Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Лепш там, дзе яна цяпер: здалёк ад дому. Mae занятак. Хацела сабаку, каб нечым заняцца. Можна было б туды зьезьдзіць. Вольнымі днямі ў жніўні, усяго два й шэсць у абодва бакі. Але гэта праз шэсьць тыдняў. Можна было б абсправіць журналісцкі праезд. Або праз МакКоя.
Кошка, вылізаўшы сабе поўсьць, вярнулася да паплямленай крывёю абгорткі, паіпохала яе й пайшла да дзьвярэй. Азірнулася на яго, замяўкала. Хоча на двор. Чакай перад дзьвярыма, часамі адчыняюцца. Неспакоіцца. Наэлектрызаваная. Навальніца ў паветры. I мыла вушка, сеўшы задам да агню.
Ен адчуў сябе пацяжэлым, поўным: потым лёгкую слабасьць у кішках. Устаў з-за стала, расьперазаў рэмень пры нагавіцах. Кошка мяўкнула да яго.
— Мяў, — адказаў ён. — Пачакай, пакуль я сам вырыхтуюся.
Пацяжэласьць: дзень будзе гарачы. Зашмат клопату, каб лезьці па сходах наверх.
Газэту. Ён любіў пачытаць у прыбіральні. Спадзяюся, ніякая малпа не прыб’ецца, пакуль я.
У шуфлядзе стала яму трапіўся стары нумар ’’Тытбітс”. Ён згарнуў яго й сунуў пад паху, падыйшоў да дзьвярэй і адчыніў іх. Кошка мяккімі скокамі кінулася наверх. Ага, хацела наверх, скруціцца клубком на пасьцелі.
Прыслухаўшыся, ён пачуў яе голас:
— Хадзі сюды, кіця. Хадзі.
Ён выйшаў задаімі дзьвярыма ў агарод: спыніўся паслухаць, што чуваць на суседнім панадворку. Hi гуку. Пэўна, разьвешваюць мокрую бялізну. А служанка была ў агародзе. Пагодлівы ранак.
Ён нахіліўся й паглядзеў на мізэрныя кусьцікі мяты, пасаджаныя радком уздоўж сьцяны. Паставіць тут альтанку. Каляровая фасоля. Дзікі вінаград. Трэба было б усюды ўгнаіць, зямля ліхая. Бурае покрыва серы. Глеба заўсёды такая бяз гною. Кухонныя памыі. Суглінак, што гэта можа быць? У суседзяў куры: іхні памёт дае вельмі добрае ўгнаеньне. Але найлепшае ад
быдла, асабліва калі кармілі макухамі. Мульча. Найлепшы сродак, каб пачысьціць жаночыя лайкавыя пальчаткі. Бруд чысьціць. Попел таксама. Выкарыстаць усю дзялянку. У тым кутку пасадзіць гарох. Салату. Заўсёды будзе сьвежая зеляніна. Але і ў агародах свае нягоды. Тая пчала ці конская муха ў панядзелак пасьля Сёмухі.
Ён пайшоў далей. А дзе мой капялюш, дарэчы? Мабыць, пачапіў яго зноў на кручок. Або павесіў наверсе. Сьмешна, зусім ня памятаю. Вешалка ў пярэднім пакоі перапоўненая. Чатыры парасоны, яе плашч. Падымаў лісты. Званіў званок у краме Дрэйга. Дзіўна, якраз тады я думаў. Ягоныя каштанавыя напамаджаныя валасы над каўнерыкам. Толькі што памыўся й прычасаўся. Цікава, ці пасьпею зайсьці ў лазьню. Тара-стрыт. Кажуць, той тып, што ў іх пры касе, наладзіў уцёкі Джэймсу Стывэнсу. О’Браен.
Глыбокі голас у таго Длугача. Агэндат што там далей? Вось вам, паненка. Энтузыяст.
Таўхануўшы нагою, ён адчыніў неахайна зьбітыя дзьверы нужніка. Асьцерагайся, каб не запэцкаць нагавіцаў перад паховінамі. Увайшоў, пахіліўшы галаву пад нізкай папярочкай. Пакінуўшы дзьверы непрычыненымі, пасярод запыленага павуціньня й смуроду заплясьнелай хлёркі ён адшпіліў падцяжкі. Перш чым засесьці, зірнуў праз паз на суседскае вакно. А кароль быў у скарбніцы. Нікога.
Прысеўшы на кукішкі над ганебнай лавай, ён расклаў часапіс на аголеных каленях і пачаў гартаць. Чагосьці новага й лёгкага. He сьпяшайся занадга. Прытрымай крыху. Наш узнагароджаны ласунак: ’’Майстэрскі ўдар Мэтчэма”. Напісаў містэр Філіп Бюфой, член лёнданскага Клюбу Аматараў Тэатру. Ганарар па гінэі за калёнку. Тры з паловай. Тры фунты тры. Тры фунты трынаццаць і шэсць.
Ён спакойна прачытаў, стрымліваючы сябе, першую калёнку, потым, папускаючы, але супрацівячыся, пачаў другую. Пасярэдзіне, канчаткова папусьціўшы, дазволіў кішэчніку спакойна апаражніцца, і чытаў далей, чытаў цярпліва, той учарашні лёгкі запор прайшоў бязь сьледу. Спадзяюся, ня надта тоўста, гемарой зноў ня выпрацца. He, у самы раз. Вось. Ух! На запор адну таблетку cascara sagrada?. У жыцьці такое магло быць. He кранула яго й не ўсхвалявала, але наогул было жывое й складнае. Цяпер друкуюць абы-што. Як няма мяса, то й грыб закраса. Ён чытаў далей, седзячы непарушна над тхнулым угору ўласным
3Сьвятаякара (гішп.).
смуродам. Складнае, безумоўна. Мэтчэм часта ўспамінае своіі майспіэрскі ўдар, што скарыў сэрца сьмятлівай чараўніцы, якая цяпер. Мараль спачатку й напрыканцы. Рука ў руку. Спрытна. Ен акінуў позіркам прачытанае й, выпускаючы роўны струменьчык мачы, сардэчна пазайздросьціў містэру Бюфою, які гэтае напісаў і атрымаў ганарар велічынёю ў тры фунты трынаццаць шылінгаў і шэсць пэнсаў.
Можна было б і самому нейкую замалёўку. Напісалі містэр і місіс Л. М. Блюм. Прыдумаць гісторыю да нейкай прымаўкі. Якой? Калісьці спрабаваў запісваць на манкеце, што яна гаварыла, апранаючыся на адведзіны. He люблю апранацца разам. Парэзаўся, калі галіўся. Прыкусіўшы ніжнюю вусьніну, зашпільвае гаплікі на сукенцы. Я адзначаю час. 9.15. Робэртс табе ўжо заплаціў? 9.20. А што мела на сабе Грэта Конрай? 9.23. I собіла ж мне купіць гэты грабеньчык! 9.24. Ад тае капусты мяне заўсёды разьдзімае. Пылінка на яе лякірованым пантофліку.
Спрытна, па чарзе, начышчвала свае пантофлікі, паціраючы аб панчохі на лытках. Ураньні пасьля дабрачыннага балю, калі аркестар Мэя выконваў танец гадзін Панкіелі. Тлумачыў, што ранішнія гадзіны, поўдзень, потым надыходзіць вечар, потым начныя гадзіны. Яна чысьціла зубы. Гэта была першая сустрэча. Яе галава кружылася ў танцы. Клекаталі дошачкі вахляра. Ці той Бойлан багаты? Грошы ў яго ёсьць. А чаму? У танцы я заўважыла, што з рота ў яго пахне чымсьці прыемным. Ня трэба тады гугнець. Намякнуць на гэта. Апошнім вечарам нейкая дзіўная музыка. Люстра было ў змроку. Яна хуценька выцерла сваё люстэрка аб ваўняную ўстаўку на сукенцы, поўныя грудзі закалыхаліся. Паўзіралася ў яго. У вачох нейкія рысачкі. Нешта там ня зладзілася.
Вечаровыя гадзіны, дзяўчаты ў шэрых газавых сукенках. Потым начныя гадзіны ў чорным з кінжаламі і ў паўмасках. Паэтычная задума, ружовае, потым залатое, потым шэрае, потым чорнае. Адылі й згоднае з жыцьцём. Дзень, потым ноч.
Ён рэзка адарваў палову ўзнагароджанага апавяданьня й падцёрся ім. Потым падцягнуў нагавіцы, насунуў падцяжкі й зашпіліўся. Пацягнуў да сябе крывыя хісткія дзьверы й выйшаў са змроку на паветра.
Пры яркім сьвятле, палягчэлы й асьвежаны ў членах, ён уважліва агледзеў свае чорныя нагавіцы, канцы калашын, калені й за каленямі. А каторай паховіны? Трэба пабачыць у газэце.
Скрып і пануры скрыгат высока ў паветры. Званы на касьцёле сьвятога Юрыя. Вызвоньвалі гадзіну: гучнае панурае жалеза.
Гэйга! Гэііга!
Гэйга! Гэйга!
Гэйга! Гэйга!
Бяз чвэрці. I зноў: у паветры нясецца абэртон. Тэрцыя.
Бедны Дыгнам!
□ □ □
РОЎНЫМ КРОКАМ МІСТЭР БЛЮМ ІШОЎ УЗДОЎЖ грузавых падводаў на набярэжнай Джона Роджзрсана, мінуў Уіндміл-лейн, алейнае прадпрыемства Ліска й пошту-тэлеграф. Можна было падаць і гэты адрас. I мінуў прытулак маракоў. Павярнуўшы ад ранішняй гаманы набярэжжа, ён пайшоў паўз Лайм-стрыт. Каля катэджаў Брэйды сноўдаўся хлапчук з гарбарні зь вядром трыбухоў, пыхкаючы зжаваным недакуркам. Яшчэ меншае дзяўчо са шрамамі каросты на лобе пазірала на яго, млява прытрымліваючы пагнуты абруч ад бочкі. Скажы яму, што ня вырасьце, калі будзе курыць. Ат, хай там! Жыцьцё яму ня сьцелецца самімі ружамі. Чакаць перад карчмою, каб прывесьці татку дахаты. Татка, хадзем дахаты, да мамы. Мёртвая гадзіна: няшмат там будзе. Ён перайшоў Таўнсэнд-стрыт, мінуў пануры фасад Бэтэля. Эль, так: дом: Алефа, Бэта. Потым пахавальнае бюро Нікалса. А адзінаццатай. Часу хопіць. Думаю, Корні Ksnsxq? падкінуў гэтую работу О’Нілу. Падпявае, заплюшчыўшы вочы. Корні. Аднойчы стрэў яе ў садочку. Было пацехі на ўсю ночку. Паліцэйскі шпік. Сваё ймя й адрас мне дала з маім траляля там. О, безумоўна, падкінуў. Пахавай яго танна ў чым-колечы. 3 маім траляля траляля траляля траляля.
На Ўэстлэнд-роў ён спыніўся перад вітрынай БэлфасцкаАрыентальнай Гарбатнай Суполкі, прачытаў надпісы на пакетах з алавянай фольгі: адборная мяшанка, найвышэйшая якасьць, сямейная гарбата. Досыць цёпла. Гарбата. Трэба узяць крыху ў Тома Кэрнана. Хоць на паховінах ня надта добра зьвяртацца да яго. Пакуль ягоныя вочы безуважна чыталі, ён нясьпешліва зьняў капялюш, удыхнуў пах свайго брыльянціну й павольным плаўным рухам правёў правай рукою па чале й па валасох. Якая душная раніца. Вочы з-пад прыплюшчаных павекаў адшукалі ледзь прыкметную выпукласьць на скураным абадку ўнутры ягонага якаснага кап. Вось там. Правая рука
нырнула ўглыб капелюша. Пальцы хутка намацалі за абадком картачку й перанесьлі яе ў кішэню камізэлькі.
Як цёпла. Правая рука яшчэ раз, яшчэ павальней прайшлася па чале й па валасох: адборная мяшанка, падрыхтаваная з найлепшых цэйлёнскіх гатункаў. Далёкі Ўсход. Цудоўная мясьціна, мабыць: сад сьвету, вялізнае лянівае лісьце, на якім можна плаваць, кактусы, лугі ў кветках, тое, што называюць вужакаватымі ліянамі. Цікава, ці там сапраўды так. Сынгалезы валюхаюцца на сонцы, у dolce far niente1. Увесь дзепь пальцам не варухнуць. Сьпяць шэсьць месяцаў на год. Загорача каб сварыцца. Уплыў клімату. Летаргія. Кветкі ляноты. Найважнейшая пажыва — паветра. Азот. Цяпліца ў Батанічным садзе. Мімозы. Водныя ліліі. Пялёсткі занадта змучаныя каб. Сьпячка ў паветры. Хадзіць па ружавых пялёстках. I ў галаву ня прыйдзе есьці трыбухі ды халадзец. Дзе ж гэта быў той чалавек, што я бачыў на абразку? Ага, на мёртвым моры, плыве сабс дагары, чытае кніжку пад парасонам. Ня ўтопісься, нават калі б і хацеў: аж густа ад солі. Таму што вага вады, не, вага цела ў вадзе роўная вазе чаго? Ці, можа, гэта аб’ём роўны вазе? Ёсьць нейкі такі закон. Вэнс вучыў нас у піколе, круцячы сваімі пальцамі. Навучальная праграма. Выкручальная npaqjawa. А што такое вага сапраўды, калі кажаш вага? Трыццаць два футы ў сэкунду, у сэкунду. Закон падзеньня целаў: у сэкунду, у сэкунду. Усе яны падаюць на зямлю. Зямля. Гэта сіла зямнога прыцягненьня, вось што, тая вага.
Ён адвярнуўся й нядбалым крокам перайшоў вуліцу. Як гэта яна йшла са сваімі кілбаскамі? Нейк так. Ідучы, ён выняў з бочнай кішэні складзены нумар ’’Фрымэна”, разгарнуў яго, скруціў у трубку й пачаў паляпваць сябе па калашыне нагавіцаў пры кожным нядбалым кроку. Зь бестурботным выглядам: заглянуў толькі так сабе. У сэкунду, у сэкунду. Гэта значыць, у сэкунду за кожную сэкунду. 3 ходніка ён кінуў праніклівы позірк у дзьверы пошты. Скрыіпса на спозьненыя лісты. Апускаць сюды. Нікога. Заходзь.