• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    Ад таго сідру ўтвараюцца газы. I запоры. Чакай. Пошта каля Рувіма Дж., шылінг і восем пэнсаў. Скончыць з гэтым. Даць кругаля па Грык-стрыт. Шкада што паабяцаў прыйсьці. На паветры вальней. Музыка. Дзейнічае на нэрвы. Тронак помпы. Рука, што гайдае калыску, кіруе. Бэн Хоўт. Што кіруе сьветам.
    Даль. Даль. Даль. Даль.
    Стук. Стук. Стук. Стук.
    Па набярэжнай пайшоў Ліянэльлеапольд, абрыдны Генры зь лістом да Мэйды, са слодыччу грэху з забаўкамі для Рауля з мне там усіх коз ішоў Польдзі.
    Стук-стук сьляпы ішоў па ходніку, стукаючы стукалкай, стук за стукам.
    Каўлі, ён сябе ўзбуджае гэтым; свайго роду ахмялеласьць. Лепш запыніцца на паўдарозе, як мужчына зь дзяўчынай. Напрыклад, мэляманы. Зьмяняюцца ў слых. Ня страціць ні паўпалавінкі піску. Вочы заплюшчаныя. Ківаюць галавою ў такт. Псыханулыя. Варухнуцца ня сьмей. Думаць строга забаронена. I без канца мелюць пра тое самае. Траляляля пра свае ноты.
    Хоць гэта таксама спроба паразуменьня. Непрыемна, калі абрываецца, бо ня ведаеш дакл. Арган на Гардынэр-стрыт. Старому Гліну па пяцьдзесят фунтаў у год. Дзіўнавата сядзець там аднаму наверсе з усімі тымі пэдалямі, клявішамі, рэгістрамі. Цэ-
    лымі днямі за арганам. Гадзінамі пра нешта бубніць, то сам да сябе, то да другога дзівака, які дзьме мяхамі. Злосна гыркае, віскліва ругаецца (трэба вату або што-небудзь у яго о не яна ўсклікнула ня трэба), потым раптам мяккае ўі-і, малое ўі-і малое ветраное.
    Пу-і! Малы ўі-і вецярок прыкнуў пры-ы-ы. У Блюмавым нутры-ы-ы.
    — Гэта ён? — спытаўся містэр Дэдал, вярнуўшыся са сваёй люлькай. — Сёньня раніцай мы разам былі на паховінах беднага Пады Дыгнама...
    — Памілуй Госпадзе ягонуіо душу.
    — Дарэчы, там нейкі камэртон на тым...
    Стук. Стук. Стук. Стук.
    — Ягоная жонка мае дасканалы голас. Або мела. Што? — спытаўся Лідуэл.
    — Ах, гэта, пэўна, настройшчык, — сказала Лідыя Сайманліянэлю калі цябе я ўбачыў першы раз, — яго забыўся, калі тут быў.
    Ён зусім сьляпы, сказала яна Джорджу Лідуэлу калі ўбачыў другі раз. I йграў так дасканала, насалода для вушэй. Дасканалы кантраст: бронзалід майназолата.
    — Крычы, колькі? — крыкнуў Бэн Долард, наліваючы. — Сьпявай, колькі!
    — До! — гукнуў Айцец Каўлі.
    Рррррр.
    Адчуваю, мне хочацца...
    Стук. Стук. Стук. Стук. Стук.
    — Зусім, — сказаў містэр Дэдал, пільна прыглядаючыся безгаловай сардынцы.
    Пад клёшам, што накрываў сандвічы, на катафалку з хлеба яна спачывала, апошняя й адзіная, адзінокая й апошняя сардынка лета. Блюм адзінокі.
    — Зусім, — ён усё разглядаў. — У ніжнім рэгістры, высокая якасьць.
    Стук. Стук. Стук. Стук. Стук. Стук. Стук. Стук.
    Блюм мінуў швальню Бэры. Добра было б. Пачакаць крыху. Калі б я меў цяпер той цудадзейны сродак. Дваццаць чатыры законьнікі пад адным дахам. Судовая важданіна. Любеце адзін аднаго. Гурбы гербовай паперы. Спадары Чысьцільнік і Кішэнны маюць судовыя паўнамоцтвы. Гулдынг, Коліс, Уорд.
    А прыкладна той асобень, што лупіць у вялізны бубен. Аркестар Мікі Руні: ягонае прызваньне. Цікава, як ён да гэтага дапяў. Сядзеў дома ў фатэлі, малаціў сьвініну з капустай. Рэпэ-
    тыраваў сваю партьпо. Бум. Барабум. Уцеха жонцы якая. Асьліныя скуры. Лупцуюць яго пры жыцьці, і па сьмерці гупцяць. Бум. Гупапа. Усё роўна як той як жа яго яшмак, гэта значыць, кісмэт. Кон.
    Стук. Стук. Сьляпы падаетак, пастукваючы кійком, дайшоў, пастукстукстукваючы, да вітрынаў Дэйлі, у якіх русалка, распусьціўшы на плечы русыя пасмы (аля ён ня мог іх бачыць), выпускала колцамі дым русалкі (сьляпы ня мог), курэце русалку, самыя лёгкія папяросы.
    Інструманты. Сьцябліна травы, яе далоні ракавінкай, і дзьмухнуць. Нават на грэбні з папяроснай паперай і то можна зайграць кавалак. Молі на Заходняй Ломбард-стрыт, у кашулі, з распушчанымі валасамі. Я думаю, у кожным рамястве якая-небудзь свая, ці ж не? Паляўнічы з рогам. Раганосец. Рог табе ўстаў? Cloche. Sonnez la! Дудка ў пастуха. Сьвісток у паліцыянта. Замкі-ключы прадаю! Коміны чышчу! Чацьвёртая раніцы, усё спакойна! Спаць! Усё прапала. Бубен? Бумбум. Чакай, яшчэ ведаю. Галоўны крыкун у горадзе, бумбэйліф. Доўгі Джон. Мёртвага разбудзіць. Бум. Дыгнам. Бедачына nominedamine. Бум. Таксама музыка, хоць тут, безумоўна, адно бум бум бум, тое, што называюць da capo13. Але што-небудзь можна ўхапіць. Калі мы йдзем, мы йдзем, мы йдзем наперад. Бум.
    Сапраўды, мне трэба. Ффф. Калі б я на банкеце так. Пытаньне звычаяў, ня болей. Пэрскі шах. Прашапчэце малітву, выцісьніце сьлязу. Усё-ткі ён быў прастачок, не разгледзеў што гэта гвардыі кап. Увесь захутаны. Цікава, хто ж гэта быў на могілках у карычневым макінто. О, тая курва з завулка!
    Цухматая курва ў плоскім чорным салямяным капяліошыку набакір, ашклянелая ў сьвятле дня, сунулася па набярэжнай насустрач містэру Блюму. Калі цябе я ўбачыў першы раз. О, так. Я сёньня так самотны. У дажджыстую ноч у завулку. Рог. У каго? Стаў. Тут не яе абход. Што яна? Спадзяюся, яна. Псст! Можа памыць вам нешта зь бялізны. Ведае Молі. Шпіганула мяне. 3 табой была поўная дама ў карычневым. I ў мяне адразу ўвесь пал прапаў. Дамовіліся на спатканьне. Амаль напэўна ведаючы, што ніколі. Зашмат рызыкі, заблізка родны мілы кут. Заўважыла мяне ці не? Днём выглядае як страхоцьце. Твар як з воску. Чорт бы яе браў! Ну але ж ёй трэба жыць, як кожнаму. Адвярніся.
    У вітрыне антыкварнай крамы Ліянэла Маркса высакамерны Генры Ліянэль Леапольд дарагі Генры Флаўэр засяроджана
    13(Паўтарыць) спачатку (італ.).
    містэр Леапольд Блюм сузіраў кандэлябры й фісгармонію з пашмулянымі чарвівымі мяхамі. Цана аказійная: шэсьць шылінгаў. Можна было б навучыцца йграць. Танна. Хай пяройдзе. Вядома, усё дарагое, калі табе ня трэба. Гэта й называецца добры гандляр. Тое прымусіць купіць, што сам хоча збыць. Такі якраз тып прадаў мне швэдзкую брытву, якою мяне пагаліў. Хацеў яшчэ ўзяць за тое, што ён яе навастрыў. Ну, мінула. Шэсьць шылінгаў.
    Ад сідру, а можа, і ад бургундзкага.
    Блізу бронзы зблізку блізу золата здалёк звонкімі шклянкамі стукнуліся ўсе, зыркавокія й харобрыя, перад бронзавай Лідыі спакусьлівай ружай, апошняй ружай лета, ружай Кастыліі. Першы Лід, Дэ, Каў, Кэр, Дол пяты: Лідуэл, Сай Дэдал, Боб Каўлі, Кэрнан і Вялікі Бэн Долард.
    Стук. Уваходзіць дзяцюк у сумотную залю ’’Орманду”.
    Блюм глядзеў на партрэт харобрага героя ў вітрыне Ліянэла Маркса. Апошнія словы Робэрта Эмэта. Сем апошніх слоў. Мэербэра.
    — Шчырыя людзі, як і вы.
    — Во-во, Бэн.
    — Узьнімуць шклянкі з намі.
    Яны ўзьнялі.
    Дзынь. Дзонь.
    Цок. Невідушчы падлетак стаяў на парозе. Ён ня бачыў бронзы. Ня бачыў золата. Hi Бэна ні Боба ні Тома ні Сая ні Джорджа ні кухляў ні Рычы ні Пэта. Хі-хі-хі-хі. Ня бачыў іх.
    Морскіблюм, тлуставустыблюм глядзеў на апошнія словы. Паціхутку. Калімая краіна зоііме сваёмесца сярод.
    Пррпрр.
    Няйначай, бург.
    Ффф. Оо. Ррпр.
    Народаў зямлі. Ззаду нікога. Яна прайшла. Дык піады, але не раней, як піады. Трамвай. Брам, брам, брам. Добрая наго. Пад’яжджае. Барарарам. Я упэўнены, гэта бургундзкае. Так. Раз-два. Хай будзе напісана мая. Брраааааааа. Эпіпіафія. Я закон.
    Ппррпффррппффф.
    Чыў.
    □ □ □
    Я БАЎЛЮ САБЕ ЧАС НА РАГУ АРБАР-ХІЛ СА СТАРЫМ Троем з ДГП, а тут усё роўна што чорту з-пад хваста выскоквае
    адзін пракляты камінар і суне мне сваёй мятлой проста ў вока. Абарочваюся, каб пекануць яму як сьлед, і бачу, хто ж гэта тэпае па Стоўні-бэтэр, няйначай Джо Хайнс.
    — Ля, Джо, — кажу. — Як ты там прадуваеш? Бачыў, мне гэты халерны шмаравоз ледзь вока ня вылупіў сваім пэндзлем?
    — Сажа на шчасьце, — кажа ён. — А што гэта за стары мудак, зь якім ты тут?
    — Стары Трой, — кажу, — калісьці служыў у паліцыі. Я вось думаю, можа, мне прыцягнуць да адказнасьці таго забрынду, што ён запруджвае гарадзкі рух сваімі мётламі й драбінамі?
    — А табе чаго тут у нашай ваколіцы? — пытае ён.
    — Ды чортведама чаго, — кажу. — Тут адзін жулік, спрытнюга, за гарнізоннай капліцай жыве на рагу Чыкін-лэйн, — стары Трой мне якраз што-нешта шапнуў на ягоны конт — нагаварыў, быццам у яго багатая гаспадарка ў графстве Даўн, і пад гэтым выглядам нахапаў колькі ў змогу гарбаты й цукру, нібыта ў растэрміноўку па тры шылінгі на тыдзень, ад аднаго кучматага курдупля па празыўцы Мойша Герцаг вунь там каля Хэйтсбэры-стрыт.
    — Абрэзаны? — пытае Джо.
    — Але, — кажу. — Так крышку зь вяршка. Трубакладчык па прозьвіпічы Гераты. Два тыдні за ім бегаю й не магу выціснуць ні пэнса.
    — Дык ты цяперака гэтым перабіваесься? — пытае Джо.
    — Але, — кажу. — Як палі волаты! Спагнаньне ліхіх і сумліўных даўгоў. А гэты — ад самага закаранелага бандзюгі, якога толькі сьвет бачыў, морда ўся падзіраўленая восьпінамі, што друшляк. Перадайце яму, кажа, я яго асьцерагаю, кажа, і яшчэ раз перасьцерагаю вас сюды пасылаць, бо калі пашле, кажа, то я яго прыцягну ў суд за гандаль безь ліцэнзіі, хай тое ведае. А сам за ягоны кошт так набіў сабе пуза, што, ля, зараз лопне. Я са сьмеху ледзь ня здох, калі той малы жыдзіна стаў на сабе валасы ірваць. Ён мае гарбаты п’е. Ён мае цукры есьць. Дык чаму ён не аддавае мае грошы?
    За непсавальны тавар, закуплены ў Герцага Майсея, гандляра, месца пражываньня г. Дублін, Сэнт-Кэвін-парэйд, 13, квартал Вуд-кі, надалей менаванага ’’прадавец”, прададзены й дастаўлены Гераты Майклу Э., эсквайру, месца пражываньня г. Дублін, Арбар-хіл, 29, квартал Аран-кі, надалей менаванага ’’пакупнік”, а менавіта, гарбата першага гатунку, у колькасьці пяці хунтаў гандлёвай вагі, вартасьцю па тры шылінгі нуль пэнсаў за хунт гандлёвай вагі, і цукар-крышталь, у колькасьці сарака двух хунтаў гандлёвай вагі, вартасьцю па тры пэнсы за хунт
    гандлёвай вагі, згаданы пакупнік абавязаны заплаціць згаданаму прадаўцу адзін фунт стэрлінгаў, пяць шылінгаў і шэсьць пэнсаў, што складаюць вартасьць тавару, якога сума згаданым пакупніком павінна выплочвацца згаданаму прадаўцу ў штотыднёвых ратах, а менавіта, тры шылінгі нуль пэнсаў кожныя сем каляндарных дзён. Згаданы непсавальны тавар не падлягае выкарыстаньню ў якасьці закладу або зарукі, як і перапродажу ці іншым родам адчужаньня з боку згаданага пакупніка, a павінен прабываць і заставацца й захоўвацца як выключная й цалкавітая ўласнасьць згаданага прадаўца, які можа распараджацца ім паводле свае добрае волі й жаданьня, пакуль згаданая сума ня будзе поўнасьцю выплачана згаданым пакупніком згаданаму прадаўцу згодна з вышэй устаноўленым парадкам, як аб гэтым дамоўлена сёньняшняй датай паміж згаданым прадаўцом, ягонымі насьледнікамі, спадкаемцамі, упаўнаважанымі й пераемнікамі з аднаго боку, і згаданым пакупніком, ягонымі насьледнікамі, спадкаемцамі, упаўнаважанымі й пераемнікамі з другога боку.