Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Ён падаў картачку праз бронзавыя краты.
— Ці будуць мне лісты?
Пакуль паштарка шукала ў клетачцы, ён разглядаў вярбовачны плякат з жаўнерамі ўсіх відаў зброі на парадзе: і, трымаючы канец свае трубкі каля саміх ноздраў, удыхваў пах сьвежай друкарскай фарбы. Пэўна, няма адказу. Апошііім разам загнуў задалёка.
'Салодкае гультайства (італ.).
Паштарка праз краты вярнула яму картачку разам зь лістом. Ён падзякаваў і кінуў кароткі позірк на канвэрт, заадрасаваны на машынцы:
Генры Флаўэр, эсквайр.
Пошта Уэстлэнд-роў, да запатр. На месцы.
Адказала ўсё-ткі. Ён сунуў картачку й ліст у бочную кішэню ды яшчэ раз прыняў вайсковы парад. А дзе будзе полк старога Туіды? Ваякі ў адстаўцы. Вунь там: мядзьведжыя папахі зь пёрамі. He, ён жа грэнадзёр. Сьпічастыя адвароты. Вось тут ён: каралеўскія дублінскія стралкі. Чырвоныя шынялі. Занадта напаказ. Мусіць, таму жанчыны так за імі бегаюць. Мундзір. Лягчэй і вербаваць і муштраваць. Ліст Мод Гон, каб не пускаць іх вечарамі на О’Конэл-стрыт: ганьба нашай ірляндзкай сталіцы. Цяпер і газэта Грыфіта гудзе пра тое ж: армія, сточаная вэнэрычнымі хваробамі: заморская імпэрыя за морам па калені. Выгляд у іх нейкі недапечаны: як быццам адурманеныя. Зважай. Раўняй. Крата — рата. Стол — тол. Полк Ягонай Каралеўскай Вялікасьці. Ніхто ня бачыў, каб ён апрануў форму пажарніка або паліцыянта. Масон, так.
Лёгкім крокам ён выйшаў з пошты й павярнуў направа. Словы: нібыта гэтым нешта паправіш. Ягоная рука сунулася ў кішэню, указальны палец намацаў закрыўку канвэрта, падчапіў яе й аддзёр некалькімі рухамі. Ня думаю, каб жанчыны зьвярталі асаблівую ўвагу. Ягоныя пальцы выцягнулі ліст і скамячылі ў кішэні канвэрт. Штосьці прышпіленае: можа, здымак? Валасы? He.
МакКой. Хутчэй бы пазбавіцца ад яго. Будзе мне тлуміць галаву. Кампанія невыносная, калі ты.
— Здароў, Блюм. Куды йдзем?
— Здароў, МакКой. Праўду кажучы, нікуды.
— Як сябе адчуваем?
— Знакаміта. А ты?
— Яшчэ дыхаю, — адказаў МакКой.
Узіраючыся на чорны пінжак і гальштук, ён запытаўся сьцішаным пачцівым голасам:
— Ці штосьці... спадзяюся, што не якаясьці бяда? Бачу, што ты...
— Ды не, — сказаў містэр Блюм. — Бедачына Дыгнам, хіба ведаеш? Сёньня паховіны.
■— Сапраўды, бедачына. Так яно бывае. А каторай?
Гэта ня здымак. Можа, нейкі значок.
— A а... адзінаццатай, — адказаў містэр Блюм.
— Я пастараюся дабрацца туды, — сказаў МакКой. — A адзінаццатай, кажаш? Я даведаўся толькі ўчора вечарам. Хто мне сказаў? Холахан. Ведаеш Хопі?
— Ведаю.
Містэр Блюм спаглядаў цераз вуліцу на двухколку, што заехала перад уваход у ’Троўнэр”. Швэйцар паставіў валізу на козлы. Яна стаяла спакойна, чакала, а мужчына, муж, брат, падобны да яе, шукаў драбязы ў кішэнях. Шыкоўнае паліто зь мяккім каўнерам, зацёплае на такое надвор’е, з выгляду як плед. Нядбалая пастава з рукамі ў тых нашыўных кішэнях. Як тое ганарыстае стварэньне на гульні ў пола. Усе жанчыны поўняцца пыхаю, пакуль не намацаеш слабое месца. Пекная паставаю, пекная й справаю. Непрыступная, пакуль не прыступісься. Дастойная матрона й Брут дастойны чалавек. Авалодаеш раз і адкрухмаліш яе назусім.
— Я быў з Бобам Доранам, у яго зноў адзін зь ягоных запояў, і з тым, як жа яго, з Бэнтамам Лаенсам. Тут побач мы былі, у Конвэя.
Доран, Лаенс, у Конвэя. Яна падняла да валасоў руку ў пальчатцы. Тут заглянуў Хопі. Ужо прамачыўшы горла. Адхіліўшы галаву ўзад і спаглядаючы ў далеч з-пад прыпліошчаных павекаў, ён убачыў бліскучую на сонцы яснакарычневую скуру, плеценыя гузікі. Сёньня выразна відаць. Мабыць, вільготнасьць у паветры дае далёкую бачнасьць. Гамоніць пра сёе ды тое. Далонь ледзі. 3 каторага боку будзе сядаць?
— I ён кажа: Сумная справа з нашым бедным сябрам Пады! Якім Пады? кажу я. Бедным Пады Дыгнамам, кажа ён.
Выяжджаюць на вёску: пэўна, праз Бродстаўн. Высокія карычневыя боты з павіслымі шнуроўкамі. Зграбная ступня. Чаму ж ён так няньчыцца з тою драбязою? Яна бачыць, што я гляджу. Заўсёды згледзяць іншага мужчыну. На ліхую гадзіну. Запас бяды ня чыніць.
— Чалгу?кажу я. Што зь ім сталася?кажу.
Ганарлівая: багатая: шаўковыя панчохі.
•— Так, — сказаў містэр Блюм.
Ён адхіліўся крыху ўбок ад гаманлівай галавы МакКоя. Зараз будзе сядаць.
— Што зь ім сталася? кажа ён. Памёр ён, кажа. I, хай мяне качкі, налівае сабе. Няўжо Пады Дыгнам? кажу я. Я не паверыў, калі тое пачуў. Я ж зь ім быў яшчэ мінулай пятніцы, не,
чацвярга, ”Пад Аркадай”. Так, кажа ён. Адыйшоў ад нас. Памёр у панядзелак, бедачына.
Глядзі! Глядзі! Шоўк бліснуў дарагія панчохі белыя. Глядзі!
Цяжкі трамвай, пабрынкваючы сваім званком, насунуўся й засланіў.
Прапала. Ліха б узяло твой вісклівы пляскаты лыч. Адчуваньне, быццам цябе выкінулі за дзьверы. Рай і пэры. Заўсёды так здараецца. У самы момант. Дзяўчына ў браме на Юстасстрыт. У панядзелак было, папраўляла падвязку. Яе сяброўка закрывала сабою паказ. Esprit de corps-. А ты чаго вырачыўся?
— Так, так, — цяжка ўздыхнуўшы, сказаў містэр Блюм. — Яшчэ адзін адыйшоў.
— Адзін з найлепшых, — сказаў МакКой.
Трамвай праехаў. Яны ўжо кіравалі да мосту на Акружной, яе далонь у дарагой пальчатцы на сталёвым поручні. Блісь, блісь: палымяная стужка яе капялюшыка на сонцы: блісь, блісь.
— Спадзяіося, жонка здаровая? — спытаўся зьменены голас МакКоя.
— О так, — адказаў містэр Блюм. — Маецца знакаміта, дзякую.
Ён безуважліва разгарнуў трубку газэты й безуважліва прачытаў:
Які ж гэта дом
Безь мяснога паштэту Сліві?
Нешчасьлівы.
А зь ім — райскае жытло.
— Мая якраз атрымала кантракт. Гэта значыць, амаль што.
Зноў хоча падчапіць валізу. Ды што, ня шкодзіць. He на таго трапіў.
Містэр Блюм нясьпешна павярнуў на яго свае ветлыя вочы зь цяжкімі павекамі.
— Мая жонка таксама, — сказаў ён. — Яна будзе сьпяваць на адной шыкоўнай імпрэзе ў Олстэр Холе, у Бэлфасьце, дваццаць пятага.
— Сапраўды? — сказаў МакКой. — Я рады чуць такое, стары. Хто гэта ладзіць?
Місіс Мэрыян Блюм. Яшчэ ня ўстала. А каралева ў спальні ела хлеб з. Бяз кніжкі. Прыбруджаныя карты, адныя фігуры, раскладзеныя па сем уздоўж ейнага сьцягна. Цёмная дама й
2Дух сяброўства (франц.).
сьветлы кароль. Кошка пухнатым чорным комам. Палоска разарванага канвэрта.
Спгарая
Салодка,
Песьня
Каханьня
Льецца старая...
— Бачыш, гэта штосьці накшталт турнэ, ■— задумліва сказаў містэр Блюм. — Салодкая песьня. Стварыўся камітэт. Роўная дзель у выдатках і ў даходах.
МакКой кіўнуў, пашчыпваючы шчаціністыя вусы.
— Ну так, — сказаў ён. — Гэта добрая навіна.
Ён зьбіраўся йсьці.
— Што ж, рады быў пабачыць цябе ў добрым выглядзе, — сказаў ён. — Стрэнемся як-небудзь.
— Так, — сказаў містэр Блюм.
— Ведаеш, што? — сказаў МакКой. — Ня мог бы ты падаць маё прозьвішча ў сьпіс прысутных на паховінах? Мне хацелася б пайсьці, але, бачыш, можа не атрымацца. Нехта там утапіўся ў Сэндыкаве, і можа так павярнуцца, што мне са сьледчым трэба будзе туды паехаць, калі знойдуць цела. Папросту ўстаў маё прозьвішча, калі мяне ня будзе, добра?
— Зраблю так, — сказаў містэр Блюм, рушыўшы йсьці. — Усё будзе як трэба.
— Добра, — ажывіўся Мак-Кой. — Дзякуй, стары. Я прыйшоў бы, калі б мог. Ну, бывай не забывай. Усяго Ч. П. МакКой, і хопіць.
— Будзе зроблена, — рашуча сказаў містэр Блюм.
Ня скубнуў мяне з налёту. Лёгкая пажыва. Знайшоў прастачка. А ў мяне й свой розум. Гэтуіо валізу я сабе асабліва ўпадабаў. Скура. Навугольнікі, акаваныя канты, замок на два абароты. Боб Каўлі пазычыў яму сваю летась на канцэрт у часе рэгаты ва Ўіклаве й з тае пары пра валізу ні слыху ні дыху.
Містэр Блюм, нясьпешліва йдучы ў бок Брансуік-стрыт, усьміхнуўся. Мая якраз атрымала. Пісклівае рабаціністае сапрана. Hoc скнары. Нават прыемны на свой спосаб: дзеля невялікай баляды. Але невыносьлівы. Я й ты, ведаеш? Абодва ў адной лодцы. Падлізьнік. Ажно злосьць бярэ. Няўжо ён ня чуе розьніцы? Здаецца, ён ужо зьлёгку ў той бок. He па нутру мне такое. Я так і думаў, што Бэлфаст яго кране. Спадзяюся, з воспаю там не
пагоршала. Скажам, яна не згадзілася б зрабіць сабе прышчэпку. Твая жонка й мая жонка.
Цікава, ён віжуе за мною?
Містэр Блюм стаяў на рагу, блукаючы зрокам па каляровых рэклямных плякатах. Імбірнае піва (араматызаванае) Кантрэла й Кокрэйна. Летні распродаж у Клэры. He, пайшоў проста. Аво! Сёньня вечарам ”Лія”: місіс Бэндмэн Палмэр. Хацеў бы яшчэ раз паглядзець яе ў гэтым. Учора йграла Гамлета. Мужчынская роля. А можа, ён быў жанчынай. Чаму Афэлія пакончыла самагубствам? Бедны татка! Так часта распавядаў пра Кэйт Бэйтман у гэтай ролі! Прастаяў цэлы дзень перад тэатрам Адэлфі ў Лёндане, каб дастаць месца. Гэта было за год да майго нараджэньня: у шэсьцьдзесят пятым. I Рысторы ў Вене. Як жа яна дакладна называецца? П’еса Мозэнталя. ’’Рахэля”, хіба? He. Заўсёды гаварыў пра тую сцэну, дзе стары сьляпы Абрагам распазнае голас і абмацвае ягоны твар пальцамі.
— Голас Натана! Голас ягонага сына! Я чую голас Натана, які пакінуў свайго бацьку паміраць ад жалю й нядолі на маіх руках, і пакінуў дом свайго бацькі, і пакінуў Бога свайго бацькі.
Кожнае слова так глыбокае, Леапольдзе.
Бедны татка! Бедны чалавек! Добра, што я не заходзіў у пакой і ня бачыў ягонага твару. Той дзень! О Божа! О Божа! Ух! Што ж, відаць, гэтак было яму найлепш.
Містэр Блюм павярнуў за рог і мінуў апанураных канякаў на рамізьніцкім прыстанку. Няма сэнсу раздумваць над гэтым. Пара на мяшок з аброкам. Лепей было б не сустрэць гэтага МакКоя.
Ён падыйшоў бліжэй, пачуў хрумст залацістага аўса й ціхі скрыгат зубоў. Іхнія выпуклыя аленевыя вочы праводзілі яго, калі ён праходзіў праз саладкаваты аўсяны пах конскае мачы. Іхняе Эльдарада. Бедныя дурніцы! А трасца ім усё, уваткнулі доўгія мызы ў мяшкі, нічога ня ведаю й клопату ня маю. Занадта сытыя, каб гутарыць. I корм дастаюць, і начлег маюць. Ды выпакладаныя: кукса вяла матляецца шматком чорнай гутапэрчы між сьцягнякамі. Магчыма, яны й без таго шчасьлівыя. На выгляд добрыя спакойныя жывёліны. Аднак іхняе іржаньне можа вывесьці чалавека зь сябе.
Ён выняў ліст з кішэні й сунуў яго ў газэту, якую нёс у руцэ. Тут можна наткнуцца на яе. У завулку больш бясьпечна.
Ён мінуў прытулак рамізьніка. Дзіўнае ў рамізьнікаў жыцьцё, трэсьціся на павозцы, у любое надвор’е, у любое месца, на час або па дамоўленасьці, не па сваёй волі. Voglio е non. Люблю