Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
37 Кветкі.
сама пасланы быў рыфмаваным радком, Прарок любіў вершы, і хадзісы на іх падобныя часцяком. Але паколькі мэтай у іх была не паэзія, то людзі і не называюць іх вершамі.
Валадаром і правадыром гэтага роду паэтаў, заснавальнікам гэтай шаноўнай супольнасці і яго кіраўніком з’яўляецца жамчужына мора святасці, зорка цудаў на небасхіле, эмір вернікаў Алізв, хай будзе Аллаг ім задаволены і асвеціць яго аблічча. Ён склаў дзіван вершаў, у якім багата таямнічых думак і дасціпных слоў выказаў першы.
Назавем яшчэ некаторых з тых, хто мае дачыненне да гэтай выдатнай плеяды. 3 персамоўных гэта паэт, якому быў дадзены таямнічы паэтычны дар, Фарыд адДзін Атар, стваральнік маснаві, і шукальнік жамчужын ў моры Ісціны маўляна Джаляль ад-Дзін Румі. Іх мэтай у вершаскладанні з’яўляецца бязмежнасці Боскіх таямніц спазнанне.
Ёсць яшчэ старэйшыны, якія святымі сталі, і іх паслядоўнікі мужы, якія Бога спазналі. Гэтыя паслядоўнікі паэзію настаўнікаў паважаюць і на іх, як на дасканалы ўзор, пазіраюць.
Гэта паэты, што шлях да вышэйшай ісціны спазналі, гэта алхімікі, якія філасофскі камень адшукалі.
Другі род паэтаў гэта тыя, што вышэйшай праўдзе сегасветнае аблічча надавалі і такім чынам вершы складалі. Да гэтага роду адносяцца такія, як дасціпны чалавек сярод мудрых мужоў, шэйх Мусліх ад-Дзін Саадзі Шыразскі, шчодры каханы сярод прыхільнікаў любові эмір Хасроў Дэлійскі, шэйх, які разблытаў хітрамудрыя вузлы суфізму Захір ад-Дзін Санаі, рэдкі сярод прыхільнікаў ісціны шэйх
38 Амір аль-му'мінін тытул халіфа. Алі ібн Абу Таліб стрыечны брат Прарока Д±ь, апошні праведны халіф.
Аўхад ад-Дзін, выразнік глыбокіх думак Хаджа Шамс адДзін Мухамад Хафіз.
Паэтам, у духоўнай і свецкай паэзіі дасканалым, у абодвух гэтых відах паэзіі паспяховым, правадыром і валадаром людзей паэзіі з’яўляецца яго светласць шэйхуль-іслам, маўляна свайго народу і веры Абд ар-Рахман Джамі, хай асветліць і асвяціць Аллаг яго апошні прыстанак. Ён таленавіты і ў паэзіі першага роду, ён дасягнуў дасканаласці і ў складанні вытанчаных радкоў паэзіі другога роду. У гэтым свеце яго далікатныя вершы людзям, што шукаюць асалоду і думку шчасцем надзяляюць, яго вершы, прысвечаныя пазнанню Пана Бога, іх захапленне абуджаюць.
Рубаі:
Калі паэт выдатны,
няма нічога лепйі за яго майстэрства, А калі паэт няздольны, то горш за яго хіба няверства. Што да таго, хто так і сяк, ён не цікавы, не мастак, Пакінь іх верій, бо то не верш адно блюзнерства.
17. Аб пісарах
Пісар, які кнігі паэтаў упрыгожвае чарадзей, моўных скарбаў ён казначэй. Але справа хавальніка скарбу захоўванне яго, вераломнасць прысваенне не свайго. Той, хто да прысвоіць чужое імкнецца, захавальнікам быць не можа, такому крадзеж стратай рукі абярнецца39.
39 Крадзеж каштоўных прадметаў са скарбніцы паводле шарыяту караецца адсячэннем кісці рукі.
Добры почырк і прыгожыя кропкі на старонцы, нібы пушок і радзімкі на тварах прыгажунь вабяць бясконца. Прыгожы почырк каліграфа ўпрыгожвае словы паэта, радуе вочы пісьменніка і чытача прыгажосць гэта. Перапісчык-майстар літарай роўна напісанай скарае душы людзей пераборлівых самых. Пісарам не будзе незадаволены ніхто, калі ён напіша правільна і адзін радок, і сто.
Ды калі форма літар аказваецца несуразмернай, то і змест сачынення здаецца мізэрным. А калі пісар да таго ж і памыляецца раз за разам, то будзе лепш, каб яго рука адсохла ад якой заразы. Калі ён, няправільна паставіўшы кропкі, ператварае «сонца» у «донца», а «мак» у «муку», сто праклёнаў на таго, хто мае такую руку.
Дрэнныя пісары лісты пэцкаюць, багамазы, як бароды свае пэцкаюць фарбамі старыя блазны. Бароды гэтых блазнаў вартыя толькі таго, каб кінуць іх ў яму туалетную, а пэндзлі гэтых пісцоў лепш за ўсё кінуць ў апраметную40.
Багатае зместам пасланне, напісанае прыгожым почыркам каханай, цешыць душу і радуе сэрцы рахманых. Хоць почырк каханай староннім непазнавальны для закаханага ён заўсёды ратавальны.
А што тычыцца дрэннага пісца, то яго месца гэта вязніца, такая ж чорная, як яго чарніліца, і хай галава яго будзе разбіта, як расшчэплены яго калям, а твар яго такі ж чорны і агідны.
Бэйт:
А калі пісары наважацца пярэчыць гэтым словам, Дык няхай, як калем, будуць расшчэпленыя іх галовы.
40 Апраметная (рус. пренсподняя) сінонім слова «Пекла».
18. Аб школьных настаўніках
Школьны настаўнік заўзяты падобны нявінных дзяцей кату. Ён любіць дзяцей навучаць, але заўсёды гатовы іх пакараць. Калі ён непрымірымы і бязлітасны, то справа дрэнь, па прыродзе ён сталь, а сэрца яго камень.
Ён хмурыцца і гневаецца на дзяцей, злуецца на нявінных людзей. У большасці настаўнікі маюць грубы нораў гарачы, розум іх мае нястачу. Аднак часта яны ўтаймоўваюць палкай непакорлівую дзіцячую прыроду, выпраўляюць пакараннем благі нораў малых год за годам. Грубасць у прыродзе іх гэта напільнік, якім яны выпраўляюць вучняў сваіх.
Ніводзін чалавек не ў сілах зрабіць тое, што робіць настаўнік, не толькі чалавек, гэтага не зробіць нават Пекла ўладальнік.
Выхаванне нават аднаго дзіцяці магутнага мужа змучыць; здзяйсняе подзвіг настаўнік, які адразу мноства дзяцей выхоўвае і вучыць. Гэтая знясільваючая праца робіць іх тупымі такая пакута каго хочаш робіць дурнымі.
Вучань абавязаны ўсім свайму настаўніку, паслугаваць яму належыць нават калі ты стаў начальнікам; хоць бы вучань і суддзёй стаць змог, калі задаволены ім настаўнік, будзе задаволены ім і Пан Бог.
Бэйт:
Хто навучыў цябе Ісціне хоць словам,
Яму хоць сотню скарбаў дай -
не адплаціць табе такога.
19. Аб імамах
Імам у сваё чытанне Кур’ана ўлюбёны, ён сваім намазам паланёны. Думаючы, што адзін ён сапраўдны чалавек, ён ганарыста ходзіць, і мяркуючы, што ён лепшы на свеце, ганарыста сябе паводзіць. Ён думае, што кожны намаз, выкананы ім, будзе прыняты небам ураз, што адпусцяцца грахі ўсім, хто моліцца за ім. Ён гучным голасам чытае Кур’ан гэта сведчыць пра яго пыху і крывадушша; ён заўжды моліцца наперадзе ўсіх, бо адно сябе любіць, а дух яго занядбаны блудзіць. Ён думае, што з’яўляецца народным начальнікам, мяркуе, што з’яўляецца ўсіх людзей настаўнікам. Намаз павінен узначальваць дасканалы імам, а не такі звычайны невук і хам.
Выступаць у якасці імамаў павінны для сваіх паслядоўнікаў настаўнікі або выхавальнікі, калі здзяйсняюць намаз іх вучні, навукоўцы падчас намаза простых людзей, дасведчаныя людзі падчас намаза сваіх дзяцей.
Калі ёсць неабходнасць, а вучонага чалавека няма, то па пытаннях абрадаў, набажэнстваў і шарыяту можа і невучоны чалавек даць сваю параду.
He дасканалы чалавек той, хто чакае, што за пасаду імама стануць грошы плаціць, а сапраўдны мужчына на яго, як на чалавека не глядзіць.
Кыта:
Толькі той дакораў пазбягае,
Хтоў цішы здзяйсняе свой намаз.
Кыбла4' невукаў заняць пасаду ймама,
I маліцца ён гатовы напаказ.
41 Кыбла кірунак малітвы ў ісламе (да святыні Кааба ў горадзе Мекка).
20. Аб муэззінах
Можна душу аддаць муэззіну, які да пакланення заклікае, калі ён словы азану дыхтоўна прамаўляе. Калі да таго ж яшчэ і пабожны ды сціплы ён, увесь народ будзе яго голасам паланёны. Голас яго выцягвае зламыснікаў з кутка зла і ў мячэць прыводзіць, як напеў заклінальніка змеяў змяю з яе нары выводзіць. Калі муэззін неахайны, з голасам брыдкім, калі яго цела запаскуджана і ён нядобрасумленны, а розум яго не схільны да пабожнасці і голас яго горш за крык асла, то найлепей набіць яму горла зямлёй або глінай, ці нават з мінарэту долу скінуць.
Рубаі:
Калі чытае шчыры верчік і словы чыста прамаўляе, Калі прыемчы яго голас і выкачачче захапляе, Душы слухач че пашкадуе ча зчак удзяччасці аддаць, Але калі че гэткі ёч чяхай і рот че разяўляе.
21. Аб чытальніках Кур’ана
Дакладнае вымаўленне і прыгожае чытанне добрага чытача дораць шчасце душы і сэрцу слухача. Калі і голас яго прыемны, тыя, хто схільны да малітоўнага экстазу, захапленнем напаўняюцца адразу. Калі ж ён непрыемным голасам пагана чытае, хай лепш ён атруту глытае. Калі ж ён распуснік і аматар дзей гвалтоўных, пашкадуй і атруты, камянямі горла яму напоўні! Зрэшты, калі гэткія чытальнікі да таго ж яшчэ шмат чытаюць, ёсць надзея, што засохне рот такога дурнача, як адтуліна ракавіны, а язык як язык касача.
Бэйт:
О Божа! Хай Кур’ан той не чытае, Хто рот для ежы толькі раскрывае.
22. Аб музыках і спеваках
Вясёламу музыку і натхнёнаму спеваку прыхільнікі мастацтва і прыгажосці аддаюць свае сэрцы, нібы земляку. Калі спявак цудоўную песню з прыемным напевам пяе, слухач казну свайго жыцця яму аддае. Прыемная музыка бадзёрасць у сэрца ўлівае, выдатны голас слухачоў натхняе. Спявак з голасам чароўным узмацняе ў закаханых жар любоўны; калі яму ўласціва абаянне, ён выклікае сярод паланёных ім замяшанне.
Калі спявак сваю песню сумнымі нотамі пачынае, яго ўдар па струнах ў сэрцах, поўных любові, глыбокія сляды пакідае. Выконваючы прыемную песню, спявак-прыгажун высякае гарачыя іскры з закаханых сэрцаў гукамі струн.
Калі лагодны музыкант разумны і дасціпны, нават чалавек з каменным сэрцам ад пачуццяў сціхне, асабліва, калі ён і спявае, і грае, ён царства сэрца пакарае.
Гэта імгненне для чалавека, які стаў на шлях спазнання Ісціны, з’яўляецца вельмі падступным і каварным, ён можа або працягваць удасканальвацца, або трапіць у аблуду, і тады яго праца стане марнай. Некаторыя людзі часам адным гарачым уздыхам мэты дасягалі, а іншыя часам з-за пагібельнага віна гублялі тое, што гадамі набывалі.
Шыблі і Нуры, хай будзе святой іх таямніца, пайшлі па шляху слухання музыкі і гэтак Ісціна ім змагла адкрыцца. Але многім людзям Божым, якія прыходзілі ў шынок,
паслухаць напевы арганона42, было няўцям, як аддавалі яны чашніку золата і веру, і іслам.
Калі хтосьці ў шынку будзе ўстрымлівацца ад віна, прыемны голас флейты можа прымусіць яго выпіць келіх да дна. Калі чалавек пра віно і думаць не жадае, скрыпка стагнаць і ўгаворваць яго пачынае. Калі гітара бярэ чалавека за душу, то магчыма, што ён не падумае аб наступствах сваіх учынкаў. Арфа, запрашаючы яго піць, горла дзярэ, а лютня ўпрошвае на свой лад і над арфай верх бярэ. Рубаб43, апускаючы ўніз галаву, баляваць запрашае, а кабуз44 гучна да баляванне заклікае. Калі канун45 і чагана46 ладзяць свае напевы, а круглавідыя чашнікі з паклонам напаўняюць келіхі, чалавек веру і набожнасць забывае, у гэты час у яго розуму і свядомасці не бывае.