Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
2Адно за адным (ням.).
3Адно пры адным (ням.).
4Досыць! (іпіал.).
5Бабы (ням.).
Жонка й падсобніца Адама Кадмана: Хэва, голая Эва. У яе не было пупа. Углянься. Жывот без заганы, набрынялы, туга абцягнуты пэргамінам пічыт, не, белы абарог ппіаніцы, усходняй і несьмяротнай, існай ад веку да веку. Лона грэху.
Ва ўлоньні грэшнае цемры быў і я, створаны ненароджаны. Імі, мужчынам з маім голасам ды маімі вачмі й жанчынай-прывідам з тленным дыхам. Яны счапіліся й разлучыліся, зьдзейсьнілі волю спаравальніка. Спакон вякоў Ён пажадаў мяне, a цяпер ужо ня можа аджадаць ніколі. Зь Ім lex eterna6. Ці гэта й ёсьць боская сутнасьць, у якой Айцец і Сын адзінасутныя? Дзе цяпер той бедны дарагі Арый, каб завесьці спрэчку? Усё сваё жыцьцё праваяваў супроць адзінапразьмервялікажыдапрутнасьці. Ерасіярх з-пад нешчасьлівае зоркі. Аддаў канцы ў грэцкай прыбіральні: эўтаназія. У інкруставанай мітры й зь япіскапскім посахам, прыстаў да свайго трону, удавец па аўдавслай япархіі, з выпручаным амафорам і запаскуджаным задам.
Ветрыкі гарэзавалі вакол яго, кусьлівыя й жвавыя ветрыкі. Вунь яны надыходзяць, хвалі. Белагрывыя морскія коні, закілзаныя сьвежым ветрам, скакуны Мананана, што грызуць свае цуглі.
Каб не забыцца пра ягоны ліст у прэсу. А пасьля? ’’Карабель”, палова першай. Дарэчы, будзь памяркоўны з грашмі, як і належыць маладому добраму ёлупню. Так, зрэба.
Ён спаволіў крокі. Зараз. Ісьці мне да цёткі Сары ці не? Голас майго адзінасутнага бацькі. Табе апошнім часам ня кінуўся ў вочы твой брат мастак Стывэн? He? А хіба ён не ў свае цёткі Салі на Страсбург-тэрэс? Ня мог падпырхнуць вышэй, чымсьці туды, га? А-а-а-а скажы нам, Стывэн, як маецца дзядзька Сай? Гэта плач Божы, ува што я ўжаніўся! Хлапцэ на вышках. Зап’янелы маларослы рахункавод і ягоны браток-трубамузыкант. Высокапаважаныя гандальеры. А касавокі Ўолтэр паважае свайго бацьку ня йнакш як сэрам. Сэр. Так, сэр. He, сэр. Ісус заплакаў: і ня дзіва, Хрысьце мой!
Я тузаю асіплы званок іхняе хаціны з пазачыньванымі ваканіцамі — і чакаю. Яны бяруць мяне за крэдытора, зіркаюць празь дзірку ў замку.
— Гэта Стывэн, сэр.
— Упусьці яго. Упусьці Стывэна.
Адцягваюць засаўку, і мяне вітае Ўолтэр.
— А мы цябе за каго іншага ўзялі.
6Вечны закон (лац.).
На шырокім ложку дзядзька Рычы, абкладзены падушкамі й пледамі, працягвае над узгоркамі каленяў дужае перадплечча. Чыстагруды. Абмыў верхнюю дзель.
— Вітаньне, пляменьнік.
Ён адкладае дошачку, на якой робіць каштарысы для вачэй містэраў Абуха й Сьвістрама Тэнды, укладае ў альфабэтным парадку пагадненьні й судовыя заявы, піша позвы Duces Tecum7. Над лысінай, у рамцы з моранага дубу, Requiescafi Уайлда. Ягоны зманлівы сьвіст вяртае Уолтэра назад.
— Так,сэр?
— Брагі Рычы й Стывэну, скажы матцы. Дзе яна?
— Купае Крысі, сэр.
Татулін лежань-напарнічак. Каханы камячок.
— He, дзядзька Рычы...
— Называй мяне папросту Рычы. Да д’ябла тую сэльтэрскую ваду. Ад яе падаеш духам. Віскі!
— Дзядзька Рычы, праўда...
— Сядай, каб цябе ліха, а то як лясну зараз!
Уолтэр надарэмна касавурыцца ў пошуках крэсла.
— Ён ня мае на што сесьці, сэр.
— Ён ня мае на што яе апусьціць, доўбня! Нясі сюды наш чыпэндэйл. Перакусіш нешта? I кінь мне тут свае праклятыя гуморы: падсмажыць лусту сала зь сялёдкай? Напэўна? Тым лепш. У хаце ніякага наедку, толькі пігулкі ад паясьніцы.
AU'erta!9
Ён насьвіствае такты з aria di sortita10 Фэранды. Найзнакамітшы нумар, Стывэн, ва ўсёй опэры. Паслухай.
Ягоны мэлядычны сьвіст гучыць зноў, прыгожа адценены пералівамі, шумна вырываецца паветра, кулакі важка барабаняць па ватаваных каленях.
Гэты вецер саладзейшы.
Дамы распаду, мой, ягоны, усе. У Клонгаўзе ты навыдумляў шляхцюком, што адзін дзядзька ў цябе судзьдзя, а другі — генэрал у войску. Пакінь іх, Стывэн. Краса ня там. I не ў застоенай затоцы бібліятэкі Марша, дзе ты чытаў пабляклыя прароцтвы абата Яахіма. Каму? Стогаловаму натоўпу на катэдральным дзядзінцы. Ненавісьнік свайго роду уцёк ад іх у неруш
7Бярэш з сабой (лац.). (Позва ў суд з наказам прадставіць нейкія дакуманты ці прадметы.)
8Хай спачывае (лац.).
9Напагатове! (італ.).
І0Уваходная арыя (італ.).
шаленства, ягоная грыва пенілася пад месячным сьвятлом, вочы нібы зоркі. Гуігнгнм з конскімі храпамі. Выцягнутыя конскія пысы. Тэмпл, Бык Маліган, Фоксі Кэмпбэл. Запалыя шчокі. Ойча абаце, люты дэкане, што за зьнявага распаліла ім мазгі? Паф! Descende, calve, ut ne nimium decalveris^. Вянок сівых валасоў на ягонай асуджанай галаве бачу яго сябе як шкандыбае ўніз да алтарнай прыступкі (descende), сьціскае дараносіцу, базылішкавочыць. Злазь, лысая мазгаўня! На рагох алтара суправаджальны хор рэхам аддае пагрозу, гугнявую лаціну служкаў божых, якія мажна рухаюцца ў сваіх сутанах, з выгаленымі танзурамі, намазаныя алеем, выпакладаныя, тлустыя ад тлустае пшаніцы.
А можа, у гэты самы момант, недзе за рогам сьвятар узьнімае іх. Дзынь-дзынь! А дзьве вуліцы далей іншы замыкае іх у даразахавальніцу. Дзынь-дзынь! А яшчэ іншы ў капліцы Сьвятое Дзевы сам-насам ласуецца прычасьцем. Дзынь-дзынь! Уніз, угору, дапсраду, назад. Раздумваў над гэтым дастойны Окам, нескароны доктар. Ангельскай імглістай раніцай хохлік ерасі казытнуў ягоны мозг. Апускаючы сваё прычасьце й стаючы на калені, ён чуў, як ягонае другое пазвоньваньне зьліваецца зь першым званочкам у трансэпце (ён падымае свой), а ўстаючы, чуў (цяпер я падымаю), як два званочкі (ён стае на калені) брынкаюць дыфтонгам.
Сваяк Стывэн, вы ніколі ня будзеце сьвятым. Востраў сьвятых. Цябе засмактала ў сьвятасьць, ці ж не? Ты маліўся Найсьвяцейшай Дзеве, каб нос ня быў такі чырвоны. Маліўся д’яблу на Сэрпэнтайн-авэню, каб каржакаватая ўдавіца перад табою яшчэ вышэй падняла свае спаднічкі па-над ходнікам у лужынах. О si, certo!12 Прадай за гэта дуіпу, так, за фарбаваныя шмоткі, прышпіленыя на кабеціне. I раскажы мне больш, яшчэ больш! Як на верхняй плятформе трамвая ў Хоўце ты крычаў да дажджу: голыя жанчыны! Што ты на тое, га?
Што я на што? А дзеля чаго яшчэ іх выдумалі?
А не чытаў штовечар па дзьве бачынкі зь сямі розных кніжак, га? Я быў малады. Кланяўся самому сабе ў люстры, спаважна рыхтуючыся прыймаць авацыю, паражальнае аблічча. Ура праклятаму ідыёту! Ўра! Ніхто ня бачыў: нікому не кажы. Зьбіраўся пісаць кніжкі, паставіўшы ў загалоўкі асобныя літары. Ці вы чыталі ягонае ”ф”? О так, але мне больш падабаецца ”К”. Так, але ”У” — цудоўнае. О так, ”У”. Прыгадваеш свае эпіфаніі на зялёных авальных аркушах, глыбока глыбокія, на выпадак твае
ЧЗыходзь, лысач, каб зусім не аблысеў (лац.).
12Отак, напэўна! (італ.).
сьмерці асобнікі парассылаць ва ўсе вялікія бібліятэкі сьвету, уключна з Александрыйскай? Хтосьці меў іх там прачытаць праз тысячу гадоў, праз .махаманвантару. Як Піка дэля Мірандала. Ага, зусім як кіт. Калі чытаем гэтыя дзіўныя бачыны адзінокага аднадумніка, якога ўжо няма не адно сталецьце, дык адчуваем еднасьць з тым адным, які аднойчы...
Сыпкі пясок зьнік з-пад ягоных ног. Чаравікі зноў ступалі па вогкім хрумсткім бадыльлі, вострых як брытвы ракавінах, па скрыпучай гальцы, што аб незьлічоную гальку трэцца, па бярвеньні, наскрозь сточаным шашалем, па затанулай Армадзе. Грузкія выспачкі пяску, патыхаючы памыйным смуродам, толькі й чакалі, каб засмактаць ягоныя падэшвы. Ён абмінаў іх абачлівай хадою. Завязнуўшы па пояс у ліпкім пясчаным цесьце, тырчала піўная бутэлька. Вартаўнік: астравок неспатолыіае смагі. Паламаныя абручы ля самай вады; на пяску хітрая блытаніна пацямнелых сетак; далей пакрэмзаныя крэйдаю заднія дзьверы, а выпіэй на пляжы вяроўка з дзьвюма расьпятымі на ёй кашулямі. Рынгсэнд: вігвамы бронзавых стырнавых і шкіпараў. Чалавечыя ракавіны.
Ён прыпыніўся. Я ўжо мінуў паварот да цёткі Сары. Дык я туды не пайду? Здаецца, не. Поблізу нікога. Ён павярнуў на паўночны ўсход, кіруючы цераз больш цупкі цалік пяску на Галубятшо.
— Qui vous a mis dans cette fichue position?
— C'est Ie pigeon, Joseph^.
Патрыс, дома ў водпуску, хлябтаў са мною цёплае малако ў бары МакМагана. Сын дзікага гусака, Кэвіна Ігэна Парыскага. А птушка — айцец, ён хлябтаў салодкае lait chaud}4 ружовым маладым язычком, морадачка як у трусіка. Хляп, Іаріп15. Спадзяецца выйграць у gros lots16. Аб жаночай натуры чытаў у Мішле. Але павінен прыслаць мне La Vie de Jesus11 мэсьё Лео Таксіля. Пазычыў яе аднаму сябру.
— C'est tordant, vous savez. Moi, je suis socialiste. Je ne crois pas en I'existence de Dieu. Faut pas le dire a mon pere^.
13— Хто вас паставіў y гэткае нязручнае становішча?
— Голуб.Язэпе. (франц.).
14Гарачае малако (франц.).
15Трус (франц.).
16Лятарэя (франц.).
17Жыцьцё Ісуса (франц.).
18— Ведаеце, гэта так сьмешна. Я сам сацыяліст. Я ня веру ў існаваньне Бога. Толькі не кажэце майму бацьку (франц.).
— Il croit?
— Monрёге, oui^.
Schluss20. Хлебча.
Мой капяліош y стылі Лацінскага Кварталу. Божа, хопіць толькі апрануцца для свае ролі. Мне трэба бардовыя пальчаткі. Ты быў студэнтам, не? Чаго, каб на яго ліха? Пэцээн. ПЦН, ведаеш: physiques, chimiques et naturelles-\ Ara. Сілкаваўся mou en civet-за грош, мясам з эгіпецкіх катлоў, побач штурхаліся й рыгалі рамізьнікі. Скажы папросту самым натуралыіым тонам: калі я быў у Парыжы, ЬойГ Mich"23, то меў звычку. Так, меў звычку насіць пры сабе старыя білеты, каб даказаць алібі, калі б арыштавалі за нейкае забойства. Справядлівасьць. Ноччу сямнаццатага лютага 1904 году арыштаванага бачылі два сьведкі. Гэта зрабіў ініпы: іншы я. Капялюш, галыптук, паліто, hoc. Lui, c'est moi24. Здаецца, ты няблага забаўляўся.
Горда хадзіў. Чьпо паходку стараўся пераймаць? Забыўся: кагосьці пазбаўленага спадчыны. Зь пераводам ад маці, восем шылінгаў, швэйцар бразнуў дзьвярыма перад тваім носам, зачыняючы пошту. Зубы ньпоць ад голаду. Encore deux minutes25. Глянь гадзіньнік. Мне трэба атрымаць. Ferme26. Наёмны сабака! Бабахнуць у яго з дубальтоўкі, разьнесьці на крывавыя ашмоткі па ўсіх сьценах, ашмоткі чалавек масянжовыя гузікі. Аш.моткі адусюль фррр кляп на месца. He балела? О не, усё як зрэба. Поціск рукі. Вы зразумелі, што я меў ііа ўвазе? О так, усё як трэба. Поціск на поціск. О, усё абсаліотна як зрэба.
Ты зьбіраўся тварыць цуды, так? Місыянэрам у Эўропу, па сьлядох палымянага Калумбана. На небе Фіякр і Скот ажно з кухляў парасплёсквалі, зайшоўшыся на сваіх услончыках гучналацінагыгатам: Euge! Euge!22 Наўмысна калечачы ангельскую мову, сам валок валізу, насільшчык тры пэнсы, па коўзкай прыстані ў Ныохэйвэне. Comment?2^ Прывёз дадому багатую