Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
Скіслую люльку адклаўшы, складзеную шчытком далонь паднёс ён да сваіх губ, якія пратуркаталі начны кліч у месячным сьвятле, зычны зблізку, кліч здалёку, адказваючы.
Краем скручанага трубкай ’’Фрымэна” вандравала Блюма вока, каб ён не сурочыў, шукаючы, дзе ж гэта я бачыў. Колэн, Коўлмэн, Дыгнам Патрык. Гэй-га! Гэй-га! Фоўсэт. Ara! Тое што я шукаў...
Спадзяюся, ён не назірае за мной, нюх як у пацука. Ён разгарнуў свой ’’Фрымэн”. Цяпер ня ўбачыць. He забывай е пісаць па-грэцку. Блюм абмакнуў. Блум прашап: дарагі сэр. Дарагі Генры напісаў: дарагая Мэйды. Атрымаў ад цябе лі і кве. Да д’ябла, а куды я падзеў? У нейкай кіш. Абсалю немаг. Падкрэсьліць немаг. Напісаць сёньня.
8Песьня кветак (ням.).
Нудная справа. Зануджаны Блюм далікатна пабубніў я толькі лёгка задумаўся пальцамі па плоскім бювары ад глухара Пэта.
Далей. Ты ведаеш, што я маю на думцы. He, гэтае е зьмяні. Прымі маленькі падар што я пакл. Адк не прасі. Чакай жа. Пяць Дыг. Тут каля двух. Пэнс чайкам. Ілія нады. Сем у Дэйві Бэрна. Разам каля васьмі. Скажам тады, паўкроны. Маленькі падар: п.п. два і шэсьць. Напішы мне доўгі. Ты ня грэбуеш? Бразгат, ці табе ўстаў? Так хвалююся. Чаму ты мяне назвала абрыд? Пэўна, сама абрыдная? Ах, Мэры майткі на шпільцы насіла. На сёньня бывай. Так-так, раскажу табе. Я таксама хацеў бы. Каб трымаліся. Назаві мяне тымі іншымі? Іншыя сховы, так напісала. Пакуль ня вычарп мне цярп. Каб трымаліся. Ты павінна верыць. Верыць. Кух. Гэта. Шчырая. Праўда.
Дурнавата, што я пішу? Мужы не. Іх сямейнае жыцьцё прымушае, іхнія жонкі. Таму што я не з. Ну а калі б. Але як? Яна павінна. Захаваць маладосьць. Калі б яна даведалася. Картачка ў мяне ў якасным кап. He, усяго нельга гаварыць. Лішняя прыкрасьць. Калі самі ня бачаць. Жанчына. Што добрае аднаму, добрае й другому.
Экіпаж нумар трыста дваццаць чатыры, кіруе ім Бэртан Джэймс, дом нумар адзін, Хармані-авэню, Донібрук, а ў экіпажы пасажыр, малады мужчына ў шыкоўным гарнітуры зь сіняй саржы, пашытым у Джорджа Робэрта Мізаеса, закройшчыка й краўца, што пражывае на набярэжнай Ідэн пяць, у франтаватым саламяным капелюшы, купленым у Джона Плэстава, ГрэйтБрансуік-стрыт дом нумар адзін, капялюшніка. Ясна? Гэта й ёсьць тая брычка, што жвава пабрыквала й пабразгвала. Каля мясной крамы Длугача, каля зыркай рэклямы Агэндат рысіла спраўнаклубая кабыла.
— Адказваем на абвестку? — запыталіся колкія вочкі Рычы.
— Так, — сказаў містэр Блюм. — Каміваяжор у межах гораду. Нічога ня выйдзе, як думаю.
Блюм шапта: найлепшыя рэкамэндацыі. Генры тым часам пісаў: гэта мяне ўсхвалюе. Цяпер ужо ведаеш. Сьпяшаюся. Генры. Грэцкае е. Лепш, калі ёсьць пастскрыптум. Што ён цяпер іграе? Імправізацыя. Інтэрмэца. Р. S. Рам там там. А як ты па? Пакараеш мяне? Скасабочаная спадніца ўзьлятае, луп дый луп. Скажы мне, я хачу. Ведаць. Без. Умоўна, калі б не хацеў, не пытаўся б. Ля-ля-ля-рэ. Канец цягнецца сумна, у міноры. Чаму мінор сумны? Падпішы Г. Ім падабаецца сумнае пад канец. Р. Р. S. Ляля-ля-рэ. Сёньня мне так сумна. Ля-рэ. Так самотна. До.
Ён хутка прамакнуў бюварам Пэта. Канвэ. Адрас. Перапішы проста з газэты. Прашаптаў: сп.сп. Колэн, Коўлмэн і С-ка. A Генры напісаў:
Міс Марце Югіфард Да запатрабаваньня Долфінс-Барн-лэйн Дублін
Прамакні й там каб нельга было прачытаць. Вось так. Ідэя для апавяданьня на прэмію. Дэтэктыў штосьці там прачытаў з прамакаткі. Гінэя за калёнку. Мэтчэм часта раздумвае аб сьмяшлівай чараўніцы. Бедная місіс Пюрфой. Пр. др: прыдурак.
Занадга ўжо паэтычна выйпіла наконт суму. Гэта музыка так. У музыцы ёсьць чары, кажа Шэкспір. Цытаты на кожны дзень году. Быць ці ня быць. Ходкая мудрасьць.
У разарыі Джэралда на Фэтэр-лэйн ён праходжваецца, шэравока-каштанававалосы. Усяго адно жыцьцё нам дадзена. Адно цела. Дзей. Але толькі дзей.
Як-ніяк, але зроблена. Марку й паштовы перавод. Пошта побач. Давай цяпер. Досыць. Абяцаў зь імі спаткацца ў Барні Кірнана. Непрыемная справа. Дом смутку. Давай. Пэт! Ня чуе. Глухі, як пень.
Брычка ўжо туды пад’яжджае. Гаварыць. Гаварыць. Пэт! Ня чуе. Сурвэткі раскладвае. Находзіцца так за ўвесь дзень. Намаляваць яму на лысіне твар, будзе адзін у двух абліччах. Хацелася б, каб яны яшчэ засьпявалі. Адвялі б думкі ад.
Лысы Пэт заклапочана мітрыў сурвэткі. Пэт тугавухі. Пэту трэба несьці табе есьці. Хі-хі-хі-хі. Трэба несьці табе есьці. Хі-хі. Глухар тугі. Хі-хі-хі-хі. Трэба несьці табе есьці. Яму нельга сесьці бо трэба несьці табе есьці. Хі-хі-хі-хі. Хо. Несьці табе есьці.
Цяпер Дус. Дус Лідыя. Бронза й ружа.
Яна цудоўна, папросту цудоўна правяла час. Гляньце, якую прыгожую ракавінку яна прывезла.
Трымаючы лягутка, яна прынесла яму на самы канец стойкі віты й рагаты морскі горн, каб ён, Джордж Лідуэл адвакат, мог паслухаць.
— Слухайце! — дала загад.
Пад словы Тома Кэрнана, разагрэтыя джынам, акампаніятар віў павольную мэлёдыю. Аўтэнтычны факт. Як Уолтэр Бэпты страціў голас. I тут, сэр, муж схапіў яго за горла. Вы мярзотнік, кажа. I любоўных песьняў вы ўжо не засьпяваеце. Такая гісторыя, сэр Том. Боб Каўлі віў. У тэнараў жанчын адво. Каўлі адхіліўся ўзад.
Ах, цяпер ён пачуў, яна паднесла яму да самага вуха. Слухайце! Ён слухаў. Цудоўна. Яна паднесла да свайго, і ў бледным працэджаным сьвятле золата сьлізганула кантрастам. Таксама паслухаць.
Стук.
Церазь дзьверы бару Бліом бачыў, як яны падносілі да вуха ракавіну. Ён чуў, хоць і слабей, тое, што чулі яны, кожная сабе, а потым адна адной падносячы паслухаць, паслухаць плёскат хваляў, гулкі, бязгучны рык.
Бронза ля стамлёнага золата, зблізку, здалёк, слухалі.
Яе вуха — таксама ракавіна, мочка адгапыраная. Была над морам. 0 прыморскія красуні. Скура прыпяклася на сонцы. Каб дастаць загару, трэба спачатку крэмам. Грэнка з маслам. Дарэчы, не забыцца пра той крэм. Каля роту гарачка. Кружаць голаў мне. Валасы начэсаныя наверх: ракавіна абрасла водарасьцямі. Чаму яны хаваюць вушы пад тымі водарасьцямі валасоў? А турчанкі рот хаваюць, таксама чаму? Толькі вочы паверх сеткі. Чадра. Паспрабуй туды пранікні. Пячора. Уваходзіць толькі па справе.
Думаюць, што яны чуюць мора. Ягоны сьпеў. Рык. А гэта кроў. Прылівае да вушэй. А што, таксама мора. Малекулы астраўкі.
Праўда, цудоўна. Так выразна. Яшчэ. Джордж Лідуэл патрымаў яе, шапатлівую, паслухаў: потым паклаў побач, асьцярожна.
— Аб чым сьпяваюць бурлівыя хвалі? — спытаўся ён у яе, усьміхнуўшыся.
Чаруючы, не адказваючы, морскаўсьміхаючыся, Лідыя Лідуэлу ўсьміхнулася.
Стук.
Каля Лэры О’Рорка, каля нашага Лэры, зуха Лэры О’, Бойлан хібануўся й Бойлан павярнуў.
Ад пакінутай ракавіны міс Майна сьлізганула да кухля. He, яна не была зусім адзінокая, гарэзьліва паведаміла галоўка міс Дус містэру Лідуэлу. Шпацыры над морам пры месяцы. He, не адзінока. 3 кім? Яна дастойна адказала: з адным дастойным знаёмым.
Пальцы Боба Каўлі зноў замільгалі ў высокіх актавах. Права першага спагнаньня за гаспад. Яшчэ трохі часу. Доўгі Джон. Вялікі Бэн. Зь лёгкіх пальцаў зьлятаў лёгкі яркі матыў дзеля лёгканогіх дамаў з гарэзьліай усьмешкай і іхніх кавалераў, дастойных знаёмых. Раз: раз-раз-раз: два-раз-тры-чатыры.
Мора, вецер, лістота, грымоты, воды, мычаньне кароваў, жывёльны рынак, пеўні, куры не кукарэкаюць, вужакі с-с-с-сыкаюць. Музыка ёсьць ва ўсім. Дзьверы Ратлэджа: і-і-крыыы рыпнулі. He, гэта ўжо шум. А цяпер ён іграе мэнуэт з ”Дон Жуана”. Прыдворныя ў строях шобога выгляду танцуюць у пакоях замку. Галеча. Мужыкі навонкі. Пазелянелыя ад голаду твары, ядуць лапухі. Прыемны абразок, нічога ня скажаш. Глянь: глянь-глянь-глянь-глянь-глянь: глянь на нас.
Вясёлае, я добра адчуваю. Але сам бы ніколі не напісаў такую. Чаму? Мая радасьць іншая. Але абедзьве яны — радасьці. Так, гэта радасьць. Музыка самім фактам кажа, што ты. Колькі разоў я думаў, настрой у яе дрэнь, а яна пачынае падпяваць. I тады ведаеш.
МакКой з валізай. Мая жонка й твая жонка. Кашэчы попіск. Як шоўк дзяруць. Калі размаўляе, трашчыць як трашчотка. Яны ня могуць гаварыць з паўзамі, як мужчыны. I нейкая прорва ў іх у голасе. Запоўні мяне. Я цёплая, цёмная, адкрытая. Молі ў quis est homo-. Мэркадантэ. Прыхінуў вуха да сьцяны, каб слухаць. Мне трэба жанчына, якая адпускала б тавар.
Бразь брык стала брычка. Франтпантофаль Бойлана-франта й франтшкарпэткі ў сінія стрэлкі лёгка з брычкі на зямліо зыйшлі.
А глянь жа! Малая начная музыка. 3 гэтага можа выйсьці добры калямбур. Я гэтую музыку часта чую, калі яна. Акустыка. Цуркатаньне. Калі ў пусты гаршчок, асабліва гулка. Бо ў той акустыцы зьмены гучнасьці згодна вазе вады раўняіоцца па законе падзеньня вады. Як тыя рапсодыі Ліста, вугорскія, цыганскавокія. Пэрлы. Кроплі. Дожджык. Кап-кап-ляп-ляп-гопосьплюсь. Сссык. Цяпер. Можа, якраз цяпер. Або ўжо.
Хтось у дзьверы стук, хтось у дзьверы грук, то яздок Поль дэ Кок трапны скок певень курку кукарэку курка квок. Кво-о-о-к!
Стук.
— Qui sdegno9, Бэн, — папрасіў Айцец Каўлі.
— Ды не, Бэн, — умяпіаўся Том Кэрнан, — лепш ’’Юнага бунтара”. На роднай гаворцы.
— Давай, Бэн, — сказаў містэр Дэдал. — О, добрыя людзі.
— Давай, давай, — падгрымалі ўсе ў адзін голас.
Пайду ўжо. Гэй, Пэт, сюды. Хадзі. Ен падыходзіць, ён падыходзіць, не марудзіць. Да мяне. Колькі зь мяне?
— А ў якой танальнасьці? Шэсьць дыезаў?
— Фа дыез мажор, — сказаў Бэн Долард.
9Тут абурэньне (італ.).
Расшчапераныя кіпцюры Каўлі ўпалі на чорныя клявішы ніжніх актаваў.
Я павінен ісьці, сказаў князь Блюм князю Рычы. He, запярэчыў Рычы. Так, павінен. Дзесьці дастаў граша. Цяпер гульне на ўвесь мах, пакуль паясьніца ня схопіць. Колькі? Ён чуебачыць губмову. Швілінг і дзевяць пэнсаў. Пэнс яму. Вось. He, дай яму два. Глухі, заклапочаны. Можа ў яго дома сям’я, чакаюць, чакаюць, Пэт прыходзь дахаты. Хі-хі-хі-хі. Глухару трэба несьці, каб ім было паесьці.
Але пачакай. Паслухай. Змрочныя акорды. Панурурурурыя. Нізкія. У пячоры ў цёмным нутры зямлі. Груды руды. Камякі музыкі.
Голас змрочнага часу, некаханьня, зямной уморанасьці, паважна ўступіў і, балесны, прышлы здалёк, зь дзікіх гор, зьвярнуўся да добрых і шчырых людзей. Сьвятара ён шукаў, яму хацеў мовіць слова.
Стук.
Барылтон Бэна Доларда. Стараецца выказаць, як можа. Вохканьне разьлеглага балота, бязьлюднага, бязьмесячнага, бяздамнага. Яшчэ адзін няўдаліца. Калісьці быў вялікім дастаўнікам для флёту. Памятаю: насмалаваныя канаты, сыгнальныя ліхтары. А потым банкруцтва на дзесяць тысяч фунтаў. Цяпер у прытулку Айві. Каморка нумар такі й такі. Піва Баса нумар адзін яго так даканала.