Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Так, — молада сказаў містэр Най. — Мне Гамлет бачыцца зусім маладым. Магчыма, што горыч у ім — ад бацькі, але сцэны з Афэліяй — несумненна ад сына.
Пальцам у неба. Ён у маім бацьку. Я ў ягоным сыне.
— Гэтая радзімка зьнікне апошняй, — сказаў Стывэн са сьмехам.
Джон Эглінтан зрабіў дужа незадаволеную міну.
— Калі б гэта было знакам генія, — сказаў ён, — геніямі гандлявалі б на кірмашы. П’есы апошніх гадоў Шэкспіра, якімі так захапляўся Рэнан, тхнуць іншым духам.
— Духам прымірэньня, — тхнуў біблятэкар-квакер.
9Лодка на беразе. Я сьвятар (ірлян.).
10І калі гляне на чалавека, атручвае яго (ітап.).
— Ня можа быць прымірэньня, — сказаў Стывэн, — калі раней не было расстаньня.
Ужо казаў.
— Калі хочаце даведацца, цені якіх падзеяў ляглі на пякельную часіну ’’Караля Ліра”, ’’Атэла”, ’Тамлета”, ’’Тройла й Крэсыды”, — паспрабуйце разгледзець, калі ды як гэтыя цені зьнімаюцца. Што разьмякчыць сэрца чалавека, Разьбітага морскай бурай, Дасьведчанага як сам Уліс, Пэрыкла, князя Тыру?
Галава, пад сьпічастай чырванашапкай, завушаная, сьлёзапраліўная.
— Дзіця, дзяўчынка ў яго на руках, Марына.
— Схільнасьць сафістаў да апакрыфічных кружняў — велічыня пастаянная, — выкрыў Джон Эглінтан. — Гасьцінцы нудныя, але яны вядуць у горад.
Добры Бэкан: ужо пакрыўся цьвільлю. Шэкспір — грэх маладосьці Бэкана. Жанглёры лічбамі й шыфрамі йдуць па гасьцінцах. Дасьледнікі ў вялікіх пошуках. Якое места, шаноўныя спадары? Замаскараджаныя імёнамі: А. Э., эон; Магі, Джон Эглінтан. На ўсход ад сонца, на захад ад месяца: Tir па n-ogi}. Абое абутыя й з посахамі.
Колькіміляў даДубліну?
Троіічы па дваццаць і дзесятак, паночку.
Ці даедзем туды пры сьвятле сьвечак?
— Містэр Брандэс прыймае, — сказаў Стывэн, — што гэта першая п’еса канчатковага пэрыяду.
— Сапраўды? А што на гэта кажа містэр Сыднэй Лі, ён жа й Сайман Лазар, як некаторыя сьцьвярджаюць?
— Марына, — сказаў Стывэн, — дзіця буры, Міранда — цуд, Пэрдыта — страчаная. Што было страчанае, вярнулася да яго: дзіця ягонай дачкі. Мая дарагая жонка, кажа Пэрыкл, была падобная да гэтай дзяўчынкі. Ці мужчына будзе кахаць дачку, калі ён не кахаў жонкі?
— Мастацтва быць дзедам, — зашаптаў містэр Най. — L'art d'etre grand...
— Чалавеку, які мае тую дзіўную рэч, геніяльнасьць, толькі ягоны ўласны вобраз служыць меркай усялякага досьведу, практычнага й духоўнага. Гэткае падабенства кране яго. Вобразы іншых самцоў, сваякоў па крыві, яго адштурхнуць. Ён у іх угле-
^Краіна маладосьці (ірлян.).
дзіць адао гратэскныя намогі прыроды прадказаць ці паўтарыць яго самога.
Ласкавае чало бібліятэкара-квакера засьвяцілася ружовай надзеяй.
— Я спадзяюся, містэр Дэдал распрацуе сваю тэорыю шырэй дзеля публічнае прасьветы. I мы абавязкова павінны згадаць яшчэ аднаго камэнтатара-ірляндца — Джорджа Бэрнарда Шоў. Нельга тут таксама забыцца пра містэра Фрэнка Харыса. У яго несумненна бліскучыя артыкулы пра ІІІэкспіра ў ’’Сатэрдэй Рэв’ю”. Як ні дзіўна, ён таксама падкрэсьлівае тую няўдалую сувязь са смуглай дамай санэтаў. Шчасьлівым супернікам — Уільям Хэрбэрт, граф Пэмбрук. Але я ўпэўнены, што калі нават паэт і быў адрынуты, гэта больш гарманізавала б — як тут сказаць? — з нашым уяўленьнем пра тое, чаго не павінна было быць.
Усьцешаны, ён замоўк, выцягнуўшы да іх сваю пакорлівую галаву — яйка алькі, узнагароду для пераможцы ў спрэчцы.
Ён зьвяртаеода да яе дастойнымі мужасловамі. Ці кахаеш, Мірыям? Ці кахаеш твайго мужа?
— I гэта магчыма, — пагадзіўся Стывэн. — У Гётэ ёсьць адно выказваньне, якое містэр Магі любіць цытаваць. Асьцерагайся таго, чаго прагнеш у маладосьці, бо атрымаеш тое ў сьпелым жыцьці. Чаму ён пасылае да вядомай buonaroba12, да тае затокі, дзе ўсе мужчыны кідалі якар, да фрэйліны са скандальным дзявоцтвам, якогасьці лордзіка, каб той пазаляцаўся замест яго? Ён жа сам быў ужо лордам пісьменства і шляхотным кавалерам і напісаў ’’Рамэа й Джульету”. Чаму? Вера ў сябе самога была заўчасна забітая. Першы раз, калі яго здужалі ў пшанічнай ніве (у жытняй, трэба было б сказаць), і пасьля гэтага ён ужо ніколі не адчуе сябе пераможцам і не згуляе пераможна ў гульню сьмеху й пакладзін у пасьцель. Удаванае донжуансгва не ўратуе яго. Яго так перавярнула, што як ні выварочвай, ранейшага ня вернеш. Дзікавы ікол прабіў яго там, дзе кроў выцякае з каханьня. Хоць наравістую ўтаймуюць, у яе заўсёды застанецца нябачная жаночая зброя. Ёсьць, я гэта адчуваю за ягонымі словамі, нейкая жыгучка, якая распальвае ягонае цела для новае страсьці, яшчэ цямнейіпай за першую, што зацямняе нават ягонае разуменьне самога сябе. Падобны лёс чакае яго зноў, і дзьве апантанасьці закручваюцца ў адзін вір.
Слухаюць. А ў вушы я ўліваю ім.
— Ягоная душа ўжо раней была сьмяротна параненая, ліхое зельле ўлілі ў вуха заснулага. Але тыя, каго забілі ў сьне, ня
12Модніца (італ.).
могуць ведаць, якім спосабам іх усьмерцілі, калі толькі Творца не надзеліць гэтым веданьнем іхнія душы ў будучым жыцьці. Hi пра атручаньне, ні пра зьвера з дзьвюма сьпінамі, які быў гэтаму прычынай, ня мог бы ведаць прывід караля Гамлета, калі б гэтым веданьнем яго не надзяліў ягоны творца. Вось чаму ягоныя словы (настроеныя ангельскім ладам) заўсёды кіруіоць недзе ўзбоч, назад. Гвалтаўнік і згвалтаваная, тое, чаго ён хацеў бы, але яму ня хочацца, ідзе зь ім ад паўшар’яў Люкрэцыі колеру слонавай косьці зь сінімі жылкамі да голых грудзей Імагены зь пяцікропкавай радзімкай. Ён вяртаецца назад, умораны творамі, якія нагрувасьціў, каб схавацца ад самога сябе, стары сабака, які залізвае старую рану. Але ягоныя страты — гэта ягоны прыбытак, і ён адыходзіць у вечнасьць зь нязьменшанай асобай, не навучаны ні мудрасыдо, што сам запісаў, ні законамі, што сам адкрыў. Ягоны шалом адкрыты. Ён цяпер прывід, ён цень, вецер сярод скалаў Эльсынору, або што хочаце, голас мора, чутны адно ў сэрцы таго, хто ёсьць існасьцю ягонага ценю, сынам, адзінасутным бацьку.
— Амін! — адказалі яму ад дзьвярэй.
Дык ты знайшоў мяне, непрыяцелю мой? Entr'acte13.
3 разбэшчаннм абліччам, панурым як у каноніка, Бык Маліган у вясёлым блазенскім строі йшоў насустрач іхнім прывітальным усьмешкам. Мая тэлеграма.
— Калі не памыляюся, ты разважаеш пра газападобнага хрыбетніка? — запытаўся ён у Стывэна.
Цытрынаважоўты, ён радасна слаў усім прывітаньні, махаючы панамай, быццам блазенскай булавой.
Яны сардэчна вітаюць яго. Was Du verlachst wirst Du noch dienen14.
Вывадак кпліўцаў: Фотый, псэўда-Малахія, Ёган Мост.
Той, Хто зачаў Сам Сябе, празь Сьвятога Духа, і Сам паслаў Сябе, Адкупіцелем, між Сабою й іншымі, Хто, схоплены ворагамі Сваімі, аголены й сьцябаны, быў прыбіты быццам кажан да варотаў пуні, памёр ад голаду на крыжы, Хто даў пахаваць Яго, уваскрос, распусьціў пекла, падаўся на неба й засядае там ужо дзевятнаццаць стагодзьдзяў праваруч Самога Сябе але яшчэ вернецца ў апошні дзень судзіць жывых і мёртвых калі ўсе жывыя будуць ужо мёртвыя.
13Антракт (франц.).
143 чаго насьміхаесься, таму й паслужыш (ням.).
Gio—o—ri—a	in ex — cel — sis De —	o.15
Ён узносіць рукі. Заслоны падаюць. О, кветкі! Званы са званамі са званамі ўслаўляюць.
— Так, сапраўды, — сказаў бібліятэкар-квакер. — Надзвычай павучальная дыскусія. У містэра Малігана, я ўпэўнены, таксама свая тэорыя наконт п’есы й наконт Шэкспіра. Трэба ўлічваць усе бакі жыцьця.
Ён усьміхнуўся пароўну на ўсе бакі.
Бык Маліган, зацікаўлены, задумаўся.
— Шэкспір? — спытаўся ён. — Я, здаецца, чуў гэтае ймя.
Лётная ўсьмешка засьвяціла промнем зь ягоных абвіслых рысаў.
— Ну як жа, — радасна сказаў ён, прыгадаўшы. — Гэта ж той самы, які піша як Сынг.
Містэр Най павярнуўся да яго:
— Вас шукаў Хэйнс, — сказаў ён. — Вы зь ім не сустрэліся? Ён пабачыцца з вамі потым у ДПС. А цяпер ён пайшоў да Гіла купіць ’’Любоўныя песьні Конахту” Хайда.
— Я йшоў праз музэй, — сказаў Бык Маліган. — Ён тут быў?
— Суродзічам барда, — заўважыў Джон Эглінтан, — пэўна ўжо надакучылі нашы бліскучыя тэорыі. Я чуў, што адна акторка ў Дубліне ўчора зайграла Гамлета чатырыста восьмы раз. Вайнінг сьцьвярджаў, нібыта прынц быў жанчынай. Ці ніхто не спрабаваў зрабіць зь яго ірляндца? Здаецца, судзьдзя Бартан займаецца пошукамі доказаў. Ён (я маю на ўвазе ягоную каралеўскуіо высокасьць, а не судзьдзёўскую мосьць) прысягаецца сьвятым Пазгрыкам.
— Але самае бліскучае — тое апавяданьне Уайлда, — сказаў містэр Най, падымаючы свой бліскучы нататнік. — ’’Партрэт У.Х.”, дзе ён даказвае, што санэты былі напісаныя нейкім Уілам Х’юсам, чалавекам усіх колераў.
— Былі прысьвечаныя Ўілу Х’юсу, вы хацелі сказаць? — запытаўся бібліятэкар-квакер.
Або Хілу Ўюсу. Або самому сабе, Уільяму Хлусу. У. X.: угадай, хто я?
15Слава Богу ў нябёсах (лац.).
— Так, прысьвечаныя Ўілу Х’юсу, — сказаў містэр Най, ахвотна ўносячы папраўку ў сваю глёсу. — Безумоўна, тут скрозь парадоксы, ведаеце, Х’юс і hexvs^ і hues^, але гэта для яго вельмі тыповае, як ён усё замешвае. Тут, ведаеце, самая сутнасьць Уайлда. Лёгкі падыход.
Ягоны позірк лёгка падыйшоў і крануў іхнія твары, калі ён, бялявы эфэб, усьміхаўся. Утаймаваная сутнасьць Уайлда.
Ты дужа востры на розум. Кульнуў тры чарачкі віскі за дукаты магістра Дызі.
Колькі я прапусьціў? Ат, пару шылінгаў.
На гурму газэтнікаў. Гумор мокры й сухі.
Досьціп. Ты аддаў бы ўвесь свой досьціп за пышную шату маладосьці, у якой ён красуецца. Азнакі спатоленага жаданьня.
Іх будзе яшчэ шмат. Вазьмі Яе дая мяне. У час спароўваньня. Юпітар, пашлі ім халодны час юру. Але, пагалубіся зь ёю.
Ева. Голы пшанічналонны грэх. Гад абвівае яе, джаліць пацалункам.
— Вы думаеце, гэта ўсяго толькі парадокс? — спытаўся бібліятэкар-квакер. — Насьмешніка не прыймаюць усур’ёз, якраз калі ён найбольш сур’ёзны.
Яны ўсур’ёз размаўлялі пра сур’ёзнасьць насьмешніка.
Зноў азмрочанае аблічча Быка Малігана на хвілю глянула на Стывэна. Потым, хітаючы галавой, ён падыйшоў да яго й выцягнуў з кішэні згорнутую тэлеграму. Ягоныя рухавыя вусны пачалі яе чытаць і заўсьміхаліся са сьвежым захапленьнем.
— Тэлеграма! — выкрыкнуў ён. — Цудоўнае натхненьне! Тэлеграма! Папская була!
Ён прысеў на ражок неасьветленага стала й з радасьціо прачытаў уголас:
— Сэнтымэнтальным трэба назваць таго, хто здольны браць насалоду, не абавязваючы адказнасьцю за ўчыненае. Падпісана: Дэдал. Адкуль ты гэтае выцягнуў? 3 бардаку? He. 3 Каледжу Грын. Чатыры фунты ўжо прапіў? Цётка намерваецца пагаманіць з тваім убогасутным бацькам. Тэлеграма! Малахі Маліган, ’’Карабель”, Ніжняя Эбі-стрыт. О, беспрыкладны блазьнюк! О, рукапаложаны кінчыянец!