Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Эглінбонтонныя вочы, хутка пажвавеўшы, кінулі сарамяжліва-ясны позірк. Задаволена зіркае, гліняны пурытанін.
Прыхвальвай. Зрэдку. Але прыхвальвай.
— Сам сабе бацька, — сказаў сам сабе Сынмаліган. — Чакайце. Я зацяжарыў. У мяне ненароджанае дзіцё ў мозгу. АтэнаПаляда! Паставім п’есу! Дазвольце мнеразрадзіцца.
Ён сьціснуў свой лоналоб абедзьвюма акушэрскімі рукамі.
— Што да ягонай сям’і, — працягваў Стывэн, — дык род ягонай маці жыве й дасюль у Ардэнскім лесе. Яе сьмерць спарадзіла ў яго сцэну з Валюмніяй у ’’Карыяляне”. Сьмерць ягонага сыночка — гэта сцэна сьмерці маладога Артура ў ’’Каралі Джоне”. Гамлет, чорны прынц, гэта Гамнэт Шэкспір. Кім былі
31Далей. Яшчэ. Зноў. Потым (лац.).
дзяўчаты ў ’’Буры”, у ’’Пэрыкле”, у ’’Зімовай аповесьці” — мы ўжо ведаем. Кім была Клеапатра, гаршчок зь мясам у эгіпецкай зямлі, і кім Вэнэра, мы можам здагадвацца. Але ёсьць яшчэ адзін сямейнік, які пакінуў свой сьлед на ягоных бачынах.
— Інтрыга ўскладняецца, — сказаў Джон Эглінтан.
Бібліяіэкар-квакер, дрыпаючы, увайшоў на пальчыках, дрып-дрып, ягоная маска, дрып-дрып, ад сьпеху, дрып-дрыгала.
Дзьверы зачыніліся. Кельля. Дзень.
Яны слухаюць. Трое. Яны.
Я ты ён яны.
Давайце, спадары.
СТЫВЭН
У яго былі тры браты, Гілбэрт, Эдмунд, Рычард. Гілбэрт пад старасьць апавядаў нейкім паном, як аднога разу Спадар Касір даў яму дальбог задарма білет і як пабачыў ён тамака ў Лёндуне свайго брата Спадара Віла што драмы піша ў адной праяве дзе біліся і ў яго чалавек сядзеў на плячох. Каўбаса, што прадавалі на партэры, напоўніла душу Гілбэрта захапленьнем. Ён прапаў бязь сьледу — але нейкі Эдмунд і нейкі Рычард запісаныя ў творах любага Ўільяма.
МАГІГЛІНДЖОН
Імёны! Што значыць імя?
НАЙ
Рычард, разумееце, гэта маё ймя. Спадзяюся, што закінеце добрае слоўка за Рычардам, разумееце, так дзеля мяне.
(Сьмех.)
БЫК МАЛІГАН
(Piano, diminuendo32)
Тут прамовіў мэдык Дык
Да свайго калегі Дэйві...
32Ціха, паніжаючы голас (італ.).
стывэн
У ягонай тройцы чорных Уілаў, падкалодных трасіторбнікаў, Яга, Рычард Гарбун, Эдмунд у ’’Каралі Ліры”, даум дадзеныя ймёны злых дзядзькоў. Дарэчы, тая апошняя п’еса была напісаная або якраз пісалася, калі ягоны брат Эдмунд паміраў у Саўтуорку.
НАЙ
Спадзяюся, што перападзе Эдмунду. Мне ня хочацца, каб Рычард, мой цёзка...
(Сьмех.)
КВАКЕРЛІСТЭР
(A tempo33.) Але той, хто крадзе маё добрае ймя ад мяне...
СТЫВЭН
(Stringendo34.) Ён схаваў сваё ймя, прыгожае ймя Ўільям, у сваіх п’есах, даўшы яго дзе статысту, дзе клоўну, як на карцінах у старых італьянцаў мастак часамі піша самога сябе недзе ў цёмным куточку палатна. Але ён выставіў яго дапераду ў санэтах, дзе Ўільяма хапае зь лішкам. Як Джону О’Гонту, гэтак і яму ўласнае ймя было дарагое, ня менш дарагое за герб і шчыт, дзеля якіх ён падхалімнічаў, на чорным пасе кап’ё са срэбным вастрыём, honorificabilitudinitatibus35, і больш дарагое за славу найвялікшага трасісцэньніка ў краіне. Што значыць імя? Гэтае пытаньне кожны з нас ставіць сабе ў дзяцінсгве, калі ўпершыню піша тое ймя, якое, як яму сказалі, ёсьць ягоным. Зорка, што сьвеціць і ў дзень, агнявы дракон, узьнялася на неба пры ягоных народзінах. Яна самотна сьвяціла сярод белага дня, ясьней за Вэнэру ўночы, а начамі мігцела над дэльтай Касыяпэі, сузор’я, што разьлеглася сярод зорак ягоным ініцыялам. Ягоныя вочы глядзелі на яе, якая стаяла блізка да небасхілу, на ўсход ад Мядзьведзіцы, калі апоўначы ён ішоў паўзь летнія дрымотныя гоні, вяртаючыся з Шотэры й зь яе абдымкаў.
Абодва задаволеныя. Я таксама.
33Рытмічна (італ.).
34Прысьпешваючы (іпіал.).
35Які абсыпаны гонарамі (лац.).
Толькі не кажы ім, што яму было дзесяць гадоў, калі яна пагасла.
I зь яе абдымкаў.
Чакаеш, каб цябе спакушалі й здабывалі. Але, пястунчык. Хто цябе стане спакушаць?
Чытай у нябёсах. Autontimerumenos. Bous Stephanoumenos36. Дзе тваё сузор’е? Стыві, Стыві дарагі, дзялі роўна пірагі. С. Д.: sua donna. Gid: di lui. Getindo risolve di non amar. S. D31.
— Але што гэта было, містэр Дэдал? — запытаўся бібліятэкар-квакер. — Якое-небудзь нябеснае зьявішча?
— Уночы — зорка, — адказаў Стывэн. — А днём — воблачны слуп.
Пра што яшчэ сказаць?
Стывэн акінуў позіркам свой капялюш, кіёк, чаравікі.
Stephano^, мая карона. Мой меч. Ягоныя чаравікі выкрыўляюць мне ступні. Трэба купіць пару. Дзіравыя шкарпэткі. I хустачку.
— Вы няблага абыйгрываеце ягонае ймя, •— прызнаў Джон Эглінтан. — Дый вашае ўласнае досыць дзіўнае. Мне здаецца, яно тлумачыць ваш эксцэнтрычны склад думкі.
Я, Магі й Маліган.
Легендарны штукар, чалавек-каршун. Ты лётаў. Куды? Ныохэйвэн — Д’еп, пасажыр трэцяй клясы. У Парыж і назад. Кнігаўка. Ікар. Pater, ait39. Падбітакрылы, кіданы хвалямі, заліваны. Кнігаўка, вось ты хто. Кнігаўка ён.
Містэр Най зь ціхім запалам падняў свой нататнік і сказаў:
— Гэта вельмі цікава, таму што матыў брата, ведаеце, сустракаецца і ў старажытнаірляндзкіх мітах. Якраз тое, пра што вы гаворыце. Тры браты Шэкспіры. I ў Грыма таксама, ведаеце, у казках. Там заўсёды трэці брат жэніцца з заснулаю каралеўнаю ды здабывае найлепшае.
Най з найлепшых братоў. Добры, лепшы, найлепшы.
Бібліятэкар-квакер скокнуў-стаў побач.
■—■ Мне хацелася б ведаць, — сказаў ён, — якога брата вы... Я зразумеў, вы намякаеце, што былі правінныя зносіны з адным з братоў... Ці, можа, я забягаю наперад?
Ён злавіў сябе на сьвежым учынку: паглядзеў на ўсіх: паўстрымаўся.
36Самакаральны. Бык увенчаны ("стывэнізаваны") (грэц.).
37Сваю даму. Менавіта: яго. Астылы, вырашае не кахаць С. Д. (італ.).
38Вянок (грэц.).
39Бацька, кажа (лац).
Памочнік клікнуў ад парога:
— Містэр Лістэр! Айцец Дайнін просіць...
— О, айцец Дайнін! Зараз іду.
Хуткім крокам раз-раз з хуткім рыпам раз-раз ён раз-раз аддаліўся.
Джон Эглінтан заняў пазыцыю.
— Давайце, — выклікаў ён. — Паслухайма, што вы маеце сказаць пра Рычарда й Эдмунда. Вы захавалі іх на астатак, праўда?
— Спадзявацца, каб вы запомнілі двух шляхетных сямейнікаў, дзядзьку Рычы й дзядзьку Эдмунда, — адказаў Стывэн, — гэта, відаць, ужо зашмат. Братоў забываюць так жа лёгка, як парасоны.
Кнігаўка.
А дзе твой брат? У аптэкара. Мая мянташка. Ён, потым Крэнлі, Маліган — цяпер гэтыя. Гутаркі, гутаркі. Але дзейнічай. Дзейнічай гутаркай. Яны цябе цьвяляць, выпрабоўваючы. Дзейнічай. Адказвай на ўзьдзеяньне.
Кнігаўка.
Я змарыўся ўласным голасам, голасам Ісава. Каралеўства за глыток.
Далей.
— Вы скажаце, што тыя ймёны ўжо былі ў хроніках, адкуль ён браў матэрыял для п’есаў. Тады чаму ён выбраў гэтыя, а ня іншыя? Рычард, курвельскі гарбун, байструк, заляцаецца да аўдавелай Эн (што значыць імя?), спакушае й здабывае яе, курвельскі сын — вясёлую ўдавіцу. Рычард-заваёўнік, трэці брат, каралюе пасьля Ўільяма заваяванага. Усе астатнія чатыры акты тае п’есы вяла распускаюцца зь першага. Рычард — адзіны з усіх каралёў, каго Шэкспір не засланяе шчытом пашаноты, гэтым анёлам-абаронцам сьвету. Чаму пабочная інтрыга ў ’’Каралі Ліры”, дзе выступае Эдмунд, выхапленая з ’’Аркадыі” Сыдні й прылатаная да кельцкае легенды перадгістарычнай даўнасьці?
— Такая была Ўілава воля, — заступіўся Джон Эглінтан. — Гэта ня значыць, што мы сёньня павінны зьляпляць скандынаўскую сагу з урыўкам раману Мэрэдыта. Que voulez-vous?40, як сказаў бы Мур. Ў яго й Багемія знаходзіцца над морам, а Уліс цытуе Арыстотэля.
— Чаму? — гаварыў Стывэн, сам сабе адказваючы. — Таму што тэма брата-падманшчыка, брата-захопніка, брата-чужа-
40Чаго вы хочаце? (франц.).
ложніка ці брата, у якім усё гэта адразу, была тым для Шэкспіра, чым бедныя не былі: тым, што заўсёды з табою. Нота выгнаньня, выгнаньня з сэрца, выгнаньня з дому, гучыць бесьперапынна, пачынаючы ад ’’Двух вэронцаў”, ажно да таго моманту, калі Проспэра ломіць сваю булаву, закопвае яе на колькі сажняў у зямлю й топіць сваю кнігу. Гэтая нота раздвойваецца ў палове ягонага жыцьця, адгукаецца ў іншым, паўтараецца, пратасіс, эпістасіс, катастасіс, катастрофа. Яна паўтараецца зноў, калі ён ужо над магілай, а ягоная замужняя дачка Сюзэн, выліты татачка, абвінавачваецца ў чужаложніцтве. Нічога іншага як грэх першародны зацьмяніў яму розум, аслабіў волю й прышчапіў упорыстую цягу да злога. Такія дакладныя словы спадароў япіскапаў Мэйнуцкіх: грэх першародны, дапушчаны як грэх першародны кімсьці іншым, чыймі грахамі ён таксама грашыў. Гэта скрываецца між радкамі апошніх слоў, што ён напісаў, гэта застыла ў ягоным надмагільным камені, пад якім ня суджана было супачыць касьцям ягонай жонкі. Час гэтага ня сьцёр. Краса й заміранасьць ня змылі. У незьлічоных адменьніках яно распылена паўсюдна ў сьвеце, што ён стварыў, у ’’Многа шуму зь нічога”, двойчы ў ’’Чаго пажадаеце”, у ’’Буры”, у ’Тамлеце”, у ’’Мерцы за мерку” і ва ўсіх іншых п’есах, якіх я не чытаў.
Ён расьсьмяяўся, каб вызваліць свой розум зь няволі свайго розуму.
Судзьдзя Эглінтан падсумаваў:
— Праўда пасярэдзіне, — сьцьвердзіў ён. — Ён прывід і ён прынц. Ён — усё ва ўсім.
— Так яно й ёсьць, — пагадзіўся Стывэн. — Хлопец зь першага акту — гэта сьпелы мужчына зь пятага. Усё ва ўсім. У "Цымбэліне”, у ’’Атэла” ён і зводнік, і раганосец. Ён дзейнічае, і на яго ўзьдзейнічаюць. Улюбёны ў ідэальнае або ў скажонае, ён, як Хазэ, забівае сапраўдную Кармэн. Ягоны няўтомны розум — як Яга, апантаны роганасланьнём і няўпынный прагай, каб маўр у ім заўжды пакутаваў.
— Pori! Рогі! — юрліва рыкныў Рык Маліган. — О, сыгнал жаху!
Цёмнае скляпеньне ўхапіла, адгукнулася.
— Яга! Што за характар! — усклікнуў бясстрашны Джон Эглінтан. — Калі ўсё ўжо сказана, застаецца толькі пагадзіцца з Дзюма-Д/s (або, можа, з Дзюма-/>ёге?). Пасьля Бога болып за ўсіх стварыў Шэкспір.
— He займаюць яго ні мужчыны, ні жанчыны, — сказаў Стывэн. — Пражыўпіы жыцьцё ў адсутнасьці, ён вяртаецца на
той лапік зямлі, дзе ён нарадзіўся, дзе заставаўся заўсёды, як малы хлопец і як сьпелы мужчына, нямым сьведкам; там ягонае жыцьцёвае вандраваньне закончваецца, і ён садзіць у зямлю сваю шаўкоўніцу. Потым памірае. Відовішча закончанае. Далакопы закідваюць Гамлета рёге й Гамлета fils. Нарэшце ён кароль і прынц у сьмерці, пад гукі адпаведнай музыкі. I яго аплакваюць, хоць папярэдне забілі й здрадзілі, усе далікатныя й чульлівыя сэрцы — бо ці будуць гэта дацкія, ці дублінскія, сэрцы, жаль па памёрлых для іх — адзіны муж, зь якім яны ня прагнуць разводу. Калі вам падабаецца эпілёг, прыгледзьцеся да яго даўжэй: заможны Проспэра — узнагароджаная дабрачыннасьць, Лізі — дзедавы каханы камячок, і дзядзька Рычы — злы чалавек, сасланы паэтычнай справядлівасьцю ў месца, куды йдуць дрэнныя мурыны. Вялікая заслона. У вонкавым сьвеце ён знайшоў зьдзяйсьненьне таго, што жыло як магчымасьць ва ўнутраным. Мэтэрлінк кажа: Калі зранку Сакрат выйдзе з дому, ён знойдзе мудраца, ійто прысеў на сваім парозе. Калі зьвечару вырушыць Юда, ягоныя крокі скіруюць да Юды. Кожнае жыцьцё — шматлікасьць дзён, адзін за адным. Мы йдзем праз саміх сябе, сустракаем разбойнікаў, прывідаў, волатаў, старых, маладых, жонак, удавіцаў, братоў па духу. Але кожны раз сустракаем саміх сябе. Той драматург, што напісаў фоліё гэтага сьвету, і напісаў яго дрэнна (Ён даў нам спачатку сьвятло, а сонца — два дні пасьля), пан усяго існага, каго найболей рымскія з католікаў называюць dio boia, бог-кат, без сумліву ёсьць усё ва ўсім ва ўсіх нас, ён стайнік і ён разьнік, і ён быў бы таксама зводнікам і раганосцам, калі б ня тое, што ў гаспадарцы нябеснай, як прадказаў Гамлет, няма болей шлюбаў, а ўслаўлены чалавек, анёландрагін, даводзіцца жонкай самому сабе.