Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
Вось тая зь імі, што глядзела фэервэрк. I ў мяне фэервэрк. Падымаецца ракетай, ападае дубцом. А хлопчыкі, здаецца, блізьнюкі, толькі й чакаюць нейкіх падзеяў. Хочацца быць дарослымі. Апранаюць матчыны сукенкі. Прыйдзе час, і яны зразумеюць, на чым сьвет стаіць. I тая раскудлачаная чарнуля з му-
рынскімі губамі. Я так і ведаў, што яна ўмее сьвістаць. Губы адпаведныя на гэта. Як у Молі. Тая шыкоўная шлюха ў Джэмэта, вуаль у яе толькі да носа, чаму? Калі ласка, скажэце мне, колькі цяпер часу. Скажу табе ў свой час, у нейкім цёмным завулку. Калі губы тоўстыя, то кожнай раніцы сорак разоў сказаць: прызмы, прунэлі. I галубіла таго малечу. 3 боку лепш відаць. Безумоўна, яны адчуваюць зьвяроў, птушак, маленькіх дзяцей. Гэта іхняя дзялянка.
He азірнулася, калі йшла па пляжы. He ўдастоіла. О дзяўчаты прыгажуні, о прыморскія красуні. Прыгожыя ў яе вочы, ясныя. Гэта хутчэй бялкі ствараюць той выраз, зрэнкі не такія важныя. Але ці ведала яна, што я? А як жа. Там кошка гуляе, дзе сабака не дастане. Жанчыны абыходзяць такіх як наш Уілкінс у школе, размалёўвае Вэнэру, а ў яго самога так і настабурчаны. Можа, такое называецца нявіннасьць? Бедны ідыёт! Жонка мае агляд перад справай. Ніколі ня сядуць на сьвежапамалявануіо лаўку. Усё навокал абмацаюць вачыма. Заглянуць пад ложак невядома чаго. Усё шукаюць чагосьці вострага, каб аж іх пранізала навылёт. I самі вострыя як іголкі. Кажу Молі, што той тып на рагу Каф-стрыт спраўна выглядае, бо здавалася, ёй спадабаўся, а яна адразу, што ў яго замест рукі пратэз. Ну й фактычна. Адкуль у іх такое бярэцца? Машынатыпістка ў Роджэра Грына скакала па лесьвіцы празь дзьве прыступкі, каб тым ззаду паказаць усю сваю машынку. Перадаецца ад бацькі, гэта значыць, ад маці да дачкі. У іх у крыві. Мілі, напрыклад, сушыць хустачкі на люстры, каб не прасаваць. Найлепшае месца для рэклямы чаго-небудзь жаночага, на люстры. Або калі я паслаў яе па шатляндзкі шаль да Прэската, не забудзь, тая аб’ява для яго, яна прынесла рэшту ў панчошцы. Спрытная малая ласічка! Ніхто яе такога не вучыў. А пакункі як спраўна носіць. Такія драбніцы прыцягваюць мужчынаў. Калі рукі пачырванеюць, падымае ўгору, патрасе, каб кроў адліла. Хто цябе навучыў? Ніхто. Мне няня сказала. Ды ці трэба іх вучыць? Ёй было тады тры гадочкі, засела за туалетным столікам Молі, на Заходняй Ломбард-стрыт, незадоўга да пераезду. У мяне гозы твалык. Молінгар. Хто ведае? Так яно дзеецца на гэтым сьвеце. Малады студэнт. У кожным разе, ужо на сваіх нагах, ня тое, што іншыя. Але тая, вось табе штука. Божа, але ж і прамокнуў. Папросту д’ябліца. Кругленькія лыткі. Празрыстыя панчохі, нацягнутыя ледзь ня лопнуць. Ня тое, што тая атраха. А. Э. Панчохі гармонікам. Або тая на Грэфтан-стрыт. У белых. Цьфу! Тоўстакормная.
Разарвалася рассыпная ракета, пырскаючы іскрыстымі аскабалкамі. Трах-трах тарарах! I Сісі з Томі пабеглі глядзець, за імі Эда з возікам, а потым і Герта, абыходзячы скалу. Ці яна? Глянь! Глянь! Адвярніся! Паглядзела. Усё роўна што нюхам пачула. Мілая, я бачыў твае. Я бачыў усё.
Госпадзе!
Усё ж мне палепшала. A то зьніякавеў пасьля Кірнана, Дыгнама. Удзячны за дазвол. 3 ’Тамлета”. Госпадзе! Тут усё было адразу. Узбуджанасьць. Калі яна адхілілася, нават на кончыку языка засмыліла. Кружаць голаў мне бязь меры. Тут ён мае рацыю. Мог бы яшчэ большага дурня зь сябе зрабіць. Лепш так, чымсьці плясьці абы-што. Тады я скажу табе ўсё. А тут быў і нейкі від паразуменьня. А калі яна? He, яны яе клікалі Гертай. Але магло б быць і фальшывае ймя, як у мяне, і адрас Долфінсбарн чыстая ліпа.
У дзеўках яна была Джэмайма Браўн I з мамай жыла нібыта ў Айрыштаўн.
Гэтае месца напусьціла на мяне такія думы. Усе яны адным мірам мазаныя. Выціраюць пяро ў панчоху. А мяч як бы ведаў, падкаціўся пад яе. Куля сама ведае цэль. Вядома, я і ў школе ня ўмеў кідаць проста. Усё крукам у баранаў рог. Сумна аднак, што гэта ў іх трывае ўсяго два-тры гады, а потым кухня й гаршкі й неўзабаве татавы нагавіцы будуць пасаваць Уілу й прысыпка для малюткі пасьля таго як высадзілі зрабіць а-а. Несалодкая доля. Затое іх ратуе. He дае зьбіцца з праведнага шляху. Натура. Абмываюць дзіця, абмываюць нябожчыка. Дыгнам. Увесь час аблепленыя дзяцьмі. Галоўкі як какосавыя арэхі, яшчэ нават не зачыніліся як сьлед, зусім як малпяняткі, у пялёнках скіслае малако й абрызглы тваражок. Ня трэба было даваць таму дзіцяці пустую соску. Ад гэтага іх толькі пучыць. Місіс Бюфой, Пюрфой. Трэба заглянуць у шпіталь. Цікава, ці ўсё там яшчэ тая сястра Калан. Часамі прыходзіла папільнаваць калі Молі працавала ў кавярні. А той малады доктар О’Хэр, я бачу, аднаго разу яна чысьціць яму паліто. Калісьці місіс Брын і місіс Дыгнам былі такія ж, на выданьні. Найгорш было начамі, як апявадала мне місіс Дуган у ’Тарадзкім Гербе”. Муж укочваецца п’яны, сьмярдзіць карчмою, як ад тхара. Дыхай сабе ўсю ноч гэтым смуродным перагарам. А ўранку пытаецца: я вярнуўся дахаты падвыпіўшы? Але й валіць усю віну на мужа кепская палітыка. За што ваюеш, таго й пашкадуеш. Сваё прыстае да свайго. Жанчыны таксама не бяз грэху. Вось тут Молі
можа ўсіх заткнуць за пояс. Паўднёвая кроў. Маўрытанская. Да таго яшчэ кпіталт, фігура. Рукі лашчылі буйныя. Зь іншымі ніякага параўнаньня. Замкне жонку дома, як шкілет у шафе. Дазвольце мне прадставіць маю. I дрыпае да цябе нешта нябачанае, ня ведаеш якім словам назваць. Заўсёды відаць па жонцы, дзе слабыя месцы ў мужчыны. Аднак такі ўжо твой лёс, каго пакахаеш. Кожная пара мае свае сакрэты. Іншы даўно ўжо пайшоў бы на дно, каб жонка не ўзяла яго ў рукі. Або тыя маляўкі, ростам у пядзю, са сваімі мужычкамі-кулачкамі. Якімі Бог стварыў, такімі й злучыў. А дзеці, аказваецца, нічога сабе. Нуль пліос нуль дае адзінку. Або багаты старэча пад семдзесят і no634 зачырванелая маладуха. Ажаніўся пад вечар, уранку раскаяўся. Намокла вельмі непрыемна. Ліпне. Добра што яшчэ не залупіўся. Лепш вазьмі адляпі.
Оў!
Або наадварот, муж бамбіза, а жоначка яму да пупа. У доўгім і кароткім варыянце. Велікан і малютка. Нешта вельмі дзіўна з маім гадзіньнікам. Наручныя заўсёды псуюцца. Можа, тут нейкія магнітныя хвалі паміж асобамі, бо менавіта ў той самы час ён. Так, думаю, ён адразу. Кот з хаты, мышы ў сваты. Памятаю, на Піл-лэйн я глядзеў. I гэта цяпер, таксама магнэтызм. За ўсім тоіцца магнэтызм. Зямля, напрыклад, прыцягвае й сама прыцягваецца. Адсюль вынікае pyx. А час? Ну, калі адбываецца рух, яму трэба час. I калі спыняецца нейкая адна рэч, тады і ўся гэтая касмалёгія разладжваецца крок за крокам. Бо так яно збудаванае. Магнітная стрэлка паказвае табе, што дзеецца на сонцы, на зорках. Малы кавалачак жалеза. Калі падносіш магніт да жалеза. Бліжэй. Бліжэй. Цок! Так як мужчына з жанчынай. Магніт і жалеза. Молі, ён. Панаадзяваюцца, строяць вочкі, робяць намёкі, дазваляюць сябе разглядваць, на паглядзі япічэ, паддражніваюць, мужчына ты ці не, і тут цябе ўжо цягне як чыхнуць, ножкі, глядзі, глядзі, і калі ты толькі не булавешка. Цок! Прапаў з галавой.
Цікава як яна адчувае ў тым месцы. Сорамна толькі тады, калі пры іншых. А так, дзірка на панчосе болей хвалюе. Молі, галава прыўзьнятая, вусны заціснутыя, на коннай выстаўцы дзеля таго фэрмэра ў ботах са шпорамі. Або яшчэ калі на Заходняй Ломбард-стрыт жылі мастакі. У аднаго быў знакаміты голас. Джуліні так пачынаў. Панюхай што я намаляваў, пахне кветкамі. I сапраўды. Фіялкамі. Мабыць, ад шкіпінару ў фарбе. Усяму знаходзяць выкарыстаньне. А калі тое рабіла, пюргала шлёпанцам па падлозе, каб яны не пачулі. Мне здаецца, боль-
шасьць зь іх няздольная кончыць. Цягнуць справу гадзінамі. Як быццам па ўсім целе й ззаду да паясьніцы.
Чакай. Хм-хм. Так. Гэта яе парфума. Вось што яна махала рукою. Пакідаю на памяць, каб ты думаў пра мяне, калі буду далёка, пад пярынай. Што гэта такое? Гэліятроп? He. Гіяцынт? Хм. Здаецца, ружа. Такі яна й павінна любіць. Танна й моцна, але хутка псуецца. Таму Молі лепш падабаецца апапонакс. Вельмі ёй пасуе, калі з малой дамешкай язьміну. Як нізкія й высокія ноты ў яе голасе. Яна пазнаёмілася зь ім на танцавальнай вечарыне, танец гадзінаў. Калі горача, пах ідзе мацней. Яна была ў чорным, на ім засталася яшчэ парфума з папярэдняга разу. Чорнае гэта добры праваднік? Ці, можа, дрэнны? Са сьвятлом падобна. Магчыма, існуе сувязь. Прыкладам, калі спусьцісься ў цёмны склеп. Таксама загадкавая справа. Чаму я пачуў той пах толькі цяпер? Ідзе паволі, як і яна, але ўпэўнена. Гэта, калі ўявіць, мільёны маленькіх крышынак ляцяць зь ветрам. Менавіта так. Таму што тыя астравы пернасьцяў, дарэчы, думаў пра сынгалезаў зранку, вычуеш нюхам на шмат міляў да іх. Зараз скажу, што гэта такое. Гэта як тонкія карункі або павуцінка, што спавівае цэлае цела, тоненькае як тое, што называюць мусьлінам, і яны безупынна прадуць гэта зь сябе, тонкае як невядо.ма што, ва ўсіх колерах вясёлкі, самі таго не адчуваючы. Чапляецца да ўсяго, што яна зь сябе скідае. Падэшвы яе панчохаў. Цёплы пантофлік. Гарсэт. Панталёны: махне нагой, каб скінуць. Бывайце, да сустрэчы. Коіпка таксама любіць памурлыкаць у яе бялізьне на ложку. Распазнаў бы яе пах з тысячы іншых. I вада ў яе ваньне. Нагадвае мне трускаўкі ў сьмятане. Цікава, адкуль ідзе. Адтуль, або з падпахаў, або спаміж грудзей. Бо здаецца табе, што йдзе з усіх дзірак і куточкаў. Гіяцынтавую парфуму вырабляюць з эфірных алейкаў ці нечага такога. Піжмавы пацук. У яго пад хвастом сумачка, і ад кожнай крупінкі ў ёй пах можа стаяць гадамі. Сабакі адзін аднаго ззаду. Добры вечар. I вам таксама. Як вам нюхаеода? Хм-хм. Знакаміта, дзякую. Зьвяры кіруюцца гэтым. А паглянь на гэта з нашага боку: тое самае. Напрыклад, некаторыя жанчыны адпуджваюць, калі ў іх пэрыяд. Падыйдзеш бліжэй ды пачуеш такі дух, што хоць сякеру вешай. Падобна на што? Можа, на тухлую марынаваную сялёдку? Ффу! Абмінайце гэты гародчык бокам.
А яны ад нас, відаць, чуюць мужчынскі пах. Хоць чаго там? Пальчаткі, прасякнутыя цыгарай, у Доўгага Джона на стале. Дых? У ім толькі тое, што зьеў або выпіў. Ня тут. Маю на ўвазе, сапраўдны мужчынскі пах. Мабыць, зьвязаны з гэтай справай, бо ксяндзы, якія нібыта абыходзяцца без таго, пахнуць інакш.
Жанчыны віюцца вакол іх, як мухі над патакай. За алтар ім нельга, падступяцца інакш, любой цаной. Забаронены плод сьвятара. Ах, ойча, а вам ня хочацца? Няхай я буду першая. Гэта разыходзіцца па ўсім целе, насычвае. Крыніца жыцьця, і пах такі надзвычай дзіўны. Сэльдэрэевы сос. Давай паспрабуй.