Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Купрані, друкар, таксама. Больш ірляндзкі чымсьці самі ірляндцы.
Машыны ляскалі ў рытме тры-чатыры. Стук-стук-стук. A калі раптам у яго паралюш і ніхто ня ведае як іх спыніць, тады яны ляскалі б і ляскалі б, друкавалі б і друкавалі б, узад і ўперад. Атрымалася б чортава каша. Туттрэба спакойная галава.
— Давайце ўсадзім гэта ў вячэрняе выданьне, спадар райца, — сказаў Хайнс.
Неўзабаве пачне яго называць спадар лорд-мэр. Кажуць, нібыта яго падтрымлівае Доўгі Джон.
Кіраўнік, не адказаўшы, накрэмзаў друкаваць у куточку лістка й кіўнуў на наборшчыка. Моўчкі перадаў лісток за брудную шкляную перагародку.
— У парадку, дзякую, — сказаў Хайнс і адвярнуўся йсьці.
Яго перапыніў містэр Блюм.
— Калі хочаце ўзяць грошы, дык касір якраз зьбіраецца на абед, — сказаў ён, паказваючы вялікім пальцам за сябе.
— А вы ўжо? — спытаўся Хайнс.
— Мгм, — хмыкнуў містэр Блюм. — Калі вы хутка, дык яшчэ яго засьпееце.
— Дзякую, стары, — сказаў Хайнс. — Я таксама яго трасяну.
Ён шпарка засьпяшаўся ў рэдакцыю ’’Фрыманс Джорнэл”.
Тры шылінгі я яму пазычыў у Мара. Тры тыдні. Трэці намёк.
НАЗІРАЕМ, ЯК ПРАЦУЕ РЭКЛЯМНЫ АГЭНТ
Містэр Блюм паклаў сваю выразку на столік містэра Нанэці.
— Прабачце, спадар райца, — сказаў ён. — Вось гэтая абвестка, прыгадваеце, для Клютча.
Містэр Нанэці паўзіраўся на выразку й кіўнуў.
— Ён хоча, каб паказалася ў ліпені, — сказаў містэр Блюм.
Ня чуе. Нанан. Сталёвыя нэрвы.
Аловак кіраўніка павіс над выразкай.
— Пачакайце, — сказаў містэр Блюм. — Ён хоча крыху зьмяніць. Клютч, бачыце. Ён хоча два ключы зьверху.
Пякельны грукат тут. Можа ён разумее што я.
Кіраўнік павярнуўся, гатовы цярпліва выслухаць, і, адставіўшы локаць, пачаў нясьпешна чухацца пад пахай свайго альпакавага пінжака.
— Вось так, — сказаў містэр Блюм, скрыжаваўшы ўказальныя пальцы зьверху.
Няхай да яго найперш дойдзе.
Містэр Блюм, паглядзеўшы скоса ўверх ад учыненага ім крыжа, убачыў зямлісты твар кіраўніка, здаецца, у яго лёгкая жаўтуха, а за ім паслухмяныя шпулі, якія паглыналі бясконцыя стужкі паперы. Лясь. Лясь. Мілі паперы яшчэ не намотаныя. Што зь ёю будзе потым? О, абгартаць мяса, пакункі: можна скарыстаць на тысячу розных спосабаў.
Спрытна ўстаўляючы словы ў перапынкі між ляскатам, ён пачаў хутка маляваць на падрапаным стале.
ДОМ КЛЮ(Т)ЧОЎ
— Вось так, бачыце. Тут два скрыжаваныя ключы. I кола. Потым імя й прозьвішча, Аляксандар Клютч, гандаль гарбатай і алькагольнымі напоямі. I ўсё іншае.
Ягонай справы лепш яго не вучы.
— Вы самі ведаеце, спадар райца, што яму трэба. I потым зьверху наўкола ўразьбіўку: дом ключоў. Разумееце? Як вы мяркуеце, гэта добрая думка?
Кіраўнік апусьціў руку ніжэй і спакойна чухаўся каля сподніх рэбраў.
— Сутнасьць думкі, — тлумачыў містэр Блюм, — гэта дом ключоў. Вы ж ведаеце, спадар райца, парлямант вострава Мэн. Лёгкі намёк на самакіраваньне. Турысты, ведаеце, з вострава Мэн. Адразу кідаецца ў вочы, разумееце. Можаце так зрабіць?
Можа запытацца ў яго як вымаўляецца тое voglio. Ну але калі б ён ня ведаў то яму зрабілася б няёмка. Лепіп не.
— Гэта мы можам, — сказаў кіраўнік. — Вы маеце малюнак?
— Я магу дастаць, — сказаў містэр Блюм. — Ён быў ужо ў газэце ў Кілкэні. У яго й там крама. Зараз зьбегаю й папрашу ў яго. Так што вы можаце гэта зрабіць, і яшчэ кароткую зацемку, каб прыцягнуць увагу. Ведаеце, як заўсёды. Ліцэнзія на гандаль, высокая якасьць. Здаўна адчувалася патрэба. I таму падобнае.
Кіраўнік хвілю падумаў.
— Гэта мы можам, — сказаў ён. — Але хай ён дасьць заказ на тры месяцы.
Наборшчык прынёс яму вільготную гранку. Ён моўчкі пачаў рабіць карэктуру. Містэр Блюм стаяў побач, слухаючы гучнае пульсаваньне крывашыпаў і спаглядаючы на наборшчыкаў, маўкліва пахіленых над сваімі касамі.
ПАВОДЛЕ ПРАВАШСУ
Павінен усё дакладаа ведаць як пішацца. Карэктарская ліхаманка. Ранкам Марцін Канінгам забыўся нам даць сваю правапісную галаваломку. Забаўна бачыць зь нічым не параўнаная не асобна здаецца? зьбянтэжанасьць разносчыка эс чэ перад расплюшчанай тут эш чэ грушай з блізкага складу на кладах. Ці ж не бязглузьдзіца? Клады, безумоўна, устаўленыя тут для складу.
Мне трэба было сказаць, калі ён насоўваў свой цыліндар. Дзякую. Трэба было сказаць наконт старога капелюша ці нешта падобнае. He ж, трэба было сказаць. Выглядае амаль як новы. I тады пабачыць ягоны фізыяном.
Шух. Сподні талер найбліжэйшаіі машыны выштурхнуў уперад дошку зь першай шух партыяй сфальцаванай паперы. Шух. Амаль як жывая шухае каб зьвярнулі ўвагу. 3 усяе сілы стараецца прамовіць. Тыя дзьверы таксама іі-крыы рыпнулі, упрошваючы, каб зачынілі. Усё прамаўляе на свой спосаб. Шух.
ВЫСОКІДУХОЎНІК У РОЛІ КАРЭСПАНДЭНТА
Неспадзявана кіраўнік аддаў гранку назад, са словамі:
— Пачакай. А дзе ліст архіяпіскапа? Яго трэба перадрукаваць у ’’Тэлеграфе”. Дзе той як яго?
Ён акінуў паглядам свае шумныя, але няздольныя адказваць, машыны.
— Монкс, сэр? — спытаўся голас са словагісэрні.
— Але. Дзе Монкс?
— Монкс!
Містэр Блюм узяў сваю выразку. Пара йсьці.
— Дык я прынясу малюнак, містэр Нанэці, — сказаў ён, — і я ўпэўнены, што дасьцё яго на відным месцы.
Заказ на тры месяцы. Найперш трэба дыхнуць сьвежым паветрам. Але паспрабаваць можна. Удзяўбці пра жнівень: знакамітая думка: месяц выстаўкі коней. Болсбрыдж. Турысты пазьяжджаюцца на выстаўку.
МАЙСТАР ДЗЁННАЙ ЗЬМЕНЫ
Ён прайшоў праз наборны цэх, мінаючы згорбленага старэчу Ў фартуху й акулярах. Стары Монкс, майстар дзённай зьмены. Куча рознае дзівоты прайшла яму цераз рукі на ягонай часіне: нэкралёгі, карчомныя абвесткі, прамовы, разводныя справы, знайшлі тапельца. Ужо дажывае свой век. Непітушчы,
сур’ёзны чалавек, і з ладным рахункам у банку, як думаю. Жонка неблагая кухарка й прачка. Дачка шые ў кравецкай майстэрні. Яніна працавітая дзяўчына, аніякіх капрызаў.
I БЫЛО СЬВЯТА ПАСХІ
ЁН спыніўся паназіраць, як наборшчык спрытна вярстае тэкст. Найперш чытае яго адзаду. Як хутка ўпраўляецца. Тут патрэбна спрактыкаванасыдь. мангыД кыртаП. Бедны татка чытае мне сваю Хагаду справа налева, водзіць пальцам па радкох. Пэсах. У будучым годзе ў Ерусаліме. 0 Божа, Божа! Уся тая доўгая гісторыя пра выхад зь зямлі эгіпецкай і ў дом няволі алілуя. Shema Israel Adonai Elohenu2. He, гэта іншае. Потым пра дванаццаць братоў, сыноў Якубавых. I потым ягня й кошка й сабака й палка й вада й разьнік. I потым анёл сьмерці забівае разьніка а той забівае быка а сабака забівае кошку. Здаецца нейкай лухтой пакуль ня ўдумаесься як належыць. Сэнс тут у справядлівасьці а паводпе зьместу ўсе зьядаюць усіх. У рэшце рэшт, такое ёсьць жыцьцё. Як жа хутка ён з тым упраўляецца. Практыка чыніць дасканалым. Як быццам пальцы ў яго відушчыя.
Містэр Блюм выбраўся зь ляскату й шуму, прайшоўшы галерэяй да лесьвічнай пляцовачкі. Ды што, тарабаніцца мне ў такую далеч на трамваі, а яго можа й не засьпею? Лепш спачатку пазваніць. А нумар? Як нумар дому Цытрона. Дваццацьвосем. Дваццаць восем дзьве чацьвёркі.
ЯШЧЭ ТОЛЬКІ РАЗ ТОЕ МЫЛА
Ён спусьціўся па лесьвіцы. Які чорт пакрэмзаў усе сьцены запалкамі? Панапісвалі, як быццам у заклад пайшлі. I заўсёды ў такіх установах цяжкі затхлы дух. Ад цеплаватага клею з суседняга пакою, калі працаваў у Тома.
Ён выняў хустачку, каб закрыць нос. Цытрон-лімон? Ах, я ж туды мыла паклаў. Яшчэ мне адтуль высунецца. Засунуўшы хустачку назад, ён выняў мыла й схаваў яго ў кішэню нагавіцаў, зашпіліўшы на гузік.
Якую парфуму ўжывае твая жонка? Яшчэ можна было б зьезьдзіць дадому: на трамваі: нібы чагосьці забыўся. Толькі глянуць перад тым як будзе строіцца. He. Чакай. He.
2Слухай, Ізраіль, Госпада Бога (нашага) (гебр.)-
3 рэдакцыі ’’Іўнінг Тэлеграф” раптам даляцеў вісклівы рогат. Ведаю хто такі. Што там у іх? Зайду на хвілю пазваніць. Нэд Лэмбэрт, гэта ён.
ЭРЫН, ЗЯЛЁНЫ КЛЯЙНОТ СРАБРЫСТАГА МОРА
— Уваходзіць прывід, — ціха, бісквіта-поўна-ротна прачмякаў прафэсар МакХ’ю да запыленага вакна.
Містэр Дэдал, пераносячы пагляд з пустога камінка на пакеплівую фізыяномію Нэда Лэмбэрта, кісла ў яе запытаўся:
— На Хрыстовы пакуты, няўжо ад гэтага цябе не схапіла б пякотка ў срацы?
Нэд Лэмбэрт, які сядзеў на стале, працягваў чытаць уголас:
— Альбо зьвернем пагляд на выгібы гаманлівага стпруменьчыка, шпю, абвейваны лагоднымі зэфіркамі, цурчыць і пеніцца, варагуючы з камяністымі завадамі на сваім тляху да блакіпгнага валадарства Нэптуна, і бруіцца між абымйіэлых берагоў, укрыты то бліскаўкамі пышнага сонца, то ценем, кіданым на ягонае задуменнае ўлоньне павіслым лістоўем лясных волатаў. Ну як, Сайман? — спытаўся ён па-над берагам газэты. — Як тут высокі стыль?
— Мяшае напоі, — адказаў містэр Дэдал.
Сьмеючыся, Нэд Лэмбэрт ляпнуў сябе газэтай па каленях і паўтарыў:
— Задуменнае ўлоньне й павіслае сракоўе. Ну, браткі! Ну, браткі!
— I Ксэнафонт глядзеў на Маратон, — сказаў містэр Дэдал, зноў спаглянуўшы на камінак і адтуль на вакно, — і Маратон глядзеў на мора.
— Досыць! — усклікнуў прафэсар МакХ’ю ад вакна. — Я больш не жадаю слухаць гэтай лухты.
Глынуўшы серпаваты кавалак поснага бісквіту, які безупынна пакусваў, ён, згаладалы, прымерваўся да другога, ужо нарыхтаванага ў другой руцэ.
Высакашпарная лухта. Балабоны. Бачу што Нэд Лэмбэрт узяў вольны дзень. Паховіны ўсё-ткі расклейваюць чалавека на ўвесь дзень. Кажуць, ён уплывовы чалавек. Стары Чэтэртан, віцэ-канцлер, даводзіцца яму ці то стрыечным дзедам ці то прадзедам. Кажуць, ужо пад дзевяноста. Мабыць і нэкралёг на першую паласу ўжо даўно напісаны. А ён жыве ім назло. Яшчэ самому давядзецца першаму. Джоні, уступі месца дзядзьку. Высокашаноўнаму Хэджэсу Эйру Чэтэртану. Думаю, у дні
ўплаты ён дрыготкай рукой выпісвае яму чэк ці два. Шквал граша, калі выпруціць ногі. Алілуя.
— Яшчэ раз напяўся, — сказаў Нэд Лэмбэрт.
— Што гэта? — спытаўся містэр Блюм.
— Нядаўна знойдзены фрагмэнт Цыцэрона, — урачыстым тонам адказаў прафэсар МакХ’ю. — ”Наш прыгожы край”.
КОРАТКА, АЛЕ ТРАПНА
— Чый край? — прастадушна спытаўся містэр Блюм.
— Пытаньне вельмі дарэчы, — сказаў прафэсар паміж чарговымі жвакамі. — 3 націскам на чый.
— Край Дэна Доўсана, — сказаў містэр Дэдал.
— Гэта ягоная прамова ўчора вечарам? — спытаўся містэр Блюм.
Нэд Лэмбэрт кіўнуў.
Клямка штурханула містэра Блюма ў крыж: дзьверы адчыняліся.