• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    Алішэр Наваі
    УЛЮБЁНЫ СЭРЦАў
    Пераклад з рускай мовы
    Мінск «Белпрннт» 2021
    УДК 821.512.133-84
    ББК 84(5Узб-4)
    H15
    Пераклад з рускай мовы: Давуд Радкевіч.
    Падрадковы псраклад з мовы арыгіналу: Дзмітрый Сеўрук.
    Пераклад зроблсны па выданні:
    Алншср Навон. Сочннення в 10 томах. -Ташкент: «Фан», 19681970. Т. 1-10. 3095 с., Том 10. Возлюбленный сердец. Сужденне о двух языках. Перевод на русскнй: Малехова, Ллла Ннколаевна; Рустамов, А.; Старостнн, Анатолнй Васнльевнч.
    Наваі, А.
    H15 Улюбёны сэрцаў / Алішэр Наваі ; пср. з рус. мовы : Д. Радкевіч, падрадковы пер. з мовы арыгіналу : Дз. Сеўрук. Мінск : Белпрннт, 2021. — 180 с.
    ISBN 978-985-459-557-3.
    УДК 821.512.133-84
    ББК 84(5Узб-4)
    ISBN 978-985-459-557-3
    © Выдавецтва «Фан», 1970
    © Радкевіч Д., пераклад, 2021
    © Выданне на беларускай мове,
    афармленне. ТАА «Белнрннт», 2021
    ЗМЕСТ
    ПАДЗЯКІ	7
    Шухрат Сіраджыддзінаў АЛІШЭР НАВАІ ВЯЛІКІ НАСТАЎНІК	8
    Алесь Карлюкевіч ВЕЧНАСЦЬ АЛІШЭРА НАВАІ	17
    ПРАДМОВА ПЕРАКЛАДЧЫКА	20
    УСТУП	26
    РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    ПРА НОРАВЫ I ЎЧЫНКІ ЛЮДЗЕЙ 	33
    1.	Аб прававерным цары	33
    2.	Аб прававерных беках 	36
    3.	Аб недастойных намесніках	36
    4.	Аб несправядлівых і распусных царах-невуках	37
    5.	Аб вазірах	39
    6.	Аб нягодных канцлерах	40
    7.	Аб распусных і разбэшчаных самазванных бахадурах . . 41
    8.	Аб есаулах	43
    9.	Аб воінах і войсках у паходзе 	43
    10.	Пра тое, як людзі цара падобныя на самога цара .... 45
    11.	Аб шэйх-уль-ісламе	45
    12.	Аб суддзях	46
    13.	Аб муфціях-правазнаўцах	47
    14.	Аб выкладчыках	48
    15.	Аб лекарах	49
    16.	Аб салодкагалосых птушках ў садзе паэзіі	50
    17.	Абпісарах 	52
    18.	Аб школьных настаўніках	54
    19.	Аб імамах	55
    20.	Аб муэззінах	56
    21.	Аб чытальніках Кур’ана	56
    22.	Аб музыках і спеваках	57
    23.	Аб казачніках і апавядальніках	59
    24.	Аб прапаведніках	60
    25.	Аб астролагах 	61
    26.	Аб купцах	62
    27.	Аб гарадскіх перакупшчыках	63
    28.	Аб базарных гандлярах	64
    29.	Аб рамесніках і майстрах	65
    30.	Аб паліцыі, паліцаях і вязнях	66
    31.	Аб земляробстве	67
    32.	Аб галаварэзах і адкідах грамадства	69
    33.	Аб валацугах і бадзягах	70
    34.	Аб дакучлівых жабраках 	71
    35.	Аб сакольніках і паляўнічых	72
    36.	Аб вераломных нукерах	73
    37.	Аб шлюбным жыцці і жанчынах	75
    38.	Аб крывадушных шэйхах	79
    39.	Аб гуляках	80
    40.	Аб дэрвішах-суфіях	82
    РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    ПРА ДОБРЫЯ УЧЫНКІI ДРЭННЫЯ ЯКАСЦІ	84
    1.	Аб пакаянні 	84
    Аповяд пра раскаянага грэшніка	85
    2.	Аб падзвіжніцтве	87
    Аповяд пра падзвіжніка Шамс ад-Дзіна	88
    3.	Аб спадзяванні на Бога	90
    Аповяд пра спадзяванне святых паломнікаў	91
    4.	Аб задаволенасці малым	93
    Аповяд пра шэйха, які задавольваўся малым	95
    5.	Аб цярплівасці	96
    Аповяд аб цярпенні закаханага	98
    6.	Аб ветлівасці і прыязнасці	99
    Аповяд пра ўзнагароду за ветлівасць	101
    7.	Аб праслаўленні Бога	102
    Аповяд аб утоеным сэнсе	103
    8.	Аб уважлівасці	104
    Аповяд пра лёс закаханага	105
    9.	Аб задаволенасці 	106
    Аповяд пра тое, што халіф Алі пісаў пра задаволенасць 	108
    10.	Абкаханні 	109
    Аповяд пра каханне Маджнуна 	114
    Аповяд пра каханне да Ісціны	115
    Аповяд аб вышэйшай ступені любові	115
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    РОЗНЫЯ КАРЫСНЫЯ ДУМКІI ВЫСЛОЎІ	117
    Заўвага аб шчодрасці і спрыянні	119
    Як быць шчодрым	121
    Пра высакароднасць	121
    Пра мужпасць	122
    Пра адданасць	122
    Дадатак пра адданасць і сумленне	123
    Заўвага аб лагоднасці	124
    ГПра сяброўства]	126
    [Здароўе душы і цела]	127
    [Настаўленні царам]	128
    [Веды гэта багацце]	129
    [Пра хлусню]	133
    [Заўвага пра вышукванне	заганаў]	135
    [Невук горш за асла]	136
    [Пра манеры]	137
    [Задаволенасць малым]	140
    [Лёгка прыйшло лёгка і	пайшло]	140
    [Цярпенне]	141
    [ Пра пусты смех]	141
    [Пра вартасці падарожжаў]	156
    [Пра сябра-невука]	159
    [Пра захаванне таямніц]	161
    СЛОЎНІК	165
    ПАДЗЯКІ
    Перакладчык выказвае падзяку Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Узбекістан у Беларусі Насірджану Юсупаву, Дарадцу пасольства Узбекістана Даніяру Абідаву, прафесару Шухрату Сірадзісыддзінаву, А/іесю Карлюкевічу, Дзмітрыю Сеўруку, муфцію Абу-Бекіру Шабановічу, Алесю Завадскаму, усім сваім калегам па працы і служэнні, маім цярплівым карэктарам, а таксама ўсім іншым людзям, якія мелі дачыненне да выдання дадзенай кнігі. Асобныя падзякі маім бацькам, родным і сваякам, жонцы і нашым дзецям -усе яны сваімі справамі, добрымі словамі, карыснымі парадамі і зычлівымі ўсмеійкамі зрабілі і робяць свой унёсак у гэтую кнігу.
    АЛІШЭР НАВАІ ВЯЛІКІ НАСТАЎНІК
    Геніяльны ўзбекскі паэт Алішэр Наваі праславіўся ўжо пры жыцці не толькі цудоўнымі газелямі' і знакамітай «Пяцерыцай» («Хамса»), а таксама як мысляр і мудры настаўнік. Ён стварыў філасофска-дыдактычныя творы, якія мелі на мэце выхаванне Дасканалага Чалавека. Важкае слова Наваі, заснаванае на жыццёвым вопыце паэта, было выказана ў яго апошнім трактаце «Улюбёны сэрцаў» («Махбуб аль-кулуб»), напісаным на схіле жыцця, у якасці пэўнага выніку жыццёвых разважанняў.
    Наваі піша: «Я ў розпых краях пабываў і размаітых людзей павідаў, я спазнаў, хто добры чалавек, а хто зладзей, вывучыў добрыя і дрэнныя паводзіны людзей. Я спазнаў розніцу між дабром і злом, сэрца і холадам выпрабаваў, і цяплом. Паранена была душа мая людскім падступствам і здзекамі, ды прыхільнасць людзей добрых стала мне лекамі. Ды не ведаюць, якое жыццё радаснае / цяжкае, багата хто з сяброў маіх, ні дабра, ні зла не знаўшыя.
    Хто слодыч мёда не адрозніць ад віна,
    Ці зразумее розніцу сустрэчы і расстання ?
    Пра мяккасць пылу і пра колкасць камяня
    Даведацца вандроўнік толькі ў стане».
    Гэтая кніга своеасаблівы звод павучанняў і настаўленняў, дзе выкладзены прынцыпы ўзаемаадносін людзей паміж сабой, як павінен паводзіць сябе чалавек, каб быць годным свайго прызначэння, рэкамендацыі пра паводзіны ў грамадстве, сям’і і побыце.
    1	Форма ўсходняга вершаскладання.
    Кніга дае падрабязную інфармацыю аб крытэрыях высокіх духоўных якасцей, узорных паводзін, якія абавязаны мець кожны чалавек. Як кажа сам Наваі, кніга апавядае аб вартасцях і недахопах, якія сустракаюцца ў людзей розных саслоўяў, дае наказ ім прытрымлівацца высокіх духоўных каштоўнасцей. Таму існуе магчымасць адлюстраваць розныя адценні перакладу назвы «Махбуб аль-кулуб»: «Кніга, блізкая сэрцам» або «Душэўная кніга». Гэтыя варыянты перадаюць своеасаблівае жаданне аўтара стварыць такую даверную кнігу, якая была б значнай і жаданай для нашчадкаў.
    «Ёсць шмат людзей, кажа мудры настаўнік, якія яшчэ не паспыталі мноства горкіх і цяжкіх выпрабаванняў жыцця. Пра ўсё гэта я палічыў неабходным сяброў сваіх папярэдзіць і ўсімі сіламі іх пераканаць, аіто ім патрэбна ведаць, як жывуць розныя віды людзей, якія кажуць словы і якія ў іх жыццёвыя ўмовы. Гэта трэба, каб яны побач з годнымі людзьмі трымаліся, а з нягоднымі назаўжды рассталіся, каб не дзяліліся з кожным сваёй таямніцай і не пакутавалі ад злых людзей у д ’ябальскай вязніцы. Хай будзе карысны мой досвед для тых, хто хоча спазнаць свет адносін людскіх».
    Трохчастковая кампазіцыя кнігі своеасаблівая, кожная частка лагічна развівае і дапаўняе папярэднюю. Першы раздзел пра норавы і ўчынкі розных саслоўяў насельніцтва, другі раздзел пра плён годнага нораву і кепскіх паводзін, трэці раздзел карысныя парады ў выглядзе заўваг маладым людзям. Па сутнасці, асноўнай часткай можна назваць трэцюю, дзе Наваі выкладае сваю галоўную ідэю яго бачанне маральна-этычнага аблічча Ідэальнага Чалавека.
    Наваі, здаецца, наўмысна адвёў асноўнай ідэі трэці раздзел. Тут адчуваецца яго багаты вопыт настаўніцтва.
    Вядома, без падрыхтоўкі чытача да ўспрымання асноўнай ідэі кнігі немагчыма было б дасягнуць мэты. Таму Наваі перш, чым наставіць чытача на праўдзівы шлях, імкнецца пашырыць яго кругагляд, даць магчымасць паглыбіцца ў сутнасць чалавечых узаемаадносін, іх заган і вартасцяў. Ён дае азначэнне грамадству, яго будове і асноўным духоўным апорам, на якіх яно трымасцца. Так, у першым раздзеле, які складаецца з 40 частак, даецца характарыстыка ўсім саслоўям, ўсёй іерархіі структуры грамадства. У апісанні рэальнай карціны тагачаснага грамадства закладзена жаданне паказаць крывадушша грамадскай свядомасці людзей. Гэта дае магчымасць зразумець сутнасць грамадства знутры. У першай частцы падрабязна выкладаюцца параметры «прафесій», па-за прыярытэтамі і перавагамі: рэлігійных дзеячаў, гандляроў, астролагаў, земляробаў, вайскоўцаў, шэйхаў, дэрвішаў, музыкаў і спевакоў, паэтаў, юрыстаў, аж да міністраў і кіраўнікоў дзяржаў. Алішэр Наваі дэманструе востую назіральнасць, унутраную свабоду характарыстык, парадаксальнасць высноў. Але ў цэнтры ўсіх разваг ЧАЛАВЕК, які знаходзіцца ў шматузроўневых сацыяльных сувязях з грамадствам.
    Напрыклад, аўтар кажа аб якасцях прафесіі лекара, якая вяртае хворага да жыцця. Калі Ісус дыханнем ажыўляў мёртвага, то ўмелы лекар праганяе смсрць лекамі. Ад яго пільнай увагі не можа схавацца ніводзін кампанент асобы сапраўднага лекара: ад знешнасці (павінсн быць прыязным), да слоў, якія ажыўляюць: «Хвораму спатканне з ім выратаванне». А дурны лекар-невук параўноўваецца з катам.
    «Базарныя гандляры бязбожныя круцялі, хлуслівыя нахабнікі, што ні гавары. Ім за гонар прадаць за сто
    дзінараў рэч, якая каішпуе адзін дзінар, купляць за сто тое, што каштуе тысячу гэта вяртыня іх мар. Шчыра таргавацца значыць для іх быць грэійнікам, быць верным сваім абяцанням гэта для іх быць нявернікам».
    Кажучы пра дрэнных рамеснікаў, Наваі адзначае: «Для майстроў і рамеснікаў праўду казаць вялікая праца, таму гэтыя ашуканцы вельмі іймат хлусяць. Вырабы свае яны неверагодным чынам падрабляюць, сваіх абяцанняў ніколі не трымаюць. Казаць праўду, што з ’яўляецца выдатнай якасцю людзей, для іх вялікая замінка, а хлусня, якую людзі лічаць велізарнай заганай, для іх з ліку лепшых учынкаў».
    Можна сказаць, што дакладныя характарыстыкі прадстаўнікоў свайго грамадства, дадзеныя Алішэрам Наваі ў кнізе, гучаць надзвычай сучасна, бо маральныя прыкметы прафесіі захоўваюцца, змяняецца лексіка, а глыбінны сэнс застаецца на стагоддзі. Таму філасофска-дыдактычны трактат «Улюбёны сэрцаў» Алішэра Наваі можна лічыць пэўным кодэксам гонару і маралі сучаснага пакалення. Ён вельмі каштоўны для маладых людзей, якія толькі ступілі на шлях усведамлення свайго месца ў грамадстве. Гэтаму прысвечаны другі раздзел, які складаецца з 10 частак. У іх раскрываюцца метады выбаўлення ад благіх якасцяў і ачышчэння душы. Аўтар разважае і дае гатовыя рэцэпты, як жыць маладому пакаленню, каб удасканаліць сябе і сваё грамадства, на якія прыярытэты павінны арыентавацца людзі, каб жыць па законах справядлівасці, гонару, высокіх маральных асноў. Ён прыводзіць 10 прынцыпаў самаўдасканалення: пакаянне, адмова ад нядобрых учынкаў, спадзяванне, задаволенасць малым, цярпенне, ветлівасць, прыязнасць, уважлівасць, любоў, згода. Гэтыя якасці захоўваюць