Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Айцец Конмі быў вельмі рады пабачыцца з жонкай містэра Дэйвіда Шыхі, Ч. П., якая мелася вельмі добра, і папрасіў перадаць паклон містэру Дэйвіду Шыхі, Ч. П. Так, напэўна наведаецца.
— Да пабачэньня, місіс Шыхі.
Айцец Конмі прыўзьняў свой цыліндар, разьвітваючыся, перад нашыўным шклярусам ейнай мантыльі, які пабліскваў атрамантавымі пералівамі на сонцы. I яшчэ раз заўсьміхаўся, адыходзячы. Ён ведаў, што зубы ў яго вычышчаныя пастай з пальмавым алеем.
Айцец Конмі йшоў і ўсьміхаўся, прыгадаўшы кплівыя вочы айца Бэрнарда Воўна й ягоны лёнданскі прастамоўны акцэнт.
'Дастойна й справядліва ёсьць (лац.).
— Пілаце! Чаму ж ты не папёр увесь гэты зброд на скрут галавы?
Але чалавек ён заўзяты, як ніяк. Сапраўды такі. I сапраўды прыносіў шмат карысьці на свой спосаб. Без сумліву. Ён казаў, што любіць Ірляндыю й ірляндцаў. 3 добрай сям’і, хто б мог падумаць? Яны валійцы, здаецца?
О, каб не забыцца. Ліст айцу-правінцыялу.
Айцец Конмі запыніў трох школьнікаў на рагу Маўнтджойскуэр. Так: яны былі з Бэльвэдэру. 3 падрыхтавальнай: Ara. А ў школе яны слухаюцца? О. Тады вельмі добра. А як цябе называюць? Джэк Сохэн. А цябе? Гер. Галахер. А гэнага маладога чалавека? Яго называюць Брані Лайнам. О, гэта вельмі прыгожае ймя.
Айцец Конмі, выняўшы з-за пазухі ліст, уручыў яго спадарычу Брані Лайнаму й паказаў на чырвоную скрыначку-слупок на рагу Фіцгібан-стрыт.
— Толькі глядзі, сябе самога ня вышлі ў скрынку, малы, — сказаў ён.
Хлапчукі, шэсьцявочачы на Айца Конмі, засьмяяліся.
— О, сэр!
— Ну, пагляджу, ці ты ўмееш выслаць ліст, — сказаў Айцец Конмі.
Спадарыч Брані Лайнам перабег цераз дарогу й сунуў ліст Айца Конмі да айца-правінцыяла ў зяпу яскравачырвонай паштовай скрынкі. Айцец Конмі ўсьміхнуўся, кіўнуў, усьміхнуўся й рупіыў усходнім бокам Маўнтджой-скуэр.
Містэр Дэніс Дж. Маджыні, настаўнік танцаў і інш., у цыліндры, у шэрасінім сурдуце з шаўковымі адваротамі, у белым гальштуку, у вузкіх бэзавых нагавіцах і лякірованых вастраносых пантофлях, ідучы з паважным выглядам, з найвышэйшай пачцівасьцю збочыў на ўскрай ходніка, выпярэджваючы ледзі Максуэл на рагу Дыгнамс-корт.
А гэта ня місіс МакГінэс?
Місіс МакГінэс, самавітая, сівавалосая, пакланілася Айцу Конмі з суседняга ходніка, уздоўж якога плыла яе ўсьмешка. Айцец Конмі ўсьміхнуўся й адказаў на прывітаньне. Як яна маецца?
Якая знакамітая пастава. Ёсьць ў ёй нешта ад Марыі Сцюарт, каралевы шатляндцаў. I падумаць толькі, што яна трымала лямбард. На табе! 3 такой... як бы тут сказаць?.. з такой каралеўскай мінай.
Айцец Конмі йшоў па Грэйт-Чарлз-стрыт, пазіраючы HaneBa, на замкнуты пратэстанцкі касьцёл. Вялебны Т. Р. Грын, ба-
калаўр мастацтваў, будзе (D. V.2) выступаць з казаньнем. Ён у іх называецца бэнэфіцыятам, дабрадзейнікам. Пастанавіў надзяліць іх дабрадзействам казаньня. Але трэба быць спагаддівым. Неадольнае невуцтва. Паступалі паводле свае асьвечанасьці.
Айцец Конмі павярнуў за рог і пайшоў па Паўночнай Акружной. Дзіўна, што няма трамвайнай лініі на так важнай магістралі. Безумоўна, павінна быць.
Рычманд-стрыт перасекла гурма школьнікаў з торбамі за плячыма. Усе прыўзьнялі пакамячаныя шапкі. Айцец Конмі колькі разоў ласкава ім паківаў. Хлопцы са школы хрысьціянскіх братоў.
3 правага боку да Айца Конмі даляцеў пах кадзідла. Касьцёл Сьвятога Язэпа, Портлэнд-роў. Для пярэстарак і дабрадзейніц. Айцец Конмі прыўзьняў капяліош перад Сьвятой Тайнай. Дабрадзейныя: але часамі таксама невыносныя.
Каля дому Олдбара Айцу Конмі падумалася пра гэтага зруйнаванага магната. Цяпер тут нейкая кантора ці нешта такое.
Айцец Конмі павярнуў на Паўночную Стрэнд-роўд, дзе яго прывітаў Уільям Галахер, які стаяў у дзьвярах свае крамы. Айцец Конмі прывітаў містэра Уільяма Галахера й пачуў пахі ад лустаў бэкану й аб’ёмістых кубаў масла. Ён мінуў тытунёвы кіёск Грогана, на які абапёрся шчыт з газэтнымі навінамі, паведамляючы пра страшэнную катастрофу ў Нью Ёрку. У Амэрыцы што ні глянь такія здарэньні. Якое няшчасьце паміраць людзям вось так, без падрыхтаваньня. Хоць яшчэ застаецца акт поўнага раскаяньня.
Айцец Конмі мінуў тавэрну Дэніэла Бэргіна, каля вокнаў якой абаперліся на сьцяну два беспрацоўныя. Яны прывіталі яго й атрымалі прывітаньне у адказ.
Айцец Конмі мінуў пахавальнае бюро Г. Дж. О’Ніла, дзе Корні Кэлэхер, пажоўваючы сухую былінку, рабіў падлік у кнізе прыбыткаў. Канстэбль, робячы абыход, прывітаў Айца Конмі, і Айцец Конмі прывітаў канстэбля. У вітрыне Юкстэтэра, гандляра сьвінінай, Айцец Конмі акінуў паглядам сьвіныя кілбасы, белыя, чорныя й чырвоныя, згорнутыя ахайнымі маткамі.
Пад дрэвамі Чарлвіл-мэл Айцец Конмі ўбачыў прычаленую тарфяную барку, каня з павіслаю мызай і лодачніка ў брудным саламяным капелюшы, які сядзеў пасярэдзіне баркі, курыў і глядзеў на галінку таполі над галавою. Абразок быў ідылічны, і Айцец Конмі задумаўся над празорлівасьцю Творцы, які зрабіў
2D(eo) V(olonte): Воляй Божай (лац.).
торф у балотах, каб людзі маглі яго выкопваць адтуль і прывозіць у гарады й вёскі для абаграваньня бедняковых хатаў.
На мосьце Ньюкомэн правялебны Джон Конмі, Т. I. з касьцёла сьвятога Францыска Ксавэрыя, што на Верхняй Гардынэр-стрыт, сеў у трамвай, які йшоў ад цэнтру.
3 трамваю, які йшоў да цэнтру, на мост Ньюкомэн зыйшоў вялебны Нікалас Дадлі, вікары касьцёла сьвятой Агаты, што на Паўночнай Уільям-стрыт.
На мосьце Ньюкомэн Айцец Конмі сеў у трамвай, які йшоў ад цэнтру, бо не любіў хадзіць пехатою па расхлюпанай дарозе каля Мад-айлэнд.
Айцец Конмі ўсеўся ў кутку вагону, дбайна засунуўшы сіні білецік у вочка аднае з сваіх тоўстых лайкавых пальчатак, a чатыры шылінгі, шасьціпэнсавік і пяць пэнсаў ссунуліся ў кашалёк з далоні, абцягнутай другой тоўстай пальчаткай. Праяжджаючы каля абвітага плюшчом касьцёла ён раздумваў аб тым, што кантралёр наогул зьяўляецца тады, калі чалавек неабачліва выкіне свой білет. Урачысты выгляд пасажыраў падаўся айцу Конмі празьмерным як на такое кароткае й таннае падарожжа. Айцец Конмі любіў бадзёрыя абставіны.
Дзень быў суцішны. Джэнтльмэн у акулярах, які сядзеў насупраць Айца Конмі, перастаў нешта тлумачыць і апусьціў зрок. Ягоная жонка, падумалася Айцу Конмі. Сьціпленькі позях растуліў вусны жонкі джэнтльмэна ў акулярах. Яна падняла маленькі кулачок у пальчатцы, пазяхнула зноўку так сама далікатна, пастукваючы сябе па вуснах сваім маленькім кулачком, і ўсьміхнулася сьціпленька, салодзенька.
Пах ейнай парфумы ў вагоне прыцягнуў увагу Айца Конмі. Ягоную ўвагу таксама прыцягнула, што няўклюдны мужчына па другі бок ад яе сядзіць на самым ускраі свайго сядзеньня.
Айцец Конмі, стоячы каля алтара, зь цяжкасьцю трапіў гостыяй у рот няўклюднага старога чалавека, у якога трэслася галава.
Трамвай спыніўся на мосьце Энслі і ўжо рушаў зноў, калі якаясьці старая падхапілася зь месца да выхаду. Кандуктар тузануў за раменьчык званка, каб спыніць трамвай для яе. Яна выйшла з кашолкай і з кірмашовай пляцёнкай. Айцец Конмі бачыў, як кандуктар дапамагаў ёй зыйсьці з той кашолкай і пляцёнкай — яна ледзь не пераехала далей, чымсьці належыла за пэнса, і Айцу Конмі падумалася, што гэта будзе адна з тых добрых душаў, якім заўжды трэба паўтараць па два разы, багаслаўляю цябе, маё дзіця, што грахі ім адпушчаныя, маліся за
мяне. Але ў іх гэтулькі турботы ў жыцьці, гэтулькі занятку, бедныя стварэньні.
3 афішаў Айцу Конмі ўсьміхнуўся сваімі тоўстымі мурынскімі губамі Юджын Стрэтан.
Айцец Конмі падумаў пра душы чарнаскурых, карычневаскурых і жаўтаскурых людзей, пра сваё казаньне аб сьвятым Пётры Клавэры, Т. I., аб афрыканскай місіі, аб распаўсюджваньні праўдзівае веры й аб мільёнах чорных, карычневых і жоўтых душаў, што не пасьпелі прыняць хрышчэньня вадою, калі іхняя апошняя гадзіна падкралася злодзеем уночы. Высновы ў той кніжцы бэлыійскага езуіта, "Le nombre des elus"3, падаліся айцу Конмі разумнымі. Гэта былі мільёны чалавечых душаў, створаных Богам на Свой вобраз і падабенства, якіх не абярнулі (D. V.) у праўдзівую веру. Але гэта былі Божыя душы, створаныя Богам. I Айцу Конмі падалося вартым жалю, што ўсе яны будуць адкітутыя, як мякіна, калі можна так выказацца.
На прыпынку Хоўт-роўд Айцец Конмі выйшаў і ў адказ на разьвітальны паклон кандуктара таксама яму пакланіўся.
Малахайд-роўд была бязьлюдная. Падабаліся Айцу Конмі й сама вуліца, і яе назва. Радасны гул званоў у вясёлым Малахайдзе. Лорд Талбат дэ Малахайд, у простай лініі спадчынны лорд-адмірал Малахайду й прылеглых мораў. Потым прыйшоў заклік да зброі, і яна сталася нарачонай, жонкай і ўдавой у той самы дзень. Гэта былі старадаўнія дні, часіна верных вясёлых мястэчак, баронская старасьвеччына.
Ідучы далей, Айцец Конмі падумаў пра сваю малую кніжку ’’Баронская старасьвеччына” й пра кніжку, якую можна было б напісаць аб езуіцкіх прытулках і аб Мэры Рочфарт, дачцы лорда Моўлсварта, першай графіні Бэльвэдэр.
Млявая ледзі, ужо немаладая, адзінока хадзіла па берагох возера Энэл, Мэры, першая графіня Бэльвэдэр, млява хадзіла вечарамі, і плюск выдры яе не трывожыў. Хто мог ведаць праўду? He раўнівы лорд Бэльвэдэр, і не яе спавядальнік, калі толькі яна не ўчыніла блуду да канца, да ejaculatio seminis inter vas naturale mulieris4, з братам свайго мужа? Яна, як усе жанчыны, выспаведалася б адно напалову, калі б саграшыла не да канца. I ведалі б толькі Бог і яна, і ён, брат яе мужа.
Айцец Конмі думаў пра тую нястрымную цялесную цягу, безь якое ня можа, аднак, прадаўжацца чалавечы род на зямлі, і пра шляхі Божыя, якія ня ёсьць нашы шляхі.
3”Лік выбраных” (франц.).
4Выкід насеньня ў прыродную судзіну жанчыны (лац.).
Дон Джон Конмі йшоў, пераносячыся ў сівую мінуўшчыну. Ён быў там добры й паважаны. Ён хаваў у сваёй памяці тайны споведзі і ўсьміхаўся да ўсьмешлівых шляхотных абліччаў у салёнах з наваскаваным паркета.м і з дасьпелымі гронкамі пладоў па столі. I рукі нарачонага й нарачонай, шляхотнага са шляхотнай, злучаў Дон Джон Конмі.
Дзень быў чароўны.
Праз брамку на поле Айцу Конмі ўбычыліся градкі капусты, якая кланялася яму шырокім споднім лісьцем. Неба паказала яму чародку малых белых аблокаў, якія паволі плылі на ветры. Moutonner5, кажуць французы. Свойскае й трапнае слова.
Айцец Конмі, чытаючы малітоўнае правіла, назіраў за чародкай кучаравых аблокаў над Рэткофі. Палі Клонгаўзу калолі іржышчам ягоныя шчыкалаткі ў тонкіх шкарпэтках. Ён шпацыраваў там вечарамі, чытаючы малітвы, і слухаў вокрыкі хлопцаў, занятых сваімі гульнямі, маладыя вокрыкі сярод спакойнага вечару. Ён быў іхнім рэктарам: кіраваў імі з лагодай.