• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    Блакітным налобнікам коней ды імпэтнаму напору вершнікаў Буяка Бойлан супрацьставіў блакітны гальштук, саламяны шырокі капялюш, хвацка скасабочаны, і сіні саржавы гарнітур. Ягоныя рукі, засунутыя ў кішэні пінжака, забыліся аддаць прывітаньне, аднак ён ахвяраваў тром дамам нахабнае захапленьне ў позірку й чырвоную кветку ў зубох. Праяжджаючы па Насаўстрыт, Ягоная Сьветласьць зьвярнуў увагу свае жонкі, якая ласкава ківала на бакі, на музычную праграму, выконваную ў Коледж-парку. Нябачныя бронзавыя шатляндзкія дзецюкі трубілі й бубнілі ўсьлед за картэжам:
    Хоць дзяўчо на заводзе, I ў строях ня ходзе. Барабум.
    Ды сэрцам ёркшырскім Тужу па ёркшырскай Па ружы маленькай Барабум.
    Па другі бок муру ўдзельнікі гонкі на чвэрць мілі з гандыкапам М. К. Грын, X. Трыфт, Т. М. Пэйты, К. Скэйфі, Дж. Б. Джэфс, Г. Н. Морфі, Ф. Стывэнсан, К. Эдэрлі і У. К. Хагард стартавалі адзін за адным. Ідучы каля гатэлю Фіна, Кэшл Бойл О’Конар Фіцморыс Тысдал Фарэл нацэліў свой злосны манокль па-над карэтамі на галаву містэра Э. М. Соламанса ў вакне аўстра-вугорскага віцэ-консульства. У глыбіні Лэнстэр-стрыт, каля задняга ўваходу Трыніты, вернападданы Ягонай Вялікасьці Хорнблаўэр крануўся свае лавецкае шапкі. Калі глянцавітыя коні скакалі па Мэрыян-скуэр, спадарыч Патрык Алойзіюс Дыгнам убачыў, як усе вітаюць джэнтльмэна ў цыліндры, і таксама прыўзьняў сваю новую чорную шапку пальцамі, затлушчанымі ад абгорткі сьвіных катлетаў. Ягоны каўнерык зноўку адшпіліўся. Віцэ-кароль, які ехаў на ўрачыстае адкрыцьцё дабрачыннага кірмашу Майрас у фонд шпіталю Мэрсэра, накіраваўся са сваёй сьвітай у бок Ніжняй Маўнт-стрыт. Каля крамы Броўдбэнта яны мінулі сьляпога падлетка. На Ніжняй Маўнт-стрыт пешаход у карычневым макінтошы, жуючы сухую скарынку хлеба, хутка й бясшкодна перабег віцэ-каралю дарогу. На мосьце цераз Каралеўскі канал містэр Юджын Стрэтан, усьміхаючыся тоўстымі адтапыранымі губамі, сардэчна запрашаў усіх наведнікаў у квартал Пэмбрук. На рагу Хэдынгтанроўд дзьве жанчыны, прыцярушаныя пяском, з парасонам і торбай, у якой качаліся адзінаццаць ракавінак, спыніліся й са зьдзівам глядзелі на лорд-мэра з лорд-мэршай і без залатога ланцуга. На Нортамбэрлэнд-роўд і Лэндсдаўн-роўд Ягоная Сьветласьць добрасумленна адказваў на паклоны рэдкіх прахожых мужчынскага полу, на паклон двух малых школьнікаў, што стаялі ля садковых весьніцаў таго дому, якім, як казалі, захаплялася нябожчыца каралева пры наведзінах ірляндзкае сталіцы разам з мужам, прынцам-кансортам, у 1849 годзе, і на паклон шырокіх нагавіцаў Альмідана Артыфоні, якіх праглынулі дзьверы, што якраз зачыняліся.
    □ □ □
    БРОНЗА ЛЯ ЗОЛАТА ПАЧУЛІ КАПЫТАЖАЛЕЗА СТАлязвон нахабнбн бнбнбн.
    Кавалачкі, абкусваючы кавалачкі з закарэлага пазногця, кавалачкі. Гідкае! I золата парумянела больш.
    Сіплую ноту выдзьмухнуў.
    Выдзьмухнуў. Сумотны Блюм у
    Залатая карона валасоў.
    Раздрыганая ружа на атласных грудзях у атласе, ружа Кастыліі.
    Трэлямі, трэлямі: Ідалёрэс.
    Гляньце! А хто там у... гляньцезолата?
    Дзынь спагадліва бронзе прыдзвынкнуў.
    I кліч, чысты, доўгі, вібруе. Даўжэй замірае кліч.
    Покліч. Мяккае слова. Але глянь! Цьмянеюць ясны зоры. О, ружа! Ноты прашчабяталі адказ. Кастылія. Прамень сьвітаньня.
    Бразгат бразгат брычкі бразгатлівай.
    Манэта дзынкнула. Гадзіньнік загудзеў.
    Прызнаньне. Sonnez. He магу. Падвязка адцягнутая. Расстацца з табой. Лясь. La cloche! Сьцягно лясь. Прызнаньне. Цёплае. Каханая, бывай!
    Бразь. Блю.
    Крышыліся глухія акорды. Калі каханьне загарыць. Вайна! Вайна! Барабанная перапонка.
    Ветразь! Хусьціна павявае па-над хвалямі.
    Прапала. Дрозд жаліў. Усё цяпер прапала.
    Рог. Стаўрог.
    Калі ўбачыў першы раз. На жаль!
    Поўны іппор. Поўны пульс.
    Цвыркоча. Ах, панада! Прынджвае.
    Марта! Вярніся!
    Плясьплясь. Плісьплясь. Плясюплясь.
    Добрыбожа ніко ліўцэл ымжыць.
    Глухі лысы Пэт прынёс бювар нож забраў.
    Начны кліч пад месячным сьвятлом: даль: даль.
    Мне так сумна. Р. S. Так самотна блюмую.
    Слухайце!
    Рагаты й віты халодны морскірог. Табе ўстаў? Кожная й адна адной, плёскат і бязгучны рык.
    Пэрлы: калі яна. Рапсодыі Ліста. Сссык.
    Вы не?
    He — не, не — ня верыла — Ліддід. Певень курку кукарэку квок.
    Чорныя.
    Ніжнія актавы. Давай, Бэн, давай.
    Трэба несьці есьці. Хі-хі. Несьці табе хі.
    Але пачакай!
    Панурыя ў цёмным нутры зямлі. Груды руды.
    Naminedamine. Усе прапалі. Усе палі ў бітве.
    Тонкія, трапятлівыя завіткі папарацевых валасоў, яе дзявочых.
    Амін. Зь лютым скрыгатам зубоў.
    Туды. Сюды, туды. Халодны кол тырчаў.
    Бронзалідыя ля Майнызалатой.
    Каля бронзы, каля золата, у акіянсказялёным цені. Блюм. Стары Блюм.
    У дзьверы грук-грук, стук-стук, кукарэку квок.
    Малецеся за яго! Малецеся, добрыя людзі!
    Вузлаватыя пальцы шчоўкалі.
    Вялікі Бэнабэн. Вялікі Бэнбэн.
    Апошнюю ружу Кастыліі лета пакінуў блюм мне так сумна адзінока.
    Пу-і! Малы вецярок прыкнуў пры-ы-ы.
    Шчырыя людзі. Лід Кэр Каў Дэ і Дол. Во-во. Як вы. Узьнімуць свой дзынь і дзонь.
    Ффф! Оо!
    Дзе бронза зблізу? Дзе з^ата здалёк? Дзе капыты?
    Рррпр. Браа. Баррааа.
    Дык тады, не раней, як тады. Мая эппррытапффф. Будзе напрпффіс.
    Кончыў.
    Пачынай!
    Бронза ля золата, галоўка міс Дус ля галоўкі міс Кэнэдзі, панад фіранкай бару ў Ормандзе, слухалі, як праносяцца віцэкаралеўскія капыты, звонкая сталь.
    — Гэта яна? — спыталася міс Кэнэдзі.
    Міс Дус адказала так, сядзіць са сваім, пэрлава-шэрая й еай de Nil1.
    — Дасканалы кантраст, — сказала міс Кэнэдзі.
    Зьнячэўку пажвавеўшы, міс Дус усклікнула з запалам:
    — Глянь на таго ў цыліндры!
    — Каторага? Дзе? — адгукнулася золата яшчэ большым Sa­na лам.
    — У другой карэце, — сказалі вільготныя вусны міс Дус, бліснуўшы ўсьмешкай на сонцы. — Глядзіць сюды. Пусьці, я пагляджу.
    Яна бронзавым імпэтам махнула ў другі куток і расплюснула твар на шкле ў імглістым арэоле ад яе прысьпешанага дыханьня.
    Вільготныя вусны працвыркалі:
    — Аглянуўся. Забіты.
    'Зелянкава-сіні колер (франц.).
    Засьмяялася:
    — О сьлёзы! Ці ж не страшэнныя ідыёты тыя мужчыны?
    Са смуткам.
    Міс Кэнэдзі смутна пахаджала, вышмыгнуўшы з зыркага сьвятла й заплятаючы павіслую пасмачку валасоў за вушкам. Смутна пахаджаючы, ужо не залатая, яна закручвала заплятала пасмачку. Смутна заплятала вышмыгнулую залатую пасмачку за закругленым вушкам.
    — А ўся забава дык толькі для іх, — смутна сказала.
    Мужчына.
    Блюхто йшоў каля люлек Мулэнга, пестуючы на грудзях слодыч грэху, каля антыкварыяту Ўайна, пестуючы ў памяці салодкія грэшныя словы, каля цьмянага й пагнутага сталовага срэбра Кэрала, дзеля Рауля.
    Калідорнік да іх, іх у бары, да бармэнак падыйшоў. Для іх, што яму не надавалі ўвагі, ён грукнуў на стойку тацу з бразгатлівай парцалянай. I
    — Вось ваша гарбата, — сказаў.
    Міс Кэнэдзі манэрна пераставіла тацу ніжэй на перавернутую скрыню ад мінэральнай вады, здалёк ад вачэй, на дол.
    — А тамака што? — зычна спытаўся безманэрны калідорнік.
    — Здагадайся, — адрэзала міс Дус, пакідаючы свой назіральны пункт.
    — Твой beau2, га?
    Высакамерная бронза мовіла яму:
    — Я на цябе паскарджуся місіс дэ Мэсі, калі яшчэ раз пачую такое нахабнае грубіянства.
    — Нахабн бнбнбн, — хмыкнуў дзёрзкі лыч, як ён ішоў, калі яна пужала, адкуль прыйшоў.
    Блюм.
    Нахмарыўшыся над сваёй кветкай, міс Дус сказала:
    — Невыносны малады шчашок. Калі ён ня будзе сябе паводзіць, я яму вушы надзяру.
    Дамападобная ў дасканалым кантрасьце.
    — Ня зьвяртай увагі, — параіла міс Кэнэдзі.
    Яна наліла гарбаты ў кубачак, потым назад у гарбатнік з кубачка. Яны схаваліся за рыфам стойкі, чакаючы на падножках, перагорнутых скрынях, пакуль гарбата нацягне. Яны папраўлялі блюзкі, абедзьве з чорнага атласу, ярд два шылінгі дзевяць, пакуль гарбата нацягне, і два шылінгі сем.
    23алётнік; элегант (франц.).
    Так, бронза зблізу за золатам здалёк чулі сталь зблізу, звон капытоў здалёк, чулі сталькапытоў, звонкапытоў, звонкасталь.
    — Ці я й сапраўды страшна загарэла?
    Міс Бронза адблюзіла шьпо.
    — He, — адказала міс Кэнэдзі. — Карычневай зробіцца пасьля. А ты спрабавала борную зь ляўравішнёвай вадой?
    Міс Дус прыўстала, паглядзела на сваю скуру збоку ў баравым люстры з пазалотаю літар, у якой мігцелі келіхі рэйнскага й бургундзкага з ракавінай пасярэдзіне.
    — А потым застаецца на руках, — сказала яна.
    — Дык паспрабуй гліцэрынам, — параіла міс Кэнэдзі.
    Разьвітаўшы сваю шьпо й свае рукі, міс Дус
    — Ад гэтых сродкаў адно высыпка сыплецца, — адмовіла, зноў села. — Я прасіла таго старога сыча ў Бойда даць мне штонебудзь для скуры.
    Міс Кэнэдзі, наліваючы нацягнулую гарбату, з грымасай узмалілася:
    — Ах, літасьці прашу, не ўпамінай мне пра яго!
    — He, пачакай, я табе раскажу, — папрасіла міс Дус.
    Даліўшы салодкую гарбату малаком, міс Кэнэдзі вушкі затуліла пальчыкамі.
    — He, ня трэба! — усклікнула.
    — Я нічога ня чую! — даўсклікнула.
    А Блюм?
    Міс Дус буркнула голасам старога сыча:
    — Вам для чаго? пытае ён.
    Міс Кэнэдзі адтуліла вушкі, каб чуць, каб гаварыць: але зноў сказала, зноў узмалілася:
    — He кажы мне пра яго, я не стрываю! Гідкі стары хрэн! Той вечар на канцэрце ў Эншэнт.
    Гідліва глынула глыток настою, гарачага напою, глыток, глынула салодкай гарбаты.
    — Так выглядаў, — сказала міс Дус, скасабочыўшы бронзавуіо галоўку й растапырыўшы ноздры. — Хмык! Хмык!
    Пранізьлівы піск сьмеху вырваўся з горла міс Кэнэдзі. Міс Дус хрумкала й хмыкала праз ноздры, якія дрыгалі нахабнбн як лыч у понюхах.
    — Ой! — піскнуўшы, піскнула міс Кэнэдзі. — Ты памятаеш, якія ў яго лупатыя вочы?
    Міс Дус дасугучніла гулкабронзавым сьмехам, выкрыкваючы:
    — Каб ён нас не сурочыў!
    Блючые цёмныя вочы прачыталі ймя Арона Фігзбэра. А чаму мне заўсёды думаецца Фігазьбір? Відаць, ад зьбіраньня фігаў. А Праспэр Лярэ гэта гугеноцкае прозьвішча. Цёмныя вочы містэра Блюма блукалі па бласлаўлёных багародзіцах у вітрыне Басі. Блакітны плашч, белы пад сподам, прыйдзеце да мяне. Вераць, што яна бог: або багіня. Тыя сёньняшнія. He ўдалося разгледзець. Той маладзён адазваўся. Студэнт. Пасьля з сынам Дэдала. Пэўна, гэта Маліган. Зусім прыглядныя дзевы. Вось гэта й прыцягвае тых распусьнікаў: яе беласьць.
    Ягоныя вочы блукалі далей. Слодыч грэху. Салодкая тая слодыч.
    Грэху.
    Зайшоўшыся залівістым хіхатам, маладыя золатабронзавыя галасы зьлілі Дус і Кэнэдзі, каб не сурочыў. Адхіліўшы маладыя галоўкі, бронзавае хіхізолата, каб прывольна ліўся той сьмех, папіскваючы, не сурочыў, знакі адна адной даючы, высокія колкія ноты.