Улюбёны сэрцаў
Алішэр Наваі
Выдавец: Белпрынт
Памер: 180с.
Мінск 2021
Дапамагай прыгнечаным і будзеш у бяспецы ад прыгнятальнікаў, прынось карысць падуладным і не зазнаеш шкоды ад уладальнікаў.
72 Сель (ад араб. сайль бурны паток), бурны паток горнай ракі, які ўзнікае раптоўна і захоплівае з сабой розныя горныя пароды (камяні, пясок). Часта выклікаецца выпадзеннем вялікай колькасці ападкаў.
Разумны сваркі пазбягае, з дапамогай салодкіх слоў пагадненне заключае. Ад разгневаных вос джгання можна чакаць, а ў гандлёвым радзе прысмакаў трэба мёд купляць.
***
Шчаслівы той малойца, які распусце не паддаецца, а распуснаму старому і так нічога не ўдаецца.
***
Словы пакутнікаў гэта агонь, які змякчае каменныя сэрцы і выціскае слёзы з вачэй жорсткага. Подых людзей, якія ведаюць сапраўдныя словы, гэта вецер, які выносіць смецце самалюбства і змятае пыл абурэння.
***
Справа закаханага маліць і сціпласць праяўляць, прыкмета кахання пакутаваць і бедаваць. Матылёк гарыць і палае, салавей стогне і рыдае. 3 яркім полымем нельга параўнаць светляка, моль не здольная здзейсніць справу матылька.
Бэйт:
Хоць чалавек сябе аздобіў, яго ўлюбёным не заві, He так гарыць на небе ранак, як ранак ісціннай любві.
[Пра сяброўства]
Калі хто чый-небудзь сябар ці сябс сябрам называе, той не павінен рабіць яму тое, чаго ён у адносінах да сябе не дазваляе; а яшчэ лепш, калі ён у дачыненні да сябра
не дазваляе сабе нават тое, што дазваляе ў адносінах да сябе. Ён можа душой і целам незлічоныя пакуты цярпець, але свайго сябра ён не павінен у пакутах пакідаць, а дзеля таго, каб пазбавіць сябра ад пакут, ён павінен быць гатовы і жыццём ахвяраваць.
Кыта:
Каханне вось агонь магутны!
Драбнюткай іскры ад яго
Хапае, каб заслону неба спаліцьушчэнт, як палатно.
А цела чалавека крохка, танчэй яно за небасхіл.
Як полымя яго ахопіць, скажы, ці выжыве яно?
[Здароўе душы і цела]
Душа гэта цар краіны цела, калі яна здаровая, здаровае і цела, калі ж яна хворая, дык хворае і яно. Таго, хто валодае душой сваёй, можна лічыць царом цароў. Ад чысціні і бруду душы залежаць чысціня або бруднасць цела, гэтак жа як лад і неўладкаванасць царства залежаць ад справядлівасці і злачыннасці цара.
Цар душа дзяржаўнага цела, душа цар цялеснай дзяржавы.
Бэйт:
Каб царства славаю квітнела,
квітней, вялікі гаспадар,
Душа, здаровай будзь у целе,
бо ты ў дзяржаве цела цар!
[Настаўленні царам]
Цар павінен быць часам міласэрным, а калі і суровым. Каб адрозніць свайго ад чужога, ён павінен быць праніклівым і мудрым, каб адрозніць сябра ад ворага, ён павінен быць дасведчаным і разумным, бо і сябар, і вораг з-за страху ці надзеі паводзяць сябе як рабы цара. Яны не пакажуць свой сапраўдны твар, пакуль не настане час, каб паднесці дар або нанесці ўдар.
Бэйт:
Як гром раптоўна грымне ўранні,
Слабы набудзе моц, а моцны слабым стане.
***
Што за карысць у тым, што цар кагосьці карае смерцю, а потым у тым каецца? Ці калі ён ганіць сам сябе, калі кагосыді у сане павышае, а потым паніжае, калі да прытомнасці вяртаецца?!
Бэйт:
У справах улады будзь пільным заўжды,
Інакій не мінуць табе зла і бяды.
***
Цар не павінен з-за ворага так шалець, каб і сябар у бяду трапляў, ён не павінен суперніка караць такім чынам, каб і яго прыхільнік прайграў.
Бэйт:
Змагайся з ворагам, ды не зусім зацята,
Каб засталася цэлай сябра хата.
[Веды гэта багацце]
Распусны вучоны гэта чалавек дасведчаны, які сам сябе прыгнятае, скупы багацей гэта чалавек недасведчаны, які сам сябе пакутамі сцябае. Гэтыя людзі дарма жыццё марнуюць, перад смерцю яны раскайваюцца і шкадуюць. Першы мучыўся, каб набыць веды, а на справе прымяніць іх не ўмеў, другі мучыўся, каб набыць багацце, а скарыстацца ім не паспеў.
Кыта:
He хоча знаток дадаць справы да ведаў,
Прагне багаты манеты збіраць.
Памруць і не будзе ні вед, ні манетаў.
I прыклад іх сумны -урок нам, відаць.
***
Ліхіх людзей шкадаваць і рабіць ім дабро значыць добрым людзям рабіць ліха і чыніць зло. Літаваць ката значыць знішчаць галубоў, даць волю лісе значыць усіх курэй знішчыць дазволіць ёй.
Бэйт:
Хто ваўка надумае карміць штодня ягнём,
Аленяў той пагубіць няведання агнём.
***
Веды набываюцца, каб веру мацаваць, а не для таго, каб багацце нажываць.
Скупы багацей жывёла, нагружаная кнігамі; вучоны, які не дзейнічае адпаведна закону, гэта хмара, якая не прыносіць дажджу.
Бэйт:
Насільшчык-невук ходзіць з грузам важкім карысці ў тым няма зусім.
Заробіць ён на гэтым цяжка, магчыма, ледзь дырхем адзін.
***
Скнара адчувае жорсткія пакуты, каб сваю маёмасць захаваць, зайздросны з-за сваіх ганебных паводзін не можа спакойна спачываць. Адзін есць сам сябе, і ад таго гіне, другі хварэе за тое, што чыніць.
Бэйт:
Таму чужое вочы засціць, вось пакута! -
А гэты да свайго дабра прыкуты.
***
Маёмасць твая, калі ты яе выкарыстоўваеш, а іншым пакідаеш тое, што сабе захоўваеш. He шкадуй расходаваць на сябе тое, што зарабіў сваёй працай, не трымай яго ўпотай, каб яно не дасталася тваім ворагам або сябрам потым.
Бэйт:
Толькі тое, йіто карысна, ты маёмасцю лічы, А ійто шкоду нам прыносіць, шчыра ворагу ўручы.
***
Разумныя людзі не спадзяюцца на ласку цароў ды катаў, мудрацы на словы шалёных ды вар’ятаў.
Цары людзі свавольныя, вар’яты бязвольныя, і іх усіх пазбягаюць мужы, да развагаў здольныя.
Бэйт:
Той самавольны, гэты волі не відаў, А мудрасці ніводзін не прыдбаў.
***
3 дапамогай маёмасці можна бяды пазбаўляцца, а калі пашкадуеш яе, можаш і з жыццём развітацца. He ўпускай такога выпадку, бо застацца ў жывых важней!
Кыта:
Як золата табе даецца за мядзяк,
Памылішся, калі марудзіць
станеш раз за разам,
Хай Бога ты зрабіў аховаю сваёй,
Ды ўсё ж спяшайся і дарма не марнуй ты часу.
***
Народ не паважае таго, чый нястрыманы язык выдае яго балбатлівую натуру. Лайдак, які не закрывае рот, падобны на сабаку, які брэша ноч напралёт. Хоць чарнароты чалавек сэрцы людзей ранамі пакрывае, але і на сваю галаву бяду наклікае.
***
Невук, які жахлівай балбатнёй горла дзярэ, падобны на асла, які без дай прычыны горлам бярэ.
***
На саладкамоўнага, які мілы і ласкавы ў сваіх прамовах, людзі не крыўдзяцца нават тады, калі ён прыносіць сумную вестку і засмучае словам.
У словах можна знайсці ўсякае дабро, нездарма людзі кажуць, што подых мае душу. Менавіта таму, верагодна, Масіх73 уваскрашаў подыхам мёртвых.
***
Непрыемны чалавек, які агідным голасам усякую лухту бясконца лапоча, падобны на жабу, а голас яго параўнацца з яе кваканнем хоча.
***
Крыніца жывой вады шчасця язык, алс і прычына ўзыходу нешчаслівых зорак таксама язык.
***
Той, хто стрымлівае язык, высакародны мудрэц, той, хто распускае язык, подлы дурань, які можа толькі дурнець.
Калі язык красамоўства мае, добра, калі ён з сэрцам заадно бывае. Сэрца і язык найлепшыя органы чалавека, як лілея і ружовы бутон найлепшыя расліны кветніка. Чалавек адрозніваецца языком ад жывёл, і людзей адрознівае адзін ад аднаго таксама язык.
Язык прылада маўлення, але ад непажаданых слоў яму можа прыйсціся дрэнпа. Айнуль-Куззат дзякуючы языку Масіхам быў празваны, а Хусэйн Мансур з-за дзёрзкага языка быў пакараны.
73 'Іса Масіх біблейскі Ісус Хрыстос.
Бэйт:
Закаханых можа знішчыць вестка пра расстанне, Вестка пра спатканне ім душу вяртае.
***
Выдатна, калі язык салодкі, карысна, калі ён мяккі. Калі салодкі язык робіцца горкім, ён усім прыносіць засмучэнне, калі цукар ператвараецца ў горкае віно, то яго ўжыванне выклікае грэх.
***
Добрыя словы слодыч для сэрцаў чыстых, прадавец халвы-усім дзецям прысмны і блізкі.
Бэйт:
Добрае слова як босым абутак,
1 сілу яно адбірае ў атруты.
[Пра хлусню]
Кожны, хто лухту нясе, сам сябе ганьбіць пакрысе. Краснабай, які праўдападобна схлусіў, падобны да майстра залатых спраў, які пазалаціць срэбра мусіў. Хлусня нават у казках сон выклікае, хлус нібыта ў сне лятае. Хлуслівага цвярозым лічыць не варта нам, за ім ідзе сорам па пятам.
***
Гаворка мае шмат разнавіднасцяў, але горш за ўсіх іх хлусня. Той, хто на хлусню час губляе, пра гэта не шкадуе, а нават нос задзірае. Калі ён наіўнага слухача знаходзіць
і той яго хлусню за праўду прымае, гэта яго ў захапленне прыводзіць. 3 божых рабоў ён горшы за ўсіх, і Бог, і людзі асудзяць такіх. Паколькі да зла ідзе сам няшчасны хлус, з дома шчасця ён сыходзіць прэч без прымусу.
Бэйт:
3 дому шчасця такіх людцаў прэч трэба гнаць;
Наш свет дом йічасця, значыць, такім тут не след бываць.
***
Той, хто сваё ілжывае слова з некім звяжа, свой чорны твар алеем памажа.
Хлусня цяжкі грэх, хоць бы яна была і нязначнай, бо атрута, калі яе нават мала, пагібельная і нясмачная.
Бэйт:
Атруты хоць і вельмі мала, усё адно заб’е яна,
Хоць вастрыё іголкі тонка, ёй можна асляпіць слана.
***
Той, хто ад аднаго чалавека да другога плёткі разносіць, адпушчаныя грахі людзей на сябе бярэ і яшчэ просіць. Данос непажаданы нават пра тое, што ёсць насамрэч, а што гаварыць пра яго, калі ён ілжывы? Даносчыкі ўсе, незалежна ад таго, данос іх праўдзівы ці не, гэта лучыны для распалкі агню апраметнай.
Бэйт:
Калі хто, сабраўшы плёткі, іх балбатунам аддасць, Бог такіх, напэўна, кіне ў нетры Пекла за іх жарсць.
Той, хто хлусіць маецца, са шляху асцярожнасці і разважлівасці збіваецца. Непраўдзівае слова да ўвагі праўдзівыя людзі прыняць не гатовы.
***
Хлус адзін ці два разы можа абдурыць людзей, ды ніхто не паверыць яго словам пасля таго, калі ён праславіцца як хлуслівы ліхадзей.
***
Язык з’яўляецца духоўнай скарбніцы замком, а слова да гэтага замка ключом.
Бэйт:
Слова нам пакажа, ійто на сэрцы ў прамоўцы.
Хтпо мудры, Той зведае, штоўказне жэмчуг ці просты перламутр.
***
Праўдзівая гаворка вагу мае, кароткая гаворка захапляе. Хто доўга гаворыць, той надакучае, дурны той, хто ўвесь час адно і тое ж паўтарае.
[Заўвага пра вышукванне заганаў]
Той заганны, хто шукае заганы ў іншых, няшчасны той, хто іншым пра іх кажа і піша. Той, хто бачыць у людзях добрае, заўважае годнасці людзей, гэта ўладальнік правільнага гледжання і чыстых вачэй. У каго розум няладны, той гаворыць няскладна. А хто розумам здаровы, ад таго мы чуем часцяком прыгожае слова.
Той, хто слоў не падбірае, у сваіх справах пралік дапускае. Той, хто нясе лухту і ёю захапляецца, потым пра тое шкадуе і каецца.