Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Цяпер усё, — сказаў містэр Дызі, падымаючыся.
Ён падыйшоў да стала, счапляючы свае лісткі. Стывэн устаў.
— Я выклаў справу бязь ліпшіх слоў, — сказаў містэр Дызі. — Гэта наконт эпідэміі яшчуру. Кіньце вокам. У гэтай справе ня можа быць двух розных меркаваньняў.
Дазволю сабе ўвайсьці на вашы неацэнныя палосы. Тая дактрына ўсёдазволенасьці, што так часта ў нашай гісторыі. Наш
гандаль жывёлай. Лёс усіх нашых даўніх промыслаў. Лівэрпулская хэўра, падступна адхіліўшы праект Голуэйскага порту. Эўрапейскае пажарышча. Дастаўкі збожжа цераз вузкія пралівы Каналу. Адвечная непарушнасьць дэпартаманту сельскай гаспадаркі. Прабачыце намёк на клясыкаў. Касандра. Праз жанчыну, якая забылася пра свой гонар. Каб перайсьці да сутнасьці справы.
— Я рэжу праўду ў вочы, вы згодны? — запытаўся містэр Дызі, калі Стывэн чытаў.
Эпідэмія яшчуру. Вядомы як прэпарат Коха. Сэрум і вірус. Працэнт вакцынаваных коней. Памор жывёлы. Імпэратарскія стайні ў Мюрцштэгу, Ніжняя Аўстрыя. Вэтэрынарныя хірургі. Містэр Генры Блэквуд Прайс. Ветлівая прапанова сумленнага разгляду. Наказы здаровага розуму. Пытаньне надзвычайнай важнасьці. Узяць быка за рогі ў кожным сэнсе. Дзякуючы за гасьціннасьць вашых палосаў.
— Я хачу, каб гэта надрукавалі, а людзі прачыталі, — сказаў містэр Дызі. — Вось пабачыце, што пры наступнай эпідэміі накладуць эмбарга на ірляндзкую жывёлу. А яе ж можна лячыць. I яе лечаць. Мой сваяк, Блэквуд Прайс, піша мне, што ў Аўстрыі вэтэрынары навучыліся яе лячыць і вылечваць. Яны ахвяруюцца прыехаць сюды да нас. Я намагаюся прабіць хады ў дэпартаманце. Цяпер хачу пакарыстацца прэсай. Але адусюль такія перашкоды... інтрыгі... закулісныя ўплывы...
Ён падняў указальны палец і, перш чым працягваць, па-старэчаму патрос ім у паветры.
— Запомніце мае словы, містэр Дэдал, — сказаў ён. — Англія ў жыдоўскіх руках. Усе высокія пасады: у фінансах, у прэсе. A гэта прыкмета ўпадку нацыі. Усюды, дзе ні зьбяруцца, яны высмоктваюць жыцьцёвыя сокі. Я бачу ўжо колькі гадоў, як яно набліжаецца. Ясна, як сонца на небе, што жыдоўскія гандляры ўжо пачалі сваю разбуральную работу. Старая Англія памірае.
Ён жвава адступіўся ўбок, і ягоныя вочы ажывіліся сінім водбліскам, трапіўшы ў шырокі сонечны касяк. Ён разгледзеўся па бакох.
— Памірае, — сказаў ён, — калі яшчэ не памерла.
А крыкі шлюх на вуліцы пустой Ткуць чорны саван Англіі старой.
Ягоныя вочы, акругленыя ўзьніклым прывідам, строга глядзелі праз сонечны касяк, у якім ён стаяў.
— Але ж гандляр, — сказаў Стывэн, — гэта той, хто купляе танна й прадае дорага, ці ён жыд, ці ён гой, хіба ня так?
— Яны саграшылі супроць сьвятла, — паважна сказаў містэр Дызі. — I цемра вызірае ў іх з вачэй. Вось чаму яны бадзягі на гэтай зямлі па сёньняшні дзень.
На прыступках Парыскае Біржы залацістаскурыя людзі паказваюць курс на пальцах у каштоўных пярсьцёнках. Гусінае гагатаньне. Таўкуцца й непачціва шумяць у сьвятыні, галовы пад няўклюднымі цыліндрамі густасплятаюць інтрыгі. Ня іхняе: і вопратка, і мова, і жэсты. Іхнія выпуклыя млявыя вочы пярэчаць іхнім словам, а кідкія жэсты незласьлівыя, хоць яны ведаюць пра нагрувашчаную вакол сябе варажню, і ведаюць, што іхняя руплівасьць надарма. Надарма цярплівасьць адкладаць і запасаць. Час і так усё параскідвае. Дабро, ускладанае збоч дарогі: яго разграбяць і пусьцяць па руках. Іхнія вочы спазналі гады бадзяньня й, уціхаміраныя, сузіралі ганьбу свае крыві.
— А хто не? — спытаўся Стывэн.
— Што вы маеце на ўвазе? — спытаўся містэр Дызі.
Ён ступіў крок уперад і стаў каля століка. Сківіца яму адвісла коса й няўцямна. Ці гэтак выглядае старая мудрасьць? Ён чакае, каб пачуць ад мяне.
— Гісторыя, — сказаў Стывэн, — гэта кашмар, ад якога я спрабую прачнуцца.
На пляцоўцы хлопцы паднялі крык. Хрыпаты сьвісток: гол. A што, калі той кашмар дасьць табе высьпятка ў азадак?
— Шляхі Творцы — ня нашы шляхі, — сказаў містэр Дызі. — Уся гісторыя імкнецца да аднае вялікае мэты — выяўленьня Бога.
Стывэн тыкнуў вялікім пальцам у вакно й сказаў:
— Вось Бог.
Урра! Ай! Хрррр!
— Што? — спытаўся містэр Дызі.
— Крык на вуліцы, — адказаў Стывэн, паціскаючы плячыма.
Містэр Дызі глянуў долу й на нейкую хвіліну заціснуў між пальцамі пераносьсе. Потым, падняўшы вочы, пусьціў яго.
— Я шчасьлівейшы за вас, — сказаў ён. — Мы нарабілі шмат памылак, шмат грахоў. Жанчына прынесла з сабою грэх у гэты сьвет. За жанчыну, якая забылася пра свой гонар, за Алену, зьбеглую жонку Мэнэлая, грэкі дзесяць гадоў ваявалі з Трояй. Няверная жонка ўпершыню прывяла чужакоў на наш бераг, жонка МакМара й яе каханак О’Рорк, прынц Брэфні. I Парнэла загубіла жанчына. Шмат памылак, шмат няўдач, але ж ня грэх
першародны. I цяпер, на схіле сваіх дзён, я ўсё яшчэ змагар. I буду змагацца за слушную справу да канца.
Ольстэр пойдзе ў слушны бой, Вольным будзе Ольстэр мой.
Стывэн падняў лісткі.
— Дык вось, сэр, —■ пачаў ён.
— Я прадбачваю, — сказаў містэр Дызі, — што вы ня надта доўга пабудзеце на гэтай пасадзе. Вы не нарадзіліся настаўнікам. Магчыма, я памыляюся.
— Хутчэй за ўсё, я вучань, — сказаў Стывэн.
А тут — чаго яшчэ ты навучысься?
Містэр Дызі паківаў галавою.
— Хто ведае? — сказаў ён. — Вучань павінен быць пакорлівым. Само жыцьцё — вялікі настаўнік.
Стывэн зноў пашамацеў лісткамі.
— Што датычыцца гэтых, — пачаў ён.
— Так, — сказаў містэр Дызі. — Я вам даў два асобнікі. Калі здолееце, апублікуйце іх адразу.
’’Тэлеграф”. ’’Айрыш Хоўмстэд”.
— Я паспрабую, — паабяцаў Стывэн, — і заўтра вам скажу. Я крыху знаюся з двума рэдактарамі.
— Гэтага дастаткова, — ажывіўся містэр Дызі. — Учора вечарам я напісаў ліст містэру Філду, члену парляманту. Сёньня, у гатэлі ’’Гарадзкі Герб”, будзе сход Аб’яднаньня Жывёлагадоўцаў. Я прасіў яго прадставіць мой ліст гэтаму сходу. Пастарайцеся зьмясціць іх у вашых дзьвюх газэтах. Якія гэта?
— ’’Іўнінг Тэлеграф”...
— Гэтага дастаткова, — сказаў містэр Дызі. — Ня будзем марнаваць часу. Цяпер мне і'рэба напісаць адказ майму сваяку.
— Усяго добрага, сэр, — сказаў Стывэн, хаваючы лісткі ў кішэню. — Дзякую вам.
— Няма за што, — адказаў містэр Дызі, беручыся ператрасаць паперыны на сваім століку. — Я сам, хоць і стары ўжо, люблю з вамі паспрачацца.
— Усяго добрага, сэр, — паўтарыў Стывэн, кланяючыся ягонай пахіленай сьпіне.
Ён выйшаў праз адчынены ганак і рушыў па жвіраванай дарожцы пад дрэвамі, чуючы з пляцоўкі крыклівыя галасы й ляскатню клюшак. Ільвы супачывалі на сваіх пастамантах, калі ён выходзіў з брамы: бяззубае страхоцьце. Аднак дапамагу яму ў
ягоным баі. Маліган прыклеіць мне новы тытул: быкамбратэрскі бард.
— Містэр Дэдал!
Бяжыць за мною. Маю надзею, што ня з новым лістом.
— Адну хвілінку.
— Так, сэр, — сказаў Стывэн, паварочваючыся да брамы.
Містэр Дызі запыніўся, дыхаючы цяжка й перарывісга.
— Я толькі хацеў дадаць, — сказаў ён. — Кажуць, што Ірляндыя мае гонар быць адзінай краінай, у якой ніколі не прасьледавалі жыдоў. Вы гэта ведаеце? He. А ведаеце, чаму?
Ён строга нахмарыўся ў ясным паветры.
— Чаму, сэр? — спытаўся Стывэн з усьмешкай напагатове.
— Бо ніколі іх сюды не пускалі, — урачыста аб’явіў містэр Дызі.
Камяк сьмеху з кашлем выскачыў яму з горла, пацягнуўшы за сабою бразгатлівы ланцужок макроты. Ён хутка адвярнуўся, кашляючы й сьмеючыся, махаючы ўзьнятымі над галавою рукамі.
— Ніколі іх сюды не пускалі, — яшчэ раз выкрыкнуў ён празь сьмех, тупаючы па жвіры зацягнутымі ў гетры нагамі. — Вось чаму.
Праз шахматны ўзор лістоты сонца рассыпала на ягоныя мудрыя плечы залатыя бліскоткі, танцуючыя манэты.
□ □ □
НЕПАЗЬБЕЖНАЯ МАДАЛЬНАСЬЦЬ БАЧНАГА: САМА менш тое, калі ня болей, маёй думкай кіруюць мае вочы. Подпісы ўсіх рэчаў, што я прыйшоў сюды прачытаць, рыбамалеча й водарасьліны, набліжэньне прыліву, той парудзелы бот. Смаркатазялёнае, срэбнасіняе, рудое: каляровыя знакі. Межы празрыстасьці. Але ён дадае: у целах. Значыць, іх цялеснасьць ён усьвядоміў раней, чымсьці іх каляровасьць. Як? Ляснуўшыся аб іх мазгаўнёю, няйначай. Асьцярожна. Ён быў лысы й мільянэр, maestro di color che sanno1 . Мяжа празрыстасьці ў. Чаму — у? Празрыстасьць, непразрыстасьць. Калі можна прасунуць праз тое пяць сваіх пальцаў, гэта весьніцы, калі не, дзьверы. Заплюшчы вочы й глядзі.
1 Настаўнік тых, хто ведае (італ.).
Стывэн заплюшчыў вочы й слухаў, як хрумсьцяць крохкія ракавіны й водарасьці ў яго пад чаравікамі. Сяк ці так, ты праз гэта йдзеш. Іду, крок празь нейкі час. За кароценькі прамежак часу праз кароценькую часінку прамежжа. Пяць, шэсць: гэта nacheinander2. Дакладна: і гэта ёсьць непазьбежная мадальнасьць чутнага. Адплюшчы вочы. He. Ісусе! Калі б я зваліўся са стромы, што грозна па-над хвалямі навісла, зваліўся праз гэтае nebeneinander1 непазьбежна. Спраўна ў поцемках іду. Пры баку ясянёвы меч. Пастуквай ім: яны так робяць. Mae дзьве ступні ў ягоных чаравіках на канцы ягоных ног, nebeneinander. Гучыць салідаа: выкавана молатам Дэміурга Лёса. Ці ня ў вечнасць я ўваходжу берагам Сэндымаўнту? Хрусь, хрумст, рып, рып. Грошы разбушавалага мора. Магістар Дызі разьбіраецца ў іх усіх.
Поіідзеш з намі ў Сэндымаўнт, Мэдэлін-скакуха?
Глядзі, узьнікае рытм. Чую. Крочаць ямбы ў каталектычным тэтрамэтры. He, наўскачкі: дэлін скакуха.
Цяпер адплюшчы вочы. Зараз. Адну хвілінку. А калі за той час усё зьнікла? Калі адпліошчу й назаўжды апынуся ў чорнай непразрыстасьці? Basta!4 Калі магу бачыць, дык буду бачыць.
Ну й бачыш. Было на месцы й безь цябе: цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Яны зыйшлі па прыступках Лігі-тэрэс разважліва, Frauenzimтег5: і ўніз па спадзістым беразе млява, грузнучы плюскатымі ступнямі ў ілістым пяску. Як я, як Элджы, зыходзяць да нашай магутнай маці. Нумар першы ценжка пагойдвала акушэрскай торбай, другая вялізным парасонам торкала ў пясок. Зь Лібэртыз, пагуляць на ўвесь дзень. Місіс Флорэнс Мак-Кэйб, удавіца па нябожчыку Пэтку Мак-Кэйбу, горка аплаканаму, з Брайдстрыт. Адна зь ейнай сястрынай хэўры вывалакла й мяне, віскуна, у жыцьцё. Стварэньне зь нічога. Што яна нясе ў той торбе? Выкідыша з матузком пупавіны, захутанага ў рыжую анучку. Пупавіны ўсіх ідуць у мінулае, скручваюцца ў адзін провад усяго жывога. Гэта таму манахі-містыкі. Ці будзеце як багі? Угляньцеся ў свае омфалосы. Алё. Тут Кінч. Зьвяжэце мяне з Эдэмам. Алеф, альфа: нуль, нуль, адзін.