Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
— Eureka!41 — крыкнуў Бык Маліган. — Eureka!
Раптоўна ашчасьліўлены, ён падхапіўся й адным махам апынуўся пры стале Джона Эглінтана.
— Ці дазволіце? — спытаўся ён. — Госпад прамовіў да Малахіі.
Ён пачаў крамзоліць на бібліятэчным блянку.
Калі будзеш выходзіць — вазьмі колькі блянкаў са стойкі.
— Тыя, што пажаніліся, — сказаў салодкі вястун містэр Най, — хай сабе ўсе, акрамя аднаго, так і жывуць. Іншыя хай, як і раней, устрымоўваюцца.
Ён, нежанаты, засьмяяўся да Эглінтана Яганэса, мастацтваў бакаляўра, кавалера.
41Я знайшоў (грэц.).
Ня маючы ні жонаў, ні каханых, пастак баючыся, яны кожную ноч гартаюць выданьне ’’Ўтаймаваньня наравістай” з варыянтамі.
— Вы нас абдурылі, — напрасткі сказаў Джон Эглінтан Стывэну. — Вы нас працягнулі праз увесь той шлях, каб напрыканцы паказаць банальны трохкутнік. А вы самі верыце ў сваю тэорыю?
— He, -— адказаў Стывэн адразу.
— А ці ня хочаце вы запісаць гэта? — спытаўся містэр Най. — Вы павінны зрабіць з гэтага дыялёг, ведаеце, як тыя плятонскія дыялёгі, што пісаў Уайлд.
Джон Эклектыкан усьміхнуўся ўдвая.
— У такім выпадку, — сказаў ён, — я ня бачу, чаму вы мелі б спадзявацца нейкага ганарару, калі вы самі ў гэта ня верыце. Доўдэн верыць, што ў ’Тамлеце” хаваецца нейкая таямніца, але болей нічога ня хоча сказаць. Гер Бляйбтрой, чалавек, зь якім Пайпэр сустракаўся ў Бэрліне, разьвівае тэорыю наконт Ратлэнда й думае, што сакрэт схаваны ў стратфардзкім помніку. Пайпэр кажа, што ён зьбіраецца наведаць цяперашняга герцага й даказаць яму, што п’есы былі напісаныя ягоным продкам. Гэта будзе неспадзеўка для ягонай міласьці. Але ён верыць у сваю тэорыю.
Веру, о Госпадзе, дапамажы маёй няверы. Гэта значыць, дапамажы мне верыць ці дапамажы мне ня верыць? Хто дапамагае верыць? Egomen42. А хто — ня верыць? Іншы тып.
— Вы адзіны з усіх дапісчыкаў ’’Даны”, хто дамагаецца срэбра. Ды я ня ўпэўнены наконт наступнага нумару. Фрэд Раен хоча, каб яму пакінулі месца для артыкулу па эканоміі.
Фрэдрайн. Пазычыў мне два срэбранікі. Каб ты зьняўся зь мелі. Эканомія.
— За адну гінэю, — сказаў Стывэн, — вы можаце апублікаваць гэтую гутарку.
Бык Маліган, усьміхаючыся, устаў з-над сваіх сьмяшлівых каракуляў; потым паважна, падліваючы мёду ў зласьлівасьць, сказаў:
— Наведаўшыся зь візытам да барда Кінча ў ягоную летнюю рэзыдэнцьпо на Верхняй Мэклэнбург-стрыт, я засьпеў яго заглыбленага ў вывучэньне "Summa contra Gentiles"43 у кампаніі дзьвюх ганарэйных дамаў, Сьвежай Нэлькі й Разалькі, курвы з вугальнай прыстані.
42Самоея (грэц.).
43"Сума супроць паганаў" (лац.).
Ён перастаў.
— Хадзі, Кінч. Хадзі, вандроўны Энгус з птушкамі.
Хадзі, Кінч. Ты даеў ужо ўсё пасьля нас. Але, я прынясу табе рэшткі й аб’едкі.
Стывэн узьняўся.
Жыцьцё — шматлікасьць дзён. Гэты закончыцца.
— Мы з вамі пабачымся вечарам, — сказаў Джон Эглінтан. — Notre аті^ Мур кажа, што Малахі Малігану там трэба быць.
Бык Маліган адкланяўся блянкам і панамай.
— Мэсьё Мур, — сказаў ён, — выкладчык францускага пісьменства для ірляндзкае моладзі. Я там буду. Хадзі, Кінч, бардам трэба выпіць. Ты можаш ісьці проста?
Насьміхаецца...
Жлукціць да адзінаццатай. Вечаровая ўцеха ірляндцаў.
Паяц...
Стывэн ішоў за паяцам...
Аднаго разу ў нас была дыскусія ў нацыянальнай бібліятэцы. Шэкс. Я йду за сьпінай паяца. Наступаю яму на мазоль.
Стывэн, разьвітаўшыся, амярцьвелы, ішоў за паяцаватым блазнам, гладкапрычасаным, сьвежавыгаленым, са скляпеністай кельлі ў сьляпучае й бяздумнае сьвятло дня.
Што я даведаўся? Пра іх? Пра сябе?
Цяпер ідзі як Хэйнс.
Заля для пастаянных чытачоў. У кнізе наведнікаў Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдэл Фарэл завівае свае полісылябусы. Пытаньне: ці Гамлет быў шалёны? Квакерская макаўка з сутанай у набожнай кніжнагамонцы:
— О, калі ласка, сэр... Я буду надзвычай задаволены...
Пацешны Бык Маліган усьцешыў сябе задаволеным шэптам, сабе самому кіўнуўшы:
— Задаволены азадак.
Турнікет.
Ці гэта..? Капялюшык з блакітнай стужкай... Піша бязуважна... Што? Паглядзела..?
Закругленасьць балюстрады; ціхабруісты Мінцый.
Пык Маліган, пад шаломам панамы, пераскокваў з прыступкі на прыступку, падпяваючы ямбамі:
Эглінтан Джон, салодкі Джон, Чаму ня мае жонкі ён?
44Наш сябар (франц.).
Iзастракатаў:
— Ax, той кітаец без падбародка! Чын Чон Эг Лін Тон. Мы з Хэйнсам заіпплі ў той іхні тэатрык, што ў залі бляхароў. Як раней грэкі, як М. Мэтэрлінк, цяпер нашы акторы ствараюць новае мастацтва для Эўропы. Тэатр Абацтва! Я чую пот манаскай публікі.
Ён плюнуў насьлепа.
Забыўся: што ён зусім не забыўся, як яго адлупцаваў вашывы Люсі. I кінуў femme de trente ап^. I чаму не нарадзіліся іншыя дзеці? I першай была дзяўчынка?
Заднім розумам. Вярніся.
Строгі пустэльнік усё яшчэ там (мае свой кавалак пірага) і салодкі дзяцюк, пястун раскошы, фэдонавы бялявыя кучаркі.
Э-э... Я тут э-э... хацеў... забыўся... ён...
— Лонгварт і МакКэрды Аткінсан там таксама былі...
Пык Маліган, лёгка прытупваючы, трэліў:
Пачую — лаюцца засранцы, Ці шлюху згледжу на гулянцы, А думка мчыцца нестрымана Да Ф. МакКэрды Аткінсана, Што на драўлянай ножцы ходзіць. Другі ў спадніцы ў клетку модзіць, Ня п'е ніякай моцнай брагі, Завуць яго — бязгубы Магі. Жаніцца ў іх няма ахвоты, Бо йз ананізмам шмат турботы.
Блазнуй далей. Пазнай сябе.
Прыпыніўся ніжэй мяне, насьмешліва абмервае паглядам. Я запыняюся.
— Страхапут ты хаўтурны, — зжаліўся Бык Маліган. — Сынг ужо перастаў хадзіць у чорным, каб прыпадобніцца да людзей. Чорныя толькі вароны, ксяндзы й ангельскі вугаль.
Сьмех прабегся па ягоных вуснах.
— Лонгварт моцна занядужаў, — паведаміў ён, — пасьля Taro, як ты напісаў пра тую старую атраху Грэгары. Ах ты, зап’янелы жыдаезуіт зь інквізыцыі! Яна табе мосьціць пасаду ў часопісе, а ты разносіш ейную чаўпню кібенімацеры. Няўжо нельга было пад Ейтса?
45Жанчына трыццаці гадоў (франц.).
Ён рушыў уніз, строячы міны, цілікаючы ў такт плаўных помахаў рукамі:
— Найпрыгажэйшая з кнігаў, што выйшлі ў нашай краіне на маім вяку. Міжвольна прыгадваеш Гамэра.
Ён затрымаўся ля падножжа сходаў.
— Я нарадзіў п’есу для страхапутаў, — аб’явіў ён урачыстым тонам.
Заля з маўрытанскімі калёнамі, пераблытаныя цені. Закончыўся танец дзевяці маўраў у шапачках індэксаў.
Салодкагучнымі й зьменлівымі галасамі, Бык Маліган адчытаў свой пэргамін:
Кожны Сам Сабе Жонка ці
Мядовы Месяц у Жмені
(народны амараліпіэт у трох аргазмах)
напісаны
Яйцаводам Маліганам
Ён павярнуў да Стывэна шчасную блазьнюкаватую ўсьмешку, кажучы:
— Я баюся, што маскі занадга празрыстыя. Але паслухай.
Ён стаў чытаць, marcato46:
— Асобы:
ТОБІ РУКАБЛУДЗКІ (вышмарганы паляк) МАНДАВОШКА (разбойнік з узьлеску) МЭДЫК ДЫК
і (два зайцы адным стрэлам)
МЭДЫК ДЭЙВІ
МАТУЛЯ ГРОГАН (вадаліўка)
СЬВЕЖАЯ НЭЛЬКА і
РАЗАЛЬКА (курва з вугальнай прыстані)
Пасьмейваючыся, ён ішоў паперадзе Стывэна, хітаў сюды й туды галавою й весела зьвяртаўся да ценяў, душаў людзей:
— О, тая ноч у Кэмдэн-холе, калі дочкі Эрыну мусілі падымаць свае спадніцы, каб пераступіць церазь цябе, калі ляжаў ты ў сваіх віннаколерных, шматколерных, прыўкрасназбыткоўных ванітах!
46Акцэнтуючы (італ.).
— Найнявіньнейшы з сыноў Эрыну, — адклікнуўся Стывэн, — дзеля якога тыя спадніцы калі-колечы падымаліся.
Амаль ля самага выхаду, адчуўшы кагосьці ззаду, ён адступіўся.
Расстацца. Цяпер адпаведны момант. А потым куды? Калі зранку Сакрат выйдзе з дому, калі зьвечару вырушыць Юда. Чаму? Гэта ляжыць у прасторы, у якой мне трэба ў вызначаным часе апынуцца, непазьбежна.
Мая воля — і ягоная воля, якая глядзіць мне ў твар. Між намі прорва.
Чалавек прайшоў між імі, кланяючыся, вітаючыся.
— Яшчэ раз добры дзень, — сказаў Бык Маліган.
Портык.
Адсюль я назіраў за птушкамі, гадаючы зь іхняга лёту. Энгус з птушкамі. Яны адлятаюць, прылятаюць. Гэтае ночы я лётаў. Лёгка лётаў. Людзі зьдзіўляліся. Потым вуліца шлюхаў. Крэмавую дыню ён працягваў мне. Увайдзі. Убачыш.
— Вечны жыд, — прашаптаў Бык Маліган у камічнай боязі. — Ты не заўважыў ягоных вачэй? Ён глядзеў на цябе з пажадлівасьцю. Я баюся цябе, стары мараход. О, Кінч, ты перад загубай. Дастань сабе пас цноты.
Быкфардзкі звычай.
Дзень. Тачка сонца над лукам мосту.
Цёмная сьпіна йшла перад імі. Крокам леапарда, уніз, праз браму, пад вастрыямі кратаў.
Яны йшлі сьледам.
Абражай мяне далей. Гавары яшчэ.
Прыветлівае паветра адценьвала вуглы дамоў на Кілдарстрыт. Ніводнае птушкі. 3 комінаў над дамамі квола падымаліся два пёры дыму, пярэсьціліся, у мяккім павеве мякка распускаліся.
Перастань змагацца. Мір цымбэлінавых друідаў: найсьвяцейшы: алтар з прасторнай зямлі.
Усхвалема багоў
Няхай зьвілісты дым да іхніх ноздраў Узыйдзе з нашых бласлаўлёных алпгароў.
□ □ □
АКРУГОВЫ КІРАЎНІК, ПРАВЯЛЕБНЫ ДЖОН КОНМІ, Т. I., зыйшоўшы па прыступках прэзьбітэрыі, схаваў плоскі гадзіньнік назад ва ўнутраную кішэньку. Пяць да трэцяй. Добрая
пара на шпацыр у Артэйн. Як жа завуць таго хлопца? Дыгнам, так. Vere dignum et justum est1. Трэба пабачыцца з братам Суонам. Ліст містэра Канінгама. Так. Зрабіць яму паслугу, калі можна. Добры католік, рэлігійны на практыцы: карысны ў дабрачынных акцыях.
Аднаногі матрос, рухаючыся дапераду лянівымі потузамі сваіх мыліцаў, рыкнуў нешта няўцямнае. Перад манастыром сёстраў міласэрнасьці ён раптоўна спыніў потузы й працягнуў сваю фуражку па міласьціну да правялебнага Джона Конмі, Т. I. Айцец Конмі пабагаславіў яго ў сонечным бляску, ведаючы, што ў кашальку ў яго толькі адна срэбная крона.
Айцец Конмі павярнуў на Маўнтджой-скуэр. Ягоныя думкі ненадоўга затрымаліся на жаўнерах і матросах, якія страцілі ногі пад гарматнымі ядрамі й дажывалі свой век у нейкім жабрачым прытулку, ды на словах кардынала Ўолсі: Калі б я служыў свайму Богу як служыў свайму каралю, Ён не пакінуў бы мяне на старасьць дзён. Ён ішоў пад ценістымі дрэвамі, лістота якіх міргала на сонцы, а насустрач яму набліжалася жонка містэра Дэйвіда Шыхі, Ч. П.
— Сапраўды добра. А вы, ойча?
Айцец Конмі адчуваў сябе сапраўды цудоўна. Ён, пэўна, паедзе ў Бакстан на воды. А як там ейныя сыны, маюць посьпехі ў Бэльвэдоры? Праўда? Айцу Конмі было сапраўды прыемна гэта пачуць. А сам містэр Шыхі? Яшчэ ў Лёндане. Зразумела, парлямант яшчэ засядае. Якое прыгожае надвор’е, проста выдатнае. Так, зусім магчыма, што айцец Бэрнард Воўн зноў выступіць з казаньнямі. О так: велізарны посьпех. Сапраўды незвычайны чалавек.