Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
— Я бачыў яго перад тым, як сустрэўся з табою, — кажу. — Ён швэндаўся па Піл-лэйн ды па Грык-стрыт і талопіў сваё рыбіна вока на рыбіны кішкі.
Хто вандруе па землях Мічэна, закаваны ў чорны панцыр? О’Блюм, сын Роры — гэта ён. I боязі ня ведае той сын Роры, балазе душа ў яго разважлівая.
— Для старой з Прынс-стрыт, — кажа Грамадзянін, — для субсыдыяванай газэткі. Трымаюцца пагадненьня ў Палаце. A гляньце на гэту чортаву анучу, кажа ён. Толькі гляньце на яе. ’’Айрыш Індэпэндэнт”, калі ласка, якую Парнэл заснаваў на тое, каб яна служыла працоўнаму люду. А вы толькі паслухайце сьпіс народзін і сьмерцяў у гэтай, калі дазволіце, ірляндзкай дзеля незалежнай Ірляндыі газэце, і тое самае пра шлюбы.
I пачынае зачытваць уголас:
— Гордан, Барнфілд-Крэснт, Эксэтэр; Рэдмэйн, Іфлі, СэнтЭн-он-Сі: жонка Уільяма Т. Рэдмэйна нарадзіла сына. Што вы на гэта, га? Райт і Флінт, Вінсэнт і Джылет, з Ротай Мэрыям, дачкой Розы й нябожчыка Джорджа Алфрэда Джылэта, Клафам-роўд, 179, Стокуэл, Плэйвуд і Рысдэйл, Сэнт-Джуд, Кэнсынгтан, шлюб даў высокаправялебны доктар Форэст, старшы Вустэрскага сабору. Га? Сьмерці. Брыстаў, Уайтхол-лэйн, Лёндан; Кэр, Стоўк Ньюінгтан, ад гастрыту й хваробы сэрца; Трыпэр, Мат-хаўз, Чэпстаў...
— Гэтага тыпа я ведаю, -— кажа Джо, -— з горкага досьведу.
— Трыпэр. Дымсі, жонка Дэйвіда Дымсі, які служыў у Адміралітэце; Мілэр, Тотэнэм, на восемдзесят пятым годзе; Уэлш, 12 чэрвеня, Кэнінг-стрыт, 35, Лівэрпул, Ізабэла Хэлэн. Што супольнага гэта ўсё мае з нацыянальнай прэсай, га, піцю нямыты? Што гэта нам кажа пра Марціна Мэрфі, крытага палітыкана з Бантры?
— А ну іх, — кажа Джо, падсоўваючы кухлі. — Дзякуй Богу, што яны нас апярэдзілі. Ты лепш выпі, Грамадзянін.
— He адмоўлюся, — кажа той высокашаноўны муж.
— Ну, будзем, Джо, — кажу. — Хаўтуры аб’яўляю адкрытымі.
Ух! Аў! Што й казаць! Я безь яе зажурыўся да жураў, бяз гэтае пінты. I без прынукі заяўляю, што чуў, як яна плюхнула на самы дол майго жывата.
Але ля! ледзь толькі яны асушылі свае чары радасьці, як шпаркабежна ўляцеў да іх боскі пасланьнік, праменны як вока нябёсаў, даспадобны сабой маладзён, за якім сьледам зьявіўся старац шляхотнай паставы й аблічча, несучы сьвяшчэнныя скруткі закону, і зь ім ягоная жонка, дама беззаганнага радаводу, аздоба свае радзіны.
Малы Олф Бэрган шмыгае ў дзьверы й хаваецца ў задняй каморцы ў Барні, сам ледзь ня лопне са сьмеху. А я толькі цяпер
прыкмячаю, хто ж гэта там п’яны храпаціць у куточку, як пшаніцу прадаўшы, няйначай Боб Доран. Да мяне ўсё яшчэ не даходзіць, што тут чвэрыцца, а Олф Бэрган робіць якіясьці знакі зь дзьвярэй. I тут уваходзе, не ўгадаеце хто, той ёлупень бзікаваты, Дэніс Брын, у хатніх лапцях і зь дзьвюма таўшчэрнымі тамамі пад пахай, а за ім жонка, няшчасная гаротная баба, дрыпае наўздагонку, як мопсік. А Олф, ля, ужо здубянеў ад сьмеху.
— Паглядзеце, — кажа. — Гэта наш Брын. Хтосьці яму прыслаў паштоўку, дзе напісана: пр. др. I ён цяпер валочыцца па цэлым Дубліне, хоча су... су...
I зноў яго хапіла напалам.
— Сучаго? — кажу.
— Судовую справу ўзьняць, — кажа ён. — Усяго на дзесяць тысяч фунтаў!
— Хвігу пад hoc! — кажу.
Пракляты брахун, пачуўшы новага, зноў падымае свой гыркат, ажно табе сьцішнавата робіцца, але тут Грамадзянін смальнуў яму высыіяткам паміж скабаў.
— Bi і dho hushfi, — кажа.
— Значыць, ён хто? — пытае Джо.
— Брын, — кажа Олф. — Ён быўу Джона Генры Мэнтана, потым ад яго павалокся да Коліса і Уорда, а потым яго сустрэў Том Рочфард і паслаў дзеля пацехі да галоўнага інспэктара паліцыі. Божа ты мой, жывот у мяне стаў рэзаць. Пр. др.: прафэсар доктар з прыдурам. Даўгяла палыпаў на яго сваім вокам, добра, што не пасадзіў на хлеб і ваду. I цяпер гэты стары псых дыбае на Генры-стрыт, дэтэктыва хоча знайсьці.
— А калі нарэшце Доўгі Джон павесіць таго хвата ў Маўнтджой? — пытае Джо.
— Бэрган, — мыкае Боб Доран, прачынаючыся. — Ты хто, Олф Бэрган?
— Я й ёсьць, — кажа Олф. — Павесіць? Чакайце, я вам зараз пакажу. Гэй, Тэры, дай сюды кухлік. He, ну й стары ёлуп! Дзесяць тысяч фунтаў. Шкада, што вы ня бачылі, як Доўгі Джон на яго паглянуў. Пр. др...
I зноў рагоча.
— Ты з каго сьмяесься? — мыкае Боб Доран. — Ты хто, Бэрган?
— Тэры, хлопча, жвавей, — просіць Олф.
Тэрэнцый О’Раен, пачуўшы ягонае слова, мігам падаў яму крьппталёвую чару, да берагоў поўную пеністым цёмным півам,
23амоўкні (ірлян.).
якое варылі здавён у сваіх боскіх кадзях шляхотныя блізьнюкібраты Півайві й Півардылан, хітрамудрыя, як сыны несьмяротнай Леды. Бо зьбіраюць яны сакавітыя плады хмелю й ссыпаюць, прасейваюць, таўкуць і вараць іх, і прымешваюць да іх церпкія сокі й ставяць брагу на сьвяшчэнны агонь, ні ўдзень ні ўночы намогам сваім упыну ня ведаючы, хітрамудрыя браты, паны сваіх кадзяў.
I ты, о рыцарскі Тэрэнцый, як зроду хаваны ў высокіх манэрах, паднёс яму нэктарны напой, крышталёвую чару падаў яму, спрагламу, рыцарскай душы, красою падобнаму несьмяротным.
Але ён, юны важак О’Бэрганаў, і подуму не дапускаў, каб хто яго перавышаў у шляхотных парывах, і шчодрым жэстам падаў яму аболь з дарагое бронзы. Умелай рукою быў выбіты на ім узьнёслы воблік каралевы, нашчадніцы дому Брансуік, Вікторыі іменем, Яе Найвяльможнай Дастойнасьці, з Божай ласкі Аб’яднанага Каралеўства Вялікабрытаніі й Ірляндыі й брытанскіх заморскіх уладаньняў каралевы, заступніцы веры, імпэратрыцы Індыі, той, што ўладала над незьлічонымі скаронымі народамі й была ім ласкавая, бо ўведалі яе й пакахалі ў краёх, дзе сонца ўзыходзіць і дзе заходзіць, бледнаскурыя й цёмнаскурыя, чырванаскурыя й эфіёпы.
— Той кляты фармасон, — кажа Грамадзянін, — чаго ён там шныпарыць туды й назад на дварэ?
— Хто такі? — пытае Джо.
— Во яна, — кажа Олф, вылузваючы манэту. — Вы якраз пра вешаньне. Дык я вам зараз пакажу, чаго вы на вочы ня бачылі. Лісты вешальніка. Во, пагляньце.
I выймае з кішэні цэлую пачку лістоў і канвэртаў.
— Дурня строіш? — пытаю.
— Шчырая праўда, — кажа ён. — Самі пачытайце.
Ну, Джо бярэ лісты.
— Ты з каго сьмяесься? — зноў адзываецца Боб Доран.
Гляджу, як бы тут якая звадка ня выйшла. Боб у прыдуркі пішацца, калі яму стукне ў голаў, таму кажу, каб адцягнуць:
— А як там у Ўіла Мары апошнім часам, Олф?
— Ня ведаю, — кажа ён. — Я яго толькі што сустрэў на Кэйпл-стрыт, з Пады Дыгнамам. Але мне трэба было бегчы...
— Што? — Джо адарваўся ад лістоў. — 3 кім?
— 3 Дыгнамам, — паўтарае Олф.
— 3 тым, які Пады? — пытае Джо.
— Але, з тым, — кажа Олф. — А што?
— Дык ты ня ведаеш, што ён памёр? — Джо яму.
— Пады Дыгнам памёр! — кажа Олф.
— Менавіта, — кажа Джо.
— Ды пару хвілін таму я яго бачыў на ўласныя вочы, — кажа Олф, — так як вас тут бачу.
— Гэта хто памёр? — пытае Боб Доран.
— Ты, значыць, бачыў ягоны прывід, — кажа Джо. — Хай Бог сьцеражэ.
— Як? — пытае Олф. — Госпадзе Божа, дык усяго пару... Як гэта?.. і зь ім Уіл Мары, а побач яшчэ той, як жа яго завуць... Як жа так? Дыгнам памёр?
— Што там пра Дыгнама? — зноў Боб Доран. — А ну, хто тут пра...
— Памёр! — кажа Олф. — Ды ён памёр ня болей за цябе.
— Можа й так, — кажа Джо. — Але ўсё ж сёньня раніцай далі сабе волю й пахавалі яго.
— Як, Пады? — кажа Олф.
— Яго самога, — адказвае Джо. — Уплаціў доўг прыродзе, памілуй Госпадзе ягоную душу.
— Госпадзе Ісусе! — кажа Олф.
Дальбог, чалавека аглузьдзіла.
У цемры адчувалася, як трапяталі рукі духа, і калі малітву па тантрычным абрадзе скіравалі ў адпаведны абшар, зрабілася паступова бачным слабое, якое зь цягам часу нарастала, сьвяценьне рубінавага тону. У сваім зьяўленьні эфірны двайнік набываў прыкметы жыцьця, асабліва за кошт імпульсаў вітальнай энэргіі, якую дастаўляла аўра галавы й твару. Сувязь была наладжана праз эпіфізную залозу, а таксама пры дапамозе яскрава-аранжавых і барвовых праменьняў, якія выходзілі з сакральнай часткі й сонечнага спляценьня. Калі да яго зьвярнуліся, называючы імем, якое ён насіў у сваім зямным жыцьці, і запыталі яго аб прабываньні ў духоўным сьвеце, то ён паведаміў, што цяпер праходзіць шлях вяртаньня, пралайа, але ўсё яшчэ знаходзіцца ў моцы нейкіх крыважэрных істотаў на ніжэйшых астральных плянах. У адказ на пытаньне аб сваіх першых адчуваньнях пасьля пераходу вялікага парогу тамтэйшага сьвету ён паведаміў, што раней бачыў як быццам празь цьмянае шкло, аднак тым, што пераступілі парог, адкрываюцца вялікія магчымасьці атмічнага разьвіцьця. Будучы запытаны, ці жыцьцё па той бок нагадвае наша зямное йснаваньне, ён паведаміў, што, як чуў ад істотаў на больш высокіх ступенях у духоўным свеце, іхнія жытлы абсталяваныя сучаснымі хатнімі выгодамі, такімі як талафана, ліфата, вадакрана й прыбірана, а адэпты самых высокіх ступеняў купаюцца ў хвалях найчысьцейшай наса-
лоды. Калі ён папрасіў шклянку масьлёнкі, яна была пададзеная й прынесла відавочнае палягчэнне. Запытаны, ці не жадае нешта пераказаць жывым, ён заклікаў усіх, хто яшчэ прабывае на дрэнным баку Маі, ступіць на шлях праўды, паколькі ў дэванічных колах стаіць, што Марс і Юпітар знаходзяцца ў супрацьборстве, пагражаючы ўсходняму дому, дзе ўладарыць баран. Калі пацікавіліся, ці няма нейкіх асаблівых пажаданняў з боку супачылых душаў, адказ быў: Мы тлем вам прывіпіаньне, нашы зямныя сябры, што далеіі прабываеце ў плоці. Зважайце, каб К. К. не заходзіў задалёка. Устаноўлена было, што ініцыялы адносяцца да містэра Карнэліюса Кэлэхера, кіраўніка вядомай пахавальнай канторы Г. Дж. О’Ніла й сябры нябожчыка, які асабіста нёс адказнасьць за правядзеньне пахавальнага абраду. Перад тым, як аддаліцца, ён папрасіў пераказаць ягонаму каханаму сыну Пэтсі, што другі чаравік, якога той шукаў, ляжыць цяперашнім часам пад камодай у бакоўцы, і цэлую пару трэба занесьці да Калэна, але папраўляць толькі падноскі, бо абцасы яшчэ добрыя. Ён прызнаўся, што гэта моцна трывожыла супакой ягонай душы ў іншым сьвеце, і настойліва прасіў выканаць гэтую ягоную просьбу. Былі дадзеныя запэўненні ў тым, што ўсё неабходнае будзе зробленае, і, як можна было заўважыць, гэта прынесла задавальненьне.
Ён пакінуў жытлы сьмяротнікаў, О’Дыгнам, сонца нашай раніцы. Хуткалётнымі ступнямі не парушыць спакой лясных папарацяў, Патрык з чалом праменным. Заплач над ім, Банба, сваімі вятрамі, і ты, Акіян, сваімі ўраганамі.