Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Ён памёр п’яны ў супону, — закрыў пытаньне Бык Маліган. — Піва збан — каралеўская страва. He, я лепш вам скажу, што сказаў Доўдэн!
— Што? — спытаўся Найэглінтан.
21Адлучэньне ад стала й ложа (лац.).
Уільям Шэкспір і С-ка, з абмежаванай адказнасьцю. Уільям дая ўсіх. Пра ўмовы пытаць: Э. Доўдэн, Хайфільд-хаўз...
— Дасканала! — закахана ўздыхнуў Бык Маліган. — Я ў яго запытаўся, што ён думае пра абвінавачаньне ў пэдэрастыі, вынесенае супроць барда. А ён узьнёс уверх рукі й сказаў: Мы можам гполькі сказаць, што ў піыя часы жыцьцё буяла высока. Дасканала!
Гомасэксуал.
— Пачуцьцё прыгажосьці вядзе нас на ростані, — сказаў прыгожыўжурбе Най брыдкаму Эглінтану.
А непахісны Джон адказаў жорстка:
— Сэнс гэтых слоў нам можа растлумачыць лекар. Немагчыма, каб і воўк быў сыты, і авечкі цэлыя.
Так мовіш? Няўжо яны вырвуць у нас, у мяне пальму красы?
— I пачуцьцё ўласнасьці таксама, — сказаў Стывэн. — Шэйлака ён выцягнуў з сваіх неабсяжных кішэняў. Сын ліхвяра й гандляра соладам, ён і сам быў ліхвяром і гандляром збожжам, прыхаваўшы дзесяць корцаў зерня ў час галодных бунтаў. Ягонымі даўжнікамі былі без сумліву тыя самыя асобы розных веравызнаньняў, пра якіх гаворыць Чэтл Фальстаф і якія засьведчылі ягоную сумленнасьць у гандлёвых справах. Ен падаў у суд на аднаго з сваіх калегаў-актораў за некалькі мяхоў соладу й спаганяў хунт людзкога мяса на працэнт ад кожнае пазыкі. Бо як жа іначай стайнік Обры й памочнік суфлера мог бы так хутка разбагацець? Усе падзеі лілі ваду на ягоны млын. У Шэйлаку чуваць водгукі таго цкаваньня жыдоў, якое паднялося, калі Лёпэса, лекара каралевы, павесілі й чвартавалі, а ягонае жыдоўскае сэрца вырвалі з грудзей, пакуль пархаты яшчэ дыхаў; у ’Тамлеце” й "Макбэце” чуваць водгукі ўзыходу на трон шатляндзкага філязофніка, які любіў прыпякаць вядзьмарак. У "Марных намогах каханьня” ён пацьвельвае з пагібелі Вялікай Армады. Ягоныя гістарычныя хронікі плывуць поўным махам на хвалі захапленьняў у духу Мафэкінгу. Судзяць езуітаў з Уорыкшыру — і мы маем прыдзьверніка з тэорыяй двухсэнсоўнасьці. Вяртаецца ’’Морская рызыка” з Бэрмудзкіх астравоў — і пішацца п’еса, якой захапляўся Рэнан, а ў ёй — Пэтсі Калібан, наш амэрыканскі сваяк. Саладжавыя санэты зьявіліся сьледам за санэтамі Сыдні. А што да фэі Элізабэт, ці рыжай Бэс, гуляшчай цнатлівіцы, якая натхніла ’’Віндзорскія свавольніцы”, дык хай ужо нейкі майнхер з Алеманіі корпаецца ўсё жыцьцё ў глыбейшых сэнсах на дне каша з бруднай бялізнай.
Табе, здаецца, ідзе вельмі спраўна. Яшчэ толькі прымяшай дробку тэалёгафілялёгалягічнага. Mingo, тіпхі, mictum, mingere22.
— Дакажыце, што ён быў жыдам, — наважыўся Джон Эглінтан са спадзевам. — Ваш дэкан лічыць, што ён быў рымскім католікам.
Sufflamindus sum22.
— У Нямеччыне зь яго зрабілі, — адказаў Стывэн, — галоўнага францускага шліфавальніка італьянскіх скандалаў.
— Бязьмернамудры чалавек, — мудра прыгадаў містэр Най. — Кольрыдж назваў яго бязьмернамудрым.
Amplius. In societate humana hoc est maxime necessarium ut sit ainicitia inter multos24.
— Сьвяты Тамаш, — пачаў Стывэн...
— Ora pro nobis22, — мыкнуў Мык Маліган, апускаючыся ў крэсла.
I загаласіў жалобным завываньнем:
— Pogue mahone! Acushla machree!26 Цяпер мы прапалі бяз рэшты! Прапалі дашчэнту!
Усе заўсьміхаліся сваімі ўсьмешкамі.
— Сьвяты Тамаш, — сказаў, сьмеючыся, Стывэн, — чые тоўстапузатыя творы мне так прыемна чытаць у арыгінале, піша аб кровазьмяшаньні зь інпіага пункту гледжаньня, чымсьці тая новая венская школа, пра якую гаварыў містэр Магі: на свой мудры й своеасаблівы спосаб ён прыраўноўвае яго да скупасьці пачуцьцяў. Ён мае на ўвазе, што, ахвяруючы каханьне блізкаму па крыві, тым самым скупяцца абдзяліць ім чужаніцу, які, можа быць, патрабуе яго. Жыды, якім хрысьціяне прыпісваюць скупасьць, з усіх нацый найбольш схільныя да адзінакроўных жанімстваў. Але гэткія абвінавачаньні стаўляюцца ў злосьці. Тыя ж хрысьціянскія законы, што далі жыдом падставу для нагрувашчваньня багацьцяў (ім, як і лялярдам, прыпынішчам служыла бура), адначасова закавалі жалезнымі абручамі кола іхніх схільнасьцяў. Грэх гэта ці дабрадзейства — адкажа нам стары Ніхтоайцец у судны дзень. Але чалавек, які так моцна ўхапіўся за тое, што ён называе сваімі правамі над тым, што ён
22Сцу, сцаў, засцаны, сцаць ('лац.}. (Формы дзеяслова пададзеныя ў традыцыйным парадку, прынятым у слоўніках лацінскай мовы)
23Мяне трэба суняць (лац.).
24Далей. У чалавечай грамадзе конча неабходна, каб сяброўства спалучала шматлікіх (лац.).
25Маліся за нас (лац.).
26Пацалуй мяне ў сраку! Біцьцё майго сэрца! (ірлян.).
называе сваімі абавязкамі, таксама моцна ўхопіцца й за тое, што ён называе сваімі правамі над той, якую называе сваёй жонкай. I няхай ніводзін навакольны сэр Смайл не жадае ні ягонага вала, ні ягонай жонкі, ні слугі, ні служанкі, ні ягонага асла.
— Hi ягонай асьліцы, — заантыфоніў Бык Маліган.
— Вы занадта далі сабе волю ў адносінах да ветлівага Ўіла, — ветліва сказаў ветлівы містэр Най.
— Чыю волю? — мякка цьвяліў Бык Маліган. — Мы пачынаем блытацца.
— Воля жыцьця, — улез у філязофію Джон Эглінтан, — была воляй сьмерці для беднай Эн, удавіцы Ўіла.
— Requiescat!27 — памаліўся Стывэн.
Дзе наша воля дзеяньня? Яна прапала ўжо даўно...
— Ёй, пакутніцы-каралеве, усё ж мулка было ляжаць на тым ненайлепшым ложку, хоць бы вы й даказалі, што ложак у тыя часы быў такой рэдкасьцю, як сёньня аўтамабіль, а разьблёныя аздобы на ім выклікалі захапленьне сямі парафій. На схіле сваіх дзён яна зыйшлася з прапаведнікамі (адзін зь іх спыняўся у Нью Плэйс і атрымліваў кварту херэсу на кошт гораду, аднак жа не выпадае пытацца, на якім ложку ён спаў) і дачулася, што ў яе ёсьць душа. Яна прачытала, ці можа ёй прачыталі, кніжачкі зь ягонае хатомкі і ўпадабала іх больш за ’’Свавольніцы”; палягчаючыся на начным гаршку, яна раздумвала аб ’Тапліках і Гафтках на Нагавіцах Праўдзівага Верніка” ды аб "Самай Духоўнай Табакерцы для Чханьня Самых Набожных Душаў Прыстасаванай”. Вэнэра скрывіла свае вусны ў малітве. Джала грэху: згрызота сумленьня. Час, калі знатужанае курвельства навобмацак шукае сабе бога.
— Гісторыя пацьвярджае гэтую праўду, — inquit Eglintonus Chronolologus2*. — Адзін узрост зьмяняецца другім. Але з высокааўтарытэтных крыніцаў нам вядома, што найгоршыя ворагі. чалавека — ягоныя хатнія й сям’я. Мне здаецца, Расэл меў рацьпо. Што нас абыходзіць ягоная жонка, ягоны бацька? Я б сказаў, што сямейнае жыцьцё йснуе толькі для паэтаў сямейнага быту. Фальстаф ня быў чалавекам сямейнага быту. А дгія мяне гэты тоўсты рыцар — вяршыня ягонага стваральнага генію.
27Хай спачывае! (лац).
28Кажа Эглінтан Летапісец (лац.-грэц.).
Шчуплы, ён адхіліўся ўзад. Нясьмелы, адрачыся ад сваіх блізкіх, ціхмяных праведнікаў. Нясьмела вячэраючы зь бязбожнікамі, ён пазьбягае чары. Так яму наказаў гаспадар з ольстэрскага Антрыму. Наведвае яго тут штоквартальна. Містэр Магі, сэр, з вамі хоча пабачыцца нейкі чалавек. Са мною? Ён кажа, што ён ваш бацька, сэр. Падайце мне майго Ўордсварта. Уваходзе Магі Старэйшы Мэцью, у зрэбным рызмане шурпаты касматы кмет, на ім порткі з прышпіленым яйцаношам, панчохі запэцканыя тваньню дзесяці балотаў, галінка яблыні-дзічкі ў руцэ.
А твой? Ён ведае твайго старога. Удаўца.
Сьпяшаючы зь вясёлага Парыжу да ейнай убогай мярлогі, на прыстані я крануўся ягонай рукі. Голас прагучаў нечаканай цеплынёй. Яе лечыць доктар Боб Кэні. Позірк, які жадае мне дабра. Але мяне ня ведае.
— Бацька, — сказаў Стывэн, стараючыся перамагчы безнадзейнасьць, — гэта непазьбежнае зло. Ён напісаў тую п’есу неўзабаве пасьля сьмерці бацькі. Але калі вы лічыце, што ён, сіваваты мужчына з дзьвюма дочкамі на выданьні, ва ўзросьце трыццаці пяці гадоў, nel mezzo del cammin di nostra vita29, i добрых пяцідзесяці па сваім досьведзе, — ён і ёсьць безбароды падшкаляр з Вітэнбэргу, тады вы мусіце лічыць, што ягоная маці, ужо гадоў сямідзесяці, гэта юрлівая каралева. He. Труп Джона Шэкспіра не бадзяецца ўночы. Ён гадзіна за гадзінай гніе ў магіле. Ён спачывае, склаўшы ношу бацькоўства й перадаўшы гэтую містычную спадчыну сыну. Каляндрына ў Бакачыё быў першым і апошнім мужчынам, хто адчуваў, што зацяжарыў дзіцём. Мужчына ня ведае бацькоўства ў сэнсе сьвядомага зачацьця. Гэта — містычны стан, апостальская пераемнасьць ад адзінародзіча да адзінароднага. Менавіта на гэтай таямніцы, а не на мадоньне, якую хітры італьянскі розум шпурнуў эўрапейскай чэрні, стаіць Царква, і стаіць незварушна, бо стаіць, як сам сьвет, макраі мікракосмас, — на пустцы. На няпэўным, неверагодным. Магчыма, што amor matris30, родны склон суб’екту й аб’екту, — гэта адзіная сапраўднасьць у жыцьці. Магчыма, што бацькоўсгва — гэта толькі юрыдычная фікцыя. Дзе ў любога сына такі бацька, што любы сын павінен любіць яго й сам ён любога сына?
Куды ж гэта, чортаў сын, ты кіруеш?
Ведаю. Заткніся. Хвігу пад нос! Я маю прычыны.
29У палове шляху нашага жыцьця (іпіал.).
30Любоў маці (лац.).
Amplius. Adhuc. Iterum. Postea^.
Ці табе наканавана гэтым займацца?
— Цялесны сорам разьдзяляе іх гэтак моцнай перагародай, што крымінальныя аналы сьвету, сьпярэшчаныя ўсялякімі відамі кровазьмяшаньняў і блудадзействаў, амаль ня згадваюць пра яе парушэньне. Сыны з маткамі, бацькі з дочкамі, сёстры-лесьбіянкі, каханьне, якое не асьмельваецца назваць сваё ймя, пляменьнікі з бабцямі, вязьні з замочнымі дзіркамі, каралевы з распладнымі бугаямі. Сын, пакуль не нарадзіўся, псуе фігуру; нараджаючыся, прыносіць пакуту, потым дзеліць бацькоўскія пачуцьці, прыбаўляе турботы. Прытым, ён мужчына: ягоны ўзыход — бацькаў зыход, ягоная маладосьць — бацьку на зайздрасьць, ягоны сябар — бацькаў вораг.
Я дадумаўся да гэтага на вуліцы Мэсьё-ле-Прэнс.
— Што ў прыродзе іх зьвязвае? Міг сьляпога юру.
А я бацька? Калі б быў?
Паморшчаная няўпэўненая рука.
— Афрыканец Савелій, найхітрэйшы ерэсіярх з усяе палявое зьвярыны, сьцвярджаў, што Сам Айцец — Свой Уласны Сын. Бульдог Аквінскі, які не саступіць перад ніякім словам, абвяргае яго. Добра: калі бацька, у якога няма сына, ужо ня бацька, то ці можа сын, у якога няма бацькі, быць сынам? Калі Ратлэндбэкансаўтхэмптаншэкспір або нейкі іншы паэт з такім жа імем з тае камэдыі памылак напісаў ’Тамлета”, ён быў ня толькі бацькам свайго сына, але, ня будучы ўжо сынам, ён быў і адчуваў сябе бацькам усяго свайго роду, бацькам уласнага дзеда, бацькам свайго ненароджанага ўнука, які, заўважым у дужках, ніколі й не нарадзіўся, бо прырода, паводде разуменьня містэра Mari, цураецца дасканаласьці.