Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
5Госпадзеймя (скаж. лац.).
6Не асудзі слугу свайго, Госпадзе (лац.).
7І не ўвядзі нас у спакусу (лац.).
малітвы й кропіць іх вадою зьверху: засьнеце. Цяпер на Дыгнама.
— In paradisum^.
Сказаў ён пойдзе ў рай або ўжо там. Над кожным паўтарае тое самае. Занудпівы занятак. Але нешта ж павінен гаварыць.
Сьвятар закрыў кніжачку й выйшаў, прыслужнік за ім. Корні Кэлэхер адчыніў бочныя дзьверы, і ўвайшлі далакопы. Яны паднялі труну, вынесьлі яе й апусьцілі на свой возік. Корні Кэлэхер падаў адзін вянок хлопцу, а другі жончынаму брату. Усе сьледам за імі выйшлі бочнымі дзьвярыма ў мяккую шэрань паветра. Містэр Блюм выйшаў апошні, зноў сунуўшы ў кішэіпо складзеную газэту. Ягоны пагляд быў паважна апушчаны долу, пакуль возік з труною не павярнуў направа. Жалезныя колы рэзалі жвір з вострым скрыгатам, па алейцы між магіламі рухалася за каляскай зграя тупаносых чаравікаў.
Дары дара дары дара дару. Госпадзе, ці ж тут можна падпяваць?
— Маўзалей О’Конэла, — сказаў містэр Дэдал побач яго.
Мяккія вочы містэра Паўэра ўзьняліся на вяршыню высознага конуса.
— Тут спачывае, — сказаў ён, — сярод свайго люду, стары Дэн О’. Але сэрца ягонае пахавалі ў Рыме. А колькі разьбітых сэрцаў пахавана тут, Сайман?
— Яе магіла вунь там, Джэк, — сказаў містэр Дэдал. — Неўзабаве й мяне пакладуць побач. Хай забярэ мяне Ён, калі будзе воля Ягоная.
He стрымаўшыся, ён пачаў ціха хліпаць, шкандыбаючы няўпэўненым крокам. Містэр Паўэр узяў яго пад руку.
— Ёй лепш та.м, дзе яна цяпер, — сказаў ён сардэчна.
— I я так думаю, — зь лёгкім захлістам сказаў містэр Дэдал. — Думаю, яна цяпер на небе, калі толькі ёсьць неба.
Корні Кэлэхер адступіўся ўбок і прапусьціў жалобнікаў дапераду.
— Сумная нагода, — ветліва пачаў містэр Кэрнан.
Містэр Бліом прыплюшчыў вочы й двойчы са смуткам кіўнуў галавою.
— Усе астатнія надзелі капелюшы, — сказаў містэр Кэрнан. — Я думаю, можам і мы. Мы апошнія. Гэтыя могілкі — зманлівае месца.
Яны накрылі галовы.
8У рай (лац.).
— Ці вам не здаецца, што вялебная асоба адслужыла малебен задужа хутаа? — спытаўся містэр Кэрнан з папрокам.
Містэр Блюм паважна кіўнуў, глянуўшы ў рухавыя, набеглыя крывёю вочы. Таямнічыя вочы, таямнічыя й дапытлівыя вочы. Масон, здаецца: я ня ўпэўнены. Зноў побач зь ім. Мы апошнія. У адной лодцы. Пэўна, яшчэ штосьці скажа.
Містэр Кэрнан дадаў:
— Абрад Ірляндзкае Царквы, што на Геранімавай Гары, я мушу прызнацца, больш просты й больш уражальны.
Містэр Блюм выказаў стрыманую згоду. Мова, вядома, шмат што мяняе.
— Я ёсьць уваскрашэньне й жыцьцё. Гэта пранікае ў глыбіню сэрца.
— Сапраўды, — сказаў містэр Бліом.
У тваё сэрца можа й так але што з таго таму малому ў скрыні шэсць стопаў на дзве зь пяткамі ўраскід? Яго не пранікае. Сядзіба пачуцьцёвасьці. Разьбітае сэрца. А на самай справе помпа, якая штодня пампуе тысячы галёнаў крыві. Аднаго прыгожага дня яна затыкаецца й вось табе на. Тут навокал шмат усяго: лёгкія, сэрцы, пячонкі. Старыя заржавелыя помпы — ні трасцы болей. Уваскрашэньне й жыцьцё. Калі ўжо памёр дык памёр. Тая ідэя наконт суднага дня. Выцягваюць усіх з магілаў. Лазар, ускрэсьні. А ён лайдак, устрэснуў, і ня можа пазьбірацца. Уставайце! Судны дзень! I ўсе шныпараць як мышы, шукаюць свае лёгкія й цяжкія й іншыя трыбухі. Адшукайся ў той ранак да астатняй халернай дробкі. Адзін пэнівэйт парашку ў чэрапе. Дванаццаць гранаў пэнівэйт. Вагавыя меры Троя.
Корні Кэлэхер падраўняў свой крок да іхняга.
— Усё было першаклясна, — сказаў ён. — Га?
Ён паглядзеў на іх сваім цягучым позіркам. Плечы паліцыянта. Са сваім траляля траляля.
— Як і павінна, — сказаў містэр Кэрнан.
— Што? Га? — спытаўся Корні Кэлэхер.
Містэр Кэрнан запэўніў яго.
— А хто гэта будзе ззаду з Томам Кэрнанам? — запытаўся Джон Генры Мэнтан. — Твар мне знаёмы.
Нэд Лэмбэрт на хвілю азірнуўся.
— Блюм, — адказаў ён. — Мадам Мэрыян Туіды, якая была, і цяпер ёсьць, сьпявачкай, сапрана. Гэта ягоная жонка.
— Ах, вось як, — сказаў Джон Генры Мэнтан. — Даўно ўжо я ня бачыўся зь ёю. Прывабная была жанчына. Я танцаваў зь ёю, чакайце, залатых гадоў пятнаццаць ці сямнаццаць таму, у Мата Дылана ў Раўндтаўне. Было што патрымаць у руках.
Ён зірнуў паміж імі ўзад.
— Што ён такое? — спытаўся ён. — Чым займаецца? Ці не гандляваў ён пісьмовымі таварамі? Прыгадваецца, я пагыркаўся зь ім аднаго вечару пры кеглях.
Нэд Лэмбэрт усьміхнуўся.
— Так, гандляваў, — сказаў ён. — У фірме Ўіздама Хілі. Разносіў прамакаткі.
— Божа ты мой, — зьдзівіўся Джон Генры Мэнтан, — чаму яна выйшла за такога блынду? Яна ж была жанчына з жарам.
— I такою засталася, — сказаў Нэд Лэмбэрт. — А ён цяпер рэклямны агент.
Вялікія вочы Джона Генры Мэнтана талопіліся ўперад.
Возік павярнуў у бочную алейку. Мажны мужчына высунуўся з засады за кустамі й з ушанаваньнем прыўзьняў капялюш. Далакопы крануліся сваіх шапак.
— Джон О’Конэл, — сказаў узрадаваны містэр Паўэр. — Ніколі не забудзе сябра.
Містэр О’Конэл моўчкі паціснуў усім рукі. Містэр Дэдал сказаў:
— Я да цябе зь яшчэ адным візытам.
— Мой дарагі Сайман, — ціхім голасам сказаў могілкавы дазорац, — я не жадаю, каб ты стаў маім кватарантам.
Пакланіўшыся Нэду Лэмбэрту й Джону Генры Мэнтану, ён пайшоў побач з Марцінам Канінгамам, пабразгваючы двума ключамі ў сябе за сьпінай.
— А ці чулі вы гісторыю, — спытаўся ён усіх, — пра Малкэхі з Куму?
— Я ня чуў, — адказаў Марцін Канінгам.
Усе згодна схілілі да яго цыліндры, Хайнс таксама падставіў вуха. Дазорац падчапіў вялікім пальцам залаты ланцужок ад гадзіньніка й загаварыў сьцішаным голасам да іхніх загадзя падрыхтаваных усьмешак:
— Апавядаюць, як два выпівохі, набраўшыся, аднаго вечару зь імглою прыйшлі сюды адведаць магілу сябра. Спыталіся, дзе тут ляжыць Малкэхі з Куму, і ім растлумачылі, дзе яго пахавалі. Пашвэндаўшыся колькі часу ў імгле, яны, вядома, знаходзяць тую магілу. Адзін з выпівохаў чытае па літарах: Тэрэнс Малкэхі. Другі тымчасам лыпае вачыма на статую нашага Збаўцы, якую заказала й паставіла ўдава.
Дазорац паморгаў вачыма на адзін з помнікаў, што яны міналі. I працягваў:
— Ну й, налыпаўшыся на сьвятую фігуру, кажа: Hi халеры не падобны да нашага Малкэхі. Гэта не Малкэхі, кажа, нейкі халтуршчык яго рабіў.
Узнагароджаны ўсьмешкамі, ён прапусьціў іх уперад і пачаў размаўляць з Корні Кэлэхерам, прымаючы ад яго квіты, гартаючы й разглядаючы іх на хаду.
— Ен гэта наўмысна, — выясьніў Марцін Канінгам Хайнсу.
— Я ведаю, — сказаў Хайнс, — я гэта ведаю.
— Каб чалавека падбадзёрыць, — сказаў Марцін Канінгам. — Ад шчырага сэрца, нічога іншага.
Містэр Блюм любаваўся самавітай фігурай дазорца. Зь ім усе хочуць быць у добрых адносінах. Прыстойны чалавек, Джон О’Конэл, сапраўды высокая кляса. Ключы: як абвестка Клютча: няма страху, што хтосьці ўцячэ, на выхадзе не правяраюць. Наbeat corpus9. Пасьля паховін трэба заняцца гэтай абвесткай. А ці я напісаў Болсбрыдж на тым канвэрце, якім прыкрыў лісток, калі яна раптам увайшла, як пісаў Марце? Спадзяюся, што не завязьне як памылкова адрасаваны. Ня іпкодзіла б пагаліцца. Сівая шчэць на падбародку. Гэта першы знак, калі валасы растуць сівымі й характар робіцца гняўлівы. Срэбныя ніткі пасярод сівых. Цікава, што на гэта ягоная жонка. Як яму ўвогуле хапіла духу зрабіць шлюбную прапанову. Хадзі, будзем жыць на могілках. Агаломшыць яе гэтым. Спачатку магло б яе страпянуць. Сьмерць у залётах... Паўсюды над гэтымі спруцянелымі нябожчыкамі лунаюць начныя цені. Цені помнікаў калі расчыняюцца магілы а Дэніэл О’Конэл напэўна ён нашчадак як думаю хто ж гэта мне казаў быццам ён пладавіты на дзіва але ўсё роўна вялікі католік як вялізны волат у цемры. Балотны агеньчык. Магільныя газы. Ёй трэба пазьбягаць думак пра гэта, a то ўвогуле не зацяжарыць. Жанчыны асабліва ўражлівыя. Распавесьці ёй у пасьцелі гісторыю з прывідамі, каб прыспаць. Ты калінебудзь бачыла прывід? А я бачыў. Цемрадзь была, хоць вока выкалі. Гадзіньнік біў дванаццаць. Але могуць і цалавацца як ня трэба лепш, калі толькі адпаведна настроіць. У Турцыі курвы на могілках. Калі ўзяць маладую, навучыцца ўсяго. Тут можаш падчапіць маладую ўдаву. Мужчынам гэткае падабаецца. Каханьне сярод магілаў. Рамэа. Востра прыпраўленая насалода. У росквіце сьмерці схапіла нас жыцьцё. Крайнасьці зыходзяцца. Танталавы пакуты для бедных нябожчыкаў. Пах смажаных біфштэксаў для галодных, якія грызуць уласныя вантробы. Прага
9Дакладней: Habeas corpus: Каб ты меў цела (лац.). (Першыя словы ангельскага закону з 1679 г. аб недатыкальнасьці асобы.)
раздражняць людзей. Молі захацелася рабіць тое ля вакна. Усёткі ў яго васьмёра дзяцей.
На сваім вяку ён пабачыў ладны гурт, што зыйшоў пад зямлю, закладаючы імі дзялянку за дзялянкай навокал. Сьвятыя палеткі. Было б больш месца, калі хаваць стойма. Седзячы або на каленях не атрымаецца. Стойма? Нейкага дня апаўзае зямля, і галава выходзіць навонкі, і працягнутая рука. Тут уся зямля, мабыць, як мядовыя соты: прадаўгаватыя каморкі. Пры тым ён тут утрымлівае парадак, падстрыжаная трава й бардзюры. Маёр Гамбл называе Геранімаву Гару мой сад. Ды так яно й ёсьць. Павінны быць кветкі сну. Масьцянскі мне казаў, што ў Кітаі велізарныя макі на могільніках даюць найлепшы опіюм. Батанічны сад тут непадалёк. Кроў поіць зямлю й дае новае жыцьцё. Тая ж ідэя ў тых жыдоў што як кажуць забілі хрысьціянскага хлопчыка. Кожнаму чалавеку свая цана. Добра захаваны труп джэнтльмэна, эпікурэйца, неабходны садку. Добры торг. За тушу Уільяма Уілкінсана, кантралёра й бухгалтара, нядаўна памёрлага, тры фунты трынаццаць і шэсць. 3 падзякай
Думаю, глеба тут парадкам тлусьцее ад трупінага ўгнаеньня, косьці, мяса, пазногці. Трупярні. Жуда. Робяцца зялёныя й ружовыя, раскладаюцца. У сырой зямлі гніюць хутка. Сухарлявыя старыя больш трывушчыя. Потым ні то салаватыя ні то тварожыстыя. Потым чарнеюць, сочаць смуродлівай патакай. Потым высыхаюць. Матылёк мёртвая галоўка. Вядома клеткі ці як яны там жывуць далей. Зьмяняюцца. Па сутнасьці жывуць вечна. Няма чым карміцца кормяцца сабою.
Ды на іх разводзіцца чортведама колькі чарвякоў. Мабыць у глебе іх бязь меры. Кружаць голаў мне бязь меры. О прыморскія красуні. Выгляд у яго пры тым досыць бадзёры. Дае яму пачуцьцё ўласнай моцы бачыць як іншыя йдуць пад зямлю раней за яго. Цікава як ён глядзіць на жыцьцё. Дый пажартаваць ахвотны: пагрэць сабе сэрца. Той пра паведамленьне. Спэрджэн вырушыў на неба сёньня зранку a 4 гадзіне. 11 увечары (зачыняем). Яшчэ не прыбыў. Пётра. Нябожчыкі й тыя а прынамсі мужчыны ахвота паслухалі б нешта дасьціпнае а жанчыны даведаліся б што цяпер у модзе. Сакавітую грушку або дамскі пунпі, гарачы, моцны й салодкі. He дапускае вільгаці. Часам трэба пасьмяяцца дык найлепш калі гэта такім чынам. Далакопы ў ’’Гамлеце”. Паказвае глыбокае веданьне чалавечага сэрца. Зь мёртвых нельга жартаваць прынамсі два гады. De mortuis nil nisi prius10. Найперш каб скончылася жалоба. Цяжка