• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    На беларускую мову творы Алішэра Наваі перакладзены Васілём Жуковічам, Яўгенам Міклашэўскім, іншымі паэтамі. Першая кніга ўзбекскага класіка «Лірыка» з ілюстрацыямі таленавітага кніжнага графіка Ірыны Лобан выйшла ў Мінску ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1993 годзе. Цяпер нас чакае новая сустрэча з таленавітымі пераўвасабленнямі паэзіі Алішэра Наваі на беларускую мову. Значыць, вечнасць легендарнага творцы доўжыцца...
    Алесь Карлюкевіч
    ПРАДМОВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
    Уся хвала іўдзячнасць належыцьАллагу, Госпаду сусветаў! Мір / дабраславенне прароку Мухамаду, яго роду / паплечнікам! Сведчу, ійто няма бога, вартага пакланення, акрамя Аллага, і ійто Мухамад Яго раб і пасланец!
    Сённяшні дзень надзвычай шчодры на таленты. I тым не менш, важна раз-пораз заглядаць у старадаўнія кнігі, каб пераканацца ў тым, што існучыя праблемы шмат у чым паўтараюць тыя ж пытанні, якія цікавілі нашых далёкіх продкаў. I адказы на іх, трапныя характарыстыкі і дасціпныя азначэнні лёгка дапасаваць да падзеяў, з’яваў і асобаў, якія сёння дзівяць, радуюць або раздражняюць. Тым і вызначаецца творчасць майстра, што яно заўжды актуальна, надзённа.
    Адным з такіх майстраў з’яўляецца Нізам ад-Дзін Мір Алішэр (1441-1501 гг.) вялікі паэт і мысляр, які пісаў пад псеўданімамі Наваі і Фані. Ён нарадзіўся ў Гераце ў лютым 1441 года па грыгарыянскім календары ў сям’і буйнога чыноўніка адной з сярэднеазіяцкіх дзяржаў, якія ўзніклі пасля распаду імперыі Цімура. Яшчэ ў юнацкім узросце ён стаў вядомы як паэт, складаў вершы на цюркскай і персідскай мовах. Калі яго школьны сябар, прынц Хусейн Байкара ўзышоў на пасад, ён не забыў і Алішэра. Атрымаўшы тытул эміра, паэт займаў вышэйшыя пасады ў яго дзяржаве, аказваючы пастаянную дапамогу літаратарам, дзеячам мастацтва.
    Як змагар супраць карупцыі і прыхільнік справядлівасці Алішэр зарабіў нянавісць чыноўнікаў і прыдворных, якія дамагліся яго высылкі ў Астрабад ў якасці кіраўніка гэтай беднай і аддаленай правінцыі на ўсходнім бера-
    зе Каспійскага мора, а там нават спрабавалі арганізаваць на яго замах. Прабыўшы ў Астрабадзе каля года, Алішэр пакінуў дзяржаўную службу і, вярнуўшыся ў 1488 г. у Герат, прысвяціў сябе выключна творчасці. Памёр Наваі ў Гераце ў студзені 1501 г.
    Вялікі ўплыў на погляды і творчасць Алішэра аказала яго шматгадовае сяброўства з жыхаром Герата вялікім персідскім суфійскім паэтам і філосафам Абд ар-Рахманам Джамі. Джамі захапіўся суфізмам у юнацтве, калі ён быў вучнем шэйха Ахрара кіраўніка суфійскага брацтва (тарыката) Накшбандзія. Калі ж Джамі стаў шэйхам, ён далучыў да суфійскай навукі і свайго вучня Алішэра.
    Псеўданімам Наваі (меладычны) Алішэр падпісваў свае вершы, напісаныя на цюркскай мове. У персідскіх жа вершах ён называў сябе Фані (згаслы, зніклы) слова, якое паходзіць ад назвы вышэйшай ступені суфійскага самаўдасканалення (фана).
    Суфійскія матывы і рысы суфійскага светаўспрымання адбіліся ў многіх яго творах, якія знешне насілі цалкам свецкі характар, і толькі ў сталыя гады, незадоўга да сваёй смерці Алішэр палічыў сябе вартым паслядоўна выкласці свае суфійскія погляды як вучань Джамі і вялікага бухарскага шэйха Бага ад-Дзіна Накшбандзі, чыё імя было прысвоена аднаму з найстарэйшых суфійскіх тарыкатаў у Харасане і Маверанахры.
    У ліку сваіх папярэднікаў, звязаных з ім ланцугом духоўнай пераемнасці, Алішэр, нароўні з Джамі і Накшбандзі, называе Атара і Румі.
    Суфійскі светапогляд Алішэра выкладзены ім у паэме «Мова птушак». Нягледзячы на тое, што гэтая паэма напісана на цюркскай мове, Алішэр выступіў пад псеўданімам
    Фані, патлумачыўшы ў тэксце паэмы свой выбар яе суфійскім характарам.
    Другім познім суфійскай творам Алішэра з’яўляецца ўнікальны тэкст пад назвай «Улюбёны сэрцаў», дзе рыфмаваная проза чаргуецца з вершаванымі ўстаўкамі.
    Варта адзначыць, што з-за неадпаведнасці суфійскай сутнасці твораў Алішэра таму штучнаму абліччу, якое было яму навязана ідэолагамі нядаўняга часу, нягледзячы на высокі статус класіка і заснавальніка ўзбекскай літаратуры, некаторыя суфійскія творы Алішэра былі выдадзены толькі ў апошняй траціне XX ст., а вялізарная частка яго творчай спадчыны не апублікаваная або прадстаўлена толькі часткова.
    Уся паэтычная творчасць Алішэра Наваі была накіравана на абарону і ўслаўленне рэлігіі, духоўнасці, роднай мовы і літаратуры. Алішэр Наваі быў выхаваны на арабскай і персамоўнай паэзіі таго бліскучага перыяду яе развіцця, які даў свету Нізамі, Аміра Хасрова, Фірдаўсі, Унсуры, Саадзі, нарэшце, яго настаўніка Джамі. Наваі пачаў як персамоўны паэт, хутка авалодаўшы тэхнікай і вобразным ладам класічнай персідскай паэзіі. Але ён жыў у эпоху фарміравання новых нацыянальных культур. Як пісаў М. I. Конрад, «гэты вялікі паэт, паэт-мысляр, як яго справядліва называюць, які належыць вялізнаму, этнічна разнароднаму свету, стаў класікам узбекскай паэзіі, заснавальнікам узбекскай літаратуры. Паэт, у якога героі хто заўгодна: Фархад кітаец, Шапур перс, Шырын-армянка, Кайс-араб, Іскандэр-грэк, гэты паэтстаў паэтам узбекскага народа». Такая была тэндэнцыя культурнага развіцця, і Наваі не пакінуў яе без увагі. Ён выдатна разумеў вялікае значэнне сваёй літаратурнай рэформы і сам казаў пра гэта. Напрыклад, у заканчэнні паэмы «Фархад і Шырын» чытаем:
    Я-не Хасроў, не мудры Нізамі,
    He шэйх паэтаў нашых дзён -Джамі.
    Але пакорліва скажу:
    Па сцежках славы іх хаджу.
    Хай Нізамі здабыў без тлуму
    Зямлю Берда, Гянджы і Рума;
    Хай быў язык Хасрову дан,
    Каб пакарыць увесь Індастан;
    Няхай на ўвесь Іран пяе Джамі, Ў Аравіі літаўрамі грыміць, Ды цюркі усіх плямён, любой краіны, Мной ганарацца, толькі мной адзіным.
    I мой зямляк пад сцягам роднай мовы, Дзе б ні хадзіў, устаць заўжды гапювы. Аповесць гэтая пра гора і расстанні, Духоўны поійук і пакуты ўзнімання, Тут захаваўу кожным слове Я мілагучнасць роднай мовы.
    Тую ж думку ён выказаў на схіле дзён у прозе, у сваім выдатным трактаце «Спрэчка дзвюх моў» (1499): «Багацце цюркскай мовы даказана мноствам фактаў. Таленавітыя паэты з народнага асяроддзя не абавязкова павінны выяўляць свае здольнасці на персідскай мове. Калі яны могуць ствараць на абедзвюх мовах, то ўсё ж вельмі пажадана, каб яны як мага болый пісалі вершаў на сваёй мове». I далей: «Мне здаецца, што я зацвердзіў вялікую ісціну перад годнымі людзьмі цюркскага народа, / яны, спазнаўшы сапраўдную сілу сваёй мовы і яе выразаў, выдатныя якасці сваёй мовы і яе слоў, пазбавіліся ад грэблівых нападак на іх мову і гаворку з боку тых, хпю складае верйіы на мове персаў».
    I нам y Беларусі не пашкодзіла б пераняць урокі славутага цюрка. Мы прывыклі да шырокага ўжывання рускай мовы, не саромеемся вывучаць англійскую, польскую ды іншыя, а сваю лічым «вясковай» і нязграбнай, прымаючы ўласную недасведчанасць за недасканаласць мовы. Гэта няправільна. Так не павінна быць. Мы мусім шанаваць роднае слова.
    Творы Алішэра Наваі былі ўключаны ў навучальныя праграмы ўсіх школ і медрэсэ Сярэдняй Азіі ад XVI да пачатку XX ст. У гонар Наваі ва Узбекістане названы горад і вобласць, бібліятэкі, тэатры, музеі, праспекты і вуліцы, а таксама станцыя метро ў Ташкенце. Помнікі ў яго гонар усталяваны ў Ашгабадзе, Баку, Маскве, Токіа, Шанхаі.
    Памяць пра паэта і дзяржаўнага дзеяча XV ст. захоўваецца і ў нашай краіне: асобныя пераклады вершаў Наваі Васіля Жуковіча выйшлі ў зборніку «Лірыка» у 1993 г., а летам 2019 г. у Мінску быў адкрыты бюст слыннага цюрка, створаны па праекце маладога скулыітара Максіма Макарэвіча.
    Перад вамі пераклад літаратурнага скарбу, свайго рода энцыклапедыі этыкі, выдатнага трактату «Улюбёны сэрцаў» (Махбуб ал-кулуб), напісанаму амаль напрыканцы жыццёвага шляху паэта. Напісаны рыфмаванай прозай (садж’), твор перасыпаны вершаванымі ўрыўкамі. Нібы дыяменты ў кароне, у кожным раздзеле змешчаны вершы у форме кыта, маснаві, бэйты і рубаі. Апошнія больш вядомы па творчасці Умара Хаяма, але гэта такі ж папулярны від вершу, як і вядомыя нам санэты, трыялеты ці лімерыкі. Радкі, поўныя глыбокіх жыццёвых назіранняў, мудрых настаўленняў і карысных парад, суцяшаюць засмучаных, часам весяляць меланхалічных, а часам заклікаюць задумацца нядбайных. Кожны можа знайсці на старонках
    гэтай кнігі партрэты знаёмых сучаснікаў і асобаў мінулага. Аўтар па-добраму ўшчувае тых, хто забыўся пра прыстойнасць, шчодра дзеліцца мудрасцю і перасцерагае ад памылак.
    Трактат Наваі складаецца з трох частак: першая своеасаблівая галерэя характараў розных катэгорый людзей, другая апісанне дзесяці ступеняў духоўнага росту, трэцяя кароткія замалёўкі і заўвагі, якія так ці інакш звязаныя з асноўнай тэмай трактата. У канцы мы далучылі слоўнік, у якім прывялі тлумачэнне ісламскіх і ўсходніх тэрмінаў, а таксама кароткія біяграфічныя звесткі пра ўзгаданых у кнізе асоб.
    Спадзяюся, чытачы атрымаюць не толькі задавальненне ад чытання гэтай кнігі, але і знойдуць у ёй прыклад для добрых справаў і прыстойных паводзін, стаўшы крышку мякчэй сэрцам і святлей душою.
    Р.Д.
    УСТУП
    У імя Аллага, Ласкавага, Літасцівага!
    Уся хвала Адзінаму належыць, Вартаму хвалы, хвала бясконцая і бязмежная. Яму належаць атрыбуты дасканаласці неад’емныя, якія глыбока ведаюць толькі праведнікі, якім адкрыты ісціны таемныя.
    Дасканаласць Яго языкі перадаць няздольныя, перад святасцю Яго людзі змаўкаюць, трымцення поўныя. У садзе Яго велічы ўвесь наш небасхіл меншы за адзін толькі лотас, поўны кветак, а перад Яго ўсемагутнасцю, нібыта кроплі расы на пялёстках лотасу, і зоры, і планеты. Раса тая на пялёсткі лотасу выступае, і яе вільгаць сады Ірама2 арашае.
    Перад Яго самадастатковасцю цэлы сусвет нібы гаротны жабрак выглядае, а перад Яго ўсемагутнасцю пераменлівы хамелеон гэтага свету сілы не мае. Калі ўсведамляеш Яго быццё, сусвет нібы знікае, а калі ўсведамляеш Яго сутнасць, першага і апошняга марыва пакрывае. Ля абруса Яго дабротаў шахі жабракамі выглядаюць, а калі зразумееш Яго ўсёведанне, пабачыш, што вучоныя невуцтва выяўляюць. Віхура Яго разбуральнай магутнасці ўсё нерухомае і трывалае раскідае, нібы пялёсткі шыпшыны, у бездані Яго няўмольнай моцы жорсткі свет нібы прах на месцы знесенай самотнай хаціны.
    Яго магутнасцю няіснае лёгка з’яўляецца, а існае без следу ў нябыце раствараецца. Здольнасць змяняць гэтыя станы з праяваў Яго ласкі, якія спадзевам надзяляюць,