Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
Абу Хашым Суфі (пам. 777) адзін з першых суфіяў.
Адам першы чалавек, створаны Богам. Яго таксама клічуць «Абу-ль-башар» («Айцец чалавецтва») і «Сафіюлла» («абраны раб Аллага»),
Аджам -тэрыторыя, населеная іранскімі (альбо проста неарабскімі) народамі.
Азраіль анёл смерці.
Азхар Азхар Табрызі (1422-1502/3), вучань Джафара Табрызі, каліграф.
Айван адкрытая галерэя, тэраса перад домам, палац.
Акіль ібн Абу Таліб (пам. 670) стрыечны брат Прарока ■
Аліды нашчадкі халіфа Алі (гл. Алі ібн Абу Таліб).
Аліф першая літара арабскага алфавіту.
Алі ібн Абу Таліб (пам. 661), стрыечны брат і зяць прарока Мухамада ХтХ чацвёрты праведны халіф.
Аллаг імя Бога ў ісламе. Звычайна перадаецца як калька з рускай мовы «Алах», што супярэчыць магчымасцям беларускай фанетыкі ў перадачы слова максімальна блізка да арыгіналу.
Анвары гл. Аўхад ад-Дзін.
Анка-арабскі назоў міфічнай птушкі Сімург, яка жыве на гары Каф і здольная захіліць сабой сонца, у паэзіі сімвал недасяжнага.
Аль-Ансары Абдула аль-Ансары (1005/6-1088), знакаміты тэарэтык і практык суфізму і паэт.
Ансары літ. «памочнікі», паплечнікі Прарока Мухамада з ліку жыхароў Медзіны.
Анушырван (Нушырван) цар Ірана з дынастыі Сасанідаў Хасроў I Анушырван (531-579), вобраз ідэальнага правіцеля ў персідскай літаратуры.
Арафат гара на ўсход ад Мекі, уваходзіць у маршрут паломнікаў, якія здзяйсняюць хадж.
Ардашэр Ардашэр Папакан (224-241), заснавальнік дынастыі Сасанідаў.
Асаф-паплечнік цара-прарока Сулеймана (Саламона), яго міністр (візір) і сваяк.
Асір Асір ад-Дзін Абдула Аўмані (пам. 1236) паэт, пісаў на арабскай і персідскай мовах.
Асмаі Абу Саід Абдульмалік ал-Асмаі (пам. 828), вядомы арабскі філолаг.
Атар Фарыд ад-Дзін Мухамад ібн Абу Бакр, вядомы па мянушцы Атар вядомы суніцкі персідскі суфійскі паэт ХП ст.
Аўхад ад-Дзін Алі ібн Мухамад ібн Ісхак Анвары (1105-1187) персідскі паэт і мысляр.
Аюб-прарок-цярплівец, які быў выпрабаваны стратай дзяцей, маёмасці і здароўя, аднак не наракаў на Бога і лёс, за што быў вернуты ў нармальны стан і атрымаў яшчэ больш даброт ад Бога.
Аят верш Кур’ана.
Батман мера вагі, якая мела ў розных месцах мусульманскага свету рознае значэнне (ад некалькіх кілаграмаў да некалькіх пудоў).
Балхі Шакык (пам. у 810) вядомы суфій.
Баязід Баязід (Абу Язід) Бістамі, Тайфур ібн Іса (пам. 874), знакаміты іранскі суфій.
Бэйт двухрадкоўе.
Бішр Хафі (пам. 841) іракскі суфій.
Бузурджміхр легендарны мудры візір Хасрова 1 Анушырвана (гл.).
Бурак цудоўная верхавая жывёла Мухамада д, 11 a якім ён узнёсся на неба падчас Небашэсця (каля 619 г.).
Візір (вазір) міністр, саноўнік, саветнік правіцеля.
Ваіз прапаведнік, які чытае маральнае настаўленне (вааз).
Вакуф фонд дапамогі людзям, а таксама расходаванне сродкаў на грамадскія патрэбы. Вядомы былі вакуфы, якія мелі мэтай падтрымку вучоных, студэнтаў, пажылых людзей, маламаёмных. Асобныя вакуфы для пунктаў кармлення галодных, догляд бяздомных людзей і жывёл, утрыманне мячэцяў, дарог, вадаёмаў, каналаў, фантанаў.
Газель 1) зграбная парнакапытная жывёла; 2) лірычны верш.
Гаман дарадца Фараона, нявернік, які дапамагаў Фараону супраць Мусы.
Гебры і магі (не блытаць з чараўнкіамі) зараастрыйцы.
Герацкі старац гл. аль-Ансары.
Гідждувані Абдулхалік Гідждувані (XII ст.), адзін з заснавальнікаў суфійскага ордэна Накшбандзія.
«Гулістан» («Сад ружаў») твор Мусліх ад-Дзіна Саадзі Шыразі (1184-1292).
Гулям раб, слуга.
Гурыя райская панна.
Давуд прарок паводле Кур’ана, адпавядае біблейскаму Давіду (пам. 950 г. да н.э.), цара Юдэі і Ізраіля.
Даджал біблейскі Антыхрыст, вораг Ісы, мір яму, які будзе пераможаны Хрыстом падчас другога прышэсця.
Джарулла вядомы каментатар Кур’ана імам Замахшары (1074-1143), знаўца арабскай мовы, граматыст.
Дырхем сярэбраная манета.
Дэрвіш літар.: «бядняк», жабрак, вандроўны манах, суфій, аскет.
Джабраіл анёл Гаўрыіл.
Джамі Нур ад-Дзін Абдурахман ібн Нізам ад-Дзін (1414-1492) паэт і мысляр, настаўнік Алішэра Наваі.
Джафар Камаль ад-Дзін Джафар ібн Алі Табрызі (пам. 1456/58), урач, каліграф.
Джахіз Абу Усман Амр аль-Джахіз (770-868), знакаміты арабскі пісьменнік, вядомы таксама сваім непрыгожым абліччам («джахіз» «лупаты»).
Джамшыд міфічны правіцель старажытнага Ірана, легендарны багатыр. Паводле падання, Джамшыд валодаў чароўнай чашай у якой можна было бачыць усё, што адбываецца ў свеце.
Джын дух, дэман, які можа быць карысны і нашкодзіць чалавеку.
Джунайд Джунайд Багдадзі (пам. 910), знакаміты тэарэтык і практык суфізму.
Дзіван 1) савет вяльможаў, сход мудрацоў; 2) збор вершаў.
Дзінар залатая манета.
Дзіў (дэў) злы дух.
Дуа мальба, просьба да Бога.
Загір Загір ад-Дзін Нішапуры, паэт і гісторык XII ст., сярод іншага, аўтар «Сіндбад-намэ».
Зікр услаўленне Бога, маленне, таксама роздум і свядомая дзейнасць, цалкам прысвечаная Богу. Бывае адзіночны і калектыўны, гучны і ціхі, звычайна выконваецца без старонніх рухаў.
Зулейха жонка егіпецкага вяльможы, якая закахалася ў Юсуфа (Іосіфа) Прыгожага. Гэта гісторыя ўзгадваецца ў Бібліі і Кур’ане. Сімвал кахання, якое парушае межы дазволенага, але ў выніку доўгіх перыпетый лёсу прыходзіць да шчаслівай развязкі праз законны шлюб.
Зуннун Зун-н-Нун аль-Місры (пам. 859), егіпецкі суфій.
Зухаль планета Сатурн.
Ібрагім біблейскі прарок Абрагам, яму прысвечаны шэраг аятаў і асобная сура Кур’ану.
Ібрагім ібн Сулейман ібн Абдульмалік ібн Марван (пам. 744) апошні халіф дынастыі Амеядаў.
Ібрагім Сітнаба адзін з паплечнікаў Ібрагіма Адхама, вядомы пад куньяй Абу Ісхак. Родам з Кірмана, жыў у Гераце. Пахаваны ў Казвіне.
Ібрагім Хавас (першая палова IX ст.), тэарэтык адной з містычных плыняў.
Ідрыс біблейскі прарок Энах.
Ільяс біблейскі прарок Ілля, часам атаясамліваецца з Хызрам (гл.).
Імам літар.: «той, хто стаіць наперадзе», святар, адміністратар мячэці, кіраўнік мусульманскай рэлігійнай абшчыны.
Ірам назва саду, падобнага на райскі, якім валодаў міфічны цар Шаддад.
Іракі шэйх Фахр ад-Дзін Ібрагім Іракі (1213-1289), суфій, тэолаг.
Іса Ісус, якога мусульмане ўважаюць за прарока, які папярэднічаў Мухамаду. Згодна з уяўленнямі ісламу, Іса валодаў дарам уваскрашаць мёртвых, па волі Боскай, адным сваім дыханнем. Mae тытул «Рухулла» («дух Божы»).
Іскандэр (Іскандар, Іскандар Румі) Аляксандр Македонскі (356-323 гг. да н.э.).
Кааба храм у Мецы, галоўная святыня мусульманскай веры.
Кайс імя напаўлегендарнага арабскага паэта, які атрымаў мянушку Маджнун (гл.) за сваю палкую любоў да Лайлі.
Каландар тое ж, што і дэрвіш (гл.).
Калям трысняговае пяро, прылада для пісьма.
Карун легендарны багацей, сучаснік прарокаў Мусы і Гаруна, які быў пакараны за хцівасць. Згадваецца ў Кур’ане.
Касыда ода, верш-услаўленне.
Каф легендарныя горы, якія нібыта апярэзваюць зямны шар; часам атаясамліваюцца з Каўказам.
Кебаб смажанае мяса.
Кайсар, кесар зборнае імя візантыйскіх імператараў.
Кацібі Нішапуры Шамс ад-дзін Мухамад ібн Абдула (пам. 1435), каліграф.
Кісра адно з імёнаў цара Ірана з дынастыі Сасанідаў Хасрова I Анушырвана (Нушырвана, 531-579).
Кічык Мірза сучаснік Наваі, звязаны з Хусейнам Байкара, выяўляў схільнасць да дэрвішаў.
Кубра, Наджм ад-Дзін (забіты у 1221) знакаміты харэзмскі шэйх.
Кунья «імя па сыне», састаўная частка арабскага імя, якая мае значэнне «бацька такога і такога». Напрыклад, Абу Бакр «бацька Бакра», Абу Ісхак «бацька Ісхака».
Кур’ан святое Пісанне ісламу, якое Бог пасылаў прароку Мухамаду праз анёла Гаўрыіла цягам 23 гадоў. Адна са святых кніг чалавецтва. Складаецца са 114 сураў (раздзелаў) і звыш бтысяч аятаў (вершаў). Назва звычайна няправільна калькуецца з рускай мовы, як «Каран», што недарэчна з улікам беларускай фанетыкі і сусветнай практыкі, якая перадае назвы святых кніг максімальна блізка да арыгіналу.
Куфа горад у Іраку, адзін з навуковых і духоўных цэнтраў свету ісламу.
Кыбла кірунак у бок Мекі, куды трэба звяртаць твар падчас малітвы, у пераносным сэнсе прадмет пільнай увагі.
Кыта-вершаваная форма, кароткі монарыфмічны верш.
Лайлі (Лейла, Ляйлі) гераіня падання пра Маджнуна, вобраз цудоўнай каханай.
Лал састарэлая зборная назва для большасці самацветаў пунсовага, чырвонага або крывава-чырвонага колеру. У асноўным, маецца на ўвазе рубін або гранат.
Лукман легендарны мудрэц, якому прысвечана сура Кур’ана. У прыватнасці вядомы парады, якія Лукман даваў свайму сыну.
Мааруф Кархі (пам. 815) адзін з ранніх суфійскіх шэйхаў.
Магрыб паўночна-заходняя Афрыка (Алжыр, Туніс, Марока).
Мадаін горад Ктэсіфон, сталіца дзяржавы Сасанідаў.
Ма’мун халіф (813-833) з дынастыі Абасідаў.
Мані лсгсндарны старальнік рэлігіі маніхеяў, яго пісаннеАрджанг-лічылася багата аздобленым прыгожымі выявамі. Нярэдка яго імя азначае таленавітага мастака.
Мар’ям імя маці Ісы, мір яму, у Кур’ане, біблейская Марыя.
Махмуд Сабуктэгін (998-1030) заснавальнік дынастыі Газневідаў.
Махдзі чалавек, які паўстане перад канцом святла, поплеч з Хрыстом, мір яму, каб супрацьстаяць Даджалу.
Маджнун літар. «апантаны джынам». Імя героя народных паданняў і шматлікіх літаратурных апрацовак іх, што палаў моцнай любоўю да Лайлі. Правобразам Маджнуна быў арабскі паэт Кайс (VII ст.). У шырокім сэнсе Маджнун вар’ят, апантаны нейкім запалам.
Маснаві (масневі) літар.: «здвоенае», вершаваная форма, якая складаецца з двухрадкоўяў з парнымі рыфмамі.
Маўляна (маўлана) літар.: «наш пан», ганаровы тытул Прарока выбітных вучоных і іншых славутых асоб. Адным з вартых носьбітаў гэтага тытула быў Джалял ад-Дзін Румі, суніцкі суфійскі паэт XIII ст.
Маўляна Джалял ад-Дзін Ібн Джафар Фарахані (пам. 1336 г.) прыдворны паэт і мысляр.
Маўляна Шамс ад-Дзін суфій XV ст.
Мейхана таверна, кабак, карчма.
Мінбар кафедра прапаведніка ў мячэці.
Міскаль мера вагі каштоўнасцяў.
Місра адзін радок у двухрадкоўі.
Міхраб ніша ў сцяне мячэці, звернутая ў бок Мекі, куды звяртаюцца з малітвай.
Міхрджан (Мехрган) свята ўраджаю ў вогнепаклоннікаў (8-12 кастрычніка).
Мубад, мабед кіраўнік зараастрыйскага духавенства ў даісламскім Іране.
Муршыд суфійскі настаўнік.
Муса біблейскі Майсей.
Муфцій знаўца мусульманскага права, які выдае рэлігійна-прававыя рашэнні (фетвы).