася натужліва, тужліва.
Віно.
Ён нюхпацягнуў глыток моцнага напою й, загадаўшы горлу хутка каўтнуць, далікатна адставіў шклянку.
— Так, — сказаў ён. — Фактычна, гэта ён арганізуе.
Бяз страху. Без мазгоў.
Насаты Флін шмыгаў носам і чухаўся. Блыха сытна абедае.
— Джэк Муні мне расказваў, яму пашэнціла на тым баксёрскім матчы, калі Майлэр К’ю перамог таго жаўнера з Партабэлскіх казармаў. Ён трымаў таго малога недзе ў графстве Карлаў, дальбог, сам мне так казаў...
Спадзяюся, тая кропля расы не ўпадзе яму проста ў шклянку. He, уцягнуў назад.
— Амаль месяц, паверыце, зусім яго не паказваў. Адны качыныя яйкі піў, дальбог, пакуль не загадалі інакш. Каб ня кінуўся ў п’янку, разумееце? Дальбог, хвацкі мужык з таго Буякі.
3 дзьвярэй за буфэтам выйшаў Дэйві Бэрн з закасанымі рукавамі, двойчы падцёр сабе губы сурвэткай. Селядцовы румянец. Кожная рысачка твару йграе ўсьмешкай і нешта там выяўляе. Зашмат масла на абліччы.
— А вось ён сам у поўным бляску, — сказаў Насаты Флін. — Вы нам не падкажаце добрай стаўкі на Залаты Кубак?
— Я гэтым не займаюся, містэр Флін, — адказаў Дэйві Бэрн. — Ніколі ня стаўлю на каня.
— I маеце рацыю, — сказаў Насаты Флін.
Містэр Блюм еў лустачкі сандвіча, сьвежы хлеб з пытляванай мукі, з прыемнай гідлівасьцю да палкай гарчыцы й зялёнага сыру, што пахнуў потнымі нагамі. Глыткі віна асьвяжалі ягонае падньябеньне. Бяз даўкага прысмаку. У такое надвор’е лепш смакуе, калі менш халоднае.
Прыемны спакойны бар. Прыгожая драўляная панэль на стойцы. Прыгожа абгабляваная. Падабаецца тая закругленасьць.
— I займацца гэтым я не намераны, — дадаў Дэйві Бэрн. — Тыя коні ўжо не аднаго пусьцілі па сьвеце.
У карчмароў свая стаўка. Ліцэнзія на продаж піва, віна й сьпіртнога для спажываньня на месцы. Арол — я выйграю, рэшка — ты прайграў.
— Ваша праўда, — сказаў Насаты Флін. — Калі вы ня ў змове. Сумленнага спорту сёньня ня знойдзеш. Часамі Лэнэхан падкажа добрую стаўку. Сёньня раіць на Булаву. Фаварыт — Цынфандал лорда Хаўарда дэ Ўолдэна, выйграў у Эпсаме. Ска-
ча на ім Морні Кэнан. Два тыдні таму я мог бы атрымаць сем да аднаго, калі б паставіў на Сэнт-Аманту.
— Няўжо? — спытаўся Дэйві Бэрн...
Ён адыйшоўся да вакна й, узяўшы падручную ўліковую кніжку, пачаў яе гартаць.
— Кажу вам, мог, — гаварыў Насаты Флін, пасопваючы. — На дзіва рэдкая кабылка. Ад Сэнт-Фрускіна. Выйграла ў навальніцу, кабылка Ротшыльда, вушы ёй запхнулі ватай. Сіні жакет і жоўтая шапачка. Хай ліха возьме таго вялізнага Бэна Доларда зь ягоным Джонам О’Гонтам. Ён мяне адгаварыў. Але.
Са скрухай ён пацягнуў са шклянкі, перасунуў пальцы па выемках у шкле.
— Але, — паўтарыў з уздыхам.
Містэр Блюм, устаўшы й дажоўваючы, глядзеў на гэты ўздых. Насаты ёлупень. Сказаць яму на якога каня Лэнэхан? Ён ужо ведае. Няхай лепш забудзе. Пойдзе й прайграе яшчэ больш. Дурня грошы не трымаюцца. Кропля расы зноў навісла. Халодны нос калі б цалаваў жанчыну. Хоць ім магчыма гэта спадабалася б. Любяць калючыя бароды. Халодныя насы ў сабакаў. У старой місіс Рыярдан у гатэлі Гарадзкі Герб быў скайтэр’ер, якому бурчала ў жываце. Молі яго лашчыла ў сябе на каленях. О, які вялікі брахун, гаўгаўгаўкун!
Віно насычала й разьмякчала зьлеплены мякіш хлеба гарчыцу нейкі момант млоснага сыру. Знакамітае віно. Лепш смакуе бо не адчуваю смагі. Безумоўна гэта ванна так. Зьлёгку перакусіў. Потым недзе а шостай змагу. Шостая, шостая. Тады ўжо будзе па ўсім. Яна...
Віно лагодным агнём грэла жылы. Мне гэтага так не хапала. A то зусім зьніякавеў. Ягоныя вочы негалодна разглядалі паліцы з бляшанкамі, сардынкі, яскравыя шчупальцы амараў. Людзі надаставалі для ежы рознае дзівоты. 3 ракавін, малюскаў шпількаю, з дрэваў, сьлімакоў зь зямлі французы ядуць, з мора на кручок з прынадай. Дурная рыба й за тысячу гадоў нічога не навучыцца. Калі б ня ведаў рызыкоўна было б класьці ў рот. Атрутныя ягады. Глог. Круглае табе заўсёды здаецца добрым. A кідкая афарбоўка насьцярожвае. Адзін папярэдзіў другога й так далей. Спачатку выпрабаваць на сабаку. Кіруецца пахам або выглядам. Спакусьлівы плод. Марозіва ў кубачках. Сьмятана. Інстынкт. Апэльсінавыя плянтацыі напрыклад. Трэба штучнае паліваньне. Бляйбтройштрасэ. Так але што тады з вустрыцамі? Гідкі камяк харкавіньня. Паскудныя ракавіны. Да таго халерна цяжка іх расчыніць. Хто іх вынайшаў? Пажыўляюцца розным сьмеццем з вадасьцёкаў. Шамнанскае й вустрыцы з Рэд Бэнк.
Пабуджаюць сэксуальна. Афрадыз. Ён быў сёньня ў ”Рэд Бэнк”. Была вустрыца важнай рыбай на стале. Можа ён маладым целам у пасьцелі. He. У чэрвені не падаюць вустрыцаў. Але ёсьць людзі што любяць дзічыну з попахам. Тушаны заяц. Найперш насып яму солі на хвост. Кітайцы ядуць яйкі якім паўсотні гадоў, ужо сіне-зелянкавыя. Абед з трыццаці страваў. Кожная паасобку бясшкодная страва можа зьмяшацца ў сярэдзіне. Ідэя для дэтэктыўнай гісторыі з атручаньнем. Ці не эрцгерцаг Леапольд гэта быў? He. Так, або можа гэта быў Ота з тых Габсбургаў? Словам хто ж гэта меў звычку есьці кашуту з уласнай галавы? Самы танны абед у горадзе. Вядома, арыстакраты. A потым пераймаюць іншыя каб не адстаць ад моды. Мілі таксама муку й нафту. Сырое цеста я сам ліоблю. Палавіну вустрычнага ўлову выкідаюць назад у мора каб цана ня ўпала. Танна. Ніхто не купляў бы. Ікра. Гуляюць у магнатаў. Рэйнскае віно ў зялёных келіхах. Пышная гасьціна. Ледзі такая. Шыя напудраваная, у пэрлах. Elite. Creme de la creme3. Патрабуюць адмысловых страваў каб паказаць што. Пустэльнік прыгаршняй бобу патоліць спакусы цела. Ведаеш мяне прыйдзі паеш са мною. Каралеўскі асетр. Начальнік паліцыі, Кофі, разьнік, маюць права на аленіну зь лясоў ягонай вялік. Паўтушы абавязаныя адсылаць яму. Раскладзеныя я бачыў на кухні Каралеўскага Ар.хіварыюса. Chef у белым каўпаку як рабін. Качка ў запаленым каньяку. Кучаравая капуста a la duchesse de Parme*. Трэба пісаць y мэню каб ведаў што ясі калі зашмат прыправы не скаштуеш стравы. Па сабе ведаю. Прыправіў булённымі кубікамі Эдвардса. Гусей для іх укормліваюць ажно да адурэласьці. Амараў гатуюць жыўцом. Фельмі фам рэкамэндую фазана. Я б мог афіцыянтам у шыкоўным гатэлі. Напіўкі, вечаровыя сукенкі, паўаголеныя дамы. Mary вас спакусіць камбалавым філе зь лімонам, міс Дзюбуда? Так, дзюбу дай. I яна дзюбу дала. Думаю гэта гугеноцкае прозьвішча. Помню адна міс Дзюбуда жыла ў Кіліні. Дзю дэ ля, францускае. Але рыба тая самая можа стары Мікі Хэнлан з Мур-стрыт выпусьціў зь яе кішкі, нажываючы грошы, зубамі й кіпцюрамі, пальцы ў рыбіных шчэлепах, а падпісацца на чэку ня ўмее такую строіць міну быццам краявід малюе. Мэааайкээл А Ха. Дурны як чобат, а капіталу пяцьдзесят тысяч.
Счэпленыя на шыбіне бзыкалі дзьве мухі, счэпленыя.
Палкае віно на ягоным паднябеньні заставалася праглынутае. Выціскаюць у вінакурнях бургундзкі вінаград. Гэта ў ім
3Эліта. Вяршкі грамадзтва (франц.).
4Спосабам графіні Пармскай (франц.).