Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
10Гішпанская скура (франц.).
— Хачу глянуць пра тую францускую кабылку, што сёньня бяжыць, — сказаў Бэнтам Лаенс. — Дзе ж яе ліха дзела?
Ён шамацеў памятымі лісткамі, патузваючы падбародкам сюды-туды па пругкім каўнерыку. Сызерб ад галеньня. Ад такога тугога каўнерыка валасы будуць выпадаць. Лепш пакінь яму газэту, хай адчэпіцца.
— Вазьмі яе сабе, — сказаў містэр Блюм.
— Аскат. Залаты Кубак. Чакай, — мармытаў Бэнтам Лаенс. — Адзін мо. Максымум два.
— Я тут толькі рэкляму глядзеў, — сказаў містэр Блюм.
Бэнтам Лаенс раптоўна падняў зрок і хітравата скасавурыў на яго.
— Што? — запытаўся ягоны адрывісты голас.
— Я кажу, што можаш узяць яе сабе, — паўтарыў містэр Блюм. — Я й так хацеў яе выкінуць, толькі рэкляму глядзеў.
Бэнтам Лаенс хвілю якую вагаўся, хітравата касавурачы, потым сунуў разгорнутыя лісткі назад у рукі містэра Блюма.
— Дык рызыкну, — сказаў ён. — На, дзякую.
I кінуўся подбегам у бок Конвэя. Заячым імпэтам.
Містэр Блюм, усьміхаючыся, склаў лісткі ў ахайны квадрат і ўклаў паміж імі мыла. Дурнаватая губа ў гэтага тыпа. Ставіць на скачках. Апошнім часам разьвялася цэлая плойма падобных. Пасыльныя хлопцы крадуць, каб паставіць шэсьць пэнсаў. Галоўным выйгрышам у лятэрэі вялізны пухкі індык. Калядаая вячэра за тры пэнсы. Джэк Флэмінг ставіў казённыя грошы, a потым даў драпака ў Амэрыку. Цяпер трымае гатэль. Назад ніколі не вяртаюцца. Катлы зь мясам у эгіпецкай зямлі.
Жвавым крокам ён падыходзіў да мячэці турэцкае лазьні. Нагадвае мячэць, чырванасьпечаныя цагліны, мінарэты. Во што я бачу, сёньня унівэрсытэцкія гонкі. Ён разгледзеў афішу ў форме падковы над брамай Коледж-парку: равэрыст сагнуўся ў крук, як шчупак у юшцы. Паганая афіша. Зрабілі б яе круглай, як кола. Усярэдзіне сьпіцы: гонкі — гонкі — гонкі, а на вобадзе: унівэрсытэцкія. Такое прыцягала б вока.
Вунь каля ўваходу стаіць Хорнблаўэр. Зь ім трэба падтрымліваць знаёмства: мог бы ўпускаць туды задарма. Што чуваць у вас, містэр Хорнблаўэр? А ў вас, сэр?
Сапраўды райскае надвор’е. Калі б у жыцьці заўсёды так было. Надвор’е для крыкету. Пасядаюць пад парасонамі. Удар за ўдарам. Промах. Тут ня ўмеюць гуляць у яго. Шэсьць нуль. Капітан Булер ударам па левы бок разьбіў шыбу ў клюбе на Кілдар-стрыт. Такім гульцом месца на кірмашовай пляцоўцы ў Донібруку. Ажно чэрапы трашчаць, як гуляе наш МакКарты.
Хваля гарачыні. He задоўжыцца. Бяжыць няспынна, струмень жыцьця, і ў струмені жыцьця шукаем мы, што даражэй за ўсё на сьвеце.
Цяпер нацешыцца лазьняй: чыстая ванна з вадою, халодная эмаль, цёплы пяшчотны струмень. Гэта ёсьць цела маё.
Ён бачыў загадзя сваё бледнае цела, цалкавіта ўкрытае вадою, голае ва ўлоньні цеплыні, намазанае духмяным разьмяклым мылам, лагодна абмыванае. Ён бачыў сваё тулава й свае члены, пакрытыя рабізною, бязважкія, зьлёгку падгойдваныя ўверх, лімоннажоўтыя, свой пуп, завязь цела, і бачыў, як плаваюць цёмныя зблытаныя кудлікі ягонага зарасьніку, як струменяць пасмачкі плыні вакол бацькі тысячаў, вакол абвялай ваглівай кветкі.
□	□ □
МАРЦІН КАНІНГАМ, ПЕРШЫ, СУНУЎ ГАЛАВУ Ў ЦЫліндры ў рыплівую карэту й, спрытна ўвайшоўшы, сеў. Містэр Паўэр ступіў за ім, абачліва прыгнуўшы сваю высокую фігуру.
— Уваходзь, Сайман.
— За вамі, — сказаў містэр Бліом.
Містэр Дэдал хутка накрыў галаву й, уваходзячы, сказаў:
— Так,так.
— Усе ўжо тут? — запытаўся Марцін Канінгам. — Уваходзь, Блюм.
Містэр Блюм увайшоў і сеў на вольнае месца. Потым пацягнуў за дзьверцы й бразнуў імі, шчыльна зачыніўшы. Прасунуў руку праз пятлю й з сур’ёзным выглядам зірнуў праз адкрытае ваконца карэты на паапусканыя шторы алеі. Адна адцягнутая ўбок: цікуе нейкая старая. Беларасплюснуты нос на шыбіне. Дзякуе нябёсам, што яе абмінулі. Надзвычайна, якая ў іх цікаўнасьць да трупаў. 3 радасьцю выпраўляіоць нас на той сьвет, раз такі клопат нараджаць на гэты. Занятак, відаць, ім даспадобы. Скрытнічаюць па куткох. Дрыпаюць паціху ў шлёпанцах, баючыся, што яшчэ прачнецца. Потым рыхтуюць у дарогу. Кладуць на стол. Молі й місіс Флэмінг засьцілаюць ложак. Пацягнеце яшчэ крыху да сябе. Наш саван. He даведаесься, хто цябе будзе кранаць, калі памрэш. Абмываньне цела. Пазногці й валасы, здаецца, падразаюць. Захаваць крыху на памятку ў канвэрце. Потым усё роўна адрастаюць. Гідкі занятак.
Усе чакалі. Ніхто не азваўся. Пэўна, выносяць вянкі. Я сеў на нешта мулкае. А, гэта ж мыла, у задняй кішэні. Лепш забраць яго адтуль. Пачакай адпаведнай нагоды.
Усе чакалі. Потым сьпераду данёсься водгук колаў, набліжаўся, потым стукат капытоў. Тузанула. Карэта рушыла, парыпваючы й пагойдваючы. Ззаду рушылі іншыя капыты й рыплівыя колы. Перасунуліся паапусканыя шторы й нумар дзевяты з адчыненымі дзьвярыма, з крэпам на ляскотцы. Паволі, ступою.
Яны яшчэ чакалі, з устрасанымі каленямі, пакуль не павярнулі й не паехалі ўсьцяж трамвайнай лініі. Трайтанвіл-роўд. Хутчэй. Колы забразгацелі па брукаванай вуліцы, і бразгатліва затрэсьліся шыбіны ў няшчыльных рамах.
— Кудою ён нас вязе? — спытаўся містэр Паўэр у абодвух ваконцаў.
— Айрыштаўн, — адказаў Марцін Канінгам. — Рынгсэнд. Брансуік-стрыт.
Містэр Дэдал выглянуў навонкі й кіўнуў галавою.
— Добры стары звычай, — сказаў ён. — Я рады, што яго не забылі.
Усе хвіліну якую паўзіраліся праз ваконцы на шапкі й капелюшы, прыпадыманыя прахожымі. Ушанаваньне. Мінуўшы Ўотэры-лэйн, карэта збочыла ад трамвайнай лініі на гладшую дарогу. Раптам містэр Блюм запрыкмеціў зграбнага маладога чалавека ў жалобе і ў шырокім капелюшы.
— А вунь пайшоў адзін ваш сябар, Дэдал, — сказаў ён.
— Хто такі?
— Ваш сын і насьледнік.
— Дзе ён? — спытаўся містэр Дэдал, перахіляючыся да ваконца насупраць.
Карэта, мінуўшы камяніцы пры параскопванай, скрозь у раўчукох і ямінах, вуліцы, крута павярнула за рог і, зноў зьехаўшы да трамвайнай лініі, гучна кацілася далей на грукатлівых колах. Містэр Дэдал апаў назад і запытаўся:
— А той нахабнік Маліган быў зь ім? Ягоны fidus Achates^.
— He, — адказаў містэр Блюм. — Ён быў адзін.
— Ён, пэўна, ад цёткі Салі, — сказаў містэр Дэдал. — Ад хэўры Гулдынгаў, п’янага маларослага калькулятара й Крысі, таго маленькага таткавага гаўнячка, мудрага дзіцятка, якое ведае свайго бацьку.
Містэр Блюм невясёла ўсьміхнуўся ў бок Рынгсэнд-роўд. Браты Ўолес, выраб бутэлек. Мост Додэр.
'Верны Ахат (лац.).
Рычы Гулдынг з адвакацкім партфэлем. Гулдынг, Коліс і Ўорд, гэтак ён называе сваё бюро. Ягоныя жарты ўжо крыху пратухлі. А быў жа зь яго козыр. У нядзелю ранкам танцаваў на Стэймэр-стрыт вальс зь Ігнацьпосам Галахерам, насадзіўшы на галаву два гаспадыніны капелюшы. Цэлымі начамі мог калабродзіць. Цяпер пачынае адбівацца на ім: баюся, той ягоны боль у крыжы. Жонка масажуе яму сьпіну прасам. Думае вылечыцца пігулкамі. А яны ўсё-роўна што галачкі хлеба. Працэнтаў шэсцьсот чыстага даходу.
— Зьвязаўся з паспалітым збродам, — бурчаў містэр Дэдал. — Той Маліган — гэта халерная зараза й крывадушны лайдак пад кожным выглядам. Само ягонае ймя ўжо сьмярдзіць ва ўсім Дубліне. Але з дапамогаю Божаю й Сьвятое Дзевы я ім займуся й напішу ягонай матцы, цётцы ці хто там яна яму, такі ліст, ажно ёй зіркачы палезуць на лоб. Пачухаю яму азадак, кажу вам.
Ён стараўся перакрычаць грукат колаў:
— Я не дазволю, каб ейны байструкаваты пляменьнік зводзіў майго сына. Родам з-за прылаўка. Стужкі прадаваў у майго сваяка, Пітэра МакСвайні. Гэтак ня будзе.
Змоўк. Містэр Блюм перанёс позірк зь ягоных раззлаваных вусаў на рахманы твар містэра Паўэра, потым на вочы й бараду Марціна Канінгама, якія паважна трэсьліся. Крыклівы самавольны чалавек. Поўніцца сваім сынам. I слушна. Штосьці, за што можна трымацца. Калі б малы Рудзі выжыў. Бачыць, як ён расьце. Слухаць ягоны голас у доме. Як ідзе побач з Молі ў ітанскай куртачцы. Мой сын. Я ў ягоных вачох. Гэта было б дзіўнае адчуваньне. Ад мяне. Сьляпы выпадак. Гэта мусіць таго ранку на Рэйманд-тэрэс яна ля вакна глядзела як спароўваюцца сабакі пры сьцяне не чынеце зла. I сяржант вышчараўся. Яна была ў тым палевым халаце з распоратым швом, якога ніколі й не зашыла. Прысунься, Польдзі. Божа, я паміраю ад ахвоты. Так пачынаецца жыцьцё.
Потым зацяжарыла. Мусіла адмовіцца ад канцэрту ў Грэйстаўне. Мой сын у ейным нутры. Я мог бы дапамагчы яму ў жыцьці. Мог бы. Зрабіць самастойным. I навучыць нямецкай мовы.
— Мы ня позьнімся? — запытаўся містэр Паўэр.
— Дзесяць хвілінаў, — глянуўшы на гадзіньнік, адказаў Марцін Канінгам.
Молі. Мілі. Тое самае, толькі разбаўленае вадою. Божкаецца, як пракуддгівы хлопец. А божухна з падскокам! О, сьвятыя нягоднікі! Каханае дзяўчо, усё-ткі. Неўзабаве стане жанчынай.
Молінгар. Найдаражэйшы Татулю. Малады студэнт. Так, так: таксама жанчына. Жыцьцё, жыцьцё.
Карэту хібанула ўзад-уперад, калыхнула іхнімі чатырма тулавамі.
— Корні мог бы нам даць болып выгодную дрынду, — азваўся містэр Паўэр.
— Мог бы, — сказаў містэр Дэдал, — калі б не хварэў на касавокасьць. Вы мяне разумееце?
Ён ггрымружыў левае вока. Марцін Канінгам пачаў вымятаць хлебныя крышкі з-пад сваіх сьцёгнаў.
— Божа ты мой, а гэта што? — зьдзівіўся ён. — Крышкі?
— Здаецца, хтосьці нядаўна ладзіў тут пікнік, — сказаў містэр Паўэр.
Усе прыўзьнялі сьцягнякі, непрыхільнымі паглядамі абмералі цьвілую, з абарванымі гузікамі, скуру сядзеньняў. Містэр Дэдал, пакруціўшы носам, нахмарана глянуў долу й сказаў:
— Хіба што я памыляюся. Ты як думаеш, Марцін?
— Мяне самога гэта ткнула, — сказаў Марцін Канінгам.
Містэр Блюм апусьціўся на сядзеньне. Добра, што пабываў у лазьні. Ногі, як адчуваю, зусім чыстыя. Каб толькі яшчэ місіс Флэмінг лепей зацыравала тыя шкарпэткі.
Містэр Дэдал пакорліва ўздыхнуў.
— Зрэшты, — прамовіў ён, — гэта самая натуральная рэч на сьвеце.
— Ці паказаўся Том Кэрнан? — спытаўся Марцін Канінгам, зьлёгку пакручваючы кончык барады.
— Так, — адказаў містэр Блюм. — Ён за намі, з Нэдам Лэмбэртам і Хайнсам.
— А сам Корні Кэлэхер? — спытаўся містэр Дэдал.
— На могілках — адказаў Марцін Канінгам.
— Зранку я сустрэў МакКоя, — сказаў містэр Блюм. — Ён казаў, што таксама пастараецца прыбыць.
Карэта раптоўна запынілася.
— Што сталася?
— Стаімо.
— Дзе мы?
Містэр Блюм выставіў галаву з ваконца.
— Галоўны канал, — сказаў ён.
Газавы завод. Кажуць, вылечвае коклюш. Добра, што ў Мілі яго не было. Бедныя дзеці. Згінае іх напалам у сутаргах, сінеюць і чарнеюць. Сапраўдны жах. 3 хваробамі абыйшлося даволі лёгка. Толькі адзёр. Адвар зь ільнянога семя. Шкарлятына, эпідэміі інфлюэнцы. Рэклямныя агенты сьмерці. He прапусьці такой