Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Містэр Блюм павярнуў за рог каля цукерні Кэтрын Грэй зь нераскупленымі тортамі ў вітрыне й мінуў кнігаршо правялебнага Томаса Конэлана. Чаму я кінуў капгаліцкую царкву? Птушынае гняздо. Жанчыны ім кіруюць. Кажуць у час бульбяной паразы яны падкормлівалі супам дзяцей беднякоў каб пераходзілі ў пратэстанты. Там далей таварыства куды хадзіў тата, абяртае ў хрысьціянства бедных жыдоў. Тая самая прынада. Чаму мы кінулі каталіцкую царкву?
Сьляпы паддетак стаяў на ўскрай ходніка, пастукваючы па ім тонкім кійком. Трамвая не відаць. Хоча перайсьці вуліцу.
— Вы хочаце перайсьці? — спытаўся містэр Блюм.
Сьляпы падлетак не адказаў. Ягоны незварушны твар зьлёгку зморшчыўся. Ён нерашуча павярнуў галаву.
— Вы на Доўсан-стрыт, — сказаў містэр Блюм. — Перад вамі Молсварт-стрыт. Вы хочаце перайсьці? Дарога вольная.
Кіёк, падрыгваючы, падаўся налева. Зрок містэра Блюма пайшоў за ім і зноў убачыў фургон з фарбавальні перад цырульняй Дрэйга. Дзе я ўбачыў ягоныя набрыльянтаваныя валасы якраз калі. Конь апусьціў мызу. Вазак у Джона Лонга. Наталяе смагу.
— Там фургон, — сказаў містэр Блюм, — але ён стаіць на месцы. Я вас перавяду цераз вуліцу. Вам хочаце на Молсвартстрыт?
— Так, — адказаў падлетак. — На Паўднёвую Фрэдэрыкстрыт.
— Хадземце, — сказаў містэр Блюм.
Ён лёгка крануўся вострага локця: потым узяў вялую відушчую руку й павёў яе ўперад.
Сказаць яму што-небудзь. Толькі не гуляць у спачуваньне. Яны ня вераць таму што кажаш. Нейкую звычайную заўвагу:
— Абыйшлося без дажджу.
Ніякага адказу.
Плямы на пінжаку. Няйначай як расплёсквае ежу. Яму смакуе зусім па-іншаму. Спачатку трэба было карміць з лыжкі. Далонь як у дзіцяці. Як раней у Мілі. Чуйная. Думаю, ён можа ацаніць мае памеры па маёй далоні. Цікава ці ёсьць у яго ймя. Фургон. Зважай каб ягоны кіёк не чапіў каня за ііогі змучаная жывёліна дрэмле. Вось так. Перайшлі. Быка абыходзь ззаду, каня сьпераду.
— Дзякую, сэр.
Ведае, што я мужчына. Голас.
— Цяпер усё як трэба? Першы паварот налева.
Сьляпы падлетак намацаў кійком край ходніка й рушыў у сваю дарогу, адводзячы кійком узад і зноў намацваючы.
Містэр Бліом ішоў за бязвокімі ступнямі й абвіслым твідавым гарнітурам у елачку. Бедны маладзён! Але якім цудам ён ведаў што там стаіць фургон? Неяк мусіў яго вычуць. Можа бачаць рэчы лобам. Як бы такое чуцьцё аб’ёму. Bari. А ці вычуў бы ён калі б нешга забралі? Чуцьцё пусткі. Дзіўнае ў яго мабыць уяўленьне пра Дублін з гэтага абстукваньня камянёў. Ці змог бы ён ісьці проста калі б ня меў кія? Бяскроўны набожны твар як у таго хто рыхтуецца ў сьвятары.
Пэнроўз! Вось як называўся той тып.
Паглядзі колькі розных рэчаў яны могуць навучыцца рабіць. Чытаць пальцамі. Настройваць піяніна. А мы зьдзіўляемся што ў іх ёсьць нейкі розум. Любога калеку ці гарбуна адразу лічым разумным ледзь толькі скажа што-небудзь што мы самі маглі б. Безумоўна іншыя пачуцьці болей. Вышываюць. Выплятаюць кошыкі. Людзі павінны дапамагаць. Я мог бы купіць Мілі кошычак на ручныя работы на дзень нараджэньня. Ня церпіць шыцьця. Яшчэ зазлуецца. Ацямнелыя, так іх называюць.
I нюх у іх пэўна мацнейшы. Пахі з усіх бакоў зьлітыя разам. I адкожнай асобы. Потым вясна, лета: пахі. Смакі. Кажуць смаку віна не пачуеш з заплюшчанымі вачмі або калі прастуджаны. Таксама калі курыш у поцемках кажуць няма ніякага задавальненьня.
А з жанчынай, напрыклад. Больш бессаромная калі ня бачыш. Тая дзяўчына што йдзе перад Інстытутам Сцюарта задзёршы нос. Палюбуйцеся мною. Я ў поўнай збруі. Мабыць дзіўна калі яе ня бачыш. У ягоным уяўленьні нейкае разуменыіе формы. Голас тэмпэратура калі кранае яе пальцамі павінен амаль бачыць лініі, закругленасьці. Ён гладзіць яе валасы, напрыклад. Скажам, напрыклад, яны чорныя. Добра. Назавем гэта чорным. Потым гладзіць яе белую скуру. Можа інакш адчуваецца. Адчуваньне белага.
Пошта. Трэба адказаць. Беганіна сёньня. Паслаць ёй перавод на два шылінгі паўкроны. Прыймі ад мяне маленькі падарунак. Крама зь пісьмовымі матэрыяламі побач. Чакай. Падумай над гэтым.
Далікатна дакранаючыся, ён вельмі паволі правёў пальцамі па валасох, зачасаных над вушамі назад. Яшчэ раз. Як тонкія тонкія саломінкі. Потым ягоны палец зьлёгку памацаў скуру на правай шчацэ. Тут таксама пушыстыя валаскі. Ня надта гладкая. Самая гладкая на жываце. Навокал нікога. Той уваходзіць у Фрэдарык-стрыт. Можа, настройваць піяніна ў школе танцаў Лівэнстана. Нібыта папраўляю сабе падцяжкі.
Праходзячы перад пансыянатам Дорэна, ён прасунуў руку між нагавіцамі й камізэлькай і, зьлёгку адцягнуўшы кашулю, памацаў абвіслую складку на жываце. Але я ведаю што ён белажоўты. Трэба паспрабаваць у цемры й пабачыць.
Ён выцягнуў руку й паправіў сваю вопратку.
Бедачына! Зусім хлопчык. Страшна. Сапраўды страшна. Якія сны сьняцца яму, невідушчаму? Яму жыцьцё як сон. Дзе тут справядлівасьць нарадзіцца такім? Усе тыя жанчыны й дзеці што згарэлі жыўцом і патапіліся ў Нью Ёрку на морскай экскурсіі. Гекатомба. Называюць гэта кармай тое перасяленьне за твае грахі ў мінулым жыцьці пераўвасабленьне мне там усіх коз. Божа, Божа, Божа. Шкада, безумоўна: але чамусьці зь імі нельга блізка зжыцца.
Сэр Фрэдэрык Фолкінэр уваходзіць у будынак масонскае лёжы. Урачысты як Трой. Пасьля добрага абеду на Эрлсфарттэрэс. Старыя сябрукі-судоўцы раздушылі бутэліцу. Аповесьці з судоў, з выязных сэсій, зь сінемундзірнай школы. Я засудзіў яго на дзесяць гадоў. Думаю ён бы толькі носам пакруціў над тым што я піў. Для іх марачнае віно, год пазначаны на запыленай бутэльцы. У яго свой пагляд на справядлівасьць у судзе. Дабразычлівы старэча. Паліцыйныя зводкі набітыя справамі, набіраюць сабе працэнты, фабрыкуючы злачынствы. А ён такія справы пасылае на пазадворкі. Кат на ліхвяроў. Рувіма Дж. аблаяў на чым сьвет стаіць. Ну але ён сапраўды каго называюць брудным жыдам. Вялікая ўлада ў судзьдзяў. Старыя бурклівыя выпівохі ў парыках. Разьлютаваныя мядзьведзі. I хай Госпад зьлітуецца на тваёй душою.
Глядзі, афіша. Кірмаш Майрас. Ягоная вялікасьць генэралгубэрнатар. Шаснаццатага гэта сёньня. У фонд шпіталю Мэрсэра. Першае выкананьне ’’Мэсіі” было якраз на гэта. Так, Гендэль. Можа, зайсьці туды. Болсбрыдж. Заглянуць да Клютча. Ня
трэба да яго прысмоктвацца як п’яўка. Страчу ягоную прыхільнасьць. Напэўна пры ўваходзе будзе нехта знаёмы.
Містэр Блюм дайшоў да Кілдар-стрыт. Найперш трэба. У бібліятэку.
Саламяны капялюш на сонцы. Цёмнажарыя чаравікі. Нагавіцы з закладкамі. Гэта ёсьць. Гэта ёсьць.
Ягонае сэрца лёгка трымкнула. Направа. Музэй. Багіні. Ён павярнуў направа.
Ці гэта? Амаль напэўна. Ня буду глядзець. Твар у мяне пачырванеў ад віна. Чаму я? Занадга разьбегся. Так, гэта ёсьць. Паходка. He глядзець. He глядзець. Наперад.
Набліжаючыся да брамы музэю размашыстым і няўпэўненым крокам ён падняў вочы. Прыгожы будынак. Сэр Томас Дын праектаваў. Ня йдзе за мною?
Магчыма што й не заўважыў мяне. Меў сонца ў вочы.
Ягонае трапяткое дыханьне вырывалася кароткімі ўздыхамі. Хутчэй. Халодныя статуі: там спакойна. Праз хвіліну буду ўратаваны.
He, не заўважыў мяне. Пасьля другой. Ля самай брамы.
Маё сэрца!
Ягоныя разьбеганыя вочы чапіліся за крэмавыя завіткі каменю. Сэр Томас Дын быў грэцкая архітэктура.
Пашукаць чагосьці я.
Ягоная пасьпешлівая рука хутка сунулася у кішэню, выняла, прачытала разгорнутае Агэндат Нэтаім. Куды я?
Рупліва шукаючы.
Хутка сунуў назад Агэндат.
Яна сказала паполудні.
Я шукаю тое. Так, тое. Правер усе кішэні. Хустач. ”Фрымэн”. Куды я? Ах, так. Нагавіцы. Кашалёк. Бульбіна. Куды я?
Пасьпяшайся. Ідзі спакойна. Яшчэ момант. Маё сэрца.
Ягоная рука шукаючы куды я сунуў знайшла ў задняй кішэні мыла крэм трэба зайсьці цёплая абгортка прыліпла. Ага, мыла тут! Так. Брама.
Уратаваны!
□ □ □
ДВОРНА, КАБ IX ЗАДОБРЫЦЬ, БІБЛІЯТЭКАР-КВАКЕР курняўкаў:
— I маем, ці ж не, тыя неацэнныя бачыны ’’Вільгельма Майстра”. Вялікі паэт пра вялікага братняга паэта. Ваглівая
душа, у змаганьні з морам бедаў, разьдзіраная супярэчнасьцямі й сумлівамі, як гэта назіраем у сапраўдным жыцьці.
Ён ступіў крок дапераду ў контрдансе на рыпліваГі валовай скуры, і крок назад ў контрдансе на ўрачыстай падлозе.
Бязгучны памочнік, прачыніўшы дзьверы толькі крышачку, падаў яму бязгучны знак.
— Зараз, — сказаў ён, рыпліва рушыўшы йсьці, але марудзячы. — Прываблівы бездапаможны летуценьнік, які выносіць глыбокія раны з сутычкі з жорсткай рэальнасьцю. Увесь час адчуваеш, якімі праўдзівымі застаюцца меркаваньні Гётэ. Праўдзівымі пры больш уніклівым аналізе.
Двойчырыпнуўшы аналізу, ён аддаліўся крокам куранты. Лысы, зь вялікай заклапочанасьцю пры дзьвярах пад словы памочніка падставіў ёмкае вуха: выслухаў іх: і пайшоў.
Засталіся два.
— Мэсьё дэ ля Паліс, — зьдзекліва ўсьміхнуўся Стывэн, -— быў яшчэ жывы хвілінаў за пятнаццаць да свае сьмерці.
— Ці вы ўжо знайшлі шасьцёрку адважных мэдыкаў, — запытаўся са старэчай зласьлівасьцю Джон Эглінтан, — якія перапісалі б ’’Страчаны Рай” пад вашу дыктоўку? Ён гэта называе ’’Засмучэньнямі Сатаны”.
Усьміхайся. Усьміхайся ўсьмешкаю Крэнлі.
Найперш яе абняў
Пазьней яе абмяў
Пазьней капгэтэр ёй прыклаў.
Бо быў ён мэдык Вясёлы мэд...
— Я адчуваю, што для ’Тамлета” вам спатрэбіцца яшчэ адзін. Лічба сем вельмі дарагая для містыкаў. Зіхатлівая сямёрка, як яе называе У. Б.
Міготкавокі з рыжым чэрапам блізка зялёнакаптурнай лямпы ўзіраўся ў аблічча, барадатае ў яшчэ больш цёмназялёным цені, кельцкамудрае, сьвятавокае. Ён ціха засьмяяўся: сьмехам стыпэндыста Трыніты: бязводгаласным.
Мастацкі Сатана, што аблівае Крыжы анёльскімі сьлязьмі. Ed egli avea del cul fatto trombetta1.
*A ён трубу ўчыніў ca сракі (італ.).
Ён трымае ў заложніках мае вар’яцтвы.
Крэнлі трэба адзінаццаць верных з Уіклаву, каб вызваліць айчыну. Шчарбатую Кэтлін, яе чатыры прыгожыя зялёныя лугі: чужаніца ў ейным доме. I яшчэ аднаго, хто б яго прывітаў: ave, rabbi2. Тузін з Тайнахілі. У ценістай даліне ён туркоча да іх. Маладосьць маёй душы я аддаваў яму, ноч за ноччу. Памагай Бог. Памыснага паляваньня.
Мая тэлеграма ў Малігана.
Вар'яцтва. Стрывай.
— Перад нашымі маладымі ірляндзкімі бардамі, — асуджальна сказаў Джон Эглінтан, — усё яшчэ стаіць заданыіе стварыць постаць, якую сьвет мог бы паставіць побач з Гамлетам англасакса Шэкспіра, хоць я захапляюся ім, як раней старэча Бэн, не даходзячы да ідалапаклонства.