Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Ён перайшоў вуліцу пад шэльмаўскім пальцам Томі Мура. Слушна зрабілі што паставілі яго над пісуарам: зьліцьцё водаў. Жанчынам таксама павінны быць такія месцы. A то забягаюць у цукерню. Мне трэба паправіць капялюш. Ва ўсім сьвеце шырокім даліны ня знойдзеш такой. Знакамітая песьня Джуліі Моркан. Захавала голас да самага канца. Вучылася ў Майкла Болфа, здаецца?
Ён правёў позіркам апошнюю шырокую накідку. 3 гэтымі кліентамі лепш ня зьвязвацца. Джэк Паўэр мог бы цэлыя гісторыі распавядаць: бацька ў яго агент. Калі чалавек прымусіў іх патурбавацца пры арышце дык пасьля ў казе ўсыплюць яму жару ды дзёру. Але ў рэшце рэшт вінаваціць іх таксама нельга пры такой рабоце асабліва маладых запальчыўцаў. Таго дня Ka­ni Джо Чэмбэрлэн атрымаў' ступень у Трыніты той конны паліцыянт наскакаўся на свой заробак. Што й казаць! Капыты ягонага каня цокалі за намі па Эбі-стрыт. На шчасьце мне хапіла розуму нырнуць да Манінга а то б уліп. Але ж ён і гопнуўся, людзі добрыя! Пэўна чэрап сабе рассадзіў аб брук. Мне ня трэба было лазіць з тымі мэдыкамі. I з тымі першакурсьнікамі з Трыніты ў квадратных капелюшох. Самі шукалі гузакоў. Але затое я пазнаёміўся з маладым Дыксанам што потым у Матэры забінтаваў мне рану ад джала. А цяпер ён на Холіс-стрыт дзе місіс Пюрфой. Кола ў коле. Тыя паліцыйныя сьвісткі да сёньня ў мяне ў вушах. Усе далі лататы. Таму ён і прычапіўся да мяне. Узяць мяне пад арышт. Вось тут яно й пачалося.
— Хай жывуць буры!
— Тройчы ўра дэ Вэту!
— Павесім Чэмбэрлена на дзікай грушы!
Дуронікі: гурма маладых шчанюкоў, што зьвягае да зьнямогі. Вінігар Хіл. Аркестар малочных гандляроў. А праз гадоў колькі палова зь іх у судзьдзях і ўрадніках. Пачынаецца вайна: усе на злом галавы ў войска: тыя самыя што калі нам эшафот наканаваны.
Ніколі ня ведаеш з кім гаворыш. Корні Кэлэхер ён будзе адной масьці з Харві Дафа.м. Як і той Пітэр ці Дэніс ці Джэймс Кэры які выдаў непераможных. Прытым сябра муніцыпалітэту. Падбухторваў зялёных дзецюкоў каб увайсьці ў давер. А сам увесь час працаваў за гроіпы з замку на тайную паліцыю. Выплюнулі яго як гарачую бульбіну. Таму тыя ў цывільным заўсёды завіхаюцца каля служанак. Лёгка прыўважыць чалавека прывыклага да мундзіру. Прыпрэ яе ў чорным ходзе. Патармосіць крыху. А потым наступны нумар праграмы. А хто гэты джэнтльмэн што сюды наведваецца? А малады паніч што-небудзь казаў? Падглядвае празь дзірку ў замку. Качка на прынаду. Палкі малады студэнт дурыцца зь яе пухкімі рукамі, калі яна прасуе.
— Гэта тваё, Мэры?
— Я такога не нашу... Перастаньце, a то скажу пані на вас. Паўночы не былі дома.
— Набліжаецца вялікі час, Мэры. Хутка сама ўбачыш.
— Ну дык і пайшлі вы са сваім вялікім часам.
Бармэнкі таксама. Прадаўшчыцы папяросаў.
Найлепш прыдумаў Джэймс Стывэнс. Ён ведаў усіх. Гурткі па дзесяць чалавек, так што кожны ведае толькі свой уласны. Шын Фэйн. Адступісься цябе чакае нож. Нябачная рука. Застанесься расстраляюць. Дачка турэмніка выцягнула яго з Рычманду, шусь праз Луск. Хаваўся ў гатэлі ’’Бакінгамскі Палац”, у іх пад носам. Гарыбальдзі.
Тут ты павінен мець пэўную прывабнасьць: Парнэл. Артур Грыфіт шчырая душа але распаліць натоўп ён ня здатны. А ім трэба шпарыць пра наш прыгожы край. Лухту з хрэнам. Кавярня Дублінскай Пякарскай Суполкі. Дыскусійныя клюбы. Што рэспубліканская форма кіраваньня найлепшая. Што моўнае пытаньне павінна вырашацца перад эканамічным. Няхай вашы дочкі завабліваюць іх у ваш дом. Накармеце й напаеце іх па горла. Печаная гусь на святога Міхала. Тут для вас даходзіць пад скуркай ладны кавалак з прыправамі. Вазьмеце кварту тлушчу пакуль не астыў. Недакормленыя энтузыясты. Булачка за пэнса й марш за аркестрам. Няма літасьці хлебарэзу. Думка што іншы тып плаціць найлепшым сосам на сьвеце. Паводзяць сябе зусім як дома. Падайце нам тыя абрыкосы гэта значыць пэрсікі. Недалёкі той дзень. Сонца Самакіраваньня ўзыходзіць на паўночным захадзе.
Усьмешка на ягоным твары цьмянела на хаду, а цяжкое воблака паволі насоўвалася на сонца, заценьваючы пануры фасад Трыніты. Міналіся трамваі, зьяжджаючыся, разьяжджаючыся,
пазвоньваючы. Дарэмныя словы. Усё паўтараецца; дзень за днём: паліцыянты выходзяць, вяртаюцца, трамваі туды, назад. Тыя два вар’яты валэндаюцца. Дыгнама завезьлі ў магілу. Майна Пюрфой на ложку з набрынялым жыватом стогне каб зь яе выцягнулі дзіця. У кожнай сэкундзе нехта дзесьці нараджаецца. У кожнай скундзе нехта памірае. Пяць хвілін таму я карміў птушкі. Тры сотні выцягнулі ногі. Іншыя тры сотні нарадзіліся, зь іх абмываюць кроў, усе абмытыя ў крыві ягнятка, бляюць маааааа.
Цэлы горад зьнікае, іншы цэлы горад зьяўляецца, потым і ён зьнікае: наступныя зьяўлжоцца, прамінаюць. Дамы, шарэнгі дамоў, вуліцы, мілі бруку, кучы цэглы, каменьня. Пераходзяць з рук у рукі. Адзін уласьнік, другі. Як кажуць, гаспадар несьмяротны. Адзін атрымаў павестачку зьяжджаць, зараз жа на ягонае месца іншы. Купляюць свае ўладаньні за золата, а ўсё золата ўсё роўна ў іх. Дзесьці тут ёсьць махлярства. Згрувасьціліся ў гарадох, вякамі цягнуць сваё ярмо. Піраміды ў пяскох. Пабудавалі на хлебе з цыбуляй. Нявольнікі. Кітайская сьцяна. Бабілён. Засталіся вялізныя валуны. Круглыя вежы. Усё астатняе — сьмецьце, раскінутыя прыгарады, пабудаваныя абы з рук, картачныя домікі Кірвана, падмураваныя ветрам. Прыпынішчы нанач.
Ніхто нічога ня значыць.
Цяпер найгоршая пара дня. Жыцьцёвая сіла. Панура, змрочна: ненавіджу гэтую гадзіну. Адчуваньне, быццам цябе пажавалі й выплюнулі.
Дом рэктара. Правялебны доктар О’Рыбі: рыбіна ў кансэрве. Добра тут закансэрваваўся. Мне каб і плацілі дык я тут жыць ня стаў бы. Спадзяюся, у іх сёньня пячонка й бэкан. Прырода цураецца пусткі.
Сонца спакваля выйшла з-за воблака й запаліла зайчыкі сьвятла на срэбры па другі бок вуліцы ў вітрыне Ўолтэра Сэкстана, каля якой прайшоў Джон Хаўард Парнэл з прыплюшчанымі вачыма.
Вось і ён: брат. Ягонае падабенства. Твар які прасьледуе. Гэта табе зьбег акалічнасьцяў. Бывае сто разоў думаеш пра чалавека й не сустрэнеш яго. Ідзе як у сьне. Ніхто не пазнае яго. Сёньня мусіць пасяджэньне ў муніцыпалітэце. Кажуць ні разу не апрануў свайго мундзіру цырымонімайстра з часу як стаў на гэту пасаду. А Чарлі Боўлджэр заўсёды выяжджаў на велізарным кані, у трохкутным капелюшы, надзьмуты, напудраны й выгалены. Глянь які жаласьлівы ў яго поступ. Тухлае яйка зьеў. Мяшкі пад вачыма, як прывід. Мне так баліць. Брат вялікага
чалавека: брат свайго брата. Добра выглядаў бы на муніцыпальным скакуне. Пэўна вышмыгне ў ДПС папіць кавы й пагуляць у шахматы. Для ягонага брата людзі былі як пешкі. Хай бы ўсе яны й ляснулі. Пра яго баяцца й слова сказаць. Марозіў усіх тым сваім позіркам. Вось што заваблівае людзей: прозьвішча. У іх усе крыху збзікавалі. Шалёная Фані й ягоная сястра, місіс Дыкінсан, у якой коні ў чырвонай вупражы. Ідзе выпрастаны, рыхтык хірург МакАрдл. Аднак Дэйвід Шыгі выйграў у яго на выбарах у Паўднёвым Міце. Выйсьці з парляманту й адступіцца ў публічнае жыцьцё. Банкет патрыётаў. Пакусвалі апэльсінавыя скуркі ў парку. Сайман Дэдал казаў калі яго выбралі ў парлямант што Парнэл устане з магілы й выведзе яго за руку зь Ніжняй Палаты.
— Пра двухгаловага васьмінога, у якога на адной галаве канцы сьвету забыліся зысьціся між сабою, а другая размаўляе з шатляндзкім акцэнтам. Шчупальцы...
Яны абагналі містэра Блюма, мінаючы яго ўскраем ходніка. Барада й ровар. Маладая жанчына.
I вось яшчэ й гэты. Гэта сапраўды зьбег акалічнасьцяў: другі раз. Падзеі надыходзяць кідаючы цені загадзя. Пахвалу выдатнага паэта міст. Джор. Расэла. Можа гэта Лізі Туіг зь ім. А. Э.: што гэта значыць? Мабыць ініцыялы. Альбэрт Эдуард, Артур Эдмунд, Альфонс Эб Эд Эл Эсквайр. Што ён там казаў? Канцы сьвету з шатляндзкім акцэнтам. Шчупальцы, васьміног. Штосьці акультнае: сымбалізм. Выкладае. А яна ўсё ўбірае. Слова ня скажа. Для дапамогі джэнтльмэну ў літаратурных занятках.
Ягоныя вочы праводзілі рослую фігуру ў саматканцы, барада й ровар, побач слухае жанчына. Ідуць з вэгетарыянскай сталоўкі. Толькі зеляніна й садавіна. Біфштэксаў не ядуць. Калі зьясі, вочы тае каровы будуць прасьледаваць цябе ўсю вечнасьць. Кажуць так здаравей. Аднак з гэтага толькі вада й газы. Паспрабаваў. Цэлы дзень толькі й бегаеш. Жывот разьдзімае як у авечкі. Сны ўсю ноч. Чаму яны называюць тое чым мяне кармілі бобштэкс? Бабрыянцы. Садавіянцы. Каб табе здавалася што нібыта ясі рамштэкс. Недарэчна. I перасолена. Гатуюць у содзе. Прасядзіш каля крану цэлую ноч.
Панчохі ў яе павісьлі на шчыкалатках. Цярпець такога не магу: зусім бяз густу. Тая літаратурна-эфірная публіка, яны ўсе. Мройныя, аблочныя, сымбалічныя. Эстэты. He зьдзіўлюся калі дакажуць што якраз гэты род ежы нараджае паэтычнае як нейкія такія хвалі ў мозгу. Возьмем прыкладам любога з тых паліцыянтаў што выпочваюць поліўку з баранінай у свае кашулі:
паспрабуй зь яго выцісні хоць радок паэзіі. Нават ня чуў што такое паэзія. Дзеля гэтага трэба адпаведны настрой.
Аблочная чаііка кружляе, Had цёмнай вадою лунае.
Ён перайшоў на другі бок на рагу Насаў-стрыт і стаў перад вітрынай Ейтса й Сына, разглядаючы цэны бінокляў. А можа заглянуць да Харыса й пагаманіць з маладым Сынклэрам? Добра выхаваны маладзён. Напэўна абедае. Трэба занесьці паправіць мае старыя акуляры. Лінзы фірмы Герца шэсьць гінэяў. Немцы пралезуць усюды. Прадаюць на льготных умовах каб захапіць рынак. Зьбіваюць цэны. Можа выпадкам надарыцца пара ў бюро забытых рэчаў ля вакзалу. Дзіву даесься чаго толькі людзі не забываюць у цягніках і разьдзявальнях. Аб чым яны думаюць? Жанчыны таксама. Неверагодна. Калі ў мінулым годзе ехаў у Эніс падабраў торбу што дачка таго фэрмэра пакінула й перадаў ёй на перасадцы ў Лімэрык. I па грошы не заяўляюцца. На даху банку ёсьць малы гадзіньнік каб правяраць тыя біноклі.
Павекі ягоныя апусьціліся да ніжняга краёчку зрэнак. Ня бачу. Калі ўявіць што ён там дык можаш убачыць. Ня бачу.
Ён павярнуўся й, стоячы між вітрыннымі навісамі, выцягнуў у кірунку сонца на ўсю даўжыню сваю правую руку. Даўно зьбіраўся праверыць. Так ёсьць: поўнасьцю. Кончык малога пальца закрыў увесь сонечны дыск. Фокус мабыць тут дзе зыходзяцца ўсе промні. Шкада што няма цёмных акуляраў. Цікава. Было шмат гамонкі пра плямы на сонцы калі мы жылі на Заходняй Ломбард-стрыт. Гэта страшэнныя выбухі. Сёлета поўнае зацьменьне: недзе ўвосень.