Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Спаткацца нейкае нядзелі пасьля імшы. He адмаўляй у маёй просьбе. Зьявіцца пад вуальлю й з чорнай торбачкай. У сутоньні на фоне сьвятла. Магла б быць і тут, са стужкаю на шыі, ды ўсё роўна займацца такімі справамі ўпотайкі. Такі ў іх характар. Той тып, што данёс на непераможных, прыймаў прычасьце, Кэры ён называўся, штораніцы. У гэтым самым касьцёле. Пітэр Кэры. He, гэта ў мяне Пётра Клавэр на думцы. Дэніс Кэры. Падумаць толькі. Дома жонка й шасьцёра дзяцей. А ён увесь час рыхтаваў тое забойства. Сьвятуны, вось адпаведнае слова на іх, ім заўсёды нейкая аблуда вызірае з вачэй. I ў гандлёвых справах таксама круцяць. Ды не, яе тут няма: кветка: не, не. Дарэчы, a канвэрт я парваў? Так: пад мостам.
Сьвятар паласкаў келіх: потым спрытна кульнуў астаткі ў рот. Віно. Гэтак больш арыстакратычна, чымсьці калі б ён піў ну што там яны п’юць портэр Гінэса або нешта безалькагольнае дублінскае горкае Ўітлі або імбірнае піва (араматызаванае) Кантрэла й Кокрэйна. Нічога ім не дае з гэтага ахвярнага віна: толькі тое. Скупаватае суцяшэньне. Набожнае ашуканства, але цалкам слушнае: інакш сюды пазьбягаліся б усе старыя п’янюгі,
каб маліцца на чарачку. Дзіўны ўвесь гэты настрой. Цалкам слушна робяць. Абсалютна слушна.
Містэр Блюм азірнуўся на хоры. Музыкі ня будзе ніякай. Шкада. Цікава, хто тут арганісг? Стары Глін, ён то ведаў, як змусіць інструмэнт, каб прамовіў vibrato*: казалі, нібыта на Гардынэр-стрыт яму плацілі пяцьдзесят фунтаў на год. Молі ў той дзень мела знакаміты голас, Stabat Mater6 Расіні. Спачатку казаньне айца Бэрнарда Воўна. Хрыстос ці Пілат? Хрыстос, не мардуй нас усю ноч. Людзі хацелі музыку. Перасталі шоргаць нагамі. Можна пачуць, калі б упала іголка. Я параіў ёй накіраваць голас у той куток. У паветры вычувалася напружанасьць, поўным голасам, людзі ажно галовы пазадзіралі:
Quis est homo!1
У той старой касьцельнай музыцы ёсьць знакамітыя рэчы. Мэркадантэ: сем апошніх слоў. Дванаццатая імша Моцарта, тая Gloria9 ў ёй. Калісьці тыя рымскія папы зналіся на музыцы, на мастацтве й на статуях і на ўсялякіх карцінах. Палестрына, напрыклад, таксама. Вясёла ім жылося ў старую часіну, пакуль яна трывала. I дзеля здароўя карысна, сьпевы, распарадкаваны дзень, потым варылі лікеры. Бэнэдыктын. Зялёны шартрэз. Адылі й яны перабіралі меру, калі трымалі ў хоры тых кастратаў. Які гэта род голасу? Цікава было слухаць, мабыць, пасьля ўласных моцных басаў. Знаўцы. Яны, пэўна, нічога не адчуваюць пасьля таго. Нейкая ціхамірнасьць. Аніякага клопату. Тлусьцеюць, не? Абжоры, высокія, даўганогія. Хто ведае? Эўнух. Таксама нейкае выйсьце.
Ён убачыў, што сьвятар нахіліўся й пацалаваў алтар, потым павярнуўся й пабагаславіў усіх прысутных. Усе перахрысьціліся і ўсталі. Містэр Блюм разгледзеўся па бакох і таксама ўстаў, спаглядаючы па-над выраслымі капелюшамі. Безумоўна, усе ўсталі на эвангельле. Потым усе зноў апусьціліся на калені, а ён спакойна ўсеўся на лаўцы. Сьвятар зыйшоў з прыступак алтара, трымаючы перад сабою тую рэч, і абмяняўся з прыслужнікам лацінскімі фразамі. Потым сьвятар стаў на калені й пачаў чытаць зь лістка:
— Божа, наша прытулішча й наша моц...
Містэр Блюм падаўся галавою ўперад, каб ухапіць словы. Па-ангельску. Кідае ім аб’едак. Крыху памятаю. Калі быў апо-
5Моцна (італ.).
6Маці стаяла (лац.).
7Хтогэты чалавек? (лац.).
8Слава (лац.).
шні раз на імшы? Слаўная й бязгрэшная дзева. Язэп ейны муж. Пётра й Павал. Было б цікавей, калі б я ведаў, пра што ўсё гэта. Дасканалая арганізацыя, несумненна, усё йдзе як у гадзіньніку. Споведзь. Усе хочуць каб. Тады я скажу табе ўсё. Раскаяньне. Пакарай мяне, калі ласка. Магутная зброя ў іхніх руках. Болей, чымсьці ў лекара ці адваката. Жанчыну ажно карціць, каб. А я шушушушушушу. А ты шашашашашаша? А чаму ж ты так? Пазірае на свой пярсьцёнак, шукае нейкі выкрут. Шапатлівыя сьцены галерэі маюць вушы. Муж, наўзьдзіў сабе, даведваецца. Божыя кепікі. Потым яна выходзіць. Збольшага раскаялася. Прыгожа пасарамочаная. Малітва каля алгара. Авэ Марыя й Сьвятая Марыя. Кветкі, кадзідла, растаюць сьвечкі. Хавае румянец. Армія Збавеньня крыклівая імітацыя. Перад зборышчам выступіць раскаяная прастытутка. Як я знайшла Госпада. Мазгавітыя тыпы мусяць быць там у Рыме: гэта яны круцяць цэлым відовішчам. А грошай то яны не грабуць? I яшчэ тастаманты: ксяндзу-пробашчу ў ягонае поўнае распараджэньне. Малебны за супакой мае душы хай служацца публічна пры адчыненых дзьвярах. Кляштары мужчынскія й жаночыя. У спадчыннай справе Фэрманы сьвятар на лаве сьведкаў. Яго не саб’еш з панталыку. Адказ на ўсё нарыхтаваў загадзя. Свабода і ўзвышэньне нашае сьвятое маці Царквы. Дактары Царквы: яны дзеля гэтага прыдумалі цэлае багаслоўства.
Сьвятар маліўся:
— Багаслаўлёны арханёле Міхале, заступіся за нас у ліхую гадзіну. Захавай нас ад злосьці й пастак д’ябла (няхай Бог яго паўстрымае, молім пакорліва), і моцаю Божай, о князю нябеснага войска, зрынь Сатану ў пекла, а зь ім і іншых злых духаў, што кружаць па сьвеце на згубу дупі нашых.
Сьвятар з прыслужнікам усталі й пайшлі. Усё закончылася. Жанчыны яшчэ засталіся: малітва падзякі.
Лепш давай адсюль. Брат Абдзірала. Возьме й пойдзе наўкола з тацай. Выканай свой велікодны абавязак.
Ён устаў. Вось табе на! Гэтыя два гузікі ў мяне на камізэльцы так і былі расшпіленыя? Жанчыны такім захапляюцца. А самі злуюцца, калі ты не. Чаму ты не сказаў раней. Табе дык ніколі ня скажуць. А мы. Прабачце, паненка, тут у вас (ох!) трохі (ох!) пуху. Або расшпілены гаплік на сукенцы ззаду. Пробліск месяца. Любяць, калі выгляд у цябе неахайны. Добра, што яшчэ тут, а не далей на поўдзень. Употайкі зашпільваючыся, ён прайшоў нэфам і галоўным ходам выйшаў на сьвятло. Асьлеплены, спыніўся на момант каля халоднай чорнай мармуровай місы, у той час калі ззаду й сьпераду яго дзьве багамоліцы сунулі
нясьмелыя рукі ў плыткую азярыну сьвятой вады. Трамваі: воз з фарбавальні Прэската: удавіца ў жалобе. Я заўважыў, бо сам у жалобе. Ён надзеў капялюш. Як там з часам? Чвэрць на. Часу хопіць. Трэба было б заказаць той крэм. Дзе гэта? Ах так, апошнім разам. Суіні, Лінкалн-плэйс. Аптэкары зрэдку пераяжджаюць. Нялёгка зрушыць тыя іхнія слаі, зялёныя й залатыя. Аптэка Гамілтана Лонга, заснаваная ў годзе вялікай паводкі. Непадалёку гугеноцкія могілкі. Заглянуць калі-небудзь.
Ён рушыў па Уэстлэнд-роў на поўдзень. Але ж рэцэпт застаўся ў інпіых нагавіцах. Ох, і ключа таксама забыўся. Нудота тыя паховіны. А хай яму, бедачыне, ён жа не вінаваты. Калі я заказваў тое апошні раз? Чакай. Памятаю, што разьмяняў савэрэна. Гэта мусіла быць першага чысла або другога. 0, ён жа можа адшукаць у кнізе заказаў.
Аптэкар перагортваў лісток за лістком узад. Запылены засушаны пах ад яго. Паморшчаны чэрап. I стары. Пошукі філязофскага камню. Альхімікі. Наркотыкі дзейнічаюць пабуджальна, але потым стараць. Потым летаргія. Чаму? Рэакцыя. Цэлае жыцьцё за адну ноч. Паступова мяняецца твой характар. Жывеш увесь час сярод зельля, мазяў, лекаў. Усе гэтыя алябастравыя гаршчэчкі. Ступка й таўкачык. Aq. Dist. Fol. Laur. Te Virid9. Сам пах ужо вылечвае цябе, як званок у дзьверы да дантыста. Дохтар кулак. Яму самому трэба было б падлячыцца. Месіва або эмульсія. Меў жа адвагу той чалавек, што першы нарваў зельля й ‘лячыўся ім. Лекавыя травы. Трэба асьцерагацца. Тут гэтага ўсяго хопіць, каб цябе захлярафармаваць. Праверка: сіняя лякмусавая паперына чырванее. Хляраформ. Празьмсрная доза опіюму. Снатворныя сродкі. Нагаворнае зельле. Парагорык, макавы сыроп, шкодны пры кашлі. Заляпляе поры ці то макроту. Атруты, вось адзіныя лекі. Лякарства там, дзе яго зусім не спадзяесься. Мудрасьць прыроды.
-— Недзе два тыдні таму, сэр?
— Так, — адказаў містэр Блюм.
Ён чакаў каля канторкі, удыхваў едкі дух лекаў, сухі пылісты пах губак і люфы. Шмат часу забіраюць расповеды, дзе каго болька бярэ.
— Мігдаловы алей і бэнзойны настой, — сказаў містэр Блюм, — і потым яшчэ памэранцавая вада...
Напэўна ад гэтага яе скура робіцца далікатная й белая, як воск.
— I яшчэ белы воск, — дадаў ён.
9Дыстыляваная вада, ляўровае лісьце, зялёная гарбата (лац. скароты).
Падкрэсьлівае цёмны колер яе вачэй. Глядзела на мяне, падцягнуўшы прасьцірадла да саміх вачэй, гішпанскіх, прынюхвалася да сябе, калі я зашпільваў запінкі на манкетах. Хатнія рэцэптуры часта аказваюцца найлепшымі: трускаўкі ад зубоў, крапіва й дажджавая вада, кажуць, што й аўсяная мука з масьлёнкаю. Пажыўны сродак для скуры. Адзін з сыноў старое каралевы, прынц Олбэні здаецца? у яго была толькі адна скура. Леапольд, так. А ў нас па тры. Бародаўкі, мазалі й прышчы ў дадатак. Але табе яшчэ трэба парфуму. Якую парфуму ўжывае твая? Peau d'Espagne™. Тая памэранцавая. Чыстае ядровае мыла. Добра асьвяжае ваду. Ад мыла прыемны пах. Яшчэ маю час у лазьню, там за рогам. Гамам. Турэцкая. Масаж. Бруд зьбіраецца валікамі ў пупе. Было б больш прыемна, калі б рабіла мілае дзяўчо. I я думаю, што. Так, я. Зрабіць тое ў ваньне. Асаблівае пажаданьне я. Вада да вады. Прыемнае з карысным. Шкада, што няма часу на масаж. Потым увесь дзень адчуваеш сьвежасьць. Паховіны, хутчэй за ўсё, будуць панурыя.
-— Так, сэр, — сказаў аптэкар. — Гэта каштавала два й дзевяць. А пляшку вы прынесьлі?
— He, — адказаў містэр Блюм. — Вы, калі ласка, нарыхтуйце. Я зайду сёньня паполудні. I я вазьму яшчэ мыла, адно з вунь тых. Па колькі яно?
— Чатыры пэнсы, сэр.
Містэр Блюм падняў кавалак да носа. Салодкі лімонны воск.
— Вазьму гэтае, — сказаў ён. — Разам будзе тры шылінгі й пэнс.
— Так, сэр, — пацьвердзіў аптэкар. — Вы можаце заплаціць за ўсё разам, сэр, калі прыйдзеце.
— Добра, — сказаў містэр Блюм.
Ён нясьпешліва выйшаў з аптэкі, трымаючы пад пахай трубку газэты, а ў левай руцэ мыла ў халоднай абгортцы.
Каля ягонай падпахі голас і рука Бэнтама Лаенса сказалі:
— Здароў, Блюм, якія навііікі? Гэта сёньняшняя? Пакажы мне на хвілінку.
Ах божанькі, зноў згаліў вусы. Доўгая халодная верхііяя губа. Каб выглядаць маладзей. Выглядае прыдуркавата. Маладзей за мяне.
Пажоўклыя пальцы Бэнтама Лаенса, з брудам пад пазногцямі, разгарнулі газэту. Таксама мусіць памыцца. Адмыць самы горшы бруд. Добрай раніцы, вы карысталіся мылам Пірса? Кашута на плячох. Трэба тлусьціць чэрап.