Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Я плакаў у самоце.
Джон Эглінтан глядзеў на скурчанага сьветлячка ў сваёй лямпе.
— Сьвет лічыць, што Шэкспір зрабіў памылку, — сказаў ён, — і паправіў яе так хутка, як толькі гэта было магчыма.
— Лухта! — рэзка адказаў Стывен. — Геній ня робіць памылак. Ягоныя пралікі намераныя, яны — брамы адкрыцьця.
Брама адкрыцьця расчынілася, прапускаючы бібліятэкараквакера, ціхарыпаногага, лысага, вушастага й заклапочанага.
— Наравістую, — наравіста азваўся Джон Эглінтан, — цяжка сабе ўявіць брамай адкрыцьця. Што карыснае адкрыў Сакрат дзякуючы Ксантыпе?
— Дыялектыку, — адаазаў Стывэн, — а дзякуючы сваёй Ma­ui — умельства нараджаць думкі. А чаго навучыўся ён ад сваёй другой жонкі, Мірты (absit nomen!'1), ад Эпіпсыхідыёна Сакратыдыдыёна, таго ня ўведае ніколі ні адзін мужчына, ні жанчына. Аднак ні мудрасьць павітухі, ні жончын лямант не зьбераглі яго ад архонтаў з Шын Фэйн і ад іхняга кілішачка цыкуты.
— А Эн Хэтуэй? — палагодна сказаў ціхі голас містэра Ная. — Мы, здаецца, забываемся пра яе, як раней сам Шэкспір.
Ён перавёў свой позірк з задумлівай барады на зласьлівы чэрап, каб нагадаць і дабразычліва папракнуць, а потым на лысаружовую макаўку лялярда, безь віны абняслаўленага.
— У яго была ладная скарбоначка клёку, — сказаў Стывэн, — і памяць не дзіравая. Ён нёс успамін ў сваёй кайстры, калі шкандыбаў у сталічнае места, насьвістваючы ’’Пакінуў я дзяўчо ў маркоце”. Калі б нават час ня быў пазначаны землятрусам, мы й так павінны былі ведаць, дзе ўсё гэта памясьціць — беднага зайчыка, які сядзіць слупком у схованцы, брэх сабакаў, набіваную аброць і яе блакітныя ваконцы. Той успамін, ’’Вэнэра й Адоніс”, ляжаў у будуары ў кожнай лёнданскай верціхвосткі. Ці наравістая Катарына была непрыглядная? Гартэнзіё называе яе маладой і прыгожай. Ці вы думаеце, што аўтар ’’Антонія й Клеапатры”, апантаны пілігрым, меў вочы на патыліцы й выбраў дзяліць сваё ложа найбрыдшую пабягушку ва ўсім Уорыкшыры? Добра: ён яе кінуў і заваяваў сьвет мужчынаў. Але ягоныя гераіні, якіх ігралі хлапчукі, гэта гераіні хлапчукоў. Іхняе жыцьцё, думкі, словы далі ім самцы. Ён няўдала выбраў? Мне здаецца, гэта яго выбралі. Іншыя дзьмухалі-хухалі на свайго Ўіла, а Эн у хаце веяла на свайго. Гэта яна вінаватая, ліха мяне бяры. Яна сурочыла яго як сьлед, дваццацішасьцігадовая павабніца. Шэравокая багіня, што нахіляецца надюнаком Адонісам, апускаецца з вышыні, каб яго скарыць, быццам пралёг да ўзбрынялай дзеі, гэта й ёсьць бессаромная дзеўка са Стратфарду, што валіць у пшанічную ніву свайго каханка, які маладзейпіы за яе.
А мая чарга? Калі?
Прыйдзі!
7Імя прапусьцім! (лац.).
— У жытнюю ніву, — сьветла-радасна ўдакладніў містэр Най, радасна-сьветла падымаючы свой новы нататнік.
I зь бялявым задавальненьнем ён усім прамармытаў:
У жыпгняй ніве ля дубровы Качаўся гожы люд вясковы.
Парыс: добра задаволены задавальняльнік.
Рослая фігура ў калматай саматканцы ўзьнялася зь ценіо й адсланіла свой каапэратыўны гадзіньнік.
— Баюся, мяне зачакаюцца ў ’’Хоўмстэд”.
Куды ён? На ворны грунт.
— Вы ўжо адыходзіце? — спыталіся рухавыя бровы Джона Эглінтана. — Ці пабачымся вечарам у Мура? Прыйдзе Пайпэр.
— Пайпэр? — пайпнуў містэр Най. — Пайпэр ужо вярнуўся?
Пітэр Пайпэр поранкам пёр пірог з горкай рэпай.
— Ня ведаю, ці змагу. Чацьвер. У нас сустрэча. Калі толькі дам рады выйсьці ў час.
Ёгабогазброд у мэбляваных пакоях Доўсана. ’’Ізьіда бяз покрыва”. Іхнюю сьвятую кнігу на мове палі мы спрабавалі аднаго разу аддаць пад заклад. Пад парасонам, скрыжаваўшы ногі, уладарыць ацтэцкі Лёгас, які дзеіць на розных астральных узроўнях, іхняя звыпідуша, махамахатма. Верныя гермэтысты чакаюць, калі азорыць іх сьвятло, дасьпяваюць да пасьвячэньня ў вучні, карагодзяць вакол яго. Луіс X. Віктары, Т. Колфілд Ірвін. Дзевы Лётасу ловяць іхнія пагляды, шыпікападобныя залозы ў іх палаюць. А ён уладарыць, напоўнены сваім богам, Буда пад трыпутнікам. Душаў завіхральнік, паглынальнік. Мужадушы, жонадупіы, душна ад душаў. 3 жалобным лямантам віхруюць, кружаць, кружаныя лямантуюць.
У квінтэсэнцыяльнай нікчэмнасьці У клепіцы цела жыве жонадуша.
— Кажуць, нас чакае літаратурная неспадзеўка, — прыязнапаважным тонам сказаў бібліятэкар-квакер. — Ходзіць чутка, што містэр Расэл рыхтуе зборнік вершаў нашых маладых паэтаў. Мы чакаем зь вялікай зацікаўленасьцю.
Зь вялікай зацікаўленасьцю ён глянуў у сноп праменьняў лямпы, дзе блішчэлі тры абліччы, асьветленыя.
Прыгледзься гэтаму. Запомні.
Стывэн глянуў уніз на безгаловы капялюх, пачэплены на ручцы трысьціны над ягоным каленам. Мой шалом і меч. Дакра-
ніся зьлёгку ўказальнымі пальцамі. Экспэрымэнт Арыстотэля. Адзін ці два? Неабходнасьць ёсьць тое, у выніку чаго рэчам становіцца немагчыма быць па-іншаму. Знача, адзін капялюш і ёсьць адзін капялюш.
Паслухай.
Малады Колам і Старкі. Джордж Робэртс займаецца гандлёвым бокам. Лонгуарт як належыць раструбіць пра гэта ў ”Экспрэсе”. О, сапраўды? Мне спадабаўся "Паганяты” Колама. Так, я думаю, у яго ёсьць тая дзіўная рэч, геніяльнасьць. Дык вы лічыце, што ён і сапраўды геніяльны? Ейтс захапляўся ягоным радком: Як грэцкая ваза у дзікай зямлі. Праўда? Я спадзяюся, вы ўсё-ткі прыйдзеце сёньня вечарам. Малахі Маліган таксама прыйдзе. Мур папрасіў яго прывесьці Хэйнса. Вы чулі жарт міс Мічэл пра Мура й Мартына? Пра тое, што Мур — гэта грэх маладосьці Мартына? Надзвычай дасьціпна, праўда? Яны абодва нагадваюць Дон Кіхота й Санча Пансу. Як пагаворвае доктар Сыгерсан, наш нацыянальны эпас яшчэ ня створаны. Мур — чалавек здольны на гэтае. Наш дублінскі рыцар засмучонага аблічча. У шафранавай спадніцы? О’Ніл Расэл? Ну як жа, ён павінен гаварыць на вялікай старажытнай мове. А ягоная Дульцынэя? Джэймс Стывэнс піша даволі разумныя нарысы. Здаецца, мы набываем значнасьць.
Кардэлія. Cordoglio*. Самая самотная зь Ліравых дачок.
Глухмень. А цяпер твой парыскі бляск.
— Вельмі вам дзякую, містэр Расэл, — сказаў Стывэн, устаючы. — Калі б вы мелі ласку перадаць гэты ліст містэру Норману...
— О, так. Ён яго зьмесьціць, калі палічыць важным. Ведаеце, мы атрымліваем шмат карэспандэнцыі.
— Я разумею, — сказаў Стывэн. -— Дзякую.
Памагай Бог. Сьвіная газэтка. Быкамбратэрская.
— Сынг таксама абяцаў мне артыкул у ’’Дану”. Ці будуць нас чытаць? Адчуваю, што ўжо чытаюць. Гаэльская Ліга хоча чагосьці па-ірляндзку. Спадзяюся, вы прыйдзеце вечарам. Прывядзеце Старкі.
Стывэн зноў сеў.
Правёўшы тых, хто выходзіў, вярнуўся бібліятэкар-квакер. Чырванеючы, ягоная маска сказала:
— Містэр Дэдал, ваіпы погляды надзвычайна ўсё разьясьняюць.
8Смутак (італ.).
Парыпваючы, ён ступіў на пальчыках туды й сюды, бліжэй да нябёсаў на вышыню абцасу, і, заглушваны шумам разьвітаньня, запытаўся паціху:
— Значыць, вы мяркуеце, што яна не была верная паэту?
Устрывожаны твар пытаецца ў мяне. Чаму ён падыйшоў? Ветлівасьць ці ўнутраная азоранасьць?
— Дзе было прымірэньне, — сказаў Стывэн, — там раней мусіла быць расстаньне.
— Так.
Хрысталіс у скураных куртатых портках, уцякач, які хаваецца ад аблавы ў спарахнелых дуплах. Ня мае лісы, самотна ўцякаючы ад пагоні. Жанчын ён хіліў на свой бок, мяккі пол, блудніцаў бабілёнскіх, судзейскіх матрон, жонак грубіянскіх карчмароў. Ліс і гусі. А на Нью Плейс разьлезлае апаганенае цела, калісьці такое прыгожае, такое далікатнае, сьвежае як маладая ліпка, а сёньня лісьце апала зь яе дагала, напужанае цеснай магілай і нераскаянае.
— Так. Дык вы думаеце...
Зачыніліся дзьверы.
Супакой раптам запанаваў у вусьцішнай склепеністай каморцы, супакой цёплага й задумлівага паветра.
Лямпа вэсталкі.
Тут ён раздумвае пра нязбытае: пра тое, як бы жыў Цэзар, калі б паверыў прадказальніку — пра тое, што б магло быць — пра магчымасьці магчымага як такога — пра няведамыя рэчы — пра тое, якое ймя насіў Ахілес, калі жыў сярод жанчын.
Вакол мяне думкі, замкнёныя ў трунах, у саркафагах, набальзамаваныя слоўнымі духмянасьцямі. Тот, бог бібліятэкаў, птахабог, каранаваны месяцам. I я пачуў голас таго эгіпецкага першасьвятара. У мяляваных палацах з глінянымі кнігамі.
Яны нерухомыя. Калісьці варушылі чалавечыя мазгі. Нерухомыя: але таіцца ў іх сьмяротны сьверб, нашэптвае мне ў вуха жаласьлівую аповесьць, накідвае мне іхнюю волю.
— Несумненна, — раздумваў Джон Эглінтан, — з усіх вялікіх людзей ён самы загадкавы. Мы нічога аб ім ня ведаем акрамя таго, што ён жыў і цярпеў. А нават і гэтага ня ведаем. Хто іншы адкажа на наша пытаньне. А ўсё астатняе ахінутае змрокам.
— Але ж ’Тамлет” — надзвычай асабістая рэч, ня думаеце? — заступіўся містэр Най. — Я хачу сказаць, гэта амаль прыватны дзёньнік, ведаеце, зь ягонага асабістага жыцьця. Я хачу сказаць, што мяне зусім не хвалюе, хто там у яго забіты, а хто вінаваты...
Ён паклаў цнатлівы нататнік на ўскрай стала, усьміхаючыся з выклікам. Ягоны прыватны дзёньнік у арыгінале. Ta an bad ar an tir. Taint imo shagart9. Пашмаруй гэта ангельскім маслам, малыджон.
Мовіць малыджон Эглінтан:
— Пасьля таго, што нам распавёў Малахі Маліган, я быў падрыхтаваны да парадоксаў, але мушу вас папярэдзіць: калі вы хочаце пахіснуць маю веру ў тое, што Шэкспір ёсьць Гамлет, дык вас чакае цяжкое заданьне.
Крыху цярплівасьці.
Стывэн стрываў атрутны пагляд недаверлівых вачэй, што строга паблісквалі з-пад насупленых броваў. Базылішак. Е quando vede I'uomo rattosca™. Мэсір Брунэта, дзякуй табе за слова.
— Падобна як мы або маці Дана безупынна тчэм і распускаем нашы целы, — сказаў Стывэн, — малекулы якіх дзень і ноч снуюцца туды й назад, гэтак і мастак тчэ й распускае свой вобраз. I падобна да таго, як радзімка ў мяне на грудзях на тым самым месцы з правага боку, як і была пры маіх народзінах, хоць усё цела ўжо шмат разоў было ператканае з новай матэрыі, гэтак у прывідзе незаспакоенага бацькі зноў ажывае вобраз нежывога сына. У хвіліну найвышэйшай напругі ўяўленьня, калі наш дух, паводле Шэлі, зырыцца як сьвежы прысак, зьліваюцца ў адно той, кім я быў, і той, кім я ёсьць, і той, кім я, магчыма, буду. Такім чынам у будучыні, што даводзіцця сястрой мінуламу, я, можа быць, убачу сябе такім, як сяджу тут цяпер, але толькі вачыма таго, кім я буду тады.
Ты перайшоў па гэтай кладачцы з дапамогай Драманда з Хаторндэну.