• Газеты, часопісы і г.д.
  • Улюбёны сэрцаў  Алішэр Наваі

    Улюбёны сэрцаў

    Алішэр Наваі

    Выдавец: Белпрынт
    Памер: 180с.
    Мінск 2021
    36.7 МБ
    54 Джамшыд-легендарны багатыр.
    55 Мейхана шынок.
    56 Тут і да канца раздзелу Наваі выкарыстоўвае вобраз бесклапотнага гулякі як алегорыю сапраўднага багамольца, верніка, які цалкам аддае сябе Богу.
    ныя шчаслівы ў гэтым, так што ім могуць пазайздросціць і цары гэтага свету.
    Рубаі:
    Гўляка п’е віно ійтодзённа адно з кілішка небыцця, Ад свету ён не хоча плёну, і ад магільнага жыцця.
    Адзін спадзеў на ласку Бога і дзень і ноч трымае ён, Ён лепшы, чым аскет,
    што псуе таемна святасць Адкрыцця.
    Хай усім няшчасным усміхнецца такое шчасце без пакарання, хай яны заслужаць вечнае жыццё шляхам пакаяння.
    40.	Аб дэрвішах-суфіях
    Дэрвіш той, хто прывык з усім мірыцца, і нават калі цяжка на душы, быць добрым і не сварыцца. Дэрвіш павінен правільнага шляху да Ісціны трымацца, паказваць сябе такім, які ён ёсць, і не выхваляцца. Каб ачысціць сябе ад бруду жарсцяў, ён павінен выпрабоўваць сябе суровай галечай, зняможваць сваё цела, ісці шляхам устрымання і дасягнуць гэтым шляхам палаца дасканаласці.
    Нікога, акрамя Аллага, не будзе заўважаць зрок яго; акрамя абсалютнага быцця, ён не будзе бачыць нічога ні чужога, ні свайго. Нутро яго будзе адпавядаць знешнасці. Сэрца будзе супадаць з абліччам. Хоць бы і сапсавалася знешнасць, каб схаваць свой унутраны свет, гэта не будзе перашкодай духоўнай дасканаласці. У дэрвіша ірваны халат, поўны выцвілых фарб у руінах знаходзіцца скарб. Дасканалы муж дрэнна апранаецца скарб цара Фары-
    дуна ў руінах хаваецца. Рэчаіснасць людзей зместу гэта таямніца нявыказанага слова, рэчаіснасць людзей формы гэта ўдаванне, у якой зместу не адшукаеш нават выпадкова.
    Сапраўдныя мужы свой сапраўдны ўнутраны свет хавалі і прадметам асуджэння людзей бывалі. Яны разбуралі знешняга выгляду будынак, а ўзмацнялі ўнутранага свету падмурак. Яны былі задаволеныя ўсім, што пасылаў ім рок, не выклікалі іх незадаволенасці цяжкі прыгнёт і людскі папрок. Яны не елі, не пілі, ад усяго зракаліся і дзеля Госпада свайго перажывалі гора, і крывавымі слязьмі абліваліся. Куток згоды і задаволенасці вось іх прыстанак, пустыня пазбаўлення і ўстрымання вось іх суцяшальнік і загойванне ранаў. Яны выхаваныя і велікадушныя, сябру і ворагу жадаюць толькі дабра.
    Хто мае гэтыя якасці, той дэрвіш.
    Рубаі:
    Праійу цябе, Магутны Божа, нябыту птушку прыручы
    Ці у сетку мне злавіць дазволь
    і Тваім мастацтвам навучы.
    Дарогі беднасці спазнаў я,
    і шчасце ў гэтым для мяне.
    Мяне, няшчаснага, у прыстанак
    нябыту Свой Ты заключы.
    РАЗДЗЕЛДРУП
    ПРА ДОБРЫЯ УЧЫНКІI ДРЭННЫЯ ЯКАСЦІ
    1.	Аб пакаянні
    Сапраўднае пакаянне (таўба) палягае ў тым, каб зразумець, накодькі дрэнныя здыя ўчынкі, апомніцца і прамым шдяхам крочыць, з Вышняй дапамогай з кепскага шдяху збочыць. Люстэрка сэрца грэшнага чадавека пакаянне пыд ерасі змятае, губка малітвы гэта люстэрка да бляску націрае.
    Пакаянне гэта канец сцежкі бедстваў і пачатак дарогі Ісціны; яно заключана ў тым, каб ад уласнага невуцтва аддаліцца, ад сну чалавечага жыцця абудзіцца; свае непрыстойныя паводзіны зразумець, імкненне да дурных дзеянняў ў сябе здалець; яно заключаецца ў тым, каб зразумець наступствы нядобрых учынкаў і зразумець сваіх дамаганняў злачыннасць; пакаянне гэта з-за нізкіх учынкаў збянтэжанасць, ад сваіх правінаў сарамлівасць; пакаянне гэта ўсведамленне чэрствасці людской прыроды і прыхамацяў сваіх мярзоту; яно і ў тым, каб спыніць самавольнасць сэрца і спыніць свавольства душы; гэта часіна выратавання нябеснага, адмова ад асалоды цялеснай.
    Гэтая бліскучая жамчужына не кожнаму нябогу дастаецца, карыстацца гэтай паходняй дапамогі Усемагутнага Напраўніка не кожнаму ўдаецца. Калі чалавек з высакароднай натурай з правільнага шляху збіваецца, калі чалавек з набожнай існасцю забываецца, ім авалодвае нейкі шал, прычынай якога з’яўляецца жорсткі запал. Потым на яго сыходзіць нябесная дапамога і да яго вяртаецца
    прытомнасць па волі Бога. Пасля гэтага жыццё яго гняце, сорам цісне яго ў бядзе. Ён устрымліваецца ад грэшных спраў і просіць прабачэння, моліць аб грахоў ранейшых адпушчэнні. Ён свае памылкі выпраўляе і на прамы шлях выступае.
    Гэты этап першая ўдача суфія, першы прыпынак падчас Падарожжа да мэты. Гэтага шчасця чалавек сам па сабе ніяк здабыць не зможа, «гэта ласка Аллага, якую Ён пасылае таму, каму захоча»57. Кожны шчаслівец тым ці іншым шляхам становіцца такім дасведчаным, кожны шчасны неяк дасягае гэтага шчасця.
    Рубаі:
    Хто ад Пана Бога ласкай быў надзелены хоць раз, Хай нявартай справай будзе неяк апаганены на час Ў рэшце рэшт памылку ўбачыць, знойдзе шлях загладзіць грэх,
    Зноў па той дарозе пойдзе, што шукае кожны з нас.
    Аповяд пра раскаянага грэшніка
    Увасабленне нябеснага мастацтва, няхай асвеціць Усявышні яго таямніцу, Абдула ібн Мубарак сваё пакаянне і шлях Ісціны пачаў так. Ён быў у прыгажуню з тварам, як у перы, закаханы і мянушкай шаленца ад людзей названы. Хараство хітрай прыгажуні яго паланіла, і розум яго пайшоў з уладанняў сэрца, не маючы сілы.
    57 Кур’ан, 57:21. «Імкнецеся ж да даравання вашага Госпада і Рая, шырыня якога нібы шырыня неба і зямлі. Ён падрыхтаваны для тых, хто паверыў у Аллага і Яго пасланцаў. Такой ёсць ласка Аллага, якой Ён надзяляе, каго пажадае. Аллаг валадар вялікай ласкі».
    Аднойчы ў зімовую ноч ён сваю каханую ля яе агароджы чакаў і ў марах аб спатканні з ёй нічога не чуў і не адчуваў, хоць хмара пасылала з неба на зямлю снег густы, і ад гэтага мускус ночы змешваўся з камфарай, снежная завея была падобная на набег войска кахання на краіну сэрца, а лісце дрэва, акалелае ад моцнай сцюжы, нагадваў маўклівыя языкі закаханых.
    Але Ібн Мубарак не адчуваў нічога ад жару кахання спацелы, снег і сцюжа не дзейнічалі на яго расхрыстанае цела. Ён прастаяў да таго часу, пакуль певень, заклікаючы прачнуцца, не пракрычаў, пакуль муэдзін да ранішняй малітву не прызваў. Калі ён пачуў муэдзіна голас, ён падумаў, што пачынаецца вечаровы намаз. Але калі паказалася зара і неба праяснілася, яго сэрца стала турбавацца, нібы ў ім сонца з’явілася. Ранішні прамень душу яго асвятліў, Натхняльнік ісціны на яго свет праліў.
    Пасля таго як ён ачуняў, ён звярнуўся сам да сябе: «Гэй ты, няшчасны сын Мубарака стараннага, няўдзячны мізэрны раб Бога Ласкавага, калі імам падчас вячэрняга намаза вялікую суру чытае, галаву тваю брудныя думкі напаўняюць, а нуда душу не пакідае. Але з-за сваёй бяздольнай жарсці, дзеля прыхамаці сваёй злой натуры, ты нібы вар’ят блукаеш, доўгую ноч халоднай зімы без сну прабаўляеш, ранішнюю зару ад вечаровай не аддзяляеш».
    Сэрца яго ад жуду ў грудзях спыніцца захацела, душа ад сораму стала выходзіць з цела. Але Пан Бог аказаў ласку, шлях да раскаяння дуйіы яго паказаў, ён стаў сябе выхоўваць ды навучаць і здолеў у Меццы шэйхам шэйхаў стаць. Хай выведзе Госпад Усемагутны на гэты праўдзівы шлях любога, хай усім Ён пашле шчасце пакаяння такога.
    Кыта:
    Праз моц раскаяння і даравання браму
    Халопскі сын ўзыходзіць да нябёс, Цары пры ім становяцца рабамі Адзіны шлях да высяў даў нам лёс.
    2.	Аб падзвіжніцтве
    Падзвіжніцтва (зухд) гэта ўсіх сегасветных выгод забыццё, ад усіх прыхамацяў адрачэнне; гэта значыць вырваць з сэрца мару пра багацце і пасады, разбіць куміра самапакланення ў пыл; гэта значыць з надзеяй галечы сябе падвяргаць, усе дамаганні капрызаў сваіх забываць; гэта значыць-дарогай закона мужна ісці, з велізарнай любоўю рухацца прымым шляхам, каб ісціну знайсці; гэта значыць не класці напаказ зямны паклон, думкі аб такім набажэнстве выкінуць з галавы вон; гэта значыць зрок ад пагляду на чалавека процілеглага полу зберагчы, язык ад непрыстойных слоў сцерагчы; гэта значыць затуліць вушы ад людскога марнаслоўя, утрымліваць рукі ад сегасветных учынкаў недазволеных; гэта значыць не станавіцца на шлях наведвання людзей бяздумных, не паўтараць чужых слоў тлумных; гэта значыць запячатаць постам рот і не ўжываць нічога з таго, што хоча чалавечы жывот; гэта значыць камфарай боязі Бога прымусіць сябе не рабіць з таго, што выклікае цягу да процілеглага полу, нічога; гэта значыць есці як мага менш, трымаць чысціню ежы як мага больш; гэта значыць увесь час сябе ад натоўпу адасабляць, з людзьмі марна не балбатаць; гэта значыць па начах маліцца пастаянна, паўтараць імя Пана Бога без перастанку.
    Калі аскет на прыступку падымаецца, яго прырода святлом выбаўлення ад бруду жарсцяў ачышчаецца. Святло пазнання яго сэрца акідае, ззянне гэтага святла яму радасць дастаўляе. Пачынае прыносіць плён яго маленне, пачынае прыводзіць да добрых вынікаў яго адрачэнне, а сам ён з кожнай хвілінай руплівей і руплівей за справу бярэцца, сэрца міг за мігам мацней б’ецца.
    Ён спусташае чарку за чаркай ласку, але не напіваецца, асушвае куфлі захаплення, але не насычаецца. О Божа, прыспор гэты келіх тым, хто прагне, здаволь смагу на гэтым шляху сасмаглых, пачцівых, Пане Божа, бо Ты Шчодры і Літасцівы.
    Бэйт:
    Тым, хто пойдзе шляхам Праўды, хлебам надзялі яго,
    Тых, хто гэтага жадае, ацолі іх ад нягод.
    Аповяд пра падзвіжніка Шамс ад-Дзіна
    Правадыр мужоў ісціны, маўляна Шамс ад-Дзін, які жыў у адным з селішчаў вілаета58 Джам, цягам трыццаці год пазбаўляў сябе ўсіх сегасветных выгод. Па начах ён маліўся, а днём поснікаў. Ён увесь час у кутку пакойчыка пры мячэці пражываў, выходзіў адтуль толькі тады, калі ўмыванне здзяйсняў. Ён ад людзей ані не браў, па чарзе зуб за зубам вырываў, на працягу трыццаці гадоў у яго пад бокам была адна цыноўка, а пад галавой адзіная цагліна.
    58 Вілает адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка дзяржавы, рэгіён, вобласць.
    Кічык Мірза, праходзячы праз гэты вілает, пачуў пра гэтага шаноўпага чалавека і зайшоў яго адведаць. Калі ён увайшоў у тую мячэць, маўляна сядзеў у паношаным халаце і ў старой шапцы, ды па твары яго нельга было сказаць, што ён у чымсьці мае патрэбу. Мірза расчуліўся і паднёс яму жменю манет, але маўляна адмовіўся узяць іх і прамовіў наступныя словы: «Паколькі я прывык жыць так, мне анічога не трэба. Калі гэтыя грошы мне браць, скажыце мне, што я буду з імі рабіць і куды дзяваць? Мне хапае невялікай долі тых сродкаў, што ідуць на аднаго вашага слугу. Я вам вельмі ўдзячны, але не, будзьце ласкавы, прабачце мяне!»
    Кічык Мірза нічога не мог сказаць, заплакаў, зрабіў зямны паклон59 і пайшоў. Ён сам ласка яму Божая мне пра гэта распавядаў.