• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    — Калі Фіцгібан закончыў сваю прамову, Джон Ф. Тэйлар устаў яму адказваць. Коратка ды наколькі магу сабе прыпомніць, ягоныя словы былі такія.
    Ён пачаў:
    — Спадар старшыня, ледзі й джэнтльмэны! Вялікае было маё захапленьне заўвагамі, якія хвіліну таму скіраваў да ірляндзкае моладзі мой вучоны сябра. Мне здавалася, што я перанёсься ў краіну дужа адлеглую ад нашай і ў эпоху дужа аддаленую ад
    сёньнятняй, быццам я знаходжуся ў спіаражытным Эгіпце й слухаю прамову нейкага першасьвяпіара тае зямлі, скіраваную да маладога Майсея.
    Ягоныя слухачы застыглі з папяросамі ў пальцах, і дым ад іх узыходзіў тонкімі парасткамі, што распускаліся адначасова зь ягонымі словамі. I няхай зьвілісты дым. Набліжаюцца шляхетныя словы. Паглядзім. А ты сам мог бы паспрабаваць?
    — / здавалася мне, быццам я чую, як у голасе таго эгіпскага першасьвятара гучыць нешта ад пыхлівасьці й ганарлівасьці. 1 пачуў я ягоныя словы, і іхні сэнс мне адкрыўся.
    3 АЙЦОЎ ЦАРКВЫ
    Адкрылася мне, што рэчы добрыя заадно й дрэннымі зьяўляюцца, бо рэчы абсалютна добрыя або рэчы нядобрыя дрэннымі стаць ня могуць. А, ліха цябе бяры! Гэта ж са сьвятога Аўгустына.
    — Чаму вы, жыды, ня хочаце прыняць нашай культуры й нашай рэлігіі й нашай мовы? Вы — племя качуючых пастухоў, мы — магутны народ. У вас няма гарадоў і няма багацьцяў — нашы гарады нагадваюць людзкія мурашнікі, а нашы баркі, пірырэмы й квадрырэмы, загружаныя ўсялякім піаварам, барозьняць воды ўсяго спазнанага сьвету. Вы ледзь толькі выйшлі з першабытнага побыпіу — у нас ёсьць лтарапіура, сьвятарства, ншатвяковая гісторыя й дзяржаўныя законы.
    Ніл.
    Дзіця, мужчына, выява.
    На беразе Нілу маткімарыі паставалі на калені, калыска з трысьця: муж, упраўны ў бітве: каменнарогі, каменнабароды, сэрца каменнае.
    — Вы моліцеся нязначнаму й цёмнаму ідалу — у нашых сьвятынях, таямнічых і велічных, пражываюць Ізыда й Азырыс, Горус і Амон Ра. Ват лёс — рабства, спірах і зьнявагі; наш — перуны й прасьцягі мораў. Ізраіль слабы й нешматлікія дзеці ў яго — войскаў эгіпецкіх процьма, і спірашэнная зброя ў іх. Валацугамі й наймітамі называюць вас — ад нашага ймя дрыжыць увесь сьвепі.
    Глухая галодная адрыжка ўварвалася ў ягоную прамову. Ён сьмела адолеў яе, павысіўшы голас:
    — Але, ледзі й джэнпільмэны, калі б малады Майсей паслухаўся й прыняў такі погляд на жыцьцё, калі б ён схіліў сваю галаву, схіліў сваю волю, схіліў свой дух перад тым напышлівым павучэньнем, то ён ніколі ня вывеў бы выбраны народ з дому няволі й не пайшоў бы днём за воблачным слупам. Ён ніколі не гаварыў бы
    са Спрадвечным на вяршыні Сынаю й не зыййюў бы зь яе, зьзяючы бляскам натхненьня на абліччы й несучы ў руках скрыжалі закону, выбітага на мове выгнаньнікаў.
    Ён змоўк і агледзеў іх, радуючыся маўчанызю.
    ЗЛ АВЕСНА — ДЛЯ ЯГО!
    Дж. Дж. О’Молай не без шкадаваньня заўважыў:
    — А ўсё-ткі ён памёр, не ступіўшы на абяцаную зямлю.
    — Раптоўны — у — той — момант — хоць — ад — працяглай — хваробы — часта — загадзя — спадзякаваны — скон, — сказаў Лэнэхан. — I ззаду за ім ляжала вялікая будучыня.
    Яны пачулі, як гурма босых ног праімчала паўз калідор і затупацела ўверх па лесьвіцы.
    — Вось красамоўства, — сказаў прафэсар, не сустрэўшы пярэчаньня.
    Паляцела зь ветрам. Незьлічоныя натоўпы ў Малахмасьце і ў каралеўскай Тары. Цэлыя мілі вушных адгулін. Словы трыбуна грымяць і разносяцца на ўсе чатыры вятры. Народ знаходзіў прытулішча ў ягоным голасе. Памёрлы гоман. Хронікі Акасы з запісам усяго, што калі-колечы дзе-колечы як-колечы было. Любеце яго і ўсхваляйце: я ўжо не.
    Я маю грошы.
    — Джэнтльмэны, — сказаў Стывэн. — Як наступны пункт павесткі дня дазвольце мне падаць прапанову аб пераносе пасяджэньня ў іншае месца.
    — Вы мяне агаломшылі. Ці гэта, выпадкам, не француская ветлівасьць? ■— спытаўся містэр О’Мэдэн Бэрк. — Мяркую бо, часіна ёсьць тая, калі збан віна, кажучы мэтафарычна, асабліва бывае даспадобы ў вашай старажытнай гасподзе.
    — Быць гэтаму так і тут вырашальна вырашаем. Усе хто за гэтым, кажы але, — заявіў Лэнэхан. — Хто насупор, не адзывайся. Агалошваю прапанову ўхваленай. У якое, менавіта, запівацкае стойла? ... Даю свой голас за Муні!
    Ён узначаліў паход, павучаючы:
    — Мы непахісна адрынем спакусу галавакружных напояў, ці ня так? Так, ня так. Hi ў якім выпадку.
    Містэр О’Мэдэн Бэрк, ідучы за ім амаль усутыч, зрабіў збройны выпад парасонам і выкрыкнуў:
    — Бі, Макдуф!
    — Якое дрэва, такі клін, які бацька, такі сын! — выкрыкнуў рэдактар, ляпнуўшы Стывэна па плячы. — Хадзем. Дзе тыя клятыя ключы?
    Ён паіпнарыў у кішэні й выцягнуў пакамячаныя машынапісныя лісткі.
    — Яшчур. Помню. Усё будзе ў парадку. Пойдзе. Дзе ж яны? Усё ў парадку.
    Ен запіхнуў лісткі назад і ўвайшоў у кабінэт.
    МАЙМА НАДЗЕЮ
    Дж. Дж. О’Молай, намерыўшы пайсьці за ім, сказаў Стывэну паціху:
    — Спадзяюся, вы дажывяце, калі тое надрукуюць. Майлс, адну хвілінку!
    Ён увайпіоў у кабінэт, зачыніўшы дзьверы за сабою.
    — Хадземце, Стывэн, — сказаў прафэсар. — Гэта было знакаміта, праўда? Амаль што прарочы відзеж. Fuit Ilium!16 Грабеж ветранай Троі. Каралеўствы гэтага сьвету. Былыя валадары Міжземнамор’я — сёньня фэлахі.
    Першы хлопец-газэтнік тупатліва зьбег па лесьвіцы й, мінуўшы іх, вылецеў на вуліцу зь віскам:
    — Спэцыяльны на скачкі!
    Дублін. Мне трэба шмат-шмат чаго навучыцца.
    Яны павярнулі налева, на Эбі-стрыт.
    — На мяне таксама найшоў відзеж, — сказаў Стывэн.
    — Так? — сказаў прафэсар, зладжваючы свой крок зь ягоным. — Кроўфард нас дагоніць.
    Яшчэ адзін газэтнік пранёсься паўз іх зь віскам на бягу:
    — Спэцыяльны на скачкі!
    ДАРАП ДРУЗЛЫ ДУБЛІН
    Дублінцы.
    — Дзьве дублінскія вэсталкі, — сказаў Стывэн, — пастарэлыя й набожныя, пражылі пяцьдзесят і пяцьдзесят тры гады на Фамбалі-лэйн.
    — Дзе гэта? — спытаўся прафэсар.
    — Убок ад Блэкпітсу.
    Вогкая ноч з галоднымі пахамі пякарні. Ля сцяны. Азызлы твар паблісквае пад зрэбным шалем. Шалёныя сэрцы. Хронікі Акасы. Хутчэй, любік!
    Уперад. Рызыкні. Хай будзе жыцьцё.
    16Быў Іліён! (AaqJ.
    — Яны хочуць паглядзець панараму Дубліну зь вяршыні калёны Нэльсана. У іх адкладзеныя тры шылінгі й дзесяць пэнсаў у чырвонай бляшанай скарбонцы, якая выглядам нагадвае паштовую скрынку. Яны вытрасаюць адтуль трохпэнсавікі й шасьціпэнсавік, а пэнсы вылузваюць лязом нажа. Два шылінгі й тры пэнсы срэбрам, адзін шылінг і сем пэнсаў медзьдзю. Япы надзяваюць капялюшыкі й нядзельныя сукенкі, бяруць з сабою парасоны на выпадак дажджу.
    — Мудрыя дзевы, — сказаў прафэсар МакХ’ю.
    ЖЫЦЬЦЁ БЕЗ ЗАКРАСЫ
    — За шылінг і чатыры пэнсы яны закупляюць сьвініны ды чатыры лустачкі хлеба ў міс Кэйт Колінс, уласьніцы Паўночных Сталовак на Марлбара-стрыт... Купляюць яшчэ дваццаць чатыры дасьпелыя сьлівы ў дзяўча, якое гандлюе ля падножжа калёны Нэльсана, каб наталіць смагу пасьля сьвініны. Заплаціўшы двума трохпэнсавікамі джэнтльмэну ля турнікету, яны пачынаюць паволі караскацца па вітых сходах, крэкчучы, падбадзёрваючы адна адну, баючыся цёмных месцаў, перамагаючы задышку, пытаючыся адна ў адной а сьвініна ў вас, усхваляючы Госпада й Багаслаўлёную Дзеву, грозячыся павярнуць назад, вызіраючы праз пазы. Слава Богу. Яны й ня думалі, што так высока.
    Называюць іх Эн Карнс і Флорэнс МакКэйб. У Эн Карнс радыкуліт, і яна націраецца ад яго люрдзкай вадой, якую ёй дала адна ледзі, якая ў сваю чаргу дастала поўную пляшку ад аднаго манаха-пасыяніста. У Флорэнс МакКэйб кожнай суботы на вячэру сьвіныя ножкі й бутэлька дубальтовага піва.
    — Антытэза, — сказаў прафэсар, двойчы кіўнуўшы галавою. — Дзевы-вэсталкі. Як жывыя перад вачыма. А што там затрымлівае нашага сябра?
    Ён адвярнуўся.
    Чарада газэтнікаў на злом галавы ляцела ўніз па прыступках, разьлятаючыся на ўсе бакі, галёкаючы, трапечучы белымі лісткамі газэтаў. Зараз за імі на лесьвіцы паявіўся Майлс Кроўфард у аўрэолі капелюша вакол барвовага аблічча, размаўляючы з Дж. Дж. О’Молаем.
    — Ідзеце за намі, — крыкнуў прафэсар, махаючы рукою.
    Ён рушыў і зноў параўняўся са Стывэнам.
    ВЯРТАНЬНЕ БЛЮМА
    — Так, — сказаў ён. — Як жывыя перад вачыма.
    Містэр Блюм, запыхканы, схоплены ў вір расшалелых хлапчукоў з газэтамі каля рэдакцыяў ’’Айрыш Католік” і ’’Дублін Пэні Джорнэл”, паклікаў:
    — Містэр Кроўфард! Хвілінку!
    — ’’Тэлеграф”! Спэцыяльны на скачкі!
    — Што там? — спытаўся Майлс Кроўфард, спавольваючы крок.
    Газэтнік выкрыкнуў перад носам містэра Блюма:
    — Жахлівая трагедыя ў Ратмайнсе! Дзіця заціснула кавальскім мехам!
    РАЗМОВА 3 РЭДАКТАРАМ
    — Толькі наконт абвесткі, — сказаў містэр Бліом, праціскаючыся да прыступак, пасопваючы й выймаючы выразку з кішэні. — Я толькі што размаўляў з містэрам Клютчам. Ён дасьць заказ на два месяцы. А там паглядзіць. Але ён яшчэ хоча зацемку ў ’’Тэлеграфе”, у суботнім ружовым, каб прыцягнуць увагу. I ён хоча, калі не запозна, я ўжо казаў райцы Нанэці, такую як у ’’Кілкэні Піпл”. Я мог бы дастаць яе ў нацыянальнай бібліятэцы. Разумееце, дом ключоў. Ягонае прозьвішча Клютч. Атрымліваецца гульня слоў. А ён, практычна, паабяцаў, што дасьць заказ. Але ён толькі хоча, каб гэта крыху разадзьмуць. Што я маю яму сказаць, містэр Кроўфард?
    п. м. с.
    — Скажэце яму, што ён можа пацалаваць мяне ў сраку! — сказаў Майлс Кроўфард, распасьціраючы рукі ўражальным жэстам. — Так яму папросту й скажэце.
    Трохі нэрвуецца. Зважай на шквалы. Усе рушылі выпіць. Рука ў руку. Морская шапка Лэнэхана сьпяшаецца на дармоўшчыну. Як заўжды падлізаўся. Цікава хто ўсіх намовіў малады Дэдал ці што. Сёньня ў яго зусім добрая пара чаравікаў на нагах. Апошнім разам як я яго бачыў яму вызіралі пяткі. Дзесьці ўлез у гразь. Неабачлівы тып. Што ён рабіў у Айрыштаўне?
    — Што ж, — сказаў містэр Блюм, зноў пераводзячы позірк на рэдактара. — Калі я дастану малюнак, варта, па-мойму, зьмясьціць кароткую зацемку. Думаю, ён дасьць тую абвестку. Я яму скажу...
    П. М. К. I. с.
    — Ён можа пацалаваць маю каралеўскую ірляндзкую сраку! — гучна вьікрыкнуў Майлс Кроўфард цераз плячо. — У любую пору, калі толькі захоча, скажэце яму.
    Пакуль містэр Блюм, блізкі ўсьмешкі, стаяў і ўзважваў становішча, той рушыў далей сваёй дрыглівай паходкай.
    У ПОШУКАХ ВЕТРУ Ў ПОЛІ
    — Nulla bona11, Джэк, — сказаў ён, падымаючы руку да падбародка. — У мяне самога пасюль. Таксама пятля шыю душыць. He далей як на мінулым тыдні я сам шукаў, хто даў бы паруку на мой вэксаль. Добрую волю прыймай за ўчынак. Вельмі шкадую, Джэк. Калі б вецер нешта прывеяў, я б усёй душой.