Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Седзячы побач з хлопцам, Стывэн разьвязваў заданьне. Ён пры дапамозе альгебры даказвае, што дух Шэкспіра ёсьць дзед Гамлета. Сарджэнт скоса пазіраў праз споўзлыя акуляры. 3
разьдзявальні даносіўся грукат хакейных клюшак, з пляцоўкі — глухія ўдары па мячу й крыкі.
Значкі рухаліся ўпоперак бачынкі чапурыстым маўрытанскім танцам, маскарадам літар у дзівотных шапачках квадратаў і кубаў. Падай рукі, павярніся, пакланіся партнэру: вось так: хохлікі, народжаныя фантазіяй маўраў. I яны ўжо зыйшлі са сьвету, Авэроэс і Майсей Майманід, людзі цёмных паводзін і абліччаў, якія лавілі ў свае насьмешлівыя люстры цьмяную душу сьвету, і цемра ў сьвятле сьвеціць, і сьвятло не агарнула яе.
— Цяпер ужо разумееш? Зможаш зрабіць наступны сам?
— Так, сэр.
Маруднымі, няўпэўненымі рухамі пяра Сарджэнт перапісваў дадзеныя. Усё яшчэ спадзеючыся на слова дапамогі, ягоная рука старанна ставіла крывыя значкі, праз матавую скуру шчокаў прабіваўся слабы пробліск сораму. Amor matris1: родны склон суб’екту й аб’екту. Яна выкарміла яго сваёй слабой крывёй ды абрызглым малаком і хавала ад чужых вачэй ягоныя пялёнкі.
Такі як ён быў і я, такія ж самыя спадзістыя плечы, такая ж самая нехлямяжасьць. Маё дзяцінства хіліцца каля мяне. Задалёкае, каб крануцца яго хоць раз, ці зьлёгку. Маё далёкае, а ягонае таямнічае, як нашы позіркі. Таямніцы, маўкліва застыглыя ў цёмных палацах двух нашых сэрцаў: таямніцы, стомленыя сваёй тыраніяй: тыраны, што прагнуць быць зрынутымі.
Прыклад быў зроблены.
— Гэта ж вельмі проста, — сказаў Стывэн, устаючы.
— Так, сэр. Дзякую, — адказаў Сарджэнт.
Ён высушыў бачынку тонкай прамакаткай і занёс сшытак на парту.
— Цяпер бяры сваю клюшку ды йдзі да сяброў, — сказаў Стывэн, рушыўшы да дзьвярэй сьледам за нехлямяжай хлапечай постацьцю.
— Так, сэр.
У калідоры пачулася ягонае прозьвішча, яго клікалі з пляцоўкі.
— Сарджэнт!
— Бяжы, — сказаў яму Стывэн. — Містэр Дызі кліча цябе.
Спыніўшыся на ганку, ён глядзеў, як недарэка трухае на невялічкую пляцоўку, дзе крыклівыя галасы паднялі сварку. Яны ўжо разьдзяліліся на каманды, і містэр Дызі вяртаўся, пераступаючы купінкі травы зацягнутымі ў гетры нагамі. Ледзьве ён
'Любоў маці (лац.).
пасьпеў дайсьці да іпколы, як галасы зноў пачалі спрачацца й клікаць яго назад. Ён павярнуў на іх раззлаваныя сівыя вусы.
— Што там яшчэ? — крыкнуў ён колькі разоў, ня слухаючы.
— Кокрэйн і Холідэй на адным баку, сэр, — крыкнуў Стывэн.
— Пачакайце, калі ласка, хвілінку ў маім кабінэце, — сказаў яму містэр Дызі, — пакуль я навяду тут парадак.
Мітусьліва тупаючы паўз пляцоўку назад, ён строга пакрыкваў голасам старога чалавека:
— У чым справа? Што там яшчэ?
Іхнія вострыя галасы крычалі на яго з усіх бакоў, іхнія фігуркі шчыльна яго абступілі, а яскравае сонца выбельвала мёд ягоных кепска пафарбаваных валасоў.
У кабінэце стаяў затхлы пракураны дух, перамяшаны з пахам скуры бляклых пацёртых крэслаў. Як і першага дня, калі ён тут таргаваўся са мною. Як было напачатку, так і цяпер. На камодзе стаяла таца з манэтамі Сцюартаў, мізэрны скарб з балацявіны: цяпер і заўсёды. А ў пабляклай плюшавай пурпуры футляра для лыжак утульна расклаліся дванаццаць апосталаў, што вясьцілі ўсім паганам: і на вякі вякоў.
Сьпешлівыя крокі на каменным ганку й на калідоры. Разьдзімаючы свае рэдкія вусы, містэр Дызі спыніўся каля стала.
— Найперш наш маленькі фінансавы разьлік, — сказаў ён.
Ён выняў з сурдута абвязаны раменьчыкам кашалёк. Раскрыў яго, выцягнуў два банкноты, адзін — склеены з паловак, і асьцярожна паклаў на стол.
— Два, — сказаў ён, абвязваіочы й хаваючы кашалёк.
А цяпер ягоная скарбніца з золатам. Зьбянтэжаная Стывэнава далонь блукала па ракавінах, згрувашчаных у халоднай каменнай ступцы: хвалістыя ражкі й плоскія як манэты, і кауры, і леапарды, а вунь адна — закручаная, як турбан эміра, а другая — грабеньчык сьвятога Якуба. Дабытак старога пілігрыма, мёртвы скарб, пустыя ракавіны.
Упаў савэрэн, бліскучы й новы, на мяккую ворсу настольніка.
— Тры, — сказаў містэр Дызі, круцячы ў руках сваю скарбонку. — Вельмі зручная рэч. Гляньце. Сюды савэрэны. Сюды шылінгі, шасціпэнсавікі, паўкроны. А сюды кроны. Гляньце.
Ён вытрас зь яе дзьве кроны й два шылінгі.
— Тры дванаццаць, — сказаў ён. — Я думаю, гэтак будзе слушна.
— Дзякую вам, сэр, -— сказаў Стывэн, зьбіраючы грошы з сарамяжлівай пасьпешнасьцю й хаваючы іх у кішэні нагавіцаў.
— Няма за што, — сказаў містэр Дызі. — Вы гэта зарабілі.
Далонь Стывэна, зноўку вольная, вярнулася да пустых ракавін. Таксама сымбалі красы і ўлады. Куча граша ў маёй кішэні. Сымбалі, апаганеныя прагнасьцю і ўбоствам.
— He насеце іх гэтак, — параіў містэр Дызі. — Выцягнеце дзе-небудзь і згубіце. Купеце лепш адну з гэтых штук. Пабачыце, што яны вельмі зручныя.
Адкажы штосьці.
— У мяне яна часта пуставала б, — сказаў Стывэн.
Той самы пакой і гадзіна, тая самая мудрасць: і я той самы. Ужо тройчы. Тры пятлі вакол мяне. Нічога. Я магу разарваць іх нават у гэтую хвіліну, калі захачу.
— Гэта таму, што вы не адкладваеце, — містэр Дызі падняў угору палец. — Вы яшчэ ня ведаеце, што такое грошы. Грошы — гэта ўлада. Пажывяце, колькі я, то ўведаеце. Я ведаю, я ведаю. Калі б толькі маладосьць ведала. Што на гэта кажа Шэкспір? Грогйы кладзі ў каліту.
— Яга, — мармытнуў Стывэн.
Ён падняў вочы зь бязьдзейных ракавін на ўчэпісты позірк старога чалавека.
— Ён ведаў, што такое грошы, — гаварыў містэр Дызі. — Ён зарабляў грошы. Паэт, але адначасова й ангелец. Ці вы ведаеце, чым ганарацца ангельцы? Ці ведаеце, як гучаць самыя ганарыстыя словы ў вуснах ангельца?
Уладар над морамі. Ягоныя вочы, халодныя як мора, глядзелі на пусты заліў: вінаватая тут гісторыя: на мяне й мае словы, безь нянавісьці.
— Што над ягонай імпэрыяй ніколі не заходзіць сонца.
— Га! — усклікнуў містэр Дызі. — Гэта не ангелец. Гэта сказаў францускі кельт.
Ён пастукаў сваёй скарбонкай у пазногаць вялікага пальца.
— Я вам скажу, — урачыста заявіў ён, — чым ён болып за ўсё фанабэрыцца. Я заплаціў за сваё.
Добры дзядзька. Добры дзядзька.
— Я заплаціў за сваё. Я за ўсё сваё жыцьцё ня быў вінавапіы ні шылінга. Ці разумееце такое пачуцьцё? Я нікому не вінаваты. Разумееце?
Малігану дзевяць фунтаў, тры пары шкарпэтак, пару абутку, галыптукі. Карэну дзесяць гінэяў. МакКану гінэю. Фрэду Раену два шылінгі. Тэмплу за два абеды. Расэлу гінэю. Казінсу дзесяць шылінгаў. Бобу Рэйналдсу паўтінэі, Кэлэру тры гінэі, місіс МакКэрнан за пакой, пяць тыдняў. Тая куча, што ў мяне ў кішэні, нічога ня вартая.
— У дадзены момант не, — адказаў Стывэн.
Містэр Дызі зайшоўся задаволеным сьмехам, хаваючы сваю скарбонку.
— Я й ведаў, што не, — сказаў ён весела. — Але калі-небудзь зразумееце гэта й вы. Мы народ шчодры, але справядлівасьць нам таксама патрэбная.
— Я баюся гэткіх гучных слоў, — сказаў Стывэн, — якія прыносяць нам гэтулькі няшчасьця.
Містэр Дызі колькі хвілінаў строга паўзіраўся над камінак, дзе вісела выява зграбнага высокага мужчыны ў клятчастым шатляндзкім уборы: Альбэрт Эдуард, прынц Валіі.
— Вы лічыце мяне адсталым дзіваком і старым торы, — прамовіў ягоны задуменны голас. — 3 часоў О’Конэла я пабачыў ужо тры пакаленьні. Я памятаю голад. Ці вы ведаеце, што лёжы аранжыстаў агітавалі супроць уніі гадоў за дваццаць перад О’Конэлам, калі яшчэ прэлаты вашае веры бэсьцілі яго як дэмагога? У вас, фэніяў, кароткая памяць.
Славуты, набожны й несьмяротны ўспамін. Дыямантовая лёжа ў Пыпшым Арме, увешаная трупамі папістаў. У масках, пры зброі, асіплымі галасамі плянтатары прыносяць прысягу. Чорная поўнач і праўдзівая блакітная Біблія. На калені, стрыжаныя бунтары.
Стывэн накрэсьліў кароткі жэст.
— У маіх жылах таксама бунтарская кроў, — прызнаўся містэр Дызі. — Па жаночай лініі. А па мужчынскай лініі я выводжу свой род ад сэра Джона Блэквуда, які галасаваў за унію. Усе мы ірляндцы, усе — нашчадкі каралёў.
— На жаль, — сказаў Стывэн.
— Per vias rectas2, — цьвёрда вымавіў містэр Дызі, — было ягоным давізам. Ён галасаваў за унію й дзеля гэтага абуў батфорты ды паехаў у Дублін з Ардсу ў графстве Даўн.
Тра-ляля-ляля
Скалісты шлях у Дублін.
Пан-прастак едзе на кані, зіхацяць батфорты. Прыгожы дзень, сэр Джон! Прыгожы дзень, ваша мосьць!.. Дзень... Дзень... Дзьве халявы целяпаюцца, трухаюць у Дублін. Тра-ляля-ляля, тра-ляля трух-трух.
— Гэта мне нешта нагадала, — сказаў містэр Дызі. — Вы, містэр Дэдал, маглі б аказаць мне паслугу, праз вашы літаратур-
2Простымі шляхамі (лац.).
ныя знаёмствы. У мяне тут ліст у прэсу. Прысядзьце на хвілінку. Я толысі перапішу заканчэньне.
Ён падыйшоў да століка ля вакна, двойчы падсунуў крэсла й адчытаў некалькі слоў зь лістка на валіку пішучай машынкі.
— Прысядзьце. Прабачце мне, — сказаў ён цераз плячо, — наказы здаровага розуму. Адну хвілінку.
Зіркаючы з-пад калматых броваў на рукапіс каля свайго локця й мармычучы пад носам, ён пачаў паволі торкаць у тугую клявіятуру машынкі, час-часам пасопваючы, калі даводзілася падкручваць валік, каб замазаць памылку.
Стывэн бязгучна ўсеўся ў прысутнасьці прынцаўскай асобы. Наўкола па сьценах паразьвешваныя былі абрамленыя выявы колішніх скакуноў, якія пачціва пазадзіралі ўверх свае пакорлівыя пысы: Адпор лорда Гастынгса, Стрэл герцага Ўэстмінстэрскага, Цэйлён герцага Бафора, што здабыў Парыскі прыз у 1866 годзе. У сёддах жакеі-ліліпуты чуйна чакаюць сыгналу. Ён сачыў за іхнім спаборніцтвам, зрабіўшы стаўку на каралеўскія колеры, і ўліваў свой крык у крыкі зьніклага натоўпу.
— Кропка, — заявіў сваім клявішам містэр Дызі. — Але неадкладнае вырашэньне гэтага важнага пытаньня...
Куды Крэнлі прывёў мяне, каб ураз разбагацець, вышукоўваючы фаварытаў сярод запырсканых гразьзю павозак, сярод завываньня букмэйкераў ля стоек, у карчомным смуродзе над разгвэдзанай нагамі хлюпай. Стаўка адзін да аднаго на Шчырага Бунтара, на астатніх — адзін да дзесяці. Мы прабягалі каля махляроў, каля гульцоў у косьці, сьледам за капытамі, шапачкамі й жакетамі, і каля мясістамордае дамачкі разьніка, якая прагна прысмакталася да палоўкі апэльсіну.
3 пляцоўкі данесьліся пранізьлівыя хлапечыя крыкі й хрыпаты сьвісток.
Зноў: гол. Я сярод іх, сярод сьціжмы цел у валтузьні, на турніры жыцьця. Ты маеш на думцы таго крываногага мамулінага пястунчыка з крыху асалавелым выглядам? Турніры. Час адбівае ўдары, удар за ўдарам. Турніры, зрытая зямля й выцьцё бітваў, заскарузлыя ваніты палеглых, віскат пікаў, разьятраных крывавымі чалавечымі трыбухамі.