Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Ён з уцехай сунуў тэлеіраму з канвэртам у кішэіпо й раптам загаласіў крыўдлівым прастамоўем:
— Я вам тое й кажу, мой дзядзьку, сохнем і дрыхнем мы, Хэйнс ды я, а тутака яшчэ й тую нісуць. А маркота такая нас
16Ён сячэ (анг.).
17Колеры (анг.).
разьбірае за бутляй сівухі, што, нябось, і манаха разабрала б, нават лядашчага ў етым дзелі. А мы посідам сідзімо, адну гадзіну, другую, трэйцюю ў Конэры, ды ўсё чакаемо, калі дастанем хоць па пінце на пысу.
Ён заенчыў!
— Ды во нас тамака заела, а ты, залацюткі, нас і ведаць ні хочаш, а яшчэ пісуліны шлеш такія, што ў нас языкі павылазілі на локаць, і ў глотцы пякотка дзярэць, рыхтык бы дзячку на хаўтурах.
Стывэн зарагатаў.
Бык Маліган хутка нахіліўся да яго, зь перасьцярогай:
— Тоя бадзяга Сынг усюды цябе шукае, каб забіць, — сказаў ён. — Ён дачуўся, што гэта ты абасцаў ягоныя дзьверы ў Гластуле. I ён выпусьціўся ў сырамяТйіках, каб цябе забіць.
— Мяне! — усклікнуў Стывэн. — Гэта быў твой уклад у літаратуру.
Бык Маліган адхіліўся, задаволены, і ягоны сьмех ўзьняўся пад цёмную чуйную столь.
— Прыб’е цябе! — сьмяяўся ён.
Грубы твар, як у страхотнай пачвары, нападаў на мяне, калі мы праседжвалі над мяшанкай з трыбухоў і лёгкіх на вуліцы Сэн-Андрэ-дэз-Ар. Словы супроць слоў дзеля слоў, palabras1*. Ойсін з Патрыкам. Як ён сустрэў у Кламарскім лесе фаўна, які махаў бутэліцай віна. C'est vendredi saint!19 Мардуе ірляндзкую мову. Блзжаючы, ён напаткаў свой вобраз. А я — свой. Напаткаў я дурня ў лесе.
— Містэр Лістэр, — сказаў памочнік, прачыніўшы дзьверы.
— ... дзе кожны можа знайсьці, што яму трэба. Судзьдзя Мэдэн у ’’Занатоўках магістра Уільяма Сайлэнса” знайшоў у яго паляўнічую тэрміналёгію... Так, што такое?
— Там прыйшоў адзін джэнтльмэн, сэр, — сказаў памочнік, падыходзячы й працягваючы візытоўку. Ен з ’’Фрымэна". Хоча перагледзець падшыўку ’’Кілкэні Піпл” за мінулы год.
— Калі ласка, калі ласка, калі ласка. Ці гэты джэнтльмэн? ...
Ён узяў паслужлівую візытоўку, глянуў, не разглянуў, адклаў, не паглянуўшы, зноў паглядзеў, запытаўся, рыпнуў, запытаўся:
— Ці ён? ... А, вунь там!
Жвава ў гальярдзе ён пайшоў сабе прэч, навонкі. На калідоры, у сьвятле дня, загаварыў ён вымоўна, заклапочана й
18Словы (гішп.).
19Гэта велікодная пятніца! (франц.).
парыўна, з пачуцьцём абавязку, самым сумленным, самым ветлівым, самым шчырым квакерам.
— Вось гэты джэнтльмэн? ’’Фрымэнс Джорнэл”? ’’Кілкэні Піпл”? Напэўна. Добры дзень, сэр. ’’Кілкэні..." Напэўна маем...
Цярплівая постаць слухала й чакала.
— Усе галоўныя правінцыйныя... ’’Нозэрн Віг”, ’’Корк Ікзэмінэр”, ’’Эніскорты Гардыян”, 1903 ... Хочаце паглядзець? ... Івэнс, завядзеце джэнтльмэна... Калі ласка за гэтым па... Або дазвольце, я сам... Сюды... Калі ласка, сэр...
Вымоўны й паслужлівы, ён павёў да ўсіх правінцыйных; цёмная прыгнутая постаць пайшла за ягоным сьпешлівым крокам.
Дзьверы зачыніліся.
— Гэта той пархаты! — усклікнуў Бык Маліган.
Ён борзда ўскочыў і падхапіў візытоўку.
— Як яго называюць? Іцак Мойша? Блюм.
Ён затраскатаў:
— Нямаш ужо Яговы, зьбіральніка крайняе плоці. Я напаткаў яго ў музэі, калі зайшоў туды пакланіцца пеннароджанай Афрадыце. Грэцкія вусны, якіх ніколі не скрывіла малітва. Мы кожнага дня павінны аддаваць ёй шанаваньне. Жыцьцё жыцьця, твае вусны полымем грэюць.
Нечакана, ён павярнуўся да Стывэна.
— Ён ведае цябе. I ведае твайго старога. Ох, баюся я, што ён большы грэк за саміх грэкаў. Вочы ягоныя, бледнага галілейца, так і прыліплі да ейнае сподняе лагчынкі. Вэнэра Прыўкрасназадая. О, навальніца таго ўлоньня! Пан гоніць, дзяўчына ўцякае.
— Мы хочам паслухаць далей, — вырашыў Джон Эглінтан са згодай містэра Ная. — Нас зацікавіла місіс III. Раней мы пра яе думалі, калі ўвогуле думалі, як пра такую верную Грызэльду, Пэнэлёпу каляпечкі.
— Антыстэн, вучань Горгія, — пачаў Стывэн, — адабраў пальму красы ў распладной самкі Кюрыёса Мэнэлая, аргоскай Алены, ад тае драўлянае траянскае кабылы, у якой начаваў цэлы полк герояў, і перадаў яе сьціплай Пэнэлёпе. Ён пражыў у Лёндане дваццаць гадоў, і быў такі час, калі ён меў даход роўны лорду-канцлеру Ірляндыі. Ён жыў багата. Ягонае мастацтва, больш чым мастацтва фэадалізму, як называе яго Ўолт Уітмэн, было мастацтвам перасыці. Гарачыя селядцы, зялёныя келіхі з херэсам, сосы на мёдзе, павідпа з ружавых пялёсткаў, марцыпаны, галубы начыненыя агрэстам, цукраванае карэньне. Калі прыйшлі арыштоўваць сэра Ўолтэра Рэйлі, на ім быў строй коштам паўмільёна франкаў і, у тым ліку, карсэт апошняе моды.
Ліхвярка Эліза Тудар сваёй бялізнай магла б пусьціць пыл у вочы каралеве Сабе. Дваццаць гадоў ён пырхаў паміж сужонскім ложам зь ягонымі чыстымі радасьцямі і блудлівым каханьнем зь ягонымі гідкімі насалодамі. Вы ведаеце гэтую гісторыю Манінгама пра тое, як жонка аднаго мяшчаніна, убачыўшы Дыка Бэрбэджа ў ’’Рычардзе Трэцім”, запрасіла яго ў сваю цёплую пасьцель, а Шэкспір падслухаў і, ня робячы шмат шуму зь нічога, схапіў карову за рогі, і калі Бэрбэдж прыходзіць і грукае ў дзьверы, Шэкспір яму адказвае з-пад коўдры раганосца: Уільям Заваёўнік караляваў перад Рычардам Трэцім. I порсткая весялуня, паненачка Фітан, асядлай і крыкні Но!, і ягоная далікатная пташачка ледзі Пэнэлёпа Рыч, і рафінаваная сьвецкая дама падыходзіць актору, і дзеўкі з набярэжнай, па пэнсе за раз.
Кур-ля-Рэн. Encore vingt sous. Nous ferons de petites cochonneries. Minette? Tu veux?20
— Вяршкі высокага сьвету. I маці сэра Ўільяма Дэвэнанта з Оксфарду, у якой кварта віна для кожнага маркітуна.
Бык Маліган, набожна падняўшы вочы, малітоўна зацягнуў: — Багаслаўлёная Маргарыта Марыя Маркітунская!
— I дачка Генры шасьціжоннага й іншыя сяброўкі з блізкіх маёнткаў, якіх апеў шляхотны паэт Лаўн-Тэнісан. Але як вы мяркуеце, што рабіла усе гэтыя дваццаць гадоў бедная Пэнэлёпа ў Стратфардзе за ромбікамі шыбаў?
Дзей, дзей. Зьдзеялася. У разарыі батаніка Джэрарда на Фэтэр-лэйн, ён праходжваецца, шэравока-сівавалосы. Блакітны званочак, як яе жылкі. Павекі вачэй Юноны, фіялкі. Праходжваецца. Усяго адно жыцьцё нам дадзенае. Адно цела. Дзей. Але толькі дзей. Далёка, у попахах юру і ўбоства, рукі кранаюць беласьць.
Бык Маліган моцна ляснуў у стол Джона Эглінтана.
— А вы каго падазраваеце? — запытаўся ён з выклікам.
— Скажам, ён адрынуты каханак у санэтах. Адрынуты раз, адрынуты другі. Аднак прыдворная баламутка кінула яго дзеля лорда, дзеля ягонага маёдарагоекаханьне.
Каханьне, якое не асьмельваецца назваць сваё ймя.
— Вы хочаце сказаць, што ён, як ангелец, — уставіў Джон упарты Эглінтан, — кахаў лорда.
Старыя муры, дзе мільгаюць нечаканыя яшчаркі. У Шарантоне я назіраў за імі.
20Яшчэ дваццаць су. Паспрабуем маленькай распусты. Мінэту? Хочаш? (франц.).
— Так яно выглядае, — сказаў Стывэн, — калі ён хоча зрабіць і яму, і ўсім іншым нявыкалашаным лонам тую сьвятую паслугу, якую стайнік робіць жарабку. Быць можа, у яго, як і ў Сакрата, была наравістая жонка й маці-павітуха. Але тая порсткаклубая злосьніца не парушала шлюбнага абяцаньня. Дзьве думкі вярэдзяць спакой таму прывіду: парушанае абяцаньне й тупагаловы мужычыска, якога яна надзяліла сваёй міласьцю, брат памерлага мужа. У салодкае Эн, я ўпэўнены, была гарачая кроў. Спакусіўшы раз, яна спакусіць і другі.
Стывэн рэзка павярнуўся ў фатэлі.
— Ноша доказу на вас, не на мне, — сказаў ён, нахмарыўшы бровы. — Калі вы пярэчыце таму, што ў пятай сцэне ’Тамлета” ён паставіў на ёй таўро ганьбы, дык скажэце мне, чаму пра яе няма ні аднае згадкі на працягу тых трыццаці чатырох гадоў, ад таго дня, калі яна выйшла за яго, ажно да таго, калі яна яго пахавала. Усім гэтым жанчынам даводзілася праводзіць у магілу сваіх мужчынаў: Мэры — свайго пачцівага Джона, Эн — беднага дарагога Ўіла, калі той вярнуўся да яе паміраць, разьлютаваны, што яму трэба першаму, Джоан — чатырох братоў, Джудыт — мужа і ўсіх сыноў, Сюзэн — таксама мужа, a дачка Сюзэн, Элізабэт, калі выказацца словамі дзядулі, выйшла за другога, зьвеўшы са сьвету першага.
О так, згадка ёсьць. У тыя гады, калі ён заможна жыў у каралеўскім Лёндане, ёй, каб заплаціць доўг, давялося пазычыць сорак шылінгаў у пастуха свайго бацькі. Дык растлумачце гэта. А заадно растлумачце й тую лебядзіную песьню, у якой ён рэкамэндаваў яе нашчадкам.
Ён прыгледхеўся да іхняга маўчаньня.
На гэта Эглінтан:
Вы пра тастамант.
Яго, здаецца, разьясьнілі нам юрысты.
Ёй прыслугоўвала ўдавіная дзель спадчыны
Паводле права тых часоў. А ён вялікі знаўца быў закону Як кажуць судзьдзі нам.
Сатана яму са зьдзекам, Насьмешнік:
Таму няма ні слова пра яе У першым запісе, але затое там стаяць Дарункі і для ўнучкі, для дачок, I для сястры, і для старых сяброў I ў Стратфардзе, і ў Лёндане.
Таму калі яго прымусілі, як мне здаецца,
Паставіць там і ейнае імя
Дык ён ёй запісаў
Свой ненайлепшы
Ложак.
Punkt.
Запісаў
Ненайлеп
Лепшылож
Неналеп
Запіслож.
Пруу!
— У тыя часы гожы люд вясковы ня меў зашмат хатняга дабытку, — заўважыў Джон Эглінтан, — як, зрэшты, і сёньня, калі верыць нашым п’есам з мужыцкага жыцьця.
— Ён быў багатым земляўласьнікам, — адказаў Стывэн. — з уласным гербам, маёнткам пад Стратфардам і домам на Ірляндзкім падворышчы, ён быў пайнікам у фінансавых укладаньнях, мог праводзіць законы ў парляманце, зьбіраў падатак ад арандатараў. Дык чаму ён не пакінуў ёй найлепшы свой ложак, калі жадаў ёй прахрапці ў супакоі астатак яе начэй?
— Відаць, былі два ложкі, адзін — найлешы, а другі такі сабе, ненайлепшы, — тонка заўважыў містэр Ненайлепшы Най.
— Separatio a mensa et a thalamo2\ — палепшыў Бык Маліган, выклікаючы іхнія ўсьмешкі.
— У старажытных згадваюцца славутыя ложкі, — расьцягнуліся ў ложкусьмешкі вусны Нялепшага Эглінтана. ■— Дайце мне падумаць.
— У старажытных згадваецца, што Стагірыт, той школьны вісус і лысы паганскі мудрэц, — сказаў Стывэн, — паміраючы на выгнаньні, вызваліў і абдараваў сваіх нявольнікаў, аддаў пашану продкам і запісаў у сваёй волі, каб яго пахавалі побач з астанкамі свае нябожчыцы-жонкі. Сяброў жа ён прасіў паклапаціцца пра сваю даўнюю каханку (узгадаем тут новую Герпіліс, Нэл Гвін) і дазволіць ёй жыць у сваёй віле.
— А вы лічыце, што ён таксама так памёр? — зьлёгку заклапочана спытаўся містэр Най . — Я маю на ўвазе...