Уліс  Джэймс Джойс

Уліс

Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
103.69 МБ
7Старшыня дыпляматычнага корпусу (франц.).
зан, бязьлікі князь Уладзішмар Хусткаданосаў, ёрзгерцаг Леапольд Рудольф фон Хуенбад-Яйцэнталер, грахіня Парша Віхрыха Сёньняконі-Заўтрапешкі, Хайгарам Ы. Гарыць, крах Несьмяротас Сьмятаналізас, Алі Баба Бакпіыш Рахат Лукум Эфэндзі, сэньёр гыгальга якхалера Пукадзіліё-і-Пустазвоніё-і-Патэрностэр дэ ля Махорыя дэ ля Малярыя, Хокапока Харакіры, Сунь Хунь Чай, Олаф Сукінсон, мійнхер Трах ван Трык, пан Плакса Пэдэраскі, гускадзін Прхклстр Крычынекрычыпрапаліч, хер Шлюхдомдырэктарпрэзыдэнт Ханс Хохма-Штурхаль, нацыяналгімназіймузэйсанаторыйундсуспэнсорыйардынарпрыват дацэнтагулгісторспэцыялпрафэсардоктар Крыгфрыд Убэральгэмайн. Усе бяз вынятку дэлегаты ў моцных і разнамоўных выслоўях асудзілі нечуванае барбарства, сьведкамі якога ім выпала быць. У далейшым сярод США ўзьнікла ажыўленая дыскусія (у якой прыняло ўдзел цэлае зборышча) наконт таго, якая праўдзівая дата народзінаў сьвятога патрона Ірляндыі, дзень восьмы ці дзевяты сакавіка. У якасьці аргумантаў шырока выкарыстоўваліся гарматныя ядры, ятаганы, бумэрангі, аркебузы, гаршкі зь нечыстотамі, секачы, парасоны, катапульты, кастэты, мяхі зь пяском, жалезныя тараны; удары сыпаліся шчодра й на ўсе бакі. Пастарунковы Мак-Фадэн, па мянушцы Малютка, выкліканы спэцыяльным пасланьнікам з Бутэрстаўну, імгненна прывярнуў парадак і зь бліскучай знаходлівасьцю прапанаваў дзень сямнаццаты месяца як кампраміс аднолькава ганаровы дая кожнага з паспрачаных бакоў. Прапанова кемнага двухмэтроўца адразу прыпала да густу ўсім і была аднадушна прынятая. Пастарунковы Мак-Фадэн атрымаў сардэчныя віншаваньні ад усіх США, сярод якіх шмат хто шчодра сплываў крывёй. Камандора Бэнінабанана выцягнулі з-пад старшынёўскага крэсла, і ягоны юрыдычны кансультант Аваката Пагамімі растлумачыў, што разнаякія прадметы, затоеныя ў ягоных трыццаці дзьвюх кішэнях, былі ім адчужаныя ў часе пабояў з кішэняў малодшых калегаў з надзеяй прывярнуць ім здаровы розум. Памянёныя прадметы (у тым ліку колькі соцень залатых і срэбных мужчынскіх і жаночых гадзіньнікаў) былі неадкладна зьверненыя законным уладальнікам, і запанавала агульная гармонія.
Спакойна й сьціпла падняўся Рамбалд на эшафот у бездакорным цэхавым уборы, аздобленым ягонай улюбёнай кветкай Gladiolus Cruentus*. Ён даў знаць аб сваёй прысутнасьці тым мяккім, чыста рамбалдавым кашлем, які гэтак многія стараліся (і надарэмна) імітаваць: кароткім, перанатужаным, характэрным
8Глядыёлюс Крывавы (лац.).
толькі яму адному. Прыбыцьцё сусьветна вядомага ката стрэла бура прывітальных усклікаў з усяго агромністага скупішча, дамы зь віцэ-каралеўскага атачэньня ў экстазе павявалі хусьцінамі, а замежныя дэлегаты, у яшчэ большым захапленьні, шматгалоса лікавалі, зьліваючы свае воклічы ў адзін хор: hoch, banzai, eljen, zivio, chinchin, polla kronia, hiphip, vive, Allah, на фоне якога вылучалася зычнае eviwa дэлегата з краіны песьняў (ягонае высокае й прадоўжанае фа нагадвала тыя дзівосныя пранізьлівыя ноты, якімі эўнух Каталяні зачароўваў нашых прапрабабцяў). Надыйшла сямнаццатая гадзіна. Праз мэгафон падалі сыгнал на малітву, і ўмірг галовы ўсіх агаліліся. Патрыярхальнае самбрэра, з часоў рэвалюцыі Рыенці прыналежнае сям’і камандора, было зьнятае з галавы апошняга ягоным асабістым мэдыцынскім дараднікам доктарам Піпі. Высокавучоны прэлат, які прыбыў удзяліць геройскаму пакутніку на парозе сьмерці апошняга суцяшэньня нашай сьвятой рэлігіі, з сапраўднай хрысьціянскай пакорай укленчыў у калюжыне дажджавой вады, укрыўшы сваю сівую галаву сутанай, і ўзьнёс да трону міласэрнасьці палкую й благальную малітву. Побач з калодай застыгла злавесная фігура ката, чыё аблічча закрываў дзесяцігалёнавы гаршчок зь дзьвюма круглымі прарэзанымі адтулінамі, празь якія люта блішчэлі ягоныя вочы. Чакаючы фатальнага сыгналу, ён спрабоўваў лязо свае страшэннае зброі, то падгочваючы яго аб сваё мускулістае перадплечча, то імгненнымі ўзмахамі адсякаючы галовы баранчыкаў, чародку якіх прыгналі на месца прыхільнікі ягонага жорстага, але неабходнага ўмельства. Поруч на спраўным століку з чырвонага дрэва ляжалі ахайным парадкам нож для чвартаваньня, разнаякае дакладна навостранае прыладзьдзе для сьвежаваньня (выкананае на спэцыяльны заказ майстрамі славутай шэфілдзкай фірмы Джон Раўнд і Сыны), гаршчочак з тэракоты, куды па меры пасьпяховага выцягваньня павінны былі памяшчацца дванаццаціперсная кішка, тоўстая кішка, сьляпая кішка, апэндыцыт і г.п., ды таксама два ёмістыя малочныя збаны, прызначаныя для спусканьня неацэннай крыві зь неацэннай ахвяры. Загадчык Аб’яднанага Кашэча-Сабачага Прытулку меў наказ даставіць гэтыя пасудзіны, пасьля іхняга напаўненьня, у гэтую дабрачынную ўстанову. Смакавіты падмацунак, на які складаліся яечня з бэконам, знакаміта засмажаны біфштэкс з цыбуляй, гарачыя хрумсткія булачкі й бадзёрлівая гарбата, быў запабегліва прапанаваны арганізатарамі галоўнаму герою трагедыі, які, нарыхтаваўшыся на сьмерць, быў у дасканалым настроі й выяўляў жывую зацікаўленасьць ва ўсім, што адбывалася; аднак жа, адчуўшы веліч моманту й праявіўшы
самавырачэньне небывалае ў нашы дні, ён выказаў апошнюю воліо (выкананую неадкладаа), каб той падмацунак быў разьдзелены пароўну між членамі Таварыства Хворых у Пасьцелі ды Здаровых без Двара й Кала у знак ягонай увагі й пашаны да іх. Хваляваньне дасягнула пес і non plus ultra9, калі выбраньніцанарачоная прабілася праз шчыльныя шэрагі гледачоў і, залітая яскравым румянцам, кінулася на ягоныя мужныя грудзі, на грудзі таго, хто меўся адысьці ў вечнасьць дзеля яе прыгожых вачэй. Герой палка абхапіў яе гнуткі стан й чула прашаптаў: Шэйла, мая каханая. Узбуджаная гукамі свайго ймя зь ягоных вуснаў, яна пакрыла апантанымі пацалункамі ўсе разнародныя часткі ягонай асобы, якіх толькі яе палкасьць змагла дасягнуць празь сьціплую ахову турэмнай апраткі. Калі зьліліся салёныя ручаіны іхніх сьлёзаў, яна прысягнулася яму, што будзе вечна захоўваць памяць аб ім, што ніколі не забудзе свайго геройскага хлопца, які пайшоў на сьмерць зь песьняй на вуснах, як быццам на хакейны матч у парку Клонтарк. Яна прывяла яму на ўспамін залатыя дні шчасьлівага дзяцінства, якое яны правялі супольна на берагох Анны Ліфі ў нявінных забавах юначасьці, і абое, забыўшыся пра жахлівую рэальнасьць, засьмяяліся ад поўнай душы. Гледачы як адзін, не выключаючы старога вялебнага пробашча, далучыліся да агульнай нястрымнай весялосьці. Гігантычны натоўп літаральна захліснуўся сьмехам. Аднак смутак неўзабаве ўзяў сваё, і яны сплялі свае палыхы апошні раз. Струмені сьлёзаў хлынулі з новай сілай зь іхніх сьлёзных пратокаў, і ўсё неабсяжнае зборышча народу, кранутае да глыбіні, выбухнула надрывістымі рыданьнямі. Сам устарэлы слуга Гасподні быў узрушаны зусім ня менш за іншых. Рослыя загартаваныя мужы, ахоўнікі парадку й дабрадушныя волаты зь ірляндзкай каралеўскай паліцыі, ня тоячыся, карысталіся дапамогай хустачак, і можна з упэўненасьцю сказаць, што ніводнае вока не засталося сухім у тым рэкордным скупішчы. Потым здарыўся самы рамантычны выпадак: малады прыгажун, выпускнік Оксфардзкага унівэрсытэту, вядомы сваімі рыцарскімі адносінамі да прыгожага полу, выступіў дапераду й, аказваючы візытоўку, чэкавую кніжачку й радаслоўнае дрэва, папрасіў рукі няшчаснай маладой ледзі, благаючы яе неадкладна назначыць дзень шлюбу. Ягоная прапанова была прынятая на месцы. Кожнай даме з публікі ўручылі прынагодную густоўную памятку ў выглядзе брошкі з чэрапам і скрыжаванымі косткамі, і гэты дарунак, такі шчодры й своечасовы, выклікаў новы прыліў захапленьня. A
9Далей няма куды (лац.).
калі малады галянтны гадаванец Оксфарду (дарэчы, носьбіт аднаго з найболей пашанотных імёнаў у гісторыі Альбіёну) насунуў на палец заірдзелай fiancee10 каштоўны заручальны пярсьцёнак са шмарагдамі, асаджанымі ў форме трылісьніка з чатырма лісткамі, агульны энтузыязм выйшаў за ўсе межы. Што й казаць, нават строгі начальнік вайсковай жандармэрыі, падпалкоўнік Томкін-Максуэл Фрэнчмалэн Томлісан, які кіраваў гэтай сумнай цырымоніяй, той самы, што, не зьміргнуўшы вокам, тузінамі пасылаў у пекла сіпаяў, прывязваючы іх да гарматных жаролаў, цяпер быў ня ў змозе стрымаць сваіх пачуцьцяў. Ягоная рука ў жалезнай пальчатцы змахнула скрадлівую сьлязу, і тыя выбраныя грамадзяне, што мелі гонар апынуцца ў ягоным непасрэдным entourage11, маглі ўхапіць дрыготкі шэпт:
— Каб мяне засьляпіла, якая пташачка, ну проста раскладушка. Каб мяне засьляпіла, так бы й завыў, гледзячы на яе, калі згадаеш сваю старую дзяжу, што чакае дома ў Лаймхаўзе.
А Грамадзянін пачынае гаворку пра ірляндзкую мову, пасяджэньне муніцыпалітэту і ўсё іншае й крые тых паўпанкаў, што ня ведаюць роднае мовы, Джо таксама ўкліньваецца, бо надуў кагосьці на фунт, і Блюм туды тыцкае сваю мызу зь недакуркам за два пэнсы, што дастаў ад Джо, ды балабоніць пра Гаэльскую лігу й лігу непітушчых і што, маўляў, п’янства ёсьць ірляндзкае насланьнё. Непітушчы ня ставіць іншым, вось у чым цьвік. Нябось, сам сабе заліе ў глотку, чаго яму ні паставіш, а ад яго пены ў кухлі не пабачыш да другога прыйсьця, Госпадзе наш. Аднаго разу мы зь сябруком пайшлі на іхнюю музычную вечарыну, танцы й песьні яна ляжа на капіцу задзярэ пад пуп спадніцу, і тамака адзін дзяяч з бляхай Таварыства Цьвярозасьці на сіняй стужцы шчыраваў, шпарыў па-ірляндзку, а вакол цэлая плойма русакосых цнатлівак, швэндаюцца з безалькагольным пітвом, мэдалікі якіясьці прадаюць, аранжад, ліманад ды збуцьвелыя піражкі, адным словам, шчодры вечар, што й казаць. Ірляндыя цьвярозая — Ірляндыя свабодная. А потым якісьці казёл пачынае дзьмуць у дуду і ўся тая хаўтурная гасьціна пачынае соўгаць нагамі пад музыку, ад якой і карова здохне. I да таго яшчэ дзьве засутоненыя сутаны віжуюць, каб ніхто не дабіраўся да дзевак — зусім удар ніжэй пояса, інакш і ня скажаш.
Ну, сёе-тое, пра што ж гэта я, ага, той стары сабачыска, пабачыўшы, што бляшанка пустая, пачынае нюхаць вакол Джо й мяне. Быў бы ён мой, я яго прыручыў бы ласкай, хай я лясну.
1°Нарачоная (франц.).
^Атачэньне (франц.).
Прыножыў бы яго раз, ды потым яшчэ другі, абы толькі не па вачох.
— Што, баісься, ён укусіць? — пытае Грамадзянін.