Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Жанчына й мужчына. Бачу яе спаднічкі. Падкасаныя, іду ў заклад.
Іхні сабака мітусіўся па штораз меншай палосцы пяску, трухаў, нюхаў на ўсе бакі. Шукаў штосьці згубленае ў мінулым жыцьці. Раптам ірвануў зайцам, вушы назад, у пагоні за ценем нізка прамільгнулае чайкі. Пранізьлівы мужчынскі сьвіст ударыў яму ў абвялыя вушы. Ен завярнуўся й паімчаў назад, наблізіўся, трухаючы міготкімі лапамі. У жарым полі бягучы алень, колеру прыроднага, бязрогі. Перад кужэльнай аблямоўкай прыліву спыніўся, упёршыся пярэднімі капыткамі, вушы наставіў на мора. Прыўзьнятая пыса забрахала на хвалягул, на чароды маржоў. Яны паўзьлі яму пад ногі, завіваліся, распляталіся пад грабянямі, кожная дзявятая, разьбіваліся, расплёскваліся, здалёк, з найдалейшай далі, хвалі ды хвалі.
Зьбіральнікі малюскаў. Яны хадзілі непадалёк ад берагу, нагіналіся, запускалі ў ваду свае мяшкі, падымалі, брылі назад. Сабака, скуголячы, падбег да іх, узьняўся на задніх лапах і крануў іх пярэднімі, апаў на ўсе чатыры й зноў узьняўся да іх зь нямой медзьведзяватай пяшчотай. Пакінуты без увагі, ён трымаўся пры іх, калі яны выходзілі на сухое, у зяпе ў яго
46Натуральна (ням.).
чырванадрыгала анучка воўчага языка. Рабое цела дробным поступам выперадзіла іх, потым сіганула цялячымі скокамі. Падла ляжала на ягоным шляху. Ён стаў, панюхаў, абыйшоў вакол, брат, прынюхаўся бліжэй, зрабіў яшчэ адно кола, хутка па-сабачаму абнюхваючы ўсю ўгвэдзаную скуру здохлага сабакі. Сабачы чэрап, сабачы нюх, апушчаныя долу вочы імкнуцца да аднае вялікае мэты. Ах, бедачына-сабака. Тут ляжыць бедны труп бедачыны-сабакі.
— Лахман! Прэч адтуль, брахун!
Вьпфык вярнуў прыплюснутага сабаку да гаспадара, а тупы босы высьпятак без выразнай шкоды перакінуў яго, скурчанага ў лёце, за пясчаную касу. Даўшы кругаля, ён крадком вярнуўся назад. Ня бачыць мяне. Ён пасноўдаў, пакруціўся ўскрай каменнага насыпу, абнюхаў адзін валун і памачыў яго, падымаючы заднюю лапу. Трухам падбег дапераду й, падняўшы заднюю лапу, сікнуў кароткім цурком на неабнюханы валун. Простыя прыемнасьці бедакоў. Потым заднія лапы пачалі раскідваць пясок, пазьней і пярэднія пачалі разграбаць і рыць. Штосьці ён тут пахаваў, ці не сваю бабку. Ён заглыбляўся ў пясок, выграбаў, рыў, спыніўся, прыслухаўся, зноў пачаў дзерці пясок лютымі кіпцюрамі, хутка перастаў, пантэра, леапард, зачаты ў чужаложніцтве, трупадзёр.
Пасьля таго як ён мяне разбудзіў уночы той самы сон ці? Чакай. Адчыненыя сені. Вуліца шлюхаў. Прыпомні. Гарун-альРашыд. Ужо амальштоўваю. Той чалавек вёў мяне, прамаўляў. Я не баяўся. У яго была дыня, ён паднёс яе да майго твару. Усьміхаўся: крэмавы пах. Такі звычай, сказаў ён. Увайдзі. Хадзі. Чырвоны дыван разасланы. Пабачыш хто.
Закінуўшы мяшкі за плечы, валакліся яны, чырвоныя эгіпцяне. Ягоныя пасінелыя ногі ў падкасаных портках шлёпалі па глейкім пяску, цёмнацагляны шалік зашмаргнуў непаголеную шыю. Жаночай хадой за ім яна: разбойнік і ягоная дзеўка. Здабыча ў яе за плячыма. Жвір і аскепкі ракавін абляпілі ёй босыя ногі. Валасы павісьлі вакол твару, пашэрхлага ад ветру. За сваім спадаром ягоная памагатая, марш у каралеўскую сталіцу. Калі ноч прыхавае цялесныя хібы, яна ў карычневым шалі пачне наклікаць з-пад нейкае брамы, дзе паскудзяць сабакі. Ейны альфонс частуе двух каралеўскіх стралкоў у О’Локліна на Блэкпітсе. Пабуськай яе, задабры цыганскім гаўрыднікам, О мая ты бачурка незашпунтаваная. Беласьць д’ябліцы пад пратухлымі лахманамі. Фамбалі-лейн тае ночы: смурод ад гарбарні.
Рукі белы, лыч чырвоны, Два паўзадкі як кавоны.
Ляж, бачурка, са мной спаткі, Будуць буські ды абхваткі.
Панурая насалода, гэтак называе тое пузаты Аквінат, frate porcospino41. Бязгрэшны Адам пакрываў і ня ведаў юру. Хай сабе гарлапаніць: два паўзадкі як кавоны. Мова ні крышачку ня горшая, чымсьці ў яго. Манахасловы, ружанцовыя пацеркі балбочуць ля падпярэзак: бандытасловы, залатыя самародкі жаргоняць у кішэнях.
Цяпер мінаюць.
Краем вока на мой Гамлегаў капялюш. А калі б раптам я сядзеў тут голы? Але я ня голы. Празь пяскі ўсяго сьвету, на захад, на вечаровыя землі кіруюць, а сьледам за імі палымяны меч сонца. Яна валачэ, шлепіць, ташчыць, цягне, трашынуе сваю ношу. Прыліў ейным сьледам, цягнены месяцам на захад. Прылівы зь мірыядамі астравоў, у ейным нутры, кроў не мая, оіпора ponton, віннацёмнае мора. Вось я — слуга Месяца. У сьне вільготны знак б’е ейную гадзіну, панукае ўзьняцца з ложа. Шлюбнае ложа, радзільнае ложа, сьмяротнае ложа ў кашмарным сьвятле свечак. Omnis caro ad te venie^. Надплывае ён, бледнатвары вампір, праз шторм ягоныя вочы, кажанавы крылы-ветразі крывавяць мора, губамі да пацалунку ейных губ.
Зараз. Хіба зашпілім гэтую зяпу, га? Mae пэргаміны. Губы да яе пацалунку. He. Трэба, каб абое. Зьляпі іх акуратна. Губамі да пацалунку ейных губ.
Ягоныя вусны кранулі й пацалавалі бесьцялесныя вусны паветра: вуснамі да яе лона. Оон, усялонны скон. Вусны выпучыліся, выпускаючы дых, бязмоўна: ооіііха: грымотны вадаспад плянэтаў, шарападобных, распаленых, прэч-прэч-прэч-прэч. Паперу. Банкноты, грасца на іх. Лісты старога Дызі. Тут. Дзякуючы за гасьціннасьць, аддзяры незапісаны спод. Адвярнуўшыся да сонца сьпінай, ён нізка пахіліўся над каменным сталом і пачаў крэмзаць словы. Ужо другі раз я забыўся ўзяць блянкі зь бібліятэкі.
На скале, над якой ён пахіліўся, ляжаў ягоны цень, закончаны. А чаму не бясконцы, ажно да найдалейшае зоркі? Яны цёмныя там, за гэтым сьвятлом, цемра ў сьвятле сьвеціць, дэльта Касыяпэі, сусьветы. Маё я сядзіць тут зь ягоным ясянёвым посахам варажбіта, у пазычаных сандалях, днём каля шызага мора, нябачнае, фіялетавай ноччу вандруе пад аховай неразгаданых
47Брат-іглак (іпіаль.).
48Усё жывое да цябе імкнецца (лац.).
зорак. Я адкідаю ад сябе гэты закончаны цень, непазьбежна чалавекападобны, і вяртаю яго назад. А бясконцы, быў бы ён маім, формаю мае формы? Хто бачыць мяне тут? Хто прачытае, дзе й калі, гэтыя запісаныя словы? Значкі на белым полі. Дзенебудзь каму-небудзь тваім самым жалейкавым голасам. Добры япіскап Клойну выцягнуў заслону сьвятыні са свайго капеліоійа: заслону прасторы з каляровымі эмблемамі, вышытымі на ейным полі. Трымай моцна. Каляровае на плоскім: так, слуіпна. Я бачу плоска, потым уяўляю адлегласьць, блізка, далёка, бачу плоска, на ўсход, ззаду. Ага, цяпер разумееш. Раптоўна падаецца назад, застыглае ў стэрэаскопе. Пстрычка — і во табе штучка. Словы мае цёмнымі вам здаюцца. Цемра ў нашых душах, ня думаеце? Мацней у жалейку. Нашы душы, параненыя сорамам за нашы грахі, туляцца да нас яшчэ мацней, як туліцца жанчына да свайго каханка, мацней, яшчэ мацней.
Яна мне давяраецца, рука ў яе далікатная, даўтавейныя вочы. Куды, на жах пякельны, я павяду яе за той заслонай? У непазьбежную мадальнасьць непазьбежнай бачнасьці. Яна, яна, яна. Што за яна? Цнатліўка ля вітрыны Ходжэса Фігіса ў панядзелак, шукала адну з тых альфабэтных кніжак, што ты зьбіраўся пісаць. Ты яе сьвідраваў вачыма. Згіб далоні ў плеценай пятлі парасона. Жыве ў Лісан-парку, на пайку з журбы й бяды, літаратурная дама. Загаворвай зубы каму іншаму, Стыві: звычайная шлюшка. Іду ў заклад, што яна носіць тыя Богам праклятыя гарсэты з падвязкамі й жоўтыя панчохі, зацыраваныя камякаватай ваўнянай ніткай. Паразмаўляй пра яблычныя піражкі, piuttosto^. I дзе ж твой клёк?
Дакраніся да мяне. Мяккія вочы. Мяккая мяккая мяккая рука. Я самотны тут. О, крані мяне хутчэй, цяпер. Што гэта за слова, якое ведаюць усе? Я ціхі тут, адзін. I сумны. Крані, крані мяне.
Ён расьцягнуўся наўзнак на вострых скалах, запіхнуўшы ў кішэню запісаную паперыну й аловак, насунуўшы на вочы капялюш. Гэта я паўтарыў жэст Кэвіна Ігэна, калі ён ківаўся ў дрымоце, у шабасовым сьне. Et vidit Deus. Et erant valde bona-^. Алё! Bonjour^, вітай, як кветкі ў траўні. 3-пад прыкрыцьця, праз павадрыготкія вейкі, ён спаглядаў на спаўднелае сонца. Я ў палоне палаючай сцэны. Часіна Пана, поўдзень Фаўна. Сярод сочнацяжкіх вужарасьлінаў, малакацечных пладоў, дзе на жарых водах ушыркі сьцелецца лістота. Боль далёка.
49Хутчэй (італ.).
50І ўбачыў Бог. I было вельмі добра (лац.).
51Добрыдзень (франц.).
Расхмар чало, ня думай дум.
Ягоны нахмараны позірк запыніўся на шыраканосых чаравіках, бьгчка неданосках, nebeneinander. Ён палічыў згіны на пакарабачанай скуры, у якой раней утульна гнездавалася чужая ступня. Ступня, якая мерна прытупвала ў зямлю, нямілая мне ступня. Але ты быў у захапленьні, калі чаравічак Эстэры Освальт падыйшоў на тваю; знаёмая дзяўчына з Парыжа. Tiens, quel petit pied!^ Верны сябар, братняя душа: каханьне Ўайлда, якое не асьмельваецца назваць сваё ймя. Цяпер ён пакіне мяне. А віна? Які я ёсьць. Які я ёсьць. Усё або зусім нічога.
3 азярыны Кок палілася вада, поўнаструменна, доўгімі петлямі, зялёна-залацістым покрывам на лягуны ляску, узьнімаючыся, наплываючы. Яшчэ мне кіёк адплыве. Пачакаю. He, яны праплывуць, пачухаўшыся аб нізкія скалы, віруточы, абмінаючы. Лепш канчай хутчэй. Паслухай: чатырохслоўная хвалямова; сіісуу, хрсс, рссііісс, ууус. Гвалтоўнае дыханьне водаў сярод морскіх вужоў, узьнятых на дыбкі коней, скалаў. У скалістых кубках яны хлюпацяць: хліп-хлюп-хляп: запалоненыя ў бочках. I, калі абнядужаюць, іхняя мова ціхне. Яны ліюцца з цурчаньнем, разьліваюцца ўшыркі, пеністымі завадзямі, распушчанымі кветкамі.
Ён бачыў, як пад набрынялым прылівам віюцца водарасьці, млява ўзьнімаюцца й неахвотна пагойдваюць рукамі, задзіраюць свае прыполы, у шапатлівай плыні пагойдваюць і працягваюць уверх нясьмелыя срабрыстыя атожылкі. Дзень за днём, ноч за ноччу: узьнімаюцца, нясуцца плыньню й ападаюць. Божа, яны змарыліся: і на шапатаньне вады да іх — уздыхаюць. Сьвяты Амвросій чуў гэтыя ўздыхі лістоты й хваляў у чаканьніспадзяваньні на зьдзяйсьненьне сваіх тэрмінаў: diebus ас noctibus iniurans patiens ingemiscit53. Бяз мэты пазьбіраныя, попусту адпусканыя, плывуць дапераду, вяртаюцца назад: кросны месяца. Змораная, як яны, пад паглядамі каханкаў, распусьлівых мужчын, голая жанчына, што льсьніць у дворскай сьвіце ды валочыць ярмо водаў.
Тамака будзе сажняў пяць. Пад вадою сажняў пяць бацька твой ляжыць. А першай, сказаў ён. Знайшлі тапельца. Высокая вада на Дублінскай водмелі. Гоніць перад сабою нанос сьмецьця, вахлярыстыя касякі рыбы, сьмешныя ракавіны. Труп, выбелены сольлю, выплывае з адліву, калываецца да берагу, крок за крокам незнарокам. Вунь ён дзе. На крук яго, хутка. Каб тоні ня скрылі цела пад вадой. Ён ужо наш. Цяпер спакойна.