• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    — Палоўку, — кажа Нэд.
    Дж. Дж. заказвае выпіць.
    — У судзе блыталіся? — пытае Джо.
    — Так, — адказвае Дж. Дж. — Ён усё ўладзіць, Нэд, — кажа ён таму.
    — Будзем спадзявацца, — кажа Нэд.
    Якія ў гэтай парачкі справы? Дж. Дж. шчыруе, каб таго выкрасьлілі са сьпісу прысяжных, а той яму пасабляе перабіцца. Ягонае ймя на сьпісе крэдытораў у газэце Стабса. Рэжацца ў карты й баліое зь вялікімі тузамі пры шыкоўных маноклях, жлукціць шампанскае й, вядома, завяз па шыю ў рахунках і позвах у суд. Закладаў свой залаты гадзіньнік у Камінса на Фрэнсыс-стрыт, дзе яго ніхто ня ведае, а там раптам я аказаўся зь Сікуном Бэркам, ён якраз боты выкупляў з закладу. Як ваша прозьвішча, сэр? А ён кажа: Обры. Ага, думаю, гэты ўжо добры. Ой, здаецца мне, неўзабаве дарогу дахаты яму перакрыюць краты.
    — А вам ня трапіўся на вочы той вар’ят Брын? — пытае Олф. — Пр. др.: прыдурак.
    — Трапіўся, — адказвае Дж. Дж. — Шукаў прыватнага дэтэктыва.
    — Анягож, — кажа Нэд, — і ён ішоў у суд, хацеў права павярнуць налева, толькі Корні Кэлэхер яго запыніў, сказаў, што найперш трэба правесьці экспэртызу почырку.
    — Дзесяць тысяч фунтаў, — рагоча Олф. — Дальбог, я й граша не пашкадаваў бы, каб паслухаць яго перад судзьдзёй і прысяжнымі.
    — Нябось, гэта твая работа, Олф? — пытае Джо. — Кажы праўду, усю праўду й толькі праўду, і памагай табе Джымі Джонсан.
    — Мая? — кажа Олф. — Ня кідай сьвіньняў перад пэрлу майго характару.
    — Любая заява, зробленая табою, — кажа яму Джо, — можа быць скарыстаная супроць цябе.
    — Справу ў яго, безумоўна, могуць прыняць, — кажа Дж. Дж. — Бо ж там імплікуецца, што ён ня compos mentis™. Пр. др.: прыдурак.
    — Compos табе ў вока! — рагоча Олф. — Ты што, ня ведаеш, што ён збзікаваў? Хопіць паглядзець на ягоную мазгаўню. Ты ведаеш, што ён з раніцы пасабляе сабе ражком для абутку, каб насадзіць на яе капялюш?
    — Так, — кажа Дж. Дж., — але ў вачох закону праўдзівасьць паклёпу не вызваляе ад адказнасьці за ягоную агалоску.
    — Ай-яй, Олф, — гэта Джо.
    — Але ўсё ж, — кажа Бліом, — калі падумаць пра бедную жанчыну, я маю на ўвазе, ягоную жонку...
    — Так, шкада яе, — кажа Грамадзянін. — I ўвогуле ўсякуіо, у якой муж ні сёе ні тое.
    — Як ні сёе ні тое? — пытае Блюм. -— Вы хочаце сказаць...
    — Я хачу сказаць, ні сёе ні тое, — кажа Грамадзянін. — Такі, што ні рыба ні мяса.
    — Hi сялёдка з заквасам, — дадае Джо.
    — Вось гэта я й хацеў сказаць, — кажа Грамадзянін. — Pishogue™, калі ведаеце, што гэта значыць.
    Чую, дальбог, каша заварваецца. Блюм пускаецца ў тлумачэньні, што ён, маўляў, меў на ўвазе, як гэта жорстка, калі бедная жанчына мусіць усюды бегаць за сваім заікаватым прыдуркам. А што, тут і сапраўды жорсткія адлосіны да зьвяроў, так выпускаць на папас таго згалелага ідыёта Брына зь ягонай дзяркатай барадою, ад такога й нябёсы сьлязу выціснуць. А яна яшчэ й нос задзірала, калі выйшла за яго, ну бо як жа, ягоны траюродны дзядзька адчыняў рымскаму папу дзьверы ў касьцёле. Ягоны партрэт на цьвіку, з пшыкоўна закручаным вусам. Сіньёр Брыні з Самэрхілу, дрыстальянец, зуаў Сьвятога Айца,
    І7Пры здаровым розуме (лац.).
    18Сурочаны (ірлян.).
    пакінуў набярэжную й пераехаў на Мос-стрыт. А хто ён такі, скажэце? Ды ніхто, два пакойчыкі з ходам на задаі двор, сем шылінгаў у тыдзень, а грудзі цэлыя ў розных бляшках, каб увесь сьвет засьляпіць.
    — А звыш таго, — працягвае Дж. Дж., — паштоўка абазначае агалоску. У прэцэдэнтнай справе Сэдграва супроць Хоўла гэта прызналі дастатковым доказам злоснага намеру. На мой пагляд, справу могуць прыняць.
    Вось табе й галёшы за тры грошы, калі ласка. Каму патрэбны твой пагляд? Дай нам спакойна піва папіць. Дальбог, ужо нават гэтага не даюць.
    — Ну, на здароўе, Джэк, — кажа Нэд.
    — I тваё, Нэд, — адказвае Дж. Дж.
    — А вунь і зноўку ён, — кажа Джо.
    — Дзе? — пытае Олф.
    I хай мяне ліха, ён зноў парадуе перад дзьвярыма са сваімі кніжышчамі пад пахай, а побач жонка й Корні Кэлэхер, зірнуў на нас, праходзячы, сваім бельмавокам, і ўвесь час па-бацькоўску тлумачыць, падмаўляе таго купіць ужываную труну.
    — А як там закончылася справа з тым канадзкім махлярствам? — пытае Джо.
    — Адкладзеная, — кажа Дж. Дж.
    Гэта адзін зь сябрыны гарбаносых, нехта Джэймс Воўт, ён жа Шапіра або Спарк або Спайра, даў у газэты, што абспраўляе праезд у Канаду за дваццаць шылінгаў. Што? Вы бачылі, як зайцы сена косяць? Што й казаць, гэта была чыстая ліпа. Як вам? Усіх нагрэў, ня толькі розных памывачак і парабкаў з графства Міт, але заадно і ўласных супляменцаў. Дж. Дж. распавядаў, як адзін старажытны гэбрай, Зарэцкі ці як яму было, стаіць на месцы сьведкаў у сваім капелюшы, рыдае й прысягаецца сьвятым Майсеем, што яго ачмуцілі на два фунты.
    — А хто судзіў? — пытае Джо.
    — Галоўны судзьдзя, —кажа Нэд.
    — Бедны стары сэр Фрэдэрык, — кажа Олф, — яму й дзіця зубы загаворыць.
    — Вялікае сэрца, як у слана, — кажа Нэд. — Яму раскажуць страшную казку пра даўгі за кватэру й пра хворую жонку й кучу дзятвы, і, хай я зь месца, ён і разрыдаецца ў сваім крэсьле.
    — Праўда, — кажа Олф. — Рувіму Дж. халерна пашэнціла, калі ён ня трапіў пад замок за тое, што ўчапіўся ў бедачыну Гамлі, які цяпер каменьне на брукаванкі пільнуе каля Батскага мосту.
    I пачынае перакрыўляць, як гэты старэча, галоўны судзьдзя, галосіць:
    — Сапраўды нечуваная справа! Гэты бедны працавень! Колысі ў вас дзяцей? Дзесяцёра, кажаце?
    — Так, ваша міласьць. А жонка хварэе на тыф.
    — А жонка хварэе на брушны тыф! Які сорам! Прашу вас неадкладна пакінуць залю, сэр. He, сэр, я ня дам наказу ўплаты. I як вы пасьмелі, сэр, заявіцца да мяне па такі наказ! Бедны працавіты чалавек! Я спыняю справу.
    I быў дзень шаснаццаты месяца валавокай багіні й тыдзень трэці пасьля сьвята Тройцы Адзінасутнай і Непадзельнай, дачка ж нябёсаў, дзевая Люна, прабывала ў першай сваёй квадры, і сталася так, што асьвечаныя судзьдзі падаліся ў Палац Права. I там магістар Кортні, у палаце сваёй засеўшы, вырак свой прадставіў, а судзьдзя, магістар Эндрус, засеўшы без прысяжных у судзе па спадчынных справах, разгледзеў уважліва і ўзважыў правы першага дамагальніка на майно, пазначанае ў прадстаўленым да зацьверджаньня тастаманце і ў канчатковым тастамантавым распараджэньні in re19 нерухомага й рухомага майна памёрлага Джэйкаба Халідэя, гандляра вінным напоем, нябожчыка, супроць правоў Лівінгстона, непаўналетняга, з розумам зацьмёным, і апекуна. I вось, у велічны гмах суду на Грын-стрыт прыбыў сэр Фрэдэрык, Сакольнік. I засеў там каля пятай гадзіны, каб чыніць правасудзьдзе па законах брэхонаў у камісіі, створанай на ўсю тую акругу й прылеглыя й на графства места Дублін. I засядаў разам зь ім высокі сынэдрыён дванаццаці каленаў Іяравых, па адным мужы ад кожнага з каленаў, ад калена Патрыка й ад калена Х’ю й ад калена Оўна й ад калена Кона й ад калена Оскара й ад калена Фэргуса й ад калена Фіна й ад калена Дэрмата й ад калена Кормака й ад калена Кэвіна й ад калена Куілта й ад калена Осыяна, і было іх разам мужоў дванаццаць, добрых і справядлівых. I заклікаў ён іх перад Памёрлым на крыжы, каб судзілі яны добра й справядліва, і ўчынілі справядлівы розгляд у справе іхняга сувэрэна-караля супроць падсуднага, і вынесьлі справядлівы вырак у згодзе з доказамі, у чым памагай ім Бог і Пісаньне пацалуйце. I ўсталі яны на сваіх мясцох, тыя дванаццаць Іяравых, і пакляліся імем Спрадвечнага, што будуць спраўляць Ягонае Правасудзьдзе. I зараз ахоўнікі закону прывялі з казэматаў таго, каго віжуны правасудзьдзя схапілі, пашпоўшы сьледам выведаных зьвестак. I быў ён скаваны на руках і нагах, і яны не пусьцілі яго ні пад
    19У справе (лац.).
    залог, ні на паруку, а спасобіла ім аддаць яго пад суд, бо быў ён ліхадзеем.
    — Прыемныя справы выходзяць, — кажа Грамадзянін. — Панапрыяжджаюць сюды ў Ірляндьпо ўсялякія й бзьдзюлёў панарасплоджваюць.
    А Блюм робіць міну, нібыта нічога ня чуў, і пачынае тлумачыць Джо, што наконт тае драбніцы ён можа не турбавацца, хай толькі замовіць слоўка містэру Кроўфарду. А Джо яму прысягаецца ўсімі сьвятымі й на чым сьвет стаіць, што дзеля яго зробіць усё й яшчэ звыш таго.
    — Бо бачыце, — тлумачыць ён, — для рэклямы патрэбны паўтор. У тым увесь сакрэт.
    — Можаце на мяне разьлічваць, — абяцае Джо.
    — Падманваюць сялянаў, — дае сваё Грамадзянін, — шальмуюць ірляндзкіх беднякоў. Мы больш ня хочам чужынцаў у нашым доме.
    — О, я ўпэўнены, усё будзе як трэба, Хайнс, — кажа Блюм. — Гэта той Клютч, ведаеце.
    — Лічэце, справа ў кішэні, — кажа Джо.
    — Чужынцы, — кажа сваё Грамадзянін. — А вінаватыя мы самі. Самі панапускалі іх сюды. Самі сюды панаклікалі. Тая чужаложніца са сваім каханкам заклікала сюды англасаксаў, каб нас рабавалі.
    — Умоўны прысуд, — кажа Дж. Дж.
    Цяпер Блюм прыкідваецца, што страшэнна зацікавіўся невядома чым, можа, павуцінкай у куточку за бочкай, Грамадзянін яго есьць вачыма, а сабачыска ў ягоных нагах падняў морду, глядзіць, на каго тут кідацца й калі.
    — Зганьбаваная жонка, — заяўляе Грамадзянін, — вось дзе прычына ўсіх нашых бедаў.
    — А вось якраз і яна, — кажа Олф, які разам а Тэры хіхікаў ля стойкі над ’’Паліс Газэт”, — ва ўсёй баявой афарбоўцы.
    — Дай і нам зірнуць, — кажу.
    А ў іх там, аказваецца, адзін з тых скаромных амэрыканскіх малюнкаў, якія Тэры бярэ ў Корні Кэлэхера. Сакрэт як павялічыць вашы інтымныя ворганы. Забава сьвецкай прыгажуні. Норман В. Тапэр, заможны прадпрымальнік з Чыкага, знаходзіць сваю гожанькую, але няверную жонку ў абдымках афіцэра Тэйлара. Прыгажуня ў майтках аддаецца забаве, кавалер яе цапае за цапкія месцы, а Норман В. Тапэр убягае са сваёй пукаўкай якраз па часе, калі яна толысі што пагуляла з афіцэрам Тэйларам у ступку й таўкачык.
    — Ах, Джэні, красуля, — кажа Джо, — дзе твая сподняя кашуля!
    — Ёсьць за што патрымацца, Джо, — кажу. — Ладны агузак можна было б выразаць з гэтай цёлкі, га?
    Пакуль мы сёе-тое, уваходзяць Джон Уайз Нолан з Лэнэханам, у якога лыпа падаўжэла, як ноч у піліпаўку.
    — Ну, — кажа Грамадзянін, — што новага ў тэатры падзеяў? Чаго зноў нагарадзілі тыя выцірнякі з ратушы на сваім зборы наконт ірляндзкае мовы?
    О’Нолан, укрыты блішчастым панцырам, нізкім паклонам аддаў пашаноту вялікаму й дужаму й магутнаму ўладару Эрыну й давёў да ягонага ведама тое, што зьдзеялася, калі дастойныя райцы найпачцівейшага места, другога ва ўсім каралеўстве, стрэлі іх у сьценах Толсэлу й там, узьнёсшы малітвы належныя багом, што насяляюць эфірныя пространі, урачыстую нараду адбылі, каб пастанавіць, ці павінны яны, акажыся такое магчымым, прывярнуць для хвалы сярод сьмяротных крылатую мову разьдзеленых морамі кельтаў.