Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Усё гэта чыста акадэмічныя пытаньні, — абвясьціў Расэл са свайго ценю. — Я маю на ўвазе, хто такі Гамлет — сам Шэкспір, ці Якуб Першы, ці Эсэкс. Дыспуты царкоўнікаў аб гістарычнасьці Ісуса. Мастацтва павінна выяўляць нам ідэі, бяскшталтныя духоўныя існасьці. Найважнейшае пытаньне пра твор мастацтва — якая глыбіня жыцьця яго спарадзіла. Жывапіс Гюстава Маро — гэта жывапіс ідэяў. Найглыбейшая паэзія Шэлі, словы Гамлета судакранаюць наш розум са спрадвечнай мудрасьцю, з Плятонавым сьветам ідэяў. А ўсё іншае — мудрагельства вучняў дзеля вучняў.
А. Э. расказваў у адным інтэрв’ю нейкаму янкі. Каб мяне маланка спаліла!
— Вучоныя былі спачатку вучнямі, — звышветліва сказаў Стывэн. — Арыстотэль некалі быў вучнем Плятона.
— Спадзяюся, ён і застаўся ім, — спаважна сказаў Джон Эглінтан. — Ён мне бачыцца як выдатнік са школьным пасьведчаньнем пад пахай.
Ён зноў расьсьмяяўся да барадатага твару, які цяпер адказаў усьмешкай.
Бяскшталтнае духоўнае. Айцец, Слова й Сьвяты Дых. Усёайцец, нябесны чалавек. Іесос Крыстос, чараўнік прыгожага, Лёгас, што кожнаю хвіляй пакутуе ў нас. Гэта сапраўды ёсьць тое. Я агонь на алтары. Я ахвярны алей.
Данлап, Джадж, рымлянін самы шляхотны, А.Э., Арваль, Імя Невыказнае, на вышыні нябеснай, К.Х., іхні настаўнік, чыя асоба — ня тайна для адэптаў. Браты вялікай белай лёжы незьмігутна сочаць, ці не патрэбна іхняя дапамога. Хрыстос зь
2Прывітаньне, рабі (лац.).
сястрой-нарачонай, вільгаць сьвятла, спароджаная адухоўленай дзевай, сафія ў раскаяньні, якая адыйшла ў стан будаў. Эзатэрычнае жыцьцё не для звычайнага чалавека. 3. Ч. спачатку павінен пазбыцца свае благое кармы. Аднойчы місіс Купэр Оўклі зіркнула на элемэнтарнае нашай выдатнай сястры Е. П. Б.
О, фу! Прэч адсюль! Pfuiteufel? Няможна дзівіцца, панюсю, няможна, калі дама адкрывае сваё элемэнтарнае.
Увайшоў містэр Най, высокі, лёгкі, юны, рахманы. Ягоная рука зграбна трымала нататнік, вялікі, новы, чысты, ільсьняны.
— Той выдатнік, — сказаў Стывэн, — палічыў бы роздумы Гамлета аб будучым жыцьці ягонай прынцаўскай душы — увесь гэты непраўдападобны, неістотны й недраматычны маналёг — такімі ж плыткімі, як у Плятона.
Джон Эглінтан, нахмарыўшыся, сказаў, ледзь стрымліваючы гнеў:
— Я даю слова, што мая кроў закіпае ў жылах, калі чую, як параўноўваюць Арыстотэля з Плятонам.
— А каторы зь іх двух, — спытаўся Стывэн, — выгнаў бы мяне са свае Дзяржавы?
Выцягні з похваў штылеты сваіх дэфініцый. Конскасьць — гэта штосьць усёканя. Яны пакланяюцца струменям памкненьняў і эонам. Бог: крык на вуліцы: вельмі пэрыпатэтычнае. Прастора: тое, што ў цябе перад зіркачамі. Праз прасторы меншыя за чырвоныя шарыкі чалавечай крыві яны праціскаліся сьледам за паўзадкамі Блэйка ў вечнасьць, для якой гэты расьлінны сьвет — толькі цень. Трымайся за тут і цяпер, празь якія ўся будучыня апускаецца ў мінулае.
Містэр Най, ветлівы, падыйшоў да свайго калегі.
— Хэйнс ужо пайшоў, — сказаў ён.
— Ужо?
— Я яму паказваў кніжку Жубэнвіля. Ён, ведаеце, зусім захапіўся ’’Любоўнымі песьнямі Конахту” Хайда. Мне не ўдалося прывесьці яго сюды паслухаць дыскусію. Ён пайшоў да Гіла купіць іх.
Ляці, о кніжачка, шпарчэй
Да злосных публікі вачэй.
Я песьні склаў, хоць не хацеў
Ангельскім ладам строіць сьпеў.
3Фу, як сорамна! (ням.).
— Дым з нашых тарфянікаў ударыў яму ў галаву, — дапусьціў меркаваньне Джон Эглінтан.
Мы ў Англіі адчуваем. Злодзей, які раскайваецца. Пайшоў. Я курыў ягоную махорку. Зялёны мігатлівы камень. Шмарагд, асаджаны ў аправе мора.
— Людзі ня ведаюць, якімі небясьпечнымі могуць быць любоўныя песьні, — акультна перасьцерагла Расэлава яйкаватая аўра. — Зрухі, што выклікаюць сусьветныя перавароты, нараджаюцца з мрояў і відзяжоў у душы якога-небудзь селяніна на схіле ўзгорка. Зямля для іх — ня ворны грунт, а жывая маці. Разрэджанае паветра акадэміі й арэны спараджае бульварны раман, кабарэтную песеньку. Францыя спараджае ў асобе Малярмэ самую далікатную кветку распусты, але жыцьцё пажаданае — такое, якім жывуць фэакі Гамэра — адкрываецца толькі для ўбогіх духам.
Пры гэтых словах містэр Най павярнуў да Стывэна свой нявінны пагляд.
— У Малярмэ, ведаеце, — сказаў ён, — ёсьць цудоўныя вершы ў прозе. Стывэн МакКэна часта чытаў мне іх у Парыжы. Адзін зь іх пра ’Тамлета”. Ён кажа: іі se рготёпе, lisant au livre de Ійі-тёте\ разумееце, чытаючы кніжку пра самога сябе. Ён апісвае, як ставілі ’Тамлета” ў францускім мястэчку, ведаеце, у мястэчку на правінцыі. Яны надрукавалі афішу.
Ягоная свабодная рука зграбна крэсьліла ў паветры дробныя значкі.
HAMLET
ой
LE DISTRAIT
Ріёсе de Shakespeare5
Ён паўтарыў нованахмаранаму абліччу Джона Эглінтана:
— Ріёсе de Shakespeare, ведаеце. Гэта так па-француску, францускі пункт гледжаньня. Hamlet ой ...
— Безразумны жабрак, — закончыў Стывэн.
Джон Эглінтан засьмяяўся.
— Так, зусім някепска, думаю, — сказаў ён. — Знакамітыя людзі, няма сумліву, але ў некаторых справах безнадзейна недабачлівыя.
Пышнае й тупое перанасычаньне забойствамі.
4Ён шпацыруе, чытаючы ў кніжцы пра самога сябе (франц.).
5ГАМЛЕТ, ці РАСЬСЕЯНЫ, П'еса Шэкспіра (франц.).
— Робэрт Грын назваў яго катам душы, — сказаў Стывэн. — Недарма ён быў сынам разьніка, які памахваў сваім тапаром і паплёўваў у далоні. Дзевяць жыцьцяў заплачана за адно жыцьцё ягонага бацькі, Айца Нашага, які ў чысьцілішчы. Гамлеты ў хакі страляюць без хістаньняў. Крывавая разьня ў пятым акце прадказвае канцэнтрацыйны лягер, апеты містэрам Суінбэрнам.
Крэнлі, я, ягоны маўклівы даручнік, які сочыць за бітвамі здалёк.
Сьмяротных ворагаў патомкі й маткі, Якіх памілавалі толькімы...
Паміж усьмешкай сакса й зьвягам янкі. Ці чорт, ці д’ябал.
— Ён будзе даказваць, што ’Тамлет” — гэта гісторыя пра прывідаў, — сказаў Джон Эглінтан для містэра Ная. — Ён, як той тоўсты хлопец у Піквіка, хоча, каб наша кроў застыгла ад жаху.
О, слухай, слухай, слухай!
Мая кроў слухае яго: застыглая, слухае.
Як толькі ты...
— А што такое прывід? — запытаўся Стывэн з трапяткім запалам. — Нехта, хто стаў неадчувальным празь сьмерць, адсутнасьць або зьмену звычаяў. Альжбетанскі Лёндан гэткі ж далёкі ад Стратфарду, як разбэшчаны Парыж ад цнатлівага Дубліну. Хто гэта той прывід зь limbo patrum6, які вяртаецца ў сьвет, дзе пра яго забыліся? Хто такі кароль Гамлет?
Джон Эглінтан перасунуў сваё шчуплае цела, адхіляючыся ўзад, каб узважыць.
Чапіла.
— Якраз тая самая гадзіна дня ў сярэдзіне чэрвеня, — пачаў Стывен, хуткім позіркам просячы іхняй увагі. — Над тэатрам ля рэчкі паднялі сьцяжок. Непадалёк, у Парыскім парку, раве ў сваёй яме мядзьведзь Сэкерсан. Старыя мачталазы, што плавалі з Дрэйкам, жуюць каўбаскі сярод публікі ў партэры.
Мясцовы калярыт. Давай усё, што ведаеіп. Зрабі іх прысутнікамі.
6Край бацькоў (лац.).
— Шэкспір выйшаў з дому гугенотаў на Сылвэр-стрыт і праходзіць каля лебядзіных клетак усьцяж рэчкі. Але ён не спыняецца, каб накарміць самку, якая заганяе ў чаротнік свой вывадак лебядзяткаў. У лебедзя Эйвану іншыя думкі.
Кампазыцыя месца. Ігнацы Ляёла, пасьпяшай мне на падмогу!
— П’еса пачынаецца. У паўзмроку ўзьнікае актор, апрануты ў неданошаную кальчугу з плячэй прыдворнага бычка, мужчына мажнага складу зь нізкім голасам. Гэта прывід, гэта кароль, кароль і не кароль, а актор — сам Шэкспір, які ўсе гады свайго жыцьця, не аддадзеныя марнасьці над марнасыпо, вывучаў ’Тамлета”, каб зайграць ролю здані. Ён прамаўляе да Бэрбэджа, маладога актора, які стаіць насупроць яго па другі бок сьмяротнай заслоны, называе яго па імені:
Гамлет, я твайго бацькі дух
і просіць яго выслухаць. Ён прамаўляе да сына, сына свае дупіы, маладога прынца Гамлета, і да сына свайго цела, Гамнэта Шэкспіра, які памёр у Стратфардзе, каб той зь ягоным імем мог жыць вечна.
— Ці магчыма, каб актор Шэкспір, прывід праз адсутнасьць, а ў шатах пахаванай Даніі прывід празь сьмерць, гаворачы ўласныя словы да носьбіта імені ўласнага сына (калі б Гамнэт Шэкспір жыў, ён быў бы блізьнкжом прынца Гамлета), — няўжо гэта магчыма, я хачу ведаць, няўжо праўдападобна, каб ён не зрабіў ці не прадбачыў лягічных высноваў з гэтых перадумоваў: ты пазбаўлены спадчыны сын — я забіты бацька — твая маці вінаватая каралева, Эн Шэкспір, народжаная Хэтуэй?
— Але ж вы сунеце нос ў прыватнае жыцьцё вялікага чалавека, — нецярпліва пачаў Расэл.
Ага, прыяцель, і ты?
— Цікавае толькі для парафіяльнага пісара. Я хачу сказаць, у нас ёсьць п’есы. Я хачу сказаць, калі мы чытаем паэзію ’’Караля Ліра” — што нас абыходзіць, як жыў паэт? Калі справа ў жыцьці, яго маглі б пражыць за нас нашы слугі, як сказаў Вілье дэ Ліль. Падглядваюць і падслухоўваюць закулісныя будзённыя плёткі, пра паэтава п’янства, пра паэтавы даўгі. Мы маем ’’Караля Ліра” — і ён несьмяротны.
Аблічча містэра Ная, да якога ён зьвяртаўся, пагадзілася.
Бруі над імі хвалямі ды водамі струменнымі, Мананаан, Мананаан, МакЛір...
А як, дабрадзею, з тым фунтам, што ён пазычыў табе, калі ты галадаў?
Авохці, я ж быў у патрэбе.
Прыймі гэты дукат.
Няхай цябе! Ты яго амаль цалкам пакінуў у пасьцелі Джарджыны Джонсан, дачкі сьвятара. Джала грэху.
А ты намераны яго аддаць?
О, так.
Калі? Цяпер?
Ну... не.
Дык калі?
Я заплаціў за сваё. Я заплаціў за сваё.
Спакойна. Ён з таго берагу Бойну. Паўночна-усходні куток. Ты яму вінаваты.
Пачакай. Пяць месяцаў. Малекулы ўсе зьмяніліся. Я ўжо іншы я. Іншы я пазычаў фунт.
Быць ня можа.
Але я, энтэлехія, форма формаў, захоўваю я дзякуючы памяці, бо пад вечназьменнымі формамі.
Я, які грашыў, маліўся й пасьціў.
Дзіця, якое Конмі ўратаваў ад бярозавай кашы.
Я, я ды я. Я.
А. Э. Я вам вінаваты.
— Вы хочаце кінуць выклік трохсотгадовай традыцыі? — запытаўся зласьлівы голас Джона Эглінтана. — Прынамсі ейны прывід пахавалі назаўжды. Яна памерла, прынамсі для літаратуры, перад сваімі народзінамі.
— Яна памерла, — адказаў яму Стывэн, — шэсьцьдзесят сем гадоў пасьля сваіх народзін. Яна бачыла, як ён увайшоў у свет і зыйшоў зь яго. Яе першую ён трымаў у абдымках. Яна нарадзіла яму дзяцей і яна прыкрыла яму вочы медзякамі, калі ён ляжаў на сьмяротным ложы.
Сьмяротнае ложа маці. Сьвечка. Заслоненае люстра. Тая, што дала мне жыцьцё, ляжыць тут, зь медзякамі на павеках, прыўбраная букецікам танных кветак. Liliata rutilantium.