• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    Мінулі.
    На ходніку перад домам Джымі Гіры, далакопа, сядзеў стары валацуга ды, мармычучы, вытрасаў пясок і каменьчыкі зь велізарнага запыленага чаравіка з вышчаранай зяпай. Пасьля жыцьцёвай вандроўкі.
    Потым пайшлі панурыя садкі, адзін за адным: панурыя дамы.
    Містэр Паўэр паказаў.
    — Вунь там забілі Чайлдса, — сказаў ён. — Апошні дом.
    — Там яно было, — пацьвердзіў містэр Дэдал. — Жудасная справа. Сэймур Буш яго выцягнуў. Забіў свайго брата. Прынамсі, так казалі.
    — Суд ня меў доказаў — сказаў містэр Паўэр.
    — Толькі ўскосныя, — сказаў Марцін Канінгам. — Такі прынцыгі закону. Лепш выпусьціць дзевяноста дзевяць вінаватых, чымсьці засудзіць аднаго невінаватага.
    Яны глядзелі. Зямля забойцы. Змрочна мінула. Зачыненыя ваканіцы, бязьлюдна, дзікі садок. Усю сялібу чорт узяў. Няслушна засуджаны. Забойства. Твар забойцы ў вачох забітага. Пра такое любяць чытаць. У садку знайшлі мужчынскую галаву. Яе вопратка складалася з. Як напаткала сваю сьмерць. Нядаўні гвалт. Зброяй паслужыла. Забойца яшчэ на свабодзе. Доказы. Шнуроўка. Цела будзе эксгумавацца. Забойцу выяўляць.
    Цеснавата ў гэтай карэце. Ёй магло б не спадабацца, калі б я прыехаў так сабе, не папярэджваючы. 3 жанчынамі трэба асьцярожна. Засьпееш іх раз са спушчанымі майткамі. Усё жыцьцё не прабачаць. Пятнаццаць.
    У вачох захвалявалі высокія пруткі агароджы Праспэкту. Цёмныя таполі, рэдкія белыя абрысы. Абрысы штораз часьцей, белыя кшталты натоўпам сярод дрэваў, белыя абрысы й абломкі праплывалі нема, завесіўшы ў паветры дарэмныя жэсты.
    Абручы колаў скрыгатнулі аб ускрай ходніка: спыніліся. Марцін Канінгам працягнуў руку да клямкі, націснуў яе й адчыніў дзьверцы, піхнуўшы іх каленам. Выйшаў. Містэр Паўэр і містэр Дэдал за ім.
    Цяпер перакладзі мыла. Рука містэра Бліома хутка адшпіліла заднюю кішэню нагавіцаў і перанесьла мыла з прыліплай абгорткай ва ўнутраную кішэню, дзе была хустачка. Ён выйшаў з карэты, хаваючы газэту, якую дагэтуль трымаў у другой руцэ.
    Убогія паховіны: катафалк і тры карэты. Ды яно ўсё роўна. Паходні, залачоная вупраж, жалобная імша, артылерыйскі салют. Сьмерць з помпай. За апошняй карэтай стаяў вулічны гандляр з каляскай піражкоў і садавіны. Чэрствыя піражкі з разынкамі, пассыхаліся: піражкі для нябожчыкаў. Сабачая ўцеха. Хто іх есьць? Жалобнікі, выйшаўшы з могільніка.
    Ён ішоў за сваімі спадарожнікамі. Ззаду містэр Кэрнан і Нэд Лэмбэрт, а за імі Хайнс. Корні Кэлэхер, які сгаяў каля адкрытага катафалку, выняў два вянкі. Адзін перадаў хлопцу.
    Куды прапалі тыя дзіцячыя паховіны?
    Ад Фінглас натужна валаклася конная запрэжка: коні цягнулі ў пахавальным маўчаньні скрыпучыя калёсы з гранітным блёкам. Фурман, які йшоў паперадзе, зьняў шапку.
    Цяпер труна. Хоць мёртвы, а прыбыў сюды перад намі. Конь азіраецца на яе, плюмаж перакрывіўся. Тупавокі: хамут цісне шьпо, прыдушвае вену ці што там. А ці ведаюць яны, што вывозяць сюды кожнага діія? Мабыць штодня дваццаць-трыццаць паховін. Ды яшчэ Гсранімава Гара для пратэстантаў. Паховіны па ўсім сьвеце паўсюды ў кожнай хвіліне. Звальваюць пад зямлю поўнымі фурамі, сьпехам-подбегам. Тысячы за гадзіну. Зашмат на сьвеце.
    3 брамы выйшлі жалобніцы: жанчына зь дзяўчынкай. Тонкагубая гарпія, з пароды хцівых гандлярак, у скасабочаным чапцы. У дзяўчынкі замурзаны й заплаканы тварык, трымае жанчыну за руку, паглядае на яе зьнізу, чакае знаку, плакаць ці не. Рыбін твар, бяскроўны й сіні.
    Прыслужнікі паднялі труну сабе на плечы й панесьлі праз браму. Столькі мёртвай вагі. Я сам адчуваў сябе цяжэйшым, калі выходзіў з ванны. Спачатку спруцянелы: потым сябры спруцянелага. За труной ішлі Корні Кэлэхер і хлопец зь вянкамі. А хто гэта каля іх? Ах, жончын брат.
    Усе йшлі сьледам.
    Марцін Канінгам зашаптаў:
    — Я ледзь не абамлеў, калі ты пры Блюме загаварыў пра самагубства.
    — Што? — шапнуў містэр Паўэр. — Чаму ж гэта?
    — Ягоны бацька атруціўся, — шапнуў Марцін Канінгам. — Ён трымаў гатэль ’’Куінс” у Энісе. Ты ж чуў, ён казаў, што едзе ў Клэр. Угодкі.
    — О Божа! — шапнуў містэр Паўэр. — Першы раз чую. Атруціўся!
    Ен азірнуўся туды, дзе ў бок кардыналавай магільні рухаўся твар зь цёмнымі ўдумлівымі вачмі. Размаўляючы.
    •— Ці ён быў застрахаваны? — спытаўся містэр Блюм.
    — Здаецца, што так, — адказаў містэр Кэрнан, — але поліс быў пад закладам. Марцін стараецца ўладкаваць малодшага ў Артэйне.
    — А колькі дзяцей ён асіраціў?
    — Пяцёра. Нэд Лэмбэрт кажа, што ўладкуе адну дзяўчынку ў Тода.
    — Сумная справа, — спагадліва сказаў містэр Блюм. — Пяцёра малых дзетак.
    — I вялікі ўдар для беднай жонкі, — дадаў містэр Кэрнан.
    — Ды ўжо ж, — пагадзіўся містэр Блюм.
    Напляваць ёй цяпер на яго.
    Ён апусьціў зрок на свае наваксаваныя й начышчаныя боты. Яна перажыла яго, страціла мужа. Ён больш мёртвы для яе, чымсьці дая мяне. Адзін мусіць перажыць другога. Так кажуць мудрыя людзі. На сьвеце больш жанчын, чымсьці мужчынаў. Выказаць ёй спачуваньне. Ваша страшная страта. Спадзяюся, вы неўзабаве пойдзеце за ім. Гэта толькі ўдавіцы індусаў. Яна можа выйсьці замуж за іншага. За яго? He. Ды хто ведае? Удоўства ўжо не такое пасьля сьмерці старой каралевы. Везьлі на гарматным ляфэце. Вікторыя й Альбэрт. Жалобная цырымонія ў Фрогмары. Адылі пад канец яна дазволіла сабе пару фіялак на чапец. Ганарыстая ў глыбіні сэрца. Усё дзеля ценю. Кансорт, нават не кароль. Ейны сын быў тут істотны. Надзея на штосьці новае, а не тая мінуўшчына, якую яна хацела вярнуць, вычэкваючы. Яно ніколі не вяртаецца. Хтосьці мусіць адыйсьці першы: самотна пад зямлю: і не ляжаць ужо ў ейнай цёплай пасьцелі.
    — Як маесься, Сайман? — ціха азваўся Нэд Лэмбэрт, паціскаючы руку. — Я ня бачыўся з табою ўжо цэлы месяц посных пятніц.
    — Лепіп і ня меўся. А як там жывуць у нашым месьце Корку?
    — Я езьдзіў туды на скачкі ў Велікодны Панядзелак, — сказаў Нэд Лэмбэрт. — Жывуць ды хлеб жуюць. Я затрымаўся ў Дыка Тайві.
    — А як там Дык, чалавек цьвёрдага прынцыпу?
    — Нямаш ужо нічога паміж ім і небам, — адказаў Нэд Лэмбэрт.
    — Сьвяты Паўла! — памяркоўна зьдзівіўся містэр Дэдал. — Дык Тайві аблысеў?
    — Марцін пусьціў сьпіс на складку для малых, — сказаў Нэд Лэмбэрт, ківаючы ўперад. — Па некалькі шылінгаў ад галавы. Каб ім пратрымацца, пакуль возьмуць страхоўку.
    — Так, так, — сказаў містэр Дэдал з сумлівам. — Гэта будзе найстарэйшы хлопец там наперадзе?
    — Так, — сказаў Нэд Лэмбэрт, — і жончын брат. А за імі Джон Генры Мэнтан. Ён запісаўся на фунт.
    — Я й не сумняваюся ў гэтым, — сказаў містэр Дэдал. — Колькі разоў я казаў беднаму Пады, каб ён трымаўся тае пасады. Джон Генры — не найгоршае, што бывае.
    — А як ён страціў тое месца? — спытаўся Нэд Лэмбэрт. — Гарэлачка, так?
    — Грэх не аднаго добрага чалавека, — сказаў містэр Дэдал з уздыхам.
    Яны спыніліся перад дзьвярыма ў капліцу. Містэр Блюм стаяў за хлопцам зь вянком, спаглядаючы ўніз на ягоныя прылізаныя валасы й тонкую, з разорынкай, шыю ў новым каўнерыку. Беднае хлапчанё! Ці быў ён пры тым, калі бацька? Абодва непрытомныя. У апошні момант вяртаецца да сьвядомасьці й апошні раз усіх распазнае. Усё, што ён мог бы зрабіць. Я вінаваты тры шылінгі О’Грэды. Ці ён зразумеў бы? Прыслужнікі ўнесьлі труну ў капліцу. Зь якога боку ягоная галава?
    Па хвілі ён увайшоў за іншымі, міргаючы вачыма ў пацьмянелым сьвятле. Труна стаяла на падстаўцы перад алтаром, у рагох чатыры высокія жоўтыя сьвечкі. Заўсёды паперадзе нас. Корні Кэлэхер, прыставіўшы вянкі да пярэдніх вуглоў, падаў хлопцу знак стаць на калені. Жалобнікі паставалі на калені тут і там каля лавак для вернікаў. Містэр Блюм стаяў ззаду непадалёк купелі і, калі ўсе ўкленчылі, прадбачліва ўпусьціў з кішэні разгорнутую газэту й стаў на яе правым каленам. На левае калена ён асьцярожна памясьціў свой чорны капялюш і, прытрымліваючы яго за край, набожна схіліў галаву.
    Зь дзьвярэй выйшаў прыслужнік, несучы медзяное вядзерца з чымсьці ў сярэдзіне. За ім паявіўся сьвятар у белых шатах, адной рукой папраўляючы стулу, а другой прыціскаючы маленькую кніжачку да свайго рапушынага жывата. Хто чытацьме гэтыя радкі? Зноўку мы, загракалі гракі.
    Яны спыніліся перад труной і сьвятар пачаў іппарка гракаць паводле свае кніжачкі.
    Айцец Донаван. Я й ведаў, што ягонае прозьвішча нейк нагадвае дамавіну. Dominenamine^. Быкаватая мыза ў яго. Шэфствуе над відовішчам. Мускулісты хрысьціянін. Гора таму, хто на яго крыва гляне: сьвятар. Ты ёсьць Пётра. Разьдзьмула ў бакі, як барана на канюшыне, сказаў бы Дэдал. I пуза выпучыла, як у здохлага сабакі. Дзе ён знаходзіць гэткія сьмешныя показкі? Хм: разьдзьмула ў бакі.
    — Non intres in judicium cum servo tuo, Domine6.
    Адчуваюць сябе больш важнымі, калі над імі моляцца палацінску. Жалобная імша. Спавітыя крэпам плакальніцы. Папера з чорнай аблямоўкай. Тваё ймя ў сьпісе малебнаў. Даймае холадам у гэтым месцы. Яму то рупіць паесьці калі сядзіць тут усё раньне ў змроку прытупвае нагамі ды чакае наступнага калі ласка. I вочы як у рапухі. Ад чаго як так разьдзімае? Молі дык ад капусты. Ад тутэйшага паветра, магчыма. Выглядае, як бы яго расьпірала ад газаў. У гэткім месцы мусіць быць пякельная процьма благіх газаў. Прыкладам, разьнікі: самі стаюцца як сырыя біфштэксы. Хто мне казаў? Мэрвін Браўн. У крыпце сьвятога Вэрбэрга там у іх стары знакаміты арган сотні паўтары гадоў час-часам даводзіцца сьвідраваць дзіркі ў трунах каб выпусьціць газ і спаліць яго. Вылятае са сьвістам: сіні. Адзін хух — і ты прапаў.
    Калена баліць. Ой. Гэтак лепш.
    Сьвятар узяў з хлопцавага вядзерца кіёк з галкай на канцы й памахаў ім над труною. Потым пайшоў у другі канец труны й памахаў там. Потым вярнуўся на месца й паклаў яго назад у вядзерца. Якім і быў, пакуль не спачыў. Усё гэта запісана: ён мусіць усё выканаць.
    — Et ne nos inducas in tentationem7.
    Прыслужнік папіскваў яму ў адказ дыскантам. Я часта fly­May, што лепш набіраць прыслужнікаў з хлопцаў. Больш-менш да пятнаццаці гадоў. Бо пасьля, вядома...
    Гэта была сьвятая вада, як мне здаецца. Пакрапляе сном. Яму ўжо хіба прыелася махаць гэтай штукай над кожным трупам што падвязуць. Ня шкодзіла б яму прыгледзецца, над кім махае. Кожны Божы дзень сьвежая порцыя: мужчыны сярэдніх гадоў, старыя жанчыны, дзеці, жанчыны, што памерлі пры родах, барадачы, лысыя камэрсанты, сухотныя дзяўчынкі зь вераб’інымі грудкамі. Круглы год гаворыць над імі адны й тыя ж