Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Дж. Дж. О’Молай скрывіўся й пайшоў далей моўчкі. Яны нагналі астатніх і пайшлі ўпоравень.
— Калі яны зьелі сваю сьвініну й хлеб і выцерлі ўсе дваццаць пальцаў абгорткай ад хлеба, тады падыйшлі бліжэй да балюстрады.
— Тут штосьці для вас, — выясьніў прафэсар Майлсу Кроўфарду. — Дзьве старыя дублінскія жанчыны на вяршыні калёны Нэльсана.
НУ Й КАЛЁНА! — ВОСЬ ШТО СКАЗАЛА АДНА 3 КАРАСКАЛЬНІЦ
— Гэта сьвежае, — сказаў Майлс Кроўфард. — Гэта матэрыял. Выбраліся на пікнік майстроў дратвы ў даліну Даргл. Дзьве старыя хітрунькі, што?
— Але яны пабойваюцца, што калёна можа зваліцца, — працягваў Стывэн. — Яны глядзяць на дахі й спрачаюцца, дзе які касьцёл: блакітны купал у Рэтмайнсе, Адама й Эвы, Сьвятога Лоўрэнса О’Тула. Але ад гэтых розглядаў у іх пачынае кружыць у галаве, дык яны задзіраюць спадніцы...
ТЫЯ КРЫХУ НЯЎРЫМСЬЛІВЫЯ ЖАНКІ
— Давайце лягчэй, — сказаў Майлс Кроўфард. — Без паэтычных вольнасцяў. Мы цяпер на абшары архіяпіскапа.
17Ніякай маёмасьці (лац.).
— I сядаюць на сваю паласатую бялізну, зіркаючы ўгору на статую адаарукага чужаложніка.
— Аднарукі чужаложнік! — усклікнуў прафэсар. — Мне гэта падабаецца. Я ўхапіў думку. Я разумею, што вы маеце на ўвазе.
ЗДАВАЛАСЯ, ДАМЫ ДОРАЦЬ ДУБЛІНСКІМ ГРАМАДЗЯНАМ ХУТКАСНЫЯ ПІГУЛКІ ДЫ ШПАРКАЛЁТНЫЯ МЭТЭАРЫТЫ
■— Ад гэтага ў іх пачынаюць балець шыі, — гаварыў Стывэн, — і яны так змарыліся, што ўжо ня могуць глядзець ні ўверх ні ўніз, ні нават размаўляць. Яны ставяць паміж сабою торбачку са сьлівамі й выядаюць іх адна за адною, падціраючы хустачкамі сок, што выцякае ім з ратоў, і нясьпешна плююць костачкамі праз балюстраду.
На заканчэньне ён нечакана выбухнуў гучным маладым сьмехам. Пачуўшы яго, Лэнэхан і містэр О’Мэдэн Бэрк адвярнуліся, кіўнулі на іх і рушылі наўскасяк да Муні.
— Усё? — спытаўся Майлс Кроўфард. — На гэтым закончым, каб не нарабілі чаго горшага.
САФІСТ ЛУПІЦЬ ГАНАРЛІВУЮ АЛЕНУ ПРОСТЫМ ПА НЮХАЎЦЫ. СПАРТАНЦЫ СКРЫГОЧУЦЬ КАРЭННЫМІ.
ІТАКІЙЦЫ ПРЫСЯГАЮЦЦА, ШТО ПЭН ЧЭМПІЁНКА
— Вы мне нагадваеце Антыстэна, — сказаў прафэсар, — вучня сафіста Горгія. Пра яго казалі, што ніяк не маглі выявіць, каго ён болеп цьвяліў — іншых ці самога сябе. Ён быў сынам арыстакрата й нявольніцы. I ён напісаў кніжку, у якой адабраў пальму першынства па красе ад аргоскай Алены й перадаў яе беднай Пэнэлёпе.
Бедная Пэнэлёпа. Пэнэлёпа Рыч.
Яны падрыхтаваліся перайсьці О’Конэл-стрыт.
АЛЁ, ЦЭНТРАЛЬНАЯ!
У размаітых пунктах на ўсіх васьмі каляінах стаялі на рэйках зь нерухомымі дугамі трамваі, што йшлі да або ад Рэтмайнсу, Рэтфарнэму, Блэкроку, Кінгстаўну й Долкі, Сэндымаўнт Грын, Рынгсэнду й Сэндымаўнт Таўэр, Донібруку, Палмэрстан Парку й Верхняга Рэтмайнсу, у непарушным супакоі кароткага замыканьня. Наёмныя экіпажы, кабрыялеты, ламавыя вазы, паштовыя фургоны, прыватныя карэты, павозкі з грукатлівымі скры-
нямі бутэлек газаванай мінэральнай вады грукаталі, каціліся, коннарухомыя, хутка.
ЯК? — I ГЭТАКС AM A — ДЗЕ?
— Але як вы гэта назавяце? — спытаўся Майлс Кроўфард. — Дзе яны ўзялі тыя сьлівы?
3 ВЭРГІЛІЯ, КАЖА ПЭДАГОГ. ДРУГАКУРСНІК ПРЫСУДЖАЕ СЬЛІВЫ СТАРОМУ МАЙСЕЮ
— Назавяце гэта... чакайце, — сказаў прафэсар, шырока растуліўшы свае доўгія вусны ў роздуме. — Назавяце гэта... дайце мне падумаць. Назавяце так: deus nobis hcec otia feci№.
— He, — сказаў Стывэн. — Я гэта назаву: Bid на Палеспіыну з гары Фасгі, ці Прыпавесьць аб сьлівах.
— Разумею, — сказаў прафэсар.
Ён гучна расьсьмяяўся.
— Разумею, — паўтарыў ён са сьвежым задавальненыіем. — Майсей і абяцаная зямля. Гэта мы яго навялі на думку, — дадаў ён, зьвяртаючыся да Дж. Дж. О’Молая.
ГАРАЦЫЙ — ПРАВОДНАЯ ЗОРКА Ў ГЭТЫ ПАГОДЛІВЫ ЧЭРВЕНЬСКІ ДЗЕНЬ
Дж. Дж. О’Молай скоса кінуў змораны пагляд на статую, далей не адзываючыся.
— Разумею, — сказаў прафэсар.
Ён спыніўся на выбрукаваным астраўку перад помнікам Джону Грэю й глядзеў угору на Нэльсана празь сетку маршчынак сваёй крывой усьмешкі.
ПАДРЭЗАНЫЯ ПАЛЬЦЫ АКАЗВАЮЦЦА ЗАНАДТА ВЯЛІКАЙ СПАКУСАЙ ДЛЯ СВАВОЛЬНЫХ КАБЕТАЎ. ЭН ВЕРЦІЦЦА, ФЛО КРУЦІЦЦА — АДНАК ЦІ БУДЗЕМ IX АСУДЖАЦЬ?
— Аднарукі чужаложнік, — паўтарыў ён панура. — Мушу сказаць, гэта мяне разварушыла.
18Бог даў нам гэты адпачынак (лац.).
— Разварушыла й тыя дзьве старыя, — сказаў Майлс Кроўфард, — калі б толькі Ўсёмагутны дазволіў нам даведацца ўсяе праўды.
□ □ □
АНАНАСНЫЯ КАРАМЭЛЬКІ, ЛІМОННАЯ ЦУКАТА, малочныя ірыскі. Клейкасалодкая дзяўчына поўнымі шуфлікамі насыпае цукеркі настаўніку з хрысьціянскага брацтва. Нейкас школьнае сьвята. На шкоду іхнім пузікам. Ледзяшы й цукраваныя сьлівы, дастаўнік Ягонай Каралеўскай Вялікасьці. Божа. Захавай. Нашага. Сядзіць на сваім троне, абсмоктвае чырвоныя жэлікі дабяла.
Змрочны малады чалавек з АХМ, які чуйна цікаваў сярод цёплага салодкага духу цукерні Грэма Лэмана, сунуў нейкі лісток у руку містэру Бліому.
Сэрца сэрцу зьвестку дае.
Бліо... Я? He.
Блюзьнер... Кроў Ягнятка...
Нясьпешлівыя крокі вялі яго, зачытанага, над рэчку. Ці ты знайшоў збавеньне? Усе абмытыя ў крыві ягнятка. Бог жадае крывавай ахвяры. Народзіны, дзявоцтва, пакутнік, вайна, закладзіны будоўлі, ахвяраваньне, цэлапальная ахвяра з ныркі, алтары друідаў. Ілія надыходзіць. Д-р Джон Аляксандар Доўі, аднавіцель царквы ў Сыёне, надыходзіць.
Надыходзіць! Надыходзіць! Надыходзіць!
Усіх сардэчна запрашаем.
Прыбытковы занятак. Летась Торы й Аляксандар. Мнагажонства. Ягоная жонка знойдзе на гэта спын. Дзе ж гэта я бачыў туіо рэкляму нейкая бірмінгамская фірма сьвятлістае ўкрыжаваньне. Наш збаўца. Уночы прачнесься ў цемрадзі ды ўбачыш як ён вісіць на сьцяне. Прывід Пэпэра тая самая ідэя. I нам каралеўства жадаў.
Гэта пэўна робяць фосфарам. Калі пакінуць кавалак траскі напрыклад. Я бачыў той сінявата-срэбны водбліск ад яе. Калі тае ночы пайшоў у кухонную каморку. Непрыемны дух там зьбіраецца калі адчыніш так і тхне. Чаго ёй тады захацелася? Разынак з Малягі. Усё думала пра Гішпанію. Перад тым як на-
радзіўся Рудзі. Фасфарэсцэнцыя, тое сінявата-зелянкавае. Вельмі карысна для мозгу.
На рагу дому Батлэра, побач помніка, ён глянуў усьцяж Бэйчлэрс-уок. Дэдалава дачка ўсё яшчэ там перад аўкцыёнамі Дылана. Пэўна нейкую старую мэблю прадаюць. Пазнаў яе адразу па вачох, зусім як у бацькі. Сноўдаецца чакаючы яго. Сям’я заўсёды развальваецца, калі памірае маці. У яго пятнаццаць дзяцей. Роды амаль штогод. Гэтак у іхняй тэалёгіі, іначай сьвятар ня дасьць беднай жанчыне споведзі, адпушчэньня. Узрастайце й размнажайцеся. Ці чулі вы калі такое? Праядуць табе дом і гаспадарку. Ім самім сям’ю карміць ня трэба. Зазнаюць зямных дабротаў. Іхнія каморы й склепы. Хацелася б пабачыць іх на чорным посьце Ём Кіпур. Велікапосныя булачкі. За дзень адзін абед і лёгкі падмацунак, a то страшна, яшчэ зваліцца на алтар. Гаспадыня ў такога, паспрабуй што-небудзь выцягнуць ад яе. Аніколі ня выцягнеш. Як і грошыкі ад яго. Дагаджае сабе ў жыцьці. Аніякіх гасьцей. Усё толькі сабе. Пільнуе сваю мачу. Хлеб і масла прыносьце з сабоіо. Ягоная правялебнасьць. Мымра, адпаведнае слова.
Добры Божа, сукенчына ў беднага дзіцяці зусім ашмоцьце. I выгляд такі замораны. Бульба ды маргарын, маргарын ды бульба. Гэта пасьля адбіваецца. Як не наеўся, то й. Падкопвае здароўе.
Калі ён ступіў на мост О’Конэла, над парапэтам падняўся густы клуб дыму. Барка піваварні з экспартным портэрам. У Англію. Я чуў ён ад морскага паветра скісае. Цікава было б нейкага дня дастаць пропуск ад Хэнкака й паглядзець тую піваварню. Зусім асобны сьвет. Кадзі з портэрам, цудоўна. Пацукі й туды дабіраюцца. Напітыя разадзьмуцца пад аўчарку й плаваюць. Мёртва п’яныя ад портэру. Абап’юцца й рыгаюць ня горш за хрысьціянаў. Падумаць толькі, як такое піць! Пацукі: мацакі. Ну але калі б мы ведалі пра ўсё.
Глянуўшы долу, ён убачыў, як паміж змрочнымі сьценамі набярэжнай, шумна лапочучы крыльлем, кружляюць чайкі. Сырое надвор’е на моры. А калі б я кінуўся ўніз? Сын Рувіма Дж. мабыць наглытаўся гэтых памыяў поўны лантух. Пераплаціў шылінг і восем пэнсаў. Хм-хм. Забаўны ў яго спосаб выказвацца наконт розных рэчаў. Апавядаць гісторыі таксама ўмее.
Чайкі, кружляючы, зьніжаліся. Шукаюць пажывы. Чакайце.
Ён кінуў паміж іх зьмяты папяровы ком. Ілія трыццаць два футы ў сэк. надых. Hi трасцы. Ком, незаўважаны, загойдаўся на хвалях, паплыў пад успоркі мосту. А калі я выкінуў чэрствы пірог з борта ’’Караля Эрыну” дык яны падабралі яго ярдаў пяць-
дзесят за кармою. Жывуць сваім спрытам. Яны кружлялі, лапочучы крыльлем.
Галодная чайка кружляе. Had цёмнай вадою лунае.
Вось так пішуць паэты, падобнымі гукамі. Але ў Шэкспіра няма рыфмаў: белы верш. Струмень мовы. Думкі. Урачыста.
Гамлет, я твайго бацькі дух, Асуджаны уночы на блуканьне.
— Яблыкі. Пара за пэнса! Пара за пэнса!
Ягоны позірк прабегся па льсняных яблыках, пакладзеных пірамідкамі ў яе на латку. Гэтай парою з Аўстраліі, няйначай. Скурка блішчыць: начышчвае іх анучкай ці хустачкай.
Чакай. Тыя бедныя птушкі.
Ён зноўку спыніўся, купіў у старой латочніцы два бэнбурскія піражкі за пэнса, раскрышыў іх і пакідаў у Ліфі. Заўважылі? Чайкі апусьціліся бясшумна, дзьве, потым усе астатнія, накінуліся з вышыні на сваіо здабычу. Падмялі. Кожны кавалачак.
Сьвядомы іхняе хцівасьці й спрыту, ён страсянуў дробныя крышкі з далоняў. Гэтага яны не чакалі. Манна зь неба. Кормяцца рыбіным мясам, і іхняе мяса мае рыбін смак, усе морскія птушкі, чайкі, гагары. Лебедзі з Анны Ліфі часам прыплываюць сюды пакрасавацца. Смаку не аспрэчваюць. Цікава як смакуе лебядзінае мяса. Рабінзону Круза даводзілася імі жывіцца.
Яны кружлялі, вяла лапочучы крыльлем. Болей нічога ня кіну. Пэнс зусім хопіць. Вялікі дзякуй дастаў. Нават ня кракнулі. Дарэчы, яны й яшчур разносяць. Выкарміш індыка, скажам, каштанамі, у яго й смак будзе такі. Ясі сьвініну, сам як сьвіньня. Дык чаму тады рыба з салонай вады не салоная? Як гэта так?
Ягоныя вочы пашукалі адказу на рэчцы і ўбачылі барку на якары, якая ляніва калыхала на алеістых хвалях свае барты, абклееныя рэклямай.
Кайноў
11 шылінгаў
Нагавіцы.
Гэта неблагая думка. Цікава ці плаціць ён за гэта гораду. Як увогуле можна займець ваду на ўласнасьць? Яна ж ніколі ня тая самая, бяжыць безупынным струменем, які ў струмені жыцьця мы шукаем. Таму што жыцьцё гэта струмень. Рэклямным абвесткам пасуе любое месца. Той шарлятан, што лячыў трыпэр,