• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    Хвала імоц завабілі цябе, Імпэрыя тваё падбіла сэрца.
    Прафэсар усьміхнуўся, не растуляючы доўгіх вуснаў.
    — Га? Ах ты, задрыпаная Рымская імпэрыя! — сказаў Майлс Кроўфард.
    Ён узяў папяросу з адчыненага партсыгара. Лэнэхан, прыкурыўшы яму хуткім плаўным рухам, сказаў:
    — Ціха! Мая новенькая загадка!
    — Imperium romanum\ — мякка сказаў Дж. Дж. О’Молай. — Гучыць болып шляхетна, чымсьці брытанская або брыкстанская. Словы нейк нагадваюць алей, які падліваюць у агонь.
    Майлс Кроўфард гвалтоўна выпусьціў у столь першы струменьчык дыму.
    — Гэта так, — сказаў ён. — Мы й ёсьць той алей. Ты ды я — алей у агонь. I шанцаў у нас яшчэ менш, чымсьці ў сьнежнага шарыка ў пекле.
    ВЕЛІЧ ДАЎНЯГА РЫМУ
    — Пачакай хвілінку, — сказаў прафэсар МакХ’ю, падымаючы два спакойныя кіпцюры. — Нельга сябе зводзіць словамі, гучаньнем слоў. Мы думаем пра Рым, імпэрскі, імпэратарскі, імпэратыўны.
    5Рымская імпэрыя (лац.).
    Ён перавёў дых і красамоўна распасьцёр рукі, што вылазілі з абтрапаных і забруджаных манкетаў:
    — Якая ж была іхняя цывілізацыя? Разьлеглая, пагаджаюся: але й паскудная. Сіоасж: сьцёкі. Жыды на пустыні або на вяршыні гары казалі: Добра быць піут. Збудуйма ахвярнік Ягове. A рымлянін, як і ангелец, што йдзе ягоным сьледам, прыносіў з сабою на кожны новы бераг, куды ступала ягоная нага (на наш бераг яна ніколі не ступала), адно сваю апантанасьць кляакай. Стоячы ў сваёй тозе, ён азіраўся навокал і казаў: Добра быць тут. Пастаўма ватэрклязэпі.
    — Які адпаведна з гэтым будавалі, — сказаў Лэнэхан. — Нашы колішнія старажытныя продкі, як чытаем у першым разьдзеле кнігі Піцьця, мелі схільнасьць да цякучай вады.
    — Яны былі джэнтльмэнамі прыроды, — прамармытаў Дж. Дж. О’Молай. — Але мы маем таксама рымскае права.
    — I Понцкі Пілат ягоным прарокам, — адклікнуўся прафэсар МакХ’ю.
    — А вы чулі гісторыю пра першага лорда скарбовай управы Полса? — спытаўся Дж. Дж. О’Молай. — Быў прошаны абед у каралеўскім універсытэце, усё йшло як па масьле...
    — Найперш мая загадка, — перапыніў Лэнэхан. — Вы гатовыя?
    3 калідору ўвайшоў містэр О’Мэдэн Бэрк, высокі, у прасторным шэрым з донэгалскага туіду. За ім Стывэн Дэдал, здымаючы на хаду капялюш.
    — Entrez, mes enfants!6 — усклікнуў Лэнэхан.
    — Я суправаджаю просьбіта, — мілагучна прамовіў містэр О’Мэдэн Бэрк. — Маладосьць, кіраваная Досьведам, наведвае Розгалас.
    — Як маецеся? — сказаў рэдактар, працягваючы руку. — Заходзьце. Ваш родзіч выбыў толькі што.	*
    ? ? ?
    Лэнэхан зьвярнуўся да ўсіх:
    — Увага! Якая опэра найпрыгажэй кульгае? Падумайце, прадумайце, прыдумайце, адкажэце.
    Стывэн падаў машынапісныя лісткі, указваючы на загаловак і подпіс.
    — Хто? — спытаўся рэдактар.
    Спод адарваны.
    6Уваходзьце, маедзеці! (франц.).
    — Містэр Гэрэт Дызі, — адказаў Стывэн.
    — Той стары блуднік, — сказаў рэдактар. — А хто адарваў? Яго напёрла, ці што?
    Пад лётным ветразем, ад поўдню, Дзе ійторм задзьмуў у трубы, Плыве вампір з абліччам бледным Губамі ўпіцца ў губы.
    — Добры дзень, Стывэн, — прывітаўся прафэсар, падыходзячы да яго й зіркаючы цераз плячо. — Яшчур? Ці ты стаў..?
    Быкамбратэрскім бардам.
    КАЛАТНЯ Ў ШЫРОКА ВЯДОМЫМ РЭСГАРАНЕ
    — Добры дзень, сэр, — адказаў Стывэн, чырванеючы. — Гэта ня мой ліст. Містэр Гэрэт Дызі мяне прасіў...
    — О, я зь ім знаёмы, — сказаў Майлс Кроўфард — і зь ягонай жонкай бываў знаёмы. Другой такой заедлівай бабы сьвет яшчэ ня бачыў. У яе то быў несумненны яшчур, дальбог! Таго вечару, калі яна плюхнула крупнікам афіцыянту ў ’’Зорцы й Падвязцы”. Ого!
    Жанчына прынесла з сабою грэх у гэты сьвет. За Алену, зьбеглую жонку Мэнэлая, грэкі дзесяць гадоў. О’Рорк, прынц Брэфні.
    — Ён удавец? — спытаўся Стывэн.
    — Але, саламяны, — адказаў Майлс Кроўфард, прабягаючы вачыма машынапіс. — Імпэратарскія коні. Габсбург. Ірляндзец уратаваў яму жыцьцё на бастыёнах Вены. He забывайцеся! Максыміліян Карл О’Донэл, граф фон Тырконэл у Ірляндыі. Цяпер паслаў свайго насьледніка, каб той прывёз каралю тытул аўстрыйскага фэльдмаршала. Калі-небудзь яшчэ будзе з гэтым клопат. Дзікія гусі. О так, кожны раз. He забывайцеся пра гэта!
    — Пытаньне тут, ці не забыўся пра гэта ён? — ціха сказаў Дж. Дж. О’Молай, круцячы ў руках прыціск-падкову для паперы. — Ратаваньне прынцаў — гэта занятак за дзякуй.
    Прафэсар МакХ’ю павярнуўся да яго.
    — А калі не? — спытаўся ён.
    — Я вам скажу, як яно было, — пачаў Майлс Кроўфард. — Аднаго разу той мадзяр...
    ПРАПАШЧЫЯ СПРАВЫ УЗГАДВАЕЦЦА ШЛЯХЕТНЫ МАРКІЗ
    — Мы заўсёды заставаліся верныя прапашчым справам, — сказаў прафэсар. — Посьпех для нас абазначае пагібель розуму й фантазіі. Мы ніколі не былі верныя людзям посьпеху. Мы ім прыслужваем. Я вучу крыклівай лацінскай мовы. Я гавару на мове расы, у якой вяршыняй думкі быў афарызм: час ёсьць грошы. Матэрыяльнае панаваньне. Dominus! Пан! А дзе духоўнасьць? Пан Езус. Пан Солсбэры. Канапа ў клюбе ва УэстЭндзе. Але грэкі!
    КЮРЫЕ ЭЛЕЙСАН!7
    Сьветлая ўсьмешка праясьніла ягоныя вочы ў цёмнай аправе, падоўжыла ягоныя доўгія вусны.
    — Грэкі! — паўтарыў ён. — Кюрыёс? Зіхоткае слова! Галосныя, якіх ня ведаюць сэміты й саксы. Кюрые! Прамяністасьць розуму. Я павінен быў вучыць грэцкай мовы, мовы інтэлекту. Кюрые элейсан! Будаўнікі клязэтаў і кляакаў ніколі ня стануць панамі нашага духу. Мы васальныя насьледнікі каталіцкага рыцарства Эўропы, якое пайшло на дно пры Трафалгары, і каралеўства духу, не imperium, якое патанула разам з атэнскім флётам пры Эгаспатамах. Так, так. Яны патанулі. Пір, зьведзены варажбою, учыніў апошнюю спробу павярнуць лёс Грэцыі. Верны прапашчай справе.
    Ён адыйшоўся да вакна.
    — Яны заўсёды йшлі ў паход, — прамовіў містэр О’Мэдэн Бэрк змрочным голасам, — і падалі ў бітвах.
    — Буугуу! — ціхутка заплакаў Лэнэхан. — Дастаў цэглай пад канец таго спэктаклю. 0 бедны, бедны, бедны Пір!
    Потым ён пачаў шаптаць Стывэну на вуха:
    ЛІМЭРЫК ЛЭНЭХАНА
    Вучоны муж МакХ'ю, што з Тыпэрары, Ha нос чапляў у чорным акуляры. Але наогул, не сакрэт, Яму ў вачох деаіўся сьвет, I бачыў ён свой сумны нос у пары.
    7Госпадзе, зьлітуйся! (грэц.).
    8Госпад; спадар (грэц.).
    У жалобе па Салюстыю, як кажа Маліган. У якога маці здохла.
    Майлс Кроўфард запіхнуў лісткі ў кішэню.
    — Гэта падыйдзе, — сказаў ён. — Астатняе прачытаю пасьля. Усё будзе ў парадку.
    Лэнэхан выцягнуў рукі ў жэсьце пратэсту.
    — А што з маёй загадкай? — сказаў ён. — Якая опэра найпрыгажэй кульгае?
    — Опэра? — азагадкавеў сфінксападобны твар містэра О’Мэдэна Бэрка.
    Лэнэхан задаволена абвясьціў:
    — ’’Ружа Кастыліі”. Уцямілі? Ружа, кастыль. Гі!
    Ён лагодна пырнуў містэра О’Мэдэна Бэрка пад селязёнку. Містэр О’Мэдэн Бэрк зграбна падаўся ўзад, усьпёрся на свой парасон і зрабіў выгляд, нібыта задыхаецца.
    — Памажэце! — выдыхнуў ён. — Адчуваю моцную слабасьць.
    Лэнэхан, прыўзьняўшыся на пальчыкі, пачаў шпарка абвейваць ягоны твар шастлівымі лісткамі.
    Прафэсар, вяртаючыся на месца ўсьцяж падшывак, лёгка крануўся рукою свабодна павіслых гальштукаў Стывэна й містэра О’Мэдэна Бэрка.
    — Парыж, колішні й сёньняшні, — сказаў ён. — Вы выглядаеце, як камунары.
    — Як тыя малойцы, што ўзарвалі Бастылію, — сказаў Дж. Дж. О’Молай зь мяккай іроніяй. — Ці, можа, гэта вы прыстрэлілі генэрал-губэрнатара Фінляндыі? Мяркуючы па выглядзе, вы б маглі пайсьці на такое. Генэрала Бобрыкава.
    OMNIUM ПАКРЫХУМ
    — Мы яшчэ толькі зьбіраліся, — сказаў Стывэн.
    — Скупішча ўсіх талентаў, — сказаў Майлс Кроўфард. — Юрыстыка, старажытныя мовы...
    — Скачкі, — уставіў Лэнэхан.
    — Літаратура, журналістыка.
    — А калі б быў Блюм, — сказаў прафэсар, — тады й рафінаванае мастацтва рэклямы.
    — I мадам Блюм, — дадаў містэр О’Мэдэн Бэрк. — Муза сьпеву. Улюбёнка Дубліну.
    Лэнэхан гучна кашлянуў.
    — Агм! — сказаў ён моцна сьцішаным голасам. — Сьвяжок глытага паветра! Я прастудзіўся ў парку. Брама была адчыненая.
    ВЫ ГЭТА МОЖАЦЕ!
    Рэдактар паклаў Стывэну на плячо нэрвовую руку.
    — Я хачу, каб вы напісалі што-небудзь для мяне, — сказаў ён. — Што-небудзь з задзёрам. Вы гэта можаце. Я па твары бачу. У слоўніку маладосьці...
    Па твары бачу. Па вачох бачу. Лянівы абвялы малы камбінатар.
    — Яшчур! — выкрыкнуў рэдактар з пагардай. — Вялікае зборышча нацыяналістаў у Борыс-ін-Осары. Спрэс лухта! Публіку трэба агламазьдзіць! Дайце ім нешта з задзёрам. Устаўце туды нас усіх, ядры яго ў душу. Айца Сына й Сьвятога Духа й Гаўняка МакКарты.
    — Мы ўсе можам паднесьці спажывы для розуму, — сказаў містэр О’Мэдэн Бэрк.
    Стывен падняў вочы на дзёрзкі й няўважлівы пагляд.
    — Ён хоча вас уцягнуць у журналісцкую хэўру, — сказаў Дж. Дж. О’Молай.
    ВЯЛІКІ ГАЛАХЕР
    — Вы гэта можаце, — паўтарыў Майлс Кроўфард, заціскаючы далонь у кулак дзеля большага ўражаньня. — Пачакайце хвілю. Мы паралізуем Эўропу, як пагаворваў Ігнацыюс Tanaxq), калі ён бадзяўся й рабіў маркерам на більярдзе ў гатэлі ”Кларэнс”. Галахер, вось гэта быў журналіст. Вось было пяро. Ведаеце, як ён здабыў сабе ймя? Я вам скажу. Самы бліскучы ўзор журналісцкай кар’еры з усіх нам вядомых. Было гэта ў восемдзесят першым, шостага траўня, час непераможных, забойства ў парку Фінікс, думаю, вас тады яшчэ на сьвеце не было. Зараз вам пакажу.
    Ён рушыў паўзь іх да падшывак.
    — Вось пагляньце, — сказаў ён, абарочваючыся. — ”НьюЁрк Уорлд” заказаў спэцыяльны па тэлецэафе. Прыгадваеце тое?
    Прафэсар МакХ’ю кіўнуў.
    — ”Нью-Ёрк Уорлд”, — гаварыў рэдактар, набіраючы запалу й перасоўваючы саламяны капяліош на патыліцу. — Дзе ўсё здарылася. Тым Кэлі, дакладней кажучы, Кавана, Джо Брэды і
    ўсе астатнія. Дзе Казьліная Скурка кіраваў коньмі. Увесь маршрут, разумееце?
    — Казьліная Скурка, — адазваўся містэр О’Мэдэн Бэрк. — Фіцхарыс. Кажуць, што цяпер ён трымае той прытулак рамізьніка каля Батскага мосту. Холахан мне казаў. Ведаеце Холахана?
    — Хоп і налі яшчэ раз, гэта той? — спытаўся Майлс Кроўфард.
    — I бедачына Гамлі таксама там, так ён мне казаў, пільнуе каменьне для гораду. Начны вартаўнік.
    Стывен, зьдзіўлены, адвярнуўся.
    — Гамлі? — спытаўся ён. — Што вы кажаце? Ці ня той, што сябруе з маім бацькам?
    — Кіньце таго Га.млі! — выкрыкнуў раззлаваны Майлс Кроўфард. — Хай пільнуе гарадзкое каменьне, каб яму не ўцякло. Гляньце сюды. Што зрабіў Ігнацьпос Галахер? Зараз вам скажу. Геніяльнае натхненьне. Тэлеграфаваў адразу. Маеце ’’Ўіклі Фрымэн” ад 17 сакавіка? Добра. Бачыце гэта?