• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    Калі ён падыйшоў бліжэй, містэр Дэдал прывітаўся:
    — Трымайце вунь гэтага ў бракаваных штанох!
    — Ну, паспрабуйце, — азваўся Бэн Долард.
    Містэр Дэдал халодным пагардлівым позіркам абмераў фігуру Бэна Доларда. Потым, кіўнуўшы на яго Айцу Каўлі, ён зьдзекліва буркнуў:
    — Якія пекныя строі на летні дзень, праўда?
    — Прападзі ты пропадам на векі вечныя, — заюшліва рыкнуў Бэн Долард. — У сваім жыцьці я знасіў болей гарнітураў, чымсьці ты іх бачыў.
    Стоячы побач, ён праменна ўсьміхаўся да іх і да свайго прасторнага адзеньня, зь якога містэр Дэдал сям-там зьбіваў пушынкі, кажучы:
    — Усё ж, Бэн, пашылі гэта на мужчыну ў росквіце цела.
    — Хай спруціць таго жыдка, які гэта шыў, — сказаў Бэн Долард. — Дзякуй Богу, я яму яшчэ не заплаціў.
    — А як маецца твой basso profondo, Бэнджамін? — спытаўся Айцец Каўлі.
    Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл, мармычучы, з зашклёным вокам, размашыста мінуў клюб на Кілдар-стрыт.
    Бэн Долард нахмарыў бровы й, нечакана растуліўшы рот, як сьпявак, выпусьціў нізкую ноту.
    — Оў! — гукнуў ён.
    — Вось гэта кляса! — кіўнуў ягонаму гулу містэр Дэдал.
    — Ну, як? — спытаўся Бэн Долард. — He заржавеў занадта? Што?
    Ён павярнуўся да абаіх.
    — Няблага, — сказаў Айцец Каўлі, таксама ківаючы.
    Правялебны Х’ю К. Лаў ішоў ад колішняга капітулу абацтва сьвятой Марыі, мінаючы сьпіртагоннае прадпрыемства Джэймса й Чарлза Кэнэдзі, у бок Толсэлу за колішнім жывёльным бродам, у суправаджэньні Джэралдайнаў, высокіх і ўзьнёслых.
    Бэн Долард, грузна хілячыся ў бок крамных вітрынаў, цягнуў іх дапераду, весела штукарачы пальцамі ў паветры.
    — Давайце заглянем у бюро субшэрыфа, — сказаў ён. — Я вам хачу паказаць, якога прыгажуна Рок нядаўна залічыў у прыставы. Нешта пасярэдняе паміж важаком зулусаў і жывадзёрам. Варта пабачыць, кажу вам. Давайце заглянем. Я толькі што выпадкова сустрэў Джона Генры Мэнтана ў Бадэзе, і мне гэта будзе дорага каштаваць, калі я не... чакайце хвілінку... Мы на слушнай дарозе, Боб, павер мне.
    — Скажы яму, мне толькі на пару дзён, — сказаў устрывожаны Айцец Каўлі.
    Бэн Долард запыніўся і ўталопіўся на яго, разявіўшы свой гулкі зеў. Адвіслы гузік ягонай жакеткі зырка загойдаўся на сваёй нітачцы, калі ён стаў праціраць моцна загноеныя вочы, каб лепш чуць.
    — Якія пару дзён? — гукнуў ён. — Ці твой гаспадар не пазываў цябе за няўплачаны чынш?
    — Пазываў, — адказаў Айцец Каўлі.
    — Тады наказ нашага сябры ня варты нават тае паперы, на якой напісаны, — сказаў Бэн Долард. — Права першага спагнаньня заўсёды за гаспадаром. Я яму паведаміў ўсе акалічнасьці. Уіндзор-авэню, 29. Ягонае прозьвішча Лаў?
    — Так, — сказаў Айцец Каўлі. — Правялебны містэр Лаў. Ён пробашчам недзе ў правінцыі. Але ці ты ўпэўнены?
    — Можаш перадаць ад мяне Барабашу, — сказаў Бэн Долард, — каб ён схаваў тую паперу туды, куды малпы хаваюць арэхі.
    Ён рашуча пацягнуў за сабою Айца Каўлі, прыкаванага да свае тушы.
    — Лясныя арэхі, як думаю, — сказаў містэр Дэдал, апусьціўшы пэнснэ на адварот свайго сурдута й рушыўшы за імі.
    — 3 малым усё ў парадку, — сказаў Марцін Канінгам, калі яны праходзілі каля брамы Касл-ярду.
    Паліцыянт крануўся свайго лоба.
    — Дай вам Божа, — бадзёрым зонам азваўся Марцін Канінгам.
    Ён зрабіў знак рамізьніку, што чакаў іх, і той тузануў лейцамі й рушыў у бок Лорд-Эдвард-стрыт.
    Бронза ля золата, галоўка міс Дус ля галоўкі міс Кэнэдзі, паказаліся над фіранкай гатэлю ’’Орманд”.
    — Так, — сказаў Марцін Канінгам, папічыпваючы сваю бараду. — Я напісаў Айцу Конмі й выклаў яму ўсю справу.
    — Ты мог бы паспрабаваць і ў нашага сябры, — заднім розумам запрапанаваў містэр Паўэр.
    — У Бойда? Нат не тлумі мне галавы, — адрэзаў Марцін Канінгам.
    Джон Уайз Нолан, які адстаў, чытаючы сьпіс, пачаў хутка наганяць іх па Корк-хіл.
    На прыступках ратушы райца Нанэці, спускаючыся, павітаўся з олдэрмэнам Каўлі й райцам Абрагамам Лаенам, якія падымаліся.
    Пустая муніцыпальная каляска павярнула ў Всрхнюю Эксчэйндж-стрыт.
    — Глянь сюды, Марцін, — сказаў Джон Уайз Нолан, дагнаўпіы іх каля рэдакцыі ’’Мэйлу”. — Я бачу, што Бліом падпісаўся на пяць шылінгаў.
    — Зусім слушна, — сказаў Марцін Канінгам, забіраючы ў яго сьпіс. — I адразу ўплаціў тых пяць шылінгаў.
    — I то бяз гучных слоў, — сказаў містэр Паўэр.
    — Дзіўна, але праўдзіва, — дадаў Марцін Канінгам.
    Джон Уайз Нолан шырока расплюшчыў вочы.
    — Кажу вам, які дабрэча з таго жыда, — бліснуў ён цытатай.
    Яны пайшлі па Парламэнт-стрыт.
    — А вунь і Джымі Генры, — сказаў містэр Паўэр, — якраз шыбуе да Каваны.
    — Фактычна, — сказаў Марцін Канінгам. — Вунь ідзе.
    Перад la Maison Claire Буяка Бойлан перахапіў іарбатага швагра Джэка Муні, які нападпітку кіраваў у Лібэртыз.
    Джон Уайз Нолан з містэрам Паўэрам адсталі, а Марцін Канінгам узяў пад руку ахайнага чалавечка ва ўсыпаным крапінкамі гарнітуры, які няўпэўненай таропкай хадою мінаў гадзіньнікі ў вітрыне Мікі Андэрсана.
    — Памочніку муніцыпальнага клерка дакучаюць мазалі, — заўважыў Джон Уайз Нолан містэру Паўэру.
    Яны павярнулі за рог, кіруючы да віннага склепу Джэймса Каваны. Пустая муніцыпальная каляска, якая стаяла каля Эсэкс -гейт, зноў апынулася перад імі. Марцін Канінгам, бесьперапынна гаворачы, раз-пораз паказваў сыгіс, на які Джымі Генры ні разу ня глянуў.
    — I Доўгі Джон Фэнінг таксама тут, — сказаў Джон Уайз Нолан, — як жывы перад намі.
    Высокая фігура Доўгага Джона Фэнінга запаўняла сабою дзьверы, у якіх ён стаяў.
    — Добры дзень спадару субшэрыфу, — прамовіў Марцін Канінгам, калі ўсе спыніліся й віталіся.
    Доўгі Джон Фэнінг не даваў ім дарогі. Рэзкім рухам ён выняў з рота цыгару, і ягоныя вялікія пранізьлівыя вочы чапілі іхнія твары разумным позіркам.
    — Айцы гораду аддаюцца мірным дыскусіям? — прамовіў ён звонкім зьедагівым голасам, зьвяртаючыся да памочніка муніцыпальнага клерка.
    Яны там разьвярнулі пекла на зямлі, сказаў з раздражненьнем Джымі Генры, наконт тае праклятае ірляндзкае мовы. Ён бы хацеў ведаць, дзе цырымоніймайстар, калі згрэба навесьці парадак у залі пасяджэньняў. Стары Барлаў, захавальнік булавы, занядужаў астмай, булавы на стале няма, парадку няма, нават кворуму няма, лорд-мэр Хатчынсан у Ландудна, а малы Лоркам Шэрлак гуляе ў ягонага locum tenens16. Хай бы яна спрахла, ірляндзкая мова нашых продкаў.
    Доўгі Джон Фэнінг выпусьціў з рота струмень дыму.
    Марцін Канінгам, пакручваючы кончык барады, загаворваў то да памочніка муніцыпальнага клерка, то да субшэрыфа, a Джон Уайз Нолан не адзываўся.
    — А хто гэта той Дыгнам? — спытаўся Доўгі Джон Фэнінг.
    Джымі Генры скрывіўся й падняў сваю левую ступню.
    — Ох, мае мазалі! — паскардзіўся ён. — Хадземце, дзеля Бога, наверх, каб я мог недзе прысесьці. У-у! О-о! Дазвольце!
    Настырнёны, ён праціснуўся бокам паўз Доўгага Джона Фэнінга й пайшоў па сходах наверх.
    16Які выконвае абавязкі (лац.).
    — Хадзем наверх, — сказаў Марцін Канінгам субшэрыфу. — Мне здаецца, вы яго ня ведалі, хоць, магчыма, і так.
    Містэр Паўэр і Джон Уайз Нолан увайшлі за імі.
    — Гэта была прыстойная душа, — сказаў містэр Паўэр да здаравезнай сыііны Доўгага Джона Фэнінга, якая падымалася насустрач Доўгаму Джону Фэнінгу ў люстры.
    — Такі невялікі, Дыгнам з канторы Мэнтана, — сказаў Марцін Канінгам.
    Доўгі Джон Фэнінг ня мог прыгадаць яго.
    У паветры пачуўся цокат конскіх капытоў.
    — Што гэта? — спытаўся Марцін Канінгам.
    Усе павярнуліся, дзе хто стаяў; Джон Уайз Нолан зноў спусьціўся ўніз. Стоячы ў халодным цені праходу, ён убачыў, як па Парламэнт-стрыт рухаюцца коні, пабліскваючы на сонцы вупражжу й глянцавітымі бабкамі. Весела перасунуліся пад ягоным халодным няветлівым паглядам, бязь сьпеху. Паперадзе скакалі, у сёдлах калывалі, ездакі-фарэйтары.
    — Што гэта было? — спытаўся Марцін Канінгам, калі яны зноў рушылі наверх.
    — Лорд-намесьнік і генэрал-губэрнатар Ірляндыі, — адказаў Джон Уайз Нолан са сподняй прыступкі.
    Калі яны йшлі па тоўстым дыване, Бык Маліган, шапнуў Хэйнсу з-за свае панамы:
    — Брат Парнэла. Вунь у кутку.
    Яны выбралі малы столік ля вакна, насупраць чалавека з выцягнутым тварам, барада й позірк якога засяроджана павісьлі над шахматнай дошкай.
    — Гэта ён? — спытаўся Хэйнс, паварочваючыся на сваім сядзеньні.
    — Так, — адказаў Маліган. — Гэта Джон Хаўард Парнэл, ягоны брат, наш гарадзкі цырымоніймайстар.
    Джон Хаўард Парнэл спакойна перасунуў белага слана й зноў падняў шэры кіпцюр да лоба, дзе ён зьнерухомеў.
    Праз момант схаваныя за гэтай заслонай вочы кінулі на праціўніка хуткі зыркі позірк і зноў скіраваліся ў куток, дзе йшло змаганьне.
    — Мне melange11, — сказаў Хэйнс афіцыянтцы.
    17Кава са сьмятанкай (франц.).
    — Два melanges, — сказаў Маліган. — I яшчэ прынясеце нам булачкі, масла й нейкі пірог.
    Калі яна пайшла, ён сказаў са сьмехам:
    — Мы называем гэтае месца СДП, бо тут сухія даюць пірагі. О, ты прапусьціў Дэдалаў выступ аб ’’Гамлеце”.
    Хэйнс разгарнуў сваю сьвежазакупленую кнігу.
    — Я вельмі шкадую, — сказаў ён. — Шэкспір —■ гэта ўрадлівы палетак для кожнага розуму, які страціў раўнавагу.
    Аднаногі матрос прагырчаў недзе каля Нэльсан-стрыт, 12:
    — Англія спадзяецца...
    Цытрынавая камізэлька Быка Малігана весела здрыганулася ад сьмеху.
    — Табе было б варта на яго паглядзець, — сказаў ён, — калі ягонае цела страчвае раўнавагу. Я яго называю Вандроўным Энгусам.
    — Я ўпэўнены, што ў яго ёсьць нейкая idee fixe, — сказаў Хэйнс, задуменна пашчыпваючы падбародак вялікім і ўказальным пальцамі. — I я губляюся ў здогадах, у чым бы яна магла быць. У гэткіх асобаў яна заўсёды ёсьць.
    Бык Маліган з паважным выглядам перахіліўся да яго цераз стол.
    — Яму памуцілі розум, — заявіў ён, — карцінамі пекла. I яму ўжо не ўлавіць атыцкай ноты. Тае ноты, што, з усіх нашых паэтаў, была толькі ў Суінбэрна, бель сьмерці і чырвань народзін. У гэтым ягоная трагедыя. Ен ніколі ня зможа стаць паэтам. Радасьць творчасьці...
    — Векавечная пакута, — сказаў Хэйнс, коратка ківаючы. — Я разумею. Сёньня раніцай я яго чапіў наконт веры. Я бачыў, што ў яго нешта засела ў галаве. Гэта даволі цікава, таму што прафэсар Покарны зь Вены робіць з гэтага цікавыя высновы.
    Бык Маліган, згледзеўшы чуйным вокам набліжэньне афіцыянткі, дапамог ёй апаражніць тацу.
    — У старажытнаірляндзкіх мітах ён ня знойдзе ні сьледу пекла, — сказаў Хэйнс пасярод бадзёрых кубачкаў. — Здаецца, што там няма й маральнай ідэі, пачуцьця лёсу, адкупленьня. Даволі дзіўна, што ў яго якраз такая зафіксаваная ідэя. Ён нешта піша для вашага руху?