Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Тон у яго ўсё яшчэ дасканалы. У Корку й паветра мякчэйшае, і вымаўленьне. Ну й дурань! Мог бы купацца ў золаце. A словы ён сьпявае ня тыя. Жонку замучыў: цяпер сьпявае. Хоць цяжка тут сказаць. Дваім ніхто не судзьдзя. Каб толькі сам не зламаўся. На людзях усё яшчэ задаецца. Усё ў яго сьпявае, і рукі, і ногі. Выпівае. Нэрвы перапружаныя. Каб сьпяваць, трэба абстынэнцыя. Суп паводле дыеты Джэні Лінд: булён, шалвея, сырыя яйкі, кварта вяршкоў. Мройна-аблочнае.
Чульлівасьцю брыняў: паволі, прыліваў. Моцна пульсаваў. Вось так якраз і трэба. Га, дай! Вазьмі! Пульс, пульс, гордапульсны стрункі ўздым.
Словы? Музыка? He: тое, што за імі.
Блюм сплятаў, расплятаў, зашморгваў, расшморгваў.
Блюм. Прыліў цёплых таемных прагнажаданых дрыжыкаў нахлынуў выліцца з музыкай, з пажадай, цёмнай напорыстай плыньню прагі. Разшорыць яе разшырыць яе прышпорыць яе ашпарыць яе. Пакрыць. Поры распорваюцца, спароўваючыся. Пакрыць. Радасьць дотык цеплыня. Пакрыць. Каб хлынула плынь цераз шлюзы. Струмень, плынь, паток, струга радасьці, дрыжыкі зьліцьця. Зараз! Мова каханьня.
—... прамень надзеі...
Зьзяе. Лідыя для Лідуэла ледзь чутным піскам зусім як дамападобная муза выпіскнула прамень надзеі.
Гэта з ’’Марты”. Зьбег акалічнасьцяў. Якраз зьбіраўся пісаць. Арыя Ліянэля. Прыгожае ў цябе ймя. He магу пісаць. Прымі ад мяне невялікі пада. Зайграй на струнах яе сэрца й кашалька. Бо яна. Я назвала цябе абрыдным хлопцам. Аднак жа ймя: Марта. Як дзіўна! Сёньня.
Голас Ліянэля вярнуўся, слабейшы, але нестамлёны. Ён зноў сьпяваў для Рычы Польдзі Лідыі Лідуэла, сьпяваў для Пэта зазёванай зяпы й вуха, каб пастаяў, каб паслухаў. Аб тым, як прыйшла першы раз, як журбу панесла ў далячынь, як пагляд, воблік, слова счаравалі яго, Гулда Лідуэла, сэрца Пэта Блюма скарылі.
Шкада што ня бачыш ягонага твару. Лепш успрымаецца. Цырульнік у Дрэйга заўсёды чамусьці глядзіць мне ў твар калі я да яго паварочваюся ў люстры. Але чуваць тут лепш чымсьці ў бары хоць і далей.
— Твой чулы позірк....
Першы раз я яе ўбачыў на вечарыне ў Мата Дылана ў Тэрэнюры. Яна была ў жоўтым, з чорнымі карункамі. Гулялі ў музыкальныя крэслы. Мы зь ёю двое апошнія. Кон. Кружыліся паволі. Потым хутка. Мы зь ёю двое. Усе глядзелі. Стоп. Яна мігам села. Усе хто выйшаў глядзелі. Вусны ўсьміхаліся. Калені жоўтыя.
— Вочы счаравалі...
Сьпеў. Тады сьпявала ’’Чаканьне”. Я перагартаў ноты. Голас духмяны водарам якую парфуму твая бэзу. Убачыў грудзі, поўныя, горла ліло трэлі. Упершыню ўбачыў. Яна мне падзякавала. Чаму яна мне? Кон. Вочы гішпанкі. Яна сама ў сваім
патыё пад грушай а той гадзіне ў старым Мадрыдзе напалову ў цені Далёрэс янадалёрэс. Мяне. Панаджвае. Ах, прынаджвае.
— О Марта! Марта!
Пакінуўшы ўсю абамлеласьць, Ліянэль усклікнуў у сумоце, клічам уладарнага пачуцьця, каб каханая вярнулася, гарманічнымі сугуччамі, што ападалі й падымаліся. Кліч ліянэлевай самоты, каб сама ўведала, каб Марта пачула. Ён яе адну чакаў. Дзе? Тут там шукай там сям усе шукайце дзе. Дзе-небудзь.
— Вярні—іся, мая страта!
Вярні—іся, дарагая!
Самотны. Адно каханьне. Адна надзея. Адно мне суцяшэньне. Марта, грудны гук, вярніся.
— Вярніся!
Яна лунала, птушка, трымала свой лёт, чысты быстры гук, лётны срабрысты шар, узьбілася супакойна, прысьпешыла, не, завісла, зыход, не цягні так доўга доўгае дыханьне ў яго на доўгае жыцьцё, лунала высока, мігцела ў вышыні, палымнела, укаранаваная, высока, у сьвятлістай ясноце, высока, на эфірным лоне, высока, праменная ў далячынях і вышынях, паўсюды лунала, усё запаўняла, без канца й бяз краю — аю — аю...
—Да мяне!
Саймапольд!
Завяршылася.
Прыйдзі. Добра прасьпяваў. Усе запляскалі. Яна павінна. Прыйдзі. Да мяне, да яго, да яе, да цябе таксама, да мяне, да нас.
— Брава. Плясьплясь. Малайчына, Сайман! Плясюплясьплясь. Біс! Плясьплісьплясь. Голас як звон. Брава, Сайман! Плясьплёсьплясь. Біс, плясьбіс, гаманілі, крычалі, пляскалі ўсе, Бэн Долард, Лідыя Дус, Джордж Лідуэл, Пэт, Майна, два джэнтльмэны з двума кухлямі, Каўлі, першы джэнт з кух і бронзавая міс Дус і залатая міс Майна.
Буякі Бойлана зграбныя цёмнажарыя чаравікі рыпелі па падлозе бару, як вышэй сказана. Каля помнікаў сэру Джону Грэю, Гарацыю аднарукаму Нэльсану, правялебнаму айцу Тэабалду Мэцью пабразгвала брычка, як сказана вышэй толькі што. Трухам, у сьпякоце, на сьпечаным сядзеньні. Cloche. Sonnez la. Cloche. Sonnez la. Кабыла запаволіла пад узвышшам ля Ратонды, Ратлэнд-скуэр. Запаволі Бойлану, буянаму Бойлану, разагрэтаму Бойлану цягнецца кабылка.
Заціхлі погаласы акордаў Каўлі, замерлі ў паветры, насыціўшы яго да краю.
I Рычы Гульдынг хліснуў віскі, і Блюм Леапольд сідру, Лідуэл піва, другі джэнтльмэн сказаў, што яны паўтарылі б па
кухліку, калі яна не супроць. Міс Кэнэдзі, дрэнную аказваючы паслугу, скрывіла каралавыя губкі ва ўсьмешцы періпаму, потым другому. Яна не супроць.
— У турму на тыдзень, — сказаў Бэн Долярд, — на хлеб з вадою. Вось тады ты, Сайман, запяяў бы, як дрозд у садочку.
Ліянэль Сайман, сьпявак, засьмяяўся. Айцец Боб Каўлі зайграў. Майна Кэнэдзі падала піва. Другі джэнтльмэн заплаціў. Том Кэрнан важна ўвайшоў. Лідыя, захапляльная, захаплялася. Але Блюм сьпяваў бязгучна.
Захапляючыся.
Рычы, захапляючыся, завёўся наконт знакамітага голасу Ta­ro чалавека. Яму запомніўся адзін вечар даўно таму. Такое нельга забыць. Сай сьпяваў ”Моц і хвалу”, у Нэда Лэмбэрта было. Добры Божа ніколі ў жыцьці ён ня чуў каб бралі такія ноты ў жыцьці ня чуў няшчырая, расстацца нам пара так чыста так Божа ў жыцьці ня чуў калі каханьня ўжо няма такім зычным голасам спытайце Лэмбэрта ён вам тое самае скажа.
Гулдынг, з румянцам праз бледнасьць, апавядаў містэру Блюму, з тварам цёмнае ночы, як Сай Дэдал, у Нэда Лэмбэрта, сьпяваў ”Моц і хвалу”.
Ён, містэр Блюм, слухаў, як ён, Рычы Гулдынг, апавядае яму, містэру Блюму, пра той вечар, калі ён, Рычы, чуў, як ён, Сай Дэдал, сьпяваў ”Моц і хвалу” ў доме ў яго, Нэда Лэмбэрта.
Швагры: сваякі. Мінаем адзін аднаго і ні слова ня скажам. Я думаю, лопнула слабая струнка. Трактуе яго з пагардай. I глянь жа. Ад гэтага яшчэ больш ім захапляецца. О, той вечар, калі Сай сьпяваў. Чалавечы голас, дзьве тоненькія шаўковыя нітачкі. Найдзіўнейшае з усяго.
Гэты голас быў галашэньнем. Цяпер спакайней. Калі цішыня, тады й адчуваеш, што чуеш. Вібрацыі. Цяпер абціхлае паветра .
Блюм разблытаў свае скрыжаваныя далоні й вялымі пальцамі патузваў пругкую гумовую струнку. Ён напінаў і патузваў. Яна дрынкала й брынкала. Пакуль Гулдынг гаманіў пра пастаноўку голасу ў Бэрэклафа, а Том Кэрнан, зьвяртаючыся ў мінулае зь нейкім рэтраспэктыўным упарадкаваньнем, нешта гаварыў Айцу Каўлі, які, слухаючы, імправізаваў, які ківаў, імправізуючы. Пакуль Вялікі Бэн Долард гаварыў з Сайманам Дэдалам, які прыкурваў люльку, які ківаў, прыкурваючы, які курыў.
Мая страта. Усе рамансы на гэтую тэму. Яшчэ мацней нацягнуў Блюм сваю струнку. Ці ня жорста так. Людзі прывяжуцца адзін да аднаго: прынадзяць адзін аднаго. А потым разрыў. Сьмерць. Крах. Абухом па галаве. Кабтвайгодухутутнячуў.
Жыцьцё чалавека. Дыгнам. Бр-р, як той пацук дрыгаў хвастом! Пяць шылінгаў я ахвяраваў. Corpus paradisurn1. Крумканьне клірыка, пуза як у здохлага сабакі. Прапаў. Адпелі. Забыты. I я так сама. I аднаго прыгожага дая яна з. Пакінеш яе: прыелася ўжо. Спачатку будзе цярпець. Пахліпае. Вялікія вочы гішпанкі ўстаўленыя ў пустку. Хвалісталісталістагустаустаустыя валасы, непрычасаны—я.
Але й зашмат шчасьця наганяе нуду. Ён напінаў мацней, усё мацней. Дык ты нешчасьлівы ў? Брынь. Лопнула.
Бразгат у Дорсэт-стрыт.
Міс Дус сваю атласную ручку забрала з дакорам і задаволенасьцю.
— Вы зашмат сабе дазваляеце, — не дазволіла яна, — мы яшчэ недастаткова знаёмыя.
Джордж Лідуэл запэўніў яе, што ён шчыра, што ён сур’ёзна: аднак яна не паверыла.
Першы джэнтльмэн запэўніў Майну, так і было. Яна ў яго запыталася, ці так яно было. I другі кухаль яе запэўніў, так было. Што так яно й было.
Міс Дус, міс Лідыя, ня верыла — міс Кэнэдзі, Майна, ня верыла — Джордж Лідуэл, не, — міс Дус не — першы, першы — джэнт з кух — верыла, не, не — не, не, міс Кэні — Лідлідыюэл — кух.
Лепш напісаць тут. На пошце ўсе ручкі паабкусваныя й паламаныя.
Лысы Пэт на ківок ступіў крок. Пяро й атрамант. Пайшоў. I прамакатку. Пайшоў. Прамакатку. Пачуў тугавухі Пэт.
— Так, — сказаў містэр Блюм, паскубваючы скручаную гумку. — Безумоўна. Некалькі радкоў, і хопіць. Мой падарунак. Уся тая італьянская музыка з фіярытурамі. Хто аўтар? Калі ведаеш прозьвішча, робіцца неяк ясьней. Вымай лісток паперы, канвэрт: з абыякавай мінай. Гэта зусім тыпова.
— Найзнакамітшы нумар ва ўсёй гэтай опэры, — сказаў Гулдынг.
— Сапраўды, — адказаў Блюм.
Усё гэта нумары. Лікі. Уся музыка, калі добра задумацца. Два памножыць на два падзяліць напалову будзе двойчы адзін. Вібрацыі: якраз тыя акорды. Адзін плюс два плюс шэсьць будзе сем. Можна лічбамі круціць як хочаш. Заўсёды выйдзе штосьці роўнае чамусьці: сымэтрыя. Сымэртыя. Ён і не заўважыў, што я ў жалобе. Таўстаскуры: далей за сваё пуза ня бачыць. Музма-
7Цела раю (лац.).
тэматыка. А здаецца, што чуеш нешта нябеснае. А спрабуй ёй сказаць нешта такое: Марта, сем памножыць на дзевяць мінус ікс дае трыццаць пяць тысяч. Як гарохам аб сьцяну. Так што ўся сутнасьць у гуках.
Напрыклад, ён цяпер іграе. Імправізуе. Пакуль няма слоў, гэта можа абазначаць што заўгодна. Трэба прыслухацца як сьлед. Нялёгка. Спачатку ўсё добра: потым чуеш, быццам трохі выпаў з тэмы: быццам трохі разгубіўся. А далей ужо пасыплюцца мяхі ды бочкі, цераз платы з каліочым дротам, бег зь перашкодамі. Мэлёдыю стварае рытм. Залежыць, у якім ты настроі. Але слухаць заўсёды прыемна. За выняткам гамаў, якія паненкі дзяўбуць угору і ўніз. Ажно дзьве па-суседзку. Для такіх павінны прыдумаць бязгучныя піяніны. Я ёй купіў Blumenliecfi. Дзеля назвы. Аднаго разу йшоў дадому вечарам, а дзяўчына гэта йграла ў павольным тэмпе, дзяўчына. Дзе вароты стайняў побач з Цэцылія-стрыт. Мілі ня любіць. Дзіўна, бо мы абое.
Лысы Пэт глухар прынёс атрамант і бювар. Плоскі бювар паклаў глухар побач з атрамантам і ручкай. Тал від і нож забраў. Пэт зьнік.
Гэтай мове няма роўных, заявіў Бэну містэр Дэдал. Яшчэ хлопцам ён чуў як яны напявалі свае баркаролы: Рынгабэла, Кросхэйвэн, так, Рынгабэла. Прыстань у Кінгстаўне поўная італьянскіх караблёў. Уяўляеш, Бэн, яны там шпацыравалі месячнымі начамі ў такіх неверагодных капелюшох. Удала зьліваліся галасы. Якая музыка, Бэн. Чуў хлопцам. Ноччу над портам гучалі люнаролы.