Уліс
Джэймс Джойс
Памер: 403с.
Беласток 1993
— Ну, добра, Джо, — кажу. — Бывай здаровы й песьні не забывай. А табе яшчэ болей маху, Грамадзянін.
— Ура! — гукае Джо.
— Госпад, Марыя й Патрык хай будуць з вамі, — кажа Грамадзянін.
I куляе свой кухаль, каб прамачыць сьвісьцёлку.
— Ведаем мы гэтых пеюноў, — кажа ён. — Чытае казаньні, a сам лезе табе ў кішэшо. Як той багамолыіы Кромуэл і ягоныя жалезнабокія, што выразалі ўсіх жанчын і дзяцей у Драгэдзе, a
на гарматах у іх вакол дулаў было напісана зь Бібліі: ”Бог ёсьць любоў”. Біблія! Вы чыталі ў сёньняшнім ’’Айрыш Індэпэндэнт” той фэльетон пра візыт зулускага караля ў Англію?
— А што там? — пытае Джо.
Грамадзянін выцягвае са свайго неразлучнага архіву нумар газэты й пачынае чытаць уголас:
— Дэлегацыя найзначнейшых баваўняных магнатаў Манчэстэру была ўчора прадстаўленая Ягонай Вялікасьці Алякі Абэакуцкаму Галоўным Антымоніймайстрам лордам Працэдурам з Прыдуры, каб выказаць Ягонай Вялікасьці сардэчную падзяку брытанскіх камэрсантаў за прывілеі, дадзеныя ім у ягоных уладаньнях. Дэлегацыя прысутнічала на сьнедажні, у канцы якога цёмнаскуры манарх выступіў з яскравай прамовай, вольна перакладзенай брытанскім капэлянам, правялебным Ананіем Багахвалам Балабонам. У прамове ён выказаў удзячнасьць пану Працэдуру й падкрэсьліў сардэчнасьць адносін, якія ўсталяваліся між Абэакутай і Брытанскай Імпэрыяй, заяўляючы, што адным з самых каштоўных сваіх набыткаў ён лічыць ілюстраваную біблію, кнігу Божага слова й таямніцы магутнасьці Англіі, ласкава падараваную яму начальніцай белых, вялікай скво Вікторыяй, з асабістым прысьвячэньнем Вяльможнай Ахвяравальніцы. Пры тым уладар Алякі, сказаўшы тост ’’Чорнае й Белае”, асушыў чару дружбы, напоўненую першасортным ірляндзкім віскі, з чэрапа свайго папярэдніка з дынастыі Какачакачакаў, якога называлі Сорак Бародавак. Потым ён агледзеў галоўную з фабрык Бавоўнаполісу, дзе паставіў свой крыжык у кнізе наведнікаў, выканаўшы пры гэтым старажытны абэакутанскі ваенны танец, пад час якога ён праглынуў мноства нажоў і відальцаў, заахвочваны радаснымі воплескамі маладых работніц.
— Каралеўская ўдавіца, — кажа Нэд, — звыпі усякіх падазрэньняў. А цікава, ці не пакарыстаўся ён той бібліяй так, як я зрабіў бы на ягоным месцы.
— Так сама, толькі нашмат болей, — кажа Лэнэхан. — Бо пасьля ў той пладаноснай зямлі вырасла пышнае дрэва манга з шырокай лістотай.
— А хто напісаў, Грыфіт? — пытае Джон Уайз.
— He, — адказвае Грамадзянін. — Там не падпісана ”Шангана”. Стаіць толькі ініцыял: П.
— Нічога сабе ініцыял, — кажа Джо.
— Вось так яны й дзейнічаюць, — кажа Грамадзянін. — Гандаль ідзе сьледам за сьцягам.
— Так, — кажа Дж. Дж., — калі яны паводзяць сябе ня лепш за тых бэльгійцаў ў Вольнай Дзяржаве Конга, дык прыемнае
жыцьцё там мусіць быць. Вы не чыталі тую справаздачу, хто ж гэта напісаў...
— Кэйсмэнт, — падказвае Грамадзянін. — Ён, дарэчы, ірляндзец.
— Так, той самы, — кажа Дж. Дж. — Гвалтуюць жанчын і дзяўчат, сьцябаюць тубыльцаў па жыватох, каб выціснуць зь іх увесь чырвоны каўчук, які ў змогу.
— Ведаю, куды ён пайшоў, — раптам кажа Лэнэхан і пстрыкае пальцамі.
— Хто? — пытаю.
— Блюм, — кажа ён. — Гэта ўсё ліпа той суд. А ён ставіў на Рэкляму й цяпер пабег зграбаць срэбранікі.
— Што, той белавокі кафар? — пытае Грамадзянін, які ў цэлым жыцьці на каня не паставіў ні разу, нават са злосьці.
— Туды ён і пайшоў, — кажа сваё Лэнэхан. — Я тут сустрэў Бэнтама Лаенса, і ён якраз на гэту кабылку хацеў ставіць толькі я яго адмовіў і ён сказаў мне гэта Блюм яму падкінуў намёк. Іду ў заклад на што хочаце, ён цяпер зграбае сто шылінгаў за свае пяць. Адзіны ва ўсім Дубліне, хто ўхапіў выйгрыш. Паставіў на цёмную кабылку.
— Сам ён чортава цёмная кабылка, — кажа Джо.
— Прапусьці, Джо, — кажу. — Дзе тут у вас уваход на выхад?
— Тудою, — ківае Тэры.
Бывай, Ірляндыя, я еду ў Горт. Выходжу я на двор каб адпомпіць і хай мяне ліха (сто шылінгаў за пяць) пакуль я спускаў свой (Рэкляма ўзяла дваццаць да) пакуль спускаў свой баляст я сабе кажу я ўжо прыкмячаў што (два кухлі з Джо і ў Слотэры адзін) яго цягне кудысьці змыцца (сто шылінгаў гэта пяць фунтаў) а калі яны жылі ў (цёмная кабылка) Сікун апавядаў мне бывала гуляюць у карты а яны прыкідваецца нібыта дзіця хворае (дальбог хіба з галён выпусьціў) і гэтая ягоная вісласракая жонка паведамляе ў яго трубу маўляў ёй лепш або яшчэ яна ўжо (ох!) усё сплянаванае каб ён мог даць драпака адразу калі выйграе а яшчэ (як мне пухір ня лопнуў) гандаль безь ліцэньзіі (ох!) Ірляндыя кажа мая нацыя (прр! пфпук!) ды ты іх ніколі не пераплюнеш тых чортавых (гэта ўжо астатак) ерусалімскіх (ух!) рагачоў,
Значыць, я вяртаюся, а яны ўсё балабоняць, і Джон Уайз распавядае, гэта, маўляў, Блюм падкінуў ідэю шынфэйнэрам, каб Грыфіт у сваёй газэце агалошваў усялякія махінацыі, падбіраньне складу прысяжных або махлярствы з падаткамі, і каб паслаць ва ўсе краіны сваіх прадстаўнікоў, пашыраць гандаль
ірляндзкімі таварамі. Мяняць шыла на мыла. Тут ужо, дальбог, пойдзе добры балаган, калі тая вірлавокая пыса стане нам наладжваць нашы справы. Дайце нам хоць здохнуць па-нашаму. Божа захавай Ірляндыю ад гэтага лыпатага шныпара й яму падобных. Містэр Блюм і ягоныя шахер-махеры. А перад ім яшчэ ягоны татуля натварыў махлярстваў, стары Матузалем Блюм, каміваяжор з разбойнай дарогі, атруціўся прускім квасам, але да таго ўсю краіну заваліў сваім барахлом, брыльянтамі па пэнсе штука. Пазыкі праз пошту на выгадных умовах. Любыя сумы высыласцца на падставе расьпіскі. Адлегласьць без значэньня. Гарантыі не пазрэбны. Чым не казёл Лэнты МакХэйла, які пройдзецца кавалак дарогі з кожным сустрэчным.
— Гэта праўдзівы факт, — кажа Джон Уайз. — А вунь вам чалавек, які пра гэта можа ўсё расказаць, Марцін Канінгам.
I сапраўды, пад’яжджае муніцыпальная каляска, а ў ёй Марцін, Джэк Паўэр і яшчэ адзін тып, ні то Крофтар, ні то Крофтан, аранжыст, дастае пэнсію з мытнай управы й стаіць у сьпісе Блэкбэрна, дзе яму плацяць за тое — а можа, ён Кроўфард? — што валэндаецца па ўсёй краіне за кошт гораду.
Нашы вершнікі дасягнулі вясковага заезду й пасьсядалі са сваіх скакуноў.
— Гэй, чэлядзь! — гукнуў адзін з прыбылых, чыя пастава выдавала, што гэта ён верхаводзіць над дружынай. — Шэльмы кручаныя! Сюды!
I з гэтымі словамі ён пачаў грукаць рукаяткай корда па адчыненай ваконнай краце.
На гэты кліч з карчмы выскачыў гаспадар, на бягу ахінаючыся апанчою.
— Добры вечар, ласкавыя спадары! — прамовіў ён, пачціва кланяючыся.
— Жвавей варушыся, гультай! — усклікнуў яму той, хто грукаў. — Скажы прыглянуць за нашымі коньмі. А нам падай, што найлешпага маеш у сваёй гасподзе, бо, клянуся, здарожыліся мы ня ў жарты.
— На жаль, добрыя спадары! — адказаў ім на тое гаспадар. — У маім убогім доме кладоўкі пустыя. Ня ведаю, чым частавацьму вашы міласьці.
— Што ты там дзекаеш, чалавеча? — усклікнуў на гэта другі з прыбылых, чалавек аблічча дужа прыемнага. — Дык ты так прыймаеш каралеўскіх пасланцоў, спадар Выбішпунт?
Імгненная перамена ахапіла аблічча гаспадара.
— Ласкі прашу, шляхотныя паны! — пакорліва ўзмаліўся ён. — Калі вы пасланцы караля (асланяй, Божа, Ягоную Вяльмож-
насьць!), дык ні ў чым нястачы не адчувацьмеце. Прысягаюся, сябры караля (багаславі, Божа, Ягоную Вяльможнасьць!) ня будуць пасьціцца ў маім доме.
— Дык баржджэй бярыся за справу! — усклікнуў дагэтуль маўклівы падарожнік, у якім вонкавы выгляд выдаваў ахвотніка сытна паесьці. — Што там у цябе знойдзецца для нас?
Зноўку пакланіўшыся, гаспадар яму адказаў:
— Што скажаце, шляхотныя паны, на паштэт з маладых галубкоў, лусту печанай аленіны, агузак цялятка, качку, засмажаную з хрумсткім бачком, дзікаву галаву з фісташкамі, місу салодкага крэму, пудынг з піжмавым сокам і бутэліцу старога рэйнскага?
— Каб я зь месца ня зрушыўся! — усклікнуў той, што азываўся апошнім. — Вось гэта мне даспадобы! Фісташкі!
— Ага! — расьсьмяяўся падарожнік з прыемным абліччам. — Што й скажаш, дом убогі й кладоўка пустая! Ён добры круцель, гэты нягоднік!
Значыць, уваходзіць Марцін і пытае, дзе Блюм.
— А дзе мае быць? — адказвае Лэнэхан. — Абкрадае ўдавіцаў і сіротаў.
— Праўда гэта ці не, — пытае Джон Уайз, — што я тут казаў Грамадзяніну пра Блюма й Шын Фэйн?
— Так, гэта праўда, — кажа Марцін. — або, прынамсі, так пра яго кружыць.
— Дзе кружыць? — пытаецца Олф.
— Тут, — паказвае Джо на сваё цемя. — Тут у мяне кружыць.
— Ну а ўсё ж, — кажа Джон Уайз, — чаму жыд ня можа любіць сваю айчыну так, як і кожны іншы?
— Чаму ж бы не? — адказвае на гэта Дж. Дж. — Калі толькі ён ведае, дзе ягоная айчына.
— А ён хто, жыд ці паганін ці рымскі католік ці мэтадыст ці, чорт ведае, яшчэ хто іншы? — пытае Нэд. — Хто ён такі, наогул? Я вам ня ў крыўду, Крофтан.
— Мы яго ня хочам, — кажа Крофтар, аранжыст ці то прэзьбітэрыянін.
— Хто такі Джуніюс? — кажа Дж. Дж.
— Ён — перавернуты жыд, — тлумачыць Марцін, — родам адкульсьці з Вугоршчыны, і гэта менавіта ён прыдумаў усе пляны наконт вугорскай сыстэмы. У нас у муніцыпалітэце пра гэта ведаюць.
— А ён не сваяк дантыста Блюма? — пытаецца Джэк Паўэр.
— Зусім не, — кажа Марцін, — гэта толькі супадзеньне прозьвішчаў. Ягонае праўдзівае прозьвішча Віраг. Гэта значыць, прозьвішча бацькі, які атруціўся. Ён атрымаў юрыдычны дазвол зьмяніць яго, гэта значыць, ня ён, а яшчэ бацька.
— Вось мне новы мэсія для Ірляндыі! — кажа Грамадзянін. — Востраў мудрацоў і сьвятых!
— Што ж, яны ўсё яшчэ чакаюць свайго адкупіцеля, — кажа Марцін. — У гэтым сэнсе мы такса*ма.
— Так, — кажа Дж. Дж., — і пра кожнага нованароджанага хлопчыка яны думаюць, што гэты, можа, і ёсьць мэсія. У іх, трэба меркаваць, кожны жыд месца сабе не знаходзіць, пакуль не даведаецца, кім стаў, татам ці мамай.
— Чакае ў кожную хвіліну, што вось надыдзе наступная, — кажа Лэнэхан.
— Божа ты мой, — згадвае Нэд, — трэба вам было бачыць Блюма перад тым, як у яго нарадзіўся сын, той, што памёр потым. Памятаю, я яго стрэў на паўднёвым рыііку, ён там купляў дзіцячае харчаваньне, а было гэта месяцы за паўтары да родаў.
— Еп ventre sa тёге^, — кажа Дж. Дж.
— Ці вы штось такое называеце мужчынам? — пытае Грамадзянін.
— Цікава, ён хоць разок даў рады засадзіць як сьлед? — кажа Джо.