Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Ой-ёй! Тварог з вадой! — захвалявалася Сісі. — Ён сапсаваў сабе ўвесь сьлінячок.
Гэты невялікі contretemps1 заняў ейную ўвагу, але яна раз-два ўсё ўладзіла.
У Герты вырваўся прыглушаны ўсклік, яна нэрвова кашлянула, і Эда тут жа запытала што-што, і ёй хацелася адказаць паехала-пайшло, даганяй, яшчэ можаш злавіць, але яна заўсёды прытрымлівалася сьвецкіх манэраў, таму й абмінула гэта з закончанай тактоўнасьцю, сказаўшы, што ўжо багаславенства, бо ў цішы азваўся звон са званіцы над берагам і канонік О’Ханлан прыступіў да алтара ў накідцы якою ахінуў ягоныя плечы айцец Конрай і багаслаўляў ірымаючы ў руках Сьвятыя Дары.
Як жа кранала пачуцьці ўся гэтая сцэна ў зьмяркальным сутоньні, разьвітальная краса Эрыну й чульлівы тон вечаровага звону, і зігзагаваты лёт кажана, што зьляцеў з абвітай плюшчам званіцы й насіўся зь цененькім тужлівым попіскам на фоне цьмянага неба. У далечы сьвяціліся агні маякоў, такія маляўнічыя, і ёй бы вельмі хацелася напісаць гэта фарбамі, бо ж гэта лягчэй чымсьці чалавека й неўзабаве ўжо ліхтарнік рушыць у свой абыход каля прэзбітэрыянскага касьцёла і ўздоўж ценістай Трайтанвіл-авэню дзе шпацырутоць парачкі й запаліць ліхтар поблізу яе акна там дзе Рэгі Ўайлі так часта паварочваў на сваім ровары і ўсё быццам у кніжцы ’’Ліхтарнік” міс Камінс якая
7Выпадак (франц.).
напісала яшчэ "Мэйбл Воэн” ды іншыя аповесьці. Бо ў Герты былі свае запаветныя мроі, пра якія ніхто ня ведаў. Яна любіла паэзію, і калі Бэрта Сапл падаравала ёй той прыгожы альбом дзеля запісу розных думак, у каралава-ружовай вокладцы, яна схавала яго ў шуфлядку свайго туалетнага століка, які, праўда, не калоў у вочы шыкам, але затое вылучаўся ўзорнай чысьцінёй і парадкам. Вось там яна трымала свае дзявочыя скарбы, чарапахавыя грабяні, значок Марыйнага збору, парфуму зь белай ружы, фарбку для броваў, алебастравую шкатулачку для пахнідлаў і стужкі, якія зьмяняла на бялізьне, калі яе прыносілі з пральні, а ў альбоме ўжо былі розныя прыгожыя думкі, запісаныя фіялетавым атрамантам, які яна купіла ў Хілі на Дэйм-стрыт, і яна адчувала, што сама магла б пісаць паэзііо, калі б толькі ўмела так выказацца, як у тым вершы, што знайшла ў газэце, у якуіо была загорнутая зеляніна з рынку, і ён так да яе прамовіў, што яна адразу яго перапісала. Верш называўся ”Ці ўжо ня стала майго ідэала?”, а напісаў яго Луіс Дж. Уолш з Маэрфэлту, а далей было зьмярканьне, ці ты каліколечы? або нешта такое й часта ад красы паэзіі такой сумнай у сваёй пралётнай чароўнасьці ціхія сьлёзы засьцілі яе вочы, таму што яна адчувала, гады мінаюць адзін за адаым, і калі б ня тая адна хіба, яна б увогуле ня мела сабе роўных, а выпадак той здарыўся, калі яна зыходзіла з Долкі-хіл і яна заўсёды старалася тое хаваць. Але яна адчувала, што так ня можа трываць. Калі б толькі яна ўбачыла ў ягоных вачох той заваблівы кліч, ніякая сіла яе не спыніла б. Каханьне крышыць краты. Яна б прынесла вялікую ахвяру. Яна б стала яму даражэйшаю за ўсё на сьвеце й азалаціла б ягоныя дні шчасьцем. Але яшчэ заставалася найважнейшае пытаньне, і яна памірала ад цікаўнасьці, каб дазнацца, жанаты ён ці ўдавец, які страціў жонку, а можа напаткала яго трагедыя, як таго арыстакрата з замежным прозьвішчам з краіны песьні, які мусіў памясьціць яе ў вар’яцкі дом, жорсткасьць дзеля літасьці аказаўшы. Але калі нават — дык што? Такая вялікая ў гэтым розьніца? Яе рафінаваная натура інстынктыўна адхіналася ад усяго, што хоць у нязначнай ступені было недалікатнасьцю. Яна грэбавала тымі істотамі, заняпалымі жанчынамі, што шпацыравалі перад вайсковымі кватэрамі насупроць мосту Додэр, цягаліся з жаўнерамі й мужыкамі, не шануючы дзявоцкага гонару, прыніжаючы свой пол, нават трапляючы на паліцыйны пастарунак. He, не: толькі ня гэта. Яны будуць папросту добрымі сябрамі, як дарослыя брат зь сястрою, і болей нічога такога, nacynqjaK звычаям Грамадзтва зь вялікай літары. А можа, ён насіў жалобу па мінулым палымяным каханьні, што
валодала ім у незапамятную часіну. Ёй здавалася, яна разумее. Яна б паспрабавала зразумець яго, таму што мужчыны настолькі адрозьніваюцца. Старое каханьне ўсё чакала, чакала, працягваючы тонкія сьнежнабелыя рукі, упрашаючы позіркам блакітных вачэй. О, сэрца маё! Яна пайшла б за сваёй мрояй, за каханьнем, паддаўшыся голасу сэрца, якое казала ёй, што ён для яе — усё, адзіны ва ўсім сьвеце, бо каханьне кіруе ўсім. Усё іншае ня мае ніякага значэньня. Хай будзе што будзе, яна разарве ўсе аковы й путы, стане вольнай.
Канонік О’Ханлан паклаў Сьвятыя Дары ў даразахавальніцу, хор засьпяваў Laudate Dominum omnes gentes*, i ён замкнуў дзьверцы даразахавальніцы, таму што багаславенства ўжо закончылася й айцец Конрай падаў яму капялюш, а тая зласьлівая кошка Эда запыталася, а ты яшчэ не зьбіраесься йсьці, але тут закрычаў Джэкі Кэфры:
— Авой, Сісі, глянь!
I ўсе паглядзелі, пэўна, сполах бліскавіцы, але Томі таксама тое ўбачыў, над дрэвамі, над касьцёлам, сіняе й зялёнае й барвовае.
— Гэта фэервэрк, — сказала Сісі Кэфры.
I ўсе яны пабеглі пляжам, каб пабачыць яшчэ над дамамі й над касьцёлам, цэлай гурмой, Эда з возікам, з малым Бордманам у ім, Сісі з Томі й Джэкі, схапіўшы іх за рукі, каб не пападалі бегучы.
— Герта, хадзі сюды, — паклікала Сісі. — Гэта фэервэрк з дабрачыннага кірмашу.
Але Герта была непахісная. Яна й намеру ня мела бегчы на іхні ківок і кліч. Калі ім хочацца, дык хай сабе ляцяць на злом галавы, адказала яна, а ёй хочацца пасядзець, бо й адсюль добра відаць. Вочы, што былі прыкаваныя да яе, растрывожылі ейную кроў. На імгненьне яна зірнула на яго, іхнія позіркі спаткаліся, і яе азорыла сьвятло. Апантанасьцю палыхала тое аблічча, нямой як магіла, і гэтая апантанасьць скарыла яе перад тым чалавекам. Нарэшце яны засталіся самі, бяз злых людзкіх вачэй і языкоў, і яна была ўпэўненая, што гэтаму чалавеку можна даверыцца на сьмерць і на жыцьцё, што ён цьвёрды й шляхотны чалавек беззаганнага сумленьня ў кожнай цалі. Ягоныя рукі й твар прыйшлі ў рухавасьць, і яе кінула ў дрыжыкі. Яна моцна адхілілася ўзад, пазіраючы ўгору на фэервэрк, абхапіла калена рукамі, каб не кульнуцца на сьпіну, і зусім ніхто ня бачыў, толькі ён і яна, калі яна адкрыла свае зграбныя ножкі, вось так,
8Усхваляйце Госпада ўсе плямёны (лац.).
пругка-мяккія, далікатна акругленыя, нібыта адмыслова абточаныя, і ёй здавалася, як быццам яна чуе ягонае цяжкае дыханьне й гвалтоўнае біцьцё ягонага сэрца, таму што яна ўжо ведала пра такіх апантаных мужчынаў з гарачай крывёй, бо Бэрта Сапл аднойчы распавяла ёй пад страшным сакрэтам, каб ніколі нікому, пра іхняга кватаранта з Камісіі па Перанаселеных Кварталах, які выразаў з часопісаў карцінкі з тымі танцоркамі ў кароценькіх спаднічках, скакухамі-задзірухамі, і яна сказала ён займаўся чымсьці ня надта прыстойным сама дадумайся чым часамі ў сваёй пасьцелі. Але тут было зусім іншае таму што вялікая розьніца бо яна амаль адчувала як ён прыцягвае яе твар да свайго, амаль адчувала першы палкі дотык ягоных вуснаў. Ды прытым ёсьць жа й адпушчэньне грахоў калі ты не дазволіла на тую другую рэч перад шлюбам і яшчэ павінны быць сьвятарыжанчыны каб ня трэба было ўсяго гаварыць яны б і так зразумелі а ў Сісі Кэфры таксама часам бывае такі ачмурэлы выгляд з ачмурэлымі вачанятамі так што й ты, мая мілая, і Ўіні Рыпінгам што памяшалася на фатаграфіях актораў ды прытым яно было таму што тое іншае ўжо пачынаецца вось што.
I Джэкі Кэфры закрычаў, гляньце, вось яшчэ вунь там, і яна яшчэ адхілілася ўзад, і падвязкі ў яе былі блакітныя, каб пасавалі да празрыстага, і ўсе ўбачылі й закрычалі гляньце, гляньце, і яна адхілілася яшчэ мацней, каб бачыць фэервэрк, а ў паветры лётала нешта дзівотнае, нешта мяккае, сюды й туды, цёмнае. I яна ўбачыла доўгую рымскую сьвечку, якая ўзьнімалася па-над дрэвамі, вышэй і вышэй, і ў напружаным маўчаньні ўсе стрымалі дых ад захапленьня, а сьвечка ўзьнімалася ўсё вышэй і вышэй, і яна мусіла адгінацца ўсё болей і болей, каб назіраць за ёю, высока-высока, амаль зьнікла з вачэй, і твар яе заліўся боскім заваблівым румянцам ад напругі, і ён цяпер мог убачыць таксама й іншыя рэчы, нансукавыя панталёнчыкі, матэрыял, які лашчыць скуру, лепшыя за тыя звужаныя зялёныя за чатыры шылінгі адзінаццаць, а гэтыя былі белыя, і яна яму дазваляла й бачыла, што ён бачыць а сьвечка ўзьнялася гэтак высока што на міг зьнікла з вачэй і ўсе яе члены зрымцелі ад таго глыбокага перагібу назад а яму адкрылася поўнае відовішча значна вышэй каленяў такога яна нікому ніколі нават на гушкалцы або калі пераходзілі ўброд і ёй не было сорамна й яму таксама што ён так нясьціпла ўзіраўся ён жа ня мог устрымацца перад дзівосным відовішчам амаль што ахвяраваным яму як у тых танцорак што так нясьціпла сябе паводзяць а мужчыны глядзяць на іх і ён усё глядзеў глядзеў. Ёй хацелася крыкнуць, паклікаць яго здушаным голасам, працягнуць да яго свае зграбныя
сьнежнабелыя рукі, каб прыйшоў, каб адчуць на сваім белым чале ягоныя вусны, крык каханьня маладой дзяўчыны, слабы здушаны крык, вырваны зь яе мімаволі, які нёсься празь вякі. I тут шыбанула ўгору ракета й стрэліла сьляпучым сполахам Ох! і разарвалася рымская сьвечка як бы ўздыхнуўшы Ох! і ўсе закрычалі ў экстазе Ох! Ох! і хлынуў адтуль густы лівень залатых нітачак і яны зіхацелі ах! і падалі долу зялёна-залацістымі зоркамі-расінкамі Ох як прыгожа Ох як лагодна, дзівосна, лагодна!
I ўсё растала, вечаровай расою ў шэрані, усё замоўкла. Ах! Яна нясьпешліва выпрасталася й акінула яго кароткім кранальным паглядам, поўным жаласьлівага пратэсту, сарамяжлівага папроку, і пад гэтым паглядам ён пачырванеў як дзяўчына. Сьпінаю ён прыхінуўся да скалы. Леапольд Блюм (бо гэта быў ён) стаіць маўкліва, апусьціўшы галаву перад яе дзявочым нявінным позіркам. Што за жывёліна зь яго! Зноў тое? Шчырая несплямёная душа зьвярнулася да яго, а ён, жалюгодны нікчэмнік, як жа ёй адказаў? Хамам апошнім з апошніх ён аказаўся. I то ня хто-небудзь, ён! Але ў вачох тых была бязьмежная міласэрнасьць, было й прабачэньне яму, хаця ён зьбіўся са шляху, блудзіў і і'рашыў. Ці ж дзяўчына павінна гаварыць? He, тысячу разоў не. Гэта іхні сакрэт, толькі іхні, які схавала зьмярканьне й пра які ведалі толькі яны ды малы кажан, што так мякка лётаў сюды-туды, але малыя кажаны не распавядаюць сакрэтаў.