• Газеты, часопісы і г.д.
  • Уліс  Джэймс Джойс

    Уліс

    Джэймс Джойс

    Памер: 403с.
    Беласток 1993
    103.69 МБ
    Перакрываючы іхнія галасы, заглушаючы грымотныя акорды, Долард рушыў у басатаку:
    — Каліў душы каханьне загарыць...
    Раскаты Бэндушыбэнджаміна дакаціліся да дрыготкіх, страсаных каханьнем, шыбінаў столі.
    — Вайна! Вайна! — крыкнуў Айцец Каўлі. — Ты ваяр!
    — Анягож, — засьмяяўся Бэн Ваяр. — Я думаў пра твайго гаспадара. Каханьне й грошы.
    Ён перастаў. Велізарнай барадой, велізарнай галавой, пахітаў над ягоным велізарным промахам.
    — Чалавеча, ты не адной разарваў бы барабанную перапонку, — прамовіў містэр Дэдал праз водар дыму, — гэткім сваім ворганам.
    Зайшоўшыся барадатым буйным сьмехам, Бэн Долард тросься над клявіятурай. Ён разарваў бы.
    — He ўпамінаючы ўжо пра другую перапонку, — дадаў Айцец Каўлі. — На паўголасу, Бэн. Amoroso ma non troppo^. Дайце мне.
    Міс Кэнэдзі падала двум джэнтльмэнам па кухлі халоднага портэру. Кінула заўвагу. Сапраўды, пагадзіўся перціы джэнтльмэн, надвор’е прыгожае. Яны пілі халодны портэр. Ці яна ня ведае, куды выбраўся лорд-намесьнік? Чулі сталь капытоў, звон капытоў, звон. He, яна не магла сказаць. Але павінна быць у газэце. О, няхай не турбуецца. Ніякай турботы. Разгарнуўшы ’’Індэпэндэнт”, яна захвалявала, шукаючы, лорд-намесьнік, сваёй каронай, лёгка калыханай, лорд-наме. Зашмат турботы, сказаў першы джэнтльмэн. О не, ні трохі. А як ён пры гэтым паглядзеў. Лорд-намесьнік. Золата ля бронзы чулі жалеза сталь.
    -— 	 каханьне загарыць,
    Ня дбаю я, шпю заўтра будзе дзень.
    У пячоначным сосе Блюм тоўк таўканіцу. Каханьне й вайну нехта там. Бэна Доларда славуты. Прыбег да нае у той вечар папрасіць фрак на канцэрт. Нагавіцы напнуліся на ім, як на барабане. Музыкальныя кормнікі. Молі папарагатала, калі ён пайшоў. Кінулася ўпоперак ложка, папісквала, брыкала нагамі. У яго ўсё прычындальле напаказ. Ой, сьвятыя на небе, я падмачылася! Ой, а жанчыны ў першым радзе! Ой, ніколі так не рагатала! Ну, але на гэтым трымаецца той ягоны бас-барылтон. Напрыклад эўнух. Цікава хто там іграе. Добрая тэхніка. Мабыць, Каўлі. Музыкальны. Назаве любую ноту, што ні зайграеш. А з дыханьнем блага, бедачына. Перастаў.
    Міс Дус, павабная, Лідыя Дус, кіўнула ветліваму адвакату, Джорджу Лідуэлу, джэнтльмэну, што ўвайшоў. Добры дзень. Яна працягнула вільготную ручку, ручку ледзі, ягонаму моцнаму поціску. Брыдзень. Так, ужо вярнулася. На сваё старое седала.
    — Вашы сябры ўжо там, містэр Лідуэл.
    5Пяшчотна, але не занадта (італ.).
    Джордж Лідуэл ветліва яе прыручыў, прытрымаў лідыяручку.
    Блюм еў пяч, як было сказана. Прынамсі чыста. Той тып у Бэртана: мяшанка з храсткоў. А тут нікога: Гулдынг ды я. Чыстыя столікі, кветкі, сурвэткі мітрамі. Пэт сюды-туды, лысы Пэт. Нічога ня скажаш. Найлепшае ў Дуб.
    Зноў піяніна. Гэта Каўлі. Сядае за яго, усё роўна што зьліваецца, узаемаразуменьне. Занудлівыя шліфавальнікі пілікаюць на скрыпцы, касавочачы на канец смычка, рэжуць на віялянчэлі, пакуль табе зубы не забаляць. Яе высокае працяглае пахрапваньне. Таго вечару, калі мы ў лёжы. Трамбон пад намі соп, як морж, у антракце адзін трубач разьвінціў, вытрасаў сьліну. У дырыжора нагавіцы мяшком, брык-брык. Слушна робяць, хаваючы іх пад сцэну.
    Брык бразгоча брычка брукам.
    Толькі арфа. Прыгожае залатое мігатлівае сьвятло. Дзяўчына грала на ёй. Як карма прыгожага. Добра гэты сос варты. Залатога карабля. Эрын. Арфа, якая аднойчы ці двойчы. Халодныя рукі. Бэн Хоўт, рададэндраны. Усе мы арфы. Я. Ён. Стары. Малады.
    — Ах, я не магу, — аднекваўся містэр Дэдал, сарамяжна, бездапаможна.
    Моцна.
    — Давай жа, каб цябе спруціла, — грымнуў Бэн Долард. — Цягні хоць па кавалачку.
    — М'аррагі, Сайман, — папрасіў Айцец Каўлі.
    Ён прайшоў колькі крокаў па сцэне, паважны, узьнёслы ў засмучонасьці, распасьцёршы доўгія рукі. Сіпата ягоны кадык прасіпеў паціху. Паціху ён засьпяваў запыленаму морскаму краявіду ’’Апошняе разьвітаньне”. Мыс, карабель, ветразь над хвалямі. Разьвітаньне. Прыгожая дзяўчына, вецер лапоча ейнай хусьцінай на мысе, вецер абвявае яе.
    Каўлі засьпяваў:
    M'appari tutt'amor:
    Il тіо sguardo I'incontr...6
    Яна ня чула Каўлі, павявала хусьцінай таму, хто адплыў, свайму любаму, ветру, каханьню, лятучаму ветразю, вярніся.
    — Давай жа, Сайман.
    6Каханьне мне адкрылася, Мой пагляд зь ёю стрэўся... (італ.).
    Містэр Дэдал паклаў сваю люльку спачываць побач з камэртонам і, сеўшы, крануўся паслухмяных клявішаў.
    — He, Сайман, — павярнуўся Айцец Каўлі. — Зайграй у правільнай танальнасьці. На паўтону вышэй.
    Клявішы, паслухмяныя, узялі вышэй, прамовілі, спатыкнуліся, прызналіся, зьбянтэжыліся.
    Айцец Каўлі ступіў на сцэну.
    — Дай, Сайман, я буду табе акампаніяваць, — сказаў ён. — Устань.
    Каля ананасных карамэлек Грэма Лэмана, каля слана Элвэры брыкала брычка. За біфштэксам, ныркай, пячонкай у таўканіцы, за княскім застольлем сядзелі князі Блюм і Гулдынг. Князі за застольлем, яны падымалі й выпівалі віскі ды сідр.
    Найпрыгажэйшая арыя для тэнара, сказаў Рычы: з ’’Самнамбулы”. Калісьці яе чуў у выкананьні Джо Маса. Ах, той МакГакін! Так. На свой лад. Пад хлопчыка з касьцельнага хору. Гэткі хлопчык ад імшы. Mac ад імшы. Лірычны тэнар, калі хочаце. Ніколі не забуду. Ніколі.
    Спагадны Блюм над бесьпячоначным бэконам здагадаўся, як напнуліся сутаргай рысы. Паясьніца ў яго. I вочы блішчаць, як пры запаленьні нырак. Наступны нумар праграмы. Заказаў музыку, час расплаціцца. Пігулкі, стоўчаны хлеб, па гінэі за скрыначку. Хоць трохі адцягнуць. I яшчэ сьпявае: Пасярод нябожчыкаў стаю. Пасуе. Нырку на ныркі. Прыгожае прыгожай. Але няшмат яму карысьці ад іх. Найлепшае ў. Характэрнае яму. Віскі. Пераборлівы ў напоях. Шклянка крыху луснула, сьвежая мінэральная вада. Падбірае запалкі з прылаўка, ашчаднасьць. A іншы раз прамантачыць савэрэн на нейкае глупства. А калі трэба, у яго ні шэлега. Аднаго разу нападпітку адмовіўся плаціць за праезд. Забаўныя тыпы.
    Ніколі Рычы не забудзе таго вечару. Колькі будзе жыць, ніколі. На галёрцы старога ’’Раялу” з малым Пікам. А калі першая нота.
    Вусны Рычы зрабілі паўзу.
    Цяпер нагародзіць лухты. Пра што хочаш набаіць. I верыць сам у сваю хлусьшо. Як у сапраўднасьць. Надзвычайны хлус. Трэба добрай памяці.
    — Якая гэта арыя? — спытаўся Леапольд Блюм.
    — ”Усё прапала”.
    Рычы выпучыў губы пупышкай. Пачатковая нота салодкай сьценьню шапнула: усё. Жаўрук. Дрозд. Ягоны дых, птушынасалодкі, праз здаровыя зубы, прадмет ягонага гонару, жалейкай выплакваў горкую нядолю. Прапала. Сакавіты гук. А тут дзьве
    ноты ў адной. Калісьці чуў чорнага дразда ў Глогавай даліне. Ён у мяне падхопліваў матывы, далучаўся й перайначваў. Новы кліч прапаў увесь у новым. Рэха. Мілагучны адказ. А як яно ўзьнікае? Усё прапала. Жаласьліва высьвістваў. Упаў, здаўся, прапаў.
    Блюм надставіў леапольдава вуха, пакручваючы край сурвэткі пад вазай. Парадак. Так, памятаю. Прыгожая арыя. У сьне яна пайшла да яго. Нявіннасьць у месячным сьвятле. Усё роўна, затрымаць яе. Адважныя, пра небясьпеку ані дбаюць. Пакліч па імені. Крані ваду. Брычка бразгоча. Запозна. Сама жадала йсьці. Вось чаму. Жанчына. Лягчэй затрымаць мора. Так: усё прапала.
    — Прыгожая арыя, — сказаў Блюм прапашчы Леапольд. — Я добра яе ведаю.
    Рычы Гулдынг ніколі ў цэлым сваім жыцьці.
    Ён таксама добра яе ведае. Або адчувае. Усё трубіць пра сваю дачку. Мудрае дзіцятка, якое ведае свайго бацьку, сказаў Дэдал. Я?
    Блюм скоса з-над бесьпячонкавага назіраў. Выгляд твару ўсё прапала. Гуляшчы Рычы калісь. Засталіся зьляжалыя штучкі. Стрыгчы вушмі. Колца ад сурвэткі ў вока. Пасылае свайго сынка з жабрачымі лістамі. Касавокі Ўолтэр сэр я занёс сэр. He асьмеліўся б турбаваць, калі б не чакаў грошай. Выбачаюся.
    Зноў піяніна. Гук лепшы, чымсьці калі я чуў апошнім разам. Настроілі, відаць. Зноў змоўкла.
    Долард і Каўлі ўсё націскалі на марудлівага сьпевака, давай далей.
    — Далей, Сайман.
    — Ну, Сайман.
    — Спадары й спадарыні, я глыбока крануты вашымі ветлымі просьбамі.
    — Ну, Сайман.
    — Род мой небагаты, але калі вы мне ўдзеліце свае ўвагі, я пастараюся вам засьпяваць аб разьбітым сэрцы.
    Каля клёша з сандвічамі, укрытая ценем Лідыя сваю бронзу й ружу з грацыяй дамы давала й забірала: як Майна двум кухлям сваю залатую карону ў халоднай зелянкавай eau de Nil.
    Адгучалі рассыпістыя акорды ўступу. Працяглы акорд пацягнуў за сабою спадзеўны голас.
    — Калі цябе я ўбачыў першы раз...
    Рычы адвярнуўся.
    — Гэта голас Сая Дэдала, — сказаў ён.
    3 паказытанымі мазгамі, распалымнелымі шчокамі, яны слухалі, адчувалі тыю плынь першую плынь скурай членамі сэрцам душою хрыбтом. Блюм кіўнуў Пэту, лысы Пэт тугі на вуха, каб расчыніў дзьверы бару. Дзьверы бару. Вось так. Добра. Пэт, прыслужнік, паслужліва стаў слухаць, глухар тугавухі, пры дзьвярах наросьцеж наставіў вуха.
    — Маю журбу панесла ў далячынь...
    Празь цішу ў паветры клікаў іх сьпеў, нізказычны, не дажджу плёскат, ня лісьця шаптаньне, не падобны на голас ні струн ні жалеек ні якжаіхтам цымбалаў, кранаў іхнія сьцішаныя вушы словамі, сьцішаныя сэрцы ўспамінамі былога, свайго ў аднаго й другога. Добра, добра было слухаць: журбу, у аднаго й другога, панесла ў далячынь, калі пачулі першы раз. Калі ўбачылі першы раз, прапашчы Рычы, Польдзі, міласэрнасьць прыгажосьці, пачулі ад таго, ад каго ўжо ніяк не чакаеш, яе першае міласэрнае любоўначыстае часталюбае слова.
    Гэта пяе каханьне: старая салодкая песьня каханьня. Блюм паволі сьцягнуў гумку са свайго пакеціку. Каханьня старое салодкае sonnez la золата. Блюм нацягнуў на відэлец з чатырма зубамі, расьцягнуў, пусьціў, нацягнуў на дзьве свае расшчапераныя чацьвярні, абкруціў іх чатыракроць, васьмікроць, стрыножыўся самахоць.
    — Надзеяй поўніўся вясёлы дух...
    У тэнараў жанчын адволі. Дапамагае ўтрымаць голас. Яна букет яму на сцэну, калі цябе самога стрэну? Кружаць голаў мне бяз. Бразгочы вясёлы дух. Ягоны сьпеў не для вялікага сьвету. Кружаць голаў ёй бяз. Напарфумавалася для яго. Якую парфуму твая жонка? Хачу ведаць. Брычка бразь. Стоп. Стук-стук. Алошні зірк у люстра па дарозе да дзьвярэй. Сені. Сюды. Як маецеся? Як бачыце. Сюды? Што? У торбачцы ў яе цукеркі, для асьвяжэньня дыху. Так? Рукі лашчылі яе буйныя.
    На жаль! Голас набраў паветра, узьняўся, зьмяніўся: паўнагучны, горды, бліскучы.
    — Але, на жаль, я мроіў сон...